Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАРАСЬ ЗАЛАТЫ, к a р а с ь з в ычайны (Carassius carassius), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Нашырана ва Усх. і Сярэдняй Еўропе, у Азіі на У да р. Лена. На Беларусі водзіцца ва ўсіх рэках, азёрах,
малых поймавых вадаёмах, у сажалках, затопленых кар’ерах, найб. у ціністых, зарослых травой месцах з стаячай вадой. Чародная рыба. Трымаецца ў пэўных мясцінах, міграцый не робіць. Зімуе на дне вадаёмаў у іле. Устойлівы да замору, здольыы пераносіць значнае перахалоджванне. Корміцца дробнымі ракайадобнымі, лічынкамі хіранамід, цадзёнак і інш. Аб’ект промыслу, сажалкавай і азёрнай рыбагадоўлі.
ІІамеры зменлівыя; у бедных на корм прыродных вадаёмах на 2-м годзе жыцця цела 4—5 см, маса некалькі грамау, у багатых на корм — да 250—ЗОо г; j азёрах трапляецца К. з. даўж. да 45 см, масай да 4—5 кг. Цела высокае, спіна цёмна-карычневая, бакі жоўта-залацістыя, бруха светлае. Парныя і анальны плаўнікі чырванаватыя, спінны доўгі і высокі, трэці негалінасты прамень яго патоўшчаны, з шматлікімі вострымі зазубінамі. Полавая спеласць у 2—4 гады. Нераст у канцы мая — ліп. на мелкаводдзі ў зарасніках падводных раслін. Ікру адкладвае парцыённа. Плоднасць каля 250 тыс. ікрынак. Г. В. ГлаОкі. КАРАСЬ СЯРЭБРАНЫ (Carassius auratus gibelio), рыба сям. карпавых аір. карпападобных. Пашыраны ў вадаёмах Д. Усхода, у р. бас. Аральскага м. Штучна расселены амаль ва ўсіх краінах. На Беларусі інтрадукаваны від, вытворнікі завезены з Амура і Падмаскоўя (Савінскі рыбагадавальнік) у 1948 і выпушчаны ў сажалкі рыбгасаў Пн і Пд (частка ў воз. Чырвонае), дзе размножыліся і далі зыходны матэрыял для зарыблення вадаёмаў Беларусі. Пашыраны ў азёрах Палесся, бас. Нёмана, Зах. Дзвіны, у рэках бас. Прыпяці. Ад К. с. выведзена залатая рыбка. У сажалках рыбгасаў і ў блізкіх да іх па ўмовах прыродных вадаёмах К. с. дасягае даўж. да 45 см, масы 3 і больш кг. Корміцца насякомьші і іппі. дробнымі беспазваночньші, водарасцямі. К. с.— аб’ект промыслу, сажалкавай і азёрнай рыбагадоўлі. Штогод прамысл. ўлоў К. с. і карася залатога да 3 тыс. ц у прыродных вадаёмах і каля 6 тыс. ц у сажалках рыбгасаў.
Спіна карычневая, бакі серабрыстыя, бруха светлае, плаўнікі чырванаватыя. Нераст парцыённы ў маі — чэрв. на водмелях, на воднай расліннасці. Плоднасць да 600 тыс. ікрынак. У некат. вадаёмах адзначаны аднаполыя папуляцыі К. с. з самак. якіх апладняюць самцы іпш. карпавых рыб (гінагенез) 1 патомства ў якіх толькі самкі (матраклінная спадчыннасць). П. I. Жукаў.
КАРАТАЕЎ Герман Іванавіч (н. 3.10. •1931, г. п. Балаганск Іркуцкай вобл.), беларускі сав. геафізік, геолаг. Д-р геолага-мінералагічных п. (1968), праф. (1970). Скончыў Новасібірскі ін-т геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі (1953). У 1958—71 працаваў у
Новасібірску ў НДІ геалогіі, геафізікі і мінер. сыравіны, ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення AH СССР, выкладаў ва універсітэце. 3 1971 заг. аддзела матэм. метадаў даследаванняў у геалогіі і геафізіцы Бел. геолага-развед. НДІ. Асноўны кірунак работ — матэм. мадэліраванве працэсу геал. інтэрпрэтацыі геафіз. даных. Распрацаваў карэляцыйua-генетычную тэорыю пошуку радовішчаў карысных выкапняў па комплексу геолага-геафіз. даных.
Тв.: У кн.: Методнка н автоматнзлрованная снстема прогноза нефтегазоносностн «Прнпять». Мн., 1980; Методнка п
Карась залаты.
Карась сярэбраны.
Каратканожка перыстая: выгляд; 2 — каласок.
1 — агулыіы
первые результаты ннтерпретацші регпональных магннтных аномалнй западной частн Восточно-Европейской платформы (у сааўт.).— У кн.: Аномалші геомагнптного поля н глубпнное строенне земной коры. Кнев, 1981; Статнстнческне методы построення плотностных разрезов нзвестной геометрнн по гравнтацнонным аномалням в условнях помех.— У кн.: Теорня н методнка ннтерпретацші гравпмагнптпых полей. Кнев, 1981.
КАРАТКАВУСЫЯ ДВУХКРЬ'ІЛЫЯ (Вгасііусега), падатрад насякомых атр. двухкрылых. Касмапаліты. 14а Беларусі найб. вядомыя віды з сям. аваднёў, бакасніц, жужаляў, журчалак, зелянушак, ільвінак, крывасосак, ктыроў, мух сапраўдных, мушак мініруючых, пладовых мушак, сляпнёў, стракатакрылак, таўкачыкаў, тахінаў. К. д. кормяцца нектарам і пылком раслін, расліннымі рэшткамі. Ёсць шкоднікі с.-г. культур, назойлівыя крывасмокі, паразіты с.-г. жывёл, пераносчыкі кішачных інфекцый, мех. разносчыкі мікробаў і яец гельмінтаў, ыекат. карыспыя — знішчаюць шкодных насякомых.
Дробныя 1 буйныя насякомыя. Развіта толькі пярэдняя пара крылаў. Вусікі трохчленікавыя, з прыдаткам на 3-м членіку. Развіццё з поўным ператварэннем. Зімуюць ва ўсіх фазах развіцця. Шчынкі развіваюцца ў глебе, раслінных рэштках, вадаёмах, трупах жывёл або як паразіты. Іл. гл. на ўкл. да арт. Двухкрылыя.
В. П. Прыстаўка, Т. Л. Смірноеа.
КАРАТКАВУСЫЯ ІІРАСТАКРБІЛЫЯ (Brachicera, Caelifera), падатрад прастакрылых насякомых. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. У сусв. фауне болып за 10 тыс. відаў, у СССР больш за 500 відаў. На Беларусі трапляюцца прадстаўнікі надсямействаў саранчовых, тэрыгілавых, трыперставых. Болыпасць раслінаедныя. Некаторыя шкоднікі пасеваў, сенакосаў, пашаў (асабліва саранчовыя).
Даўж. пераважна 1—10 см. Цела падоўжанае, брушка 10-членікавае. Ротавыя органы грызучыя. Вусікі з 7 — 33-х членікаў, карацейшыя за даўж. паловы цела (адсюль назва). Большасць мае 2 пары крылаў: пярэднія скурыстыя, заднія перапопчатыя, складваюцца веерападобна. Заднія ногі скакальныя. Па баках 1-га сегмента брушка размешчаны органы слыху. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Яйцы адкладваюць у глебу, сцяблы 1 пазухі лісця. Кладка яец групавая (накшталт мяшочка). Зімуюць у фазе лічынкі, некаторыя ў фазе лічынкі і імага. Даюць адно пакаленне за год.
В. П. ІІрыстаўка, Т. П. Смірнова. КАРАТКАНОЖКА (Brachypodium), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 20 відаў, йашыраных пераважна ў субтрапічных краінах Міжземнамор’я, a таксама ў горных раёнах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі, трапічнай Афрыкі, Цэйлона, Новай Гвінеі. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі 2.
К. л я с н а я (В. silvaticum) нярэдка трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі. Рас-
це ў цяністых лясах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Цёмна-зялёная расліна выш. 60— 100 см, утварае дзярнінкі. Сцябло голае, слачае, на вузлах касматае. Лісце пляскатае. на похвах шурната-пушыстае. Суквецце — рэдкі паніклы колас. Каласкі светла-зялёныя, з 6—15 кветкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка з тоустым сагнутым асцюком даўж. 7—13 мм. Плод — зярняўка. К. перыста л (В. pinnatum) зрэдку трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце на ўзлесках 1 сярод хмызняку. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Светла-зялёная расліна выш. 100—125 см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло моцнае, голае, на вузлах кароткааксамітнае. J11сце даволі цвёрдае. Колас лрамастойны. Наласкі жоута-зялёныя, з 8—24 кветкамі. Каласковыя лускавінкі ланцэтныя, завостраныя. Ніжняя кветкавая лускавінка з моцным асцюком даўж. 3—4,5 мм. Плод — зярняўка. Г. А. Кім.
караткахвалевая радыяцыя у а к т ы н а м е т р ы і, асноуная частка (больш як 99 %) электрамагнітнага выпрамянення Сонца. Даўж. хваль 0,17—4 мкм, мае ультрафіялетавую, бачную, інфрачырвопую вобласці, на якія ііа-за атмасферай прыпадае адпаведна 8, 44 і 48 % агульнай энергіі К. р. Сонца. Зямля і атмасфера адбіваюць у космас каля 30 % К. Р-, астатнюю паглынаюць. Да зямной паверхні даходзіць К. р. з даўж. хваль 0,3—4 мкм (частку улырафіялетавай радыяцыі паглынае азоп) у выглядзе прамой радыяцыі і рассеянай радыяцыі Conila. Наверхня Зямлі адбівае ў бясснежны перыяд каля 20 % К. Р-, якая падае, укрытая снегам —60— 80 % (гл. Адбітая радыяцыя, Альбеда). 3 К. р. пераносіцца асн. энергія ад Сонца да Зямлі. Расліны выкарыстоўваюць для фотасінтэзу фотасінтэтычна актыуную радыяцыю — частну К. р. з даўж. хваль 0,38— 0,71 мкм; сярэдні яе прыход на Беларусі за вегет. перыяд складае ад 1400 на Пн да 1700 МДж/м2 на Пд. м. А. Гольберг.
КАРАТКАХОБАТНЫЯ ДАУГАНОСІКІ, жукі. Гл. ў арт. Даўганосікі.
КАРАЧУНКА, рака, левы прыток Ператуці (прыток Усы, бас. Нёмана), у Дзяржынскім р-не. Даўж. 13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,7 %0. Вадазбор (33 км2) на паўд. ускраіне Мінскага ўзв., пад лесам 19 %.
КАРАШКЁВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1 км на Пд ад в. Лявонпаль Міёрскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 607 тыс. м3.
Гліны карычневыя. бурыя шчыльныя, сярэднепластычныя, з тонкімі праслойкамі пяску, супеску; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 24—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4.5—14,8 м, ускрышы (пяскі) 0,2—0,5 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
КАРБАНАТАНАМІІАЖЭННЕ. працэс памнажэння ў зямной кары карба-
натных тоўшчаў, складзеных з парод, асн. ч. якік — прыродныя солі вугальнай к-ты, Н2СО3. У прыродзе вядома звыш 80 карбанатпых мінералаў (гл. Карбанаты прыродныя), найб. пашырапыя з іх кальцыт і даламіт. Вывучэнне К. мае важнае значэнне для прагнозу розных відаў карысных выкапняў, звязаных з карбанатнымі тоўшчамі.
Карбанаты намнажаюцца: у асадкавым працэсе хемагенным, біягенным, менш абломкавым шляхам, у гіпергенных абставінах (карбанаты кор выветрывання, зоны акіслення поліметалічных радовішчаў, вапнавыя жаўлакі ў глебе, лёсах 1 інш.), у выніку метасаматозу парод вуглякіслымі высокаі нізкатэмпературнымі растворамі. Магматагеннае К. вядзе да ўтварэння карбанатытаў. Пераважная ч. карбанатных парод сфарміравалася ў выніку асадкавага К., умовы якога мяняліся ў залежнасці ад эвалюцыі атмасферы, гідрасферы і біясферы. Ііаводле канцэпцыі сав. геолага А. Б. Ронава колькасць карбанатных асадкаў, якія адклаліся пасля дакембрыю, прама прапарцыянальная інтэнсіўнасці вулканічнай дзейнасці 1 плошчы ўнутрымацерыковых мораў. Інтэнсіўнае К. пачалося ў пратэразоі, дасягнула максі.муму ў палеазоі, некалькі замарудзілася ў мезазоі 1 кайназоі. Колькасць даламітаў была найб. у пратэразоі 1 раннім палеазоі. У асадкавай абалонцы кантынентаў карбанатных парод намножылася каля 21 7о яе агульнага аб’ёму, у асадкавай тоўшчы Беларусі —24,5 %.
У асадкавай тоўшчы Беларусі першае праяўленне К.— праслоі стракатаколерных хемагенных і арганагенных даламітаў лапіцкай світы (верхні рыфей) у цэнтр. і паўд. ч. Аршанскай упадзіпы. Вызначаюцца 2 фазы інтэнсіўнага К.: ардовікскакарбонавая (максімальная, складзеная з 2 этапаў: ардовікска-раннедэвонскага і сярэднедэвонска-намюрскага) і познаюрска-мелавая. А рдовікска-карбопавая ф аз а характарызуецца намнажэннем ў ардовіку зпачных тоўшчаў вапнякоў і мергеляў магутнасцю да 45 м у Брэсцкай упадзіне і звыш 100 м на паўн.-зах. схілах Бел. антэклізы. Магутнасць карбанатных тоўшчаў сілуру дасягае ў Брэсцкай упадзіне 535 м, але даламітнасць разрэзу болып высокая. У раннім дэвоне (жэдзінскі час) на 3 Брэсцкай вобл. намножылася пязначная колькасць ваппякоў, мергеляў і даламітаў з захаванай ад размыву магутнасцю да 81 м. Шырокае развіццё дэвонскіх даламітавых парод (Аршанская ўпадзіна, Прыпяцкі прагін, Жлобінская і Латвійская седлавіны і часткова Бел. антэкліза) пачалося ў эйфельскі час (магутнасць 70—120 м і болып). У познім дэвоне пераважна ў Прыпяцкім прагіне намножыліся падсалявая карбанатпая вапнякова-даламітавая тоўшча франскага яруса магутнасцю да 300—350 м і 2 карбанатныя тоўшчы фаменскага яруса: міжсалявая (магутнасць да 500—700 м і