Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАРАЛЫ, марскія кішачнаполасцевыя жывёлы, пераважна з класа ка-
Каралёк жоўтагаловы.
Каралёк чырвонагаловы.
Каранёвая губка.
Да арт. Каралы. Схема будовы калоніі склерактыній.
1
Каранёвец жаўтаваты.
ралавых паліпаў, часткова з класа гідроідных (падатр. гідракаралы). Большасць К. утварае ваппяковы, радзей рагавы шкілет разпастайнай формы. На Беларусі выяўлепы выкапнёвыя К., якія ўдзельнічалі ў стварэнні арганагенных пабудоў.
КАРАНЕВА, Каранёўскае в озера, Святое возера, у Бешанковіцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,58 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,5 км. Вадазбор (2,86 км2) нізінны. Катлавіна лагчыппага тыпу, выцягнута з Пн па Пд. Схілы выш. да 12 м, стромкія, параслі лесам, на ПпУ спадзістыя, выш. да 5 м, разараныя. Берагавая ліпія (даўж. 3,88 км) слабазвілістая, па 3 утварае шырокі заліў. Невял. ручаём (даўж. 750 м) возера злучапа з Зах. Дзвіной.
КАРАНЁВАЯ ГУБКА (Fomitopsis annosa), губавы базідыяльпы грыб з роду фамітопсіс сям. порыевых. Пашырана ва ўмераным поясе зямнога шара; у СССР, у т. л. на Беларусі, па ўсёй тэрыторыі. Паразіт. Дрэваразбуральнік. Расце па карапях і ппях хвойных, радзей лісцевых парод (вольха, бяроза, бук). Выклікае цэнтр. стракатую гніль карапё" і ствалоў, што вядзе да масавага ссыхання дрэў і зніжае выхад дзелавой драўніпы.
Пладовыя целы дыям. 0,3—18 см 1 больш. тонкія. скурыста-коркавыя, карычневыя, развіваюцца на каранях дрэў 1 часта маюць форму ракавінападобнай да распасцёртай. Паверхня іх канцэнтрычна-баразнаватая. няроўная. тонкаапушаная. з часам голая. укрытая тоўстай бёлаватай. потым карычнева-бупай коркай. Тканка белая ці жаўтаватая. ГіменаФор трубчасты, слаісты, іпматгадовы. Трубачкі даўж. 0.2—0.7 см, аднаго колеру з тканкай. Поры акруглыя або вуглаватыя. 2—3(4) на 1 мм. Споры шырокаэліпсападобныя. бясколерныя. Дрэвы заражаюцпа спорамі і міцэліем праз раны на меспы зламаных сучкоў. Адна з мер барацьбі.т з К. г — выкарыстанне грыба-антаганіста флебіі гіганцкай (гл. ў арт. Флебгя).
КАРАНЁВЕЦ, р ы з a п а г о п (Rhizopogon), род базідыяльных грыбоў сям. гіменагастравых. Падземныя гастэраміцэты. Вядома каля 40 відаў, пашыраных псраважпа ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы, Аўстраліі і на Ямайцы. У СССР 4 віды, з іх у БССР 2. Найчасцей у пясчанай глебе хваёвых лясоў расце К. ж а ў т а в а т ы (R. luteolus) — малавядомы ядомы грыб.
Пладовае цела клубнепадобнае. шчыльнамясістае, дыям. да 4—6 см. Перыдый (абалонка пладовага цела) шчыльны. зрастаецца з глебай, жаўтавата-буры, укрыты шматлікімі тоўстымі. разгалінаванымі. чарнаватымі шнурамі міцэлію («карэньчыкамі»), Глеба (мякадь) белая, потым амаль чорная, з шматлікімі звілістымі камерамі. Споры эліпсападобныя, амаль бясколерныя, гладкія. Г. I. Сяржаніна.
КАРАНЁВЫЯ ГНІЛІ, комплексныя хваробы раслін, якія выклікаюцца адыым або некалькімі відамі натагенных грыбоў пераважна з родаў гельмінтаспорый, фузарый, афіябол, цэркаспарэла і іыш. На Беларусі часцей пашкоджваюць пшаніцу, азімае жыта, ячмень, асабліва на тарфяна-балотных глебах, трапляюцца на лубіне, злакавых і бабовых травах, у дрэў.
Сярод К. г. збожжавых к у л ьт у р найб. пашыраны звычайная, ці гельмінтаспарыёзна-фузарыёзная, К. г. (узбуджальнік Helminthosporium sativum, syn. Drechslera sorokiniana, грыбы роду Fusarium), афіябалёзная K. г. (узбуджальнік Opliiobolus graminis), гніль каранёвай шыйкі, або цэркаспарэлёз (узбуджальнік Gercosporelia herpotrichoides). Хваробы характарызуюцца пабурэннем каранёў, падземнага міжвузелля, вузла кушчэння. асновы сцябла і похвы ніжняга лісця. Пашкоджаныя карані і міжвузелле становяцца крохкімі і абломваіоцца. У выніку назіраецца гібель усходаў, шчупласць калоссяў, адміранне прадукцыйных сцяблоў. Крыніца інфекцыі»— заражаныя раслінныя рэшткі і глеба, для звычайнай К. г. таксама насенне. На Пн Беларусі збожжавыя часцей пашкоджваюцца звычайнай К. г. і цэркаспарэлёзам, на Пд узрастае ўдзельная вага афіябалёзнай гнілі на пшаніцы і звычайнай на ячмені. Меры барацьбы: правільныя севазвароты, унясенне арган. і мінер. угнаенняў у рэкамендаваныя тэрміны, аптымальна раннія тэрміны сяўбы для яравых і познія для азімых культур, пратручванне наеення фунгіцдідамі. К. г. д р э ў найб. часта трапляюцца ў хвойных лясах і выклікаюцца каранёвай губкай і апенькай восеньскай (Armillariella mellea). Хворыя дрэвы засыхаюць, пры моцным пашкоджанні каранёў падвяргаюцца ветравалу. Каранёвая губка ў хвоі выклікае толькі загніванне каранёў, у елкі яна падымаецца па ствале да 4—6 м, утвараючы тыповую ядровую камлёвую гніль (гл. Гнглг dpayHiHW). Найб. шкоду прычыняе чыстым хваёвым і яловым культурам на стараворных глебах. Апенька восеньская выклікае абалонную белую гніль каранёў, якая падымаецца па ствале да 2— 3 м; найб. небяспечная для маладых хваёвых і яловых культур ва ўзросце да 10 гадоў. Узбуджальнікі пашыраюцца спорамі, насякомымі і інш. жывёламі, пры кантакце хворых каранёў са здаровымі. Прафілактыка і меры барацьбы: стварэнне мяшаных хвойна-лісцевых насаджэнняў, хім. апрацоўка пнёў свежаспілаваны’х дрэў пасля высечак догляду; правядзенне выбарачных сан. высечак, пры моцным пашкоджанні — суцэльных сан. высечак.
Лгт.: О б у х о в н ч E. М. Распространенне, тшіы проявлення п вредоносность корневых гннлей пшеннцы в БССР.— У кн.: Путіі повышення урожайностн полевых культур. Мн., 1971; Негруцкнй С. Ф. Корневая губка.— М., 1973; G о к о л о в Д. В. Корневая гннль от опенка п борьба с ней.— М., 1964.
С. Ф. Б.уга, М. I. Фёдараў. КАРАНЁУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Карапі ў Светлагорскім р-не), тэктанічпая структура ў Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах, на У Чырвонаслабодскай зопы падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1946 электраразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы дэвону, удакладнена сейсма-
разведкай у 1960. Выдзяляецца па паверхні верхнефаменскай солі і надсалявых адкладах. К. п,— перадданкаўскі крыптадыяпір памерам 7x4,5 км, з амплітудап 300 м. Прасочваецца па ўсіх гарызонтах мезазою. Аспоўны этап фарміравання лебядзянскі (позпі дэвон) і каменнавугалыіы.
КАРАНЁУСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, лясны масіў у Гомельскім р-не, на ПдУ ад Гомеля, на тэр. Ленінскага доследнага лясгаса. Пл. каля 5 тыс. га.
Рэльеф пласкахвалісты. У цэнтр. і паўн. ч. масіву пераважаюць кіслічнасніткавыя грабовыя дубровы з дзярновападзолістымі глебамі на водна-ледавіковых суглінках, падасланых марэннымі суглінкамі. На ПдУ дачы шыракалістахваёвыя, пераважна кіслічныя лясы. У плоскіх паніжэннях крапіўныя чорнаалешнікі, найб. масівы на ПнУ дачы. Грабова-дубовыя і шыракаліста-хваёвыя лясы дачы — эталон лясоў ПдУ Белархсі. 3 1930 тут эксперым. база Бел. НДІ лясной гаспадаркі.
КАРАНЦІН ЖЫВЕЛ [італьян. quarantena ад quaranta giorni сорак дзён (столькі ў Італіі ў 14 ст. трымалі на рэйдзе судны, якія прыбылі з небяспечнай па чуме мясцовасці)], комплекс вет.-сан. і адм.-гасп. мерапрыемстваў для аховы тэр. ад занясенпя і пашырэння каранцінных хвароб і ліквідацыі ачагоў заражэння.
На Беларусі першае каранціннае аддзяленне арганізавана ў 1825 у Магілёве. Адзіныя каранцінныя мерапрыемствы ўпершыню зацверджаны Вет. статутам БССР (1924). 3 1936 гэтыя мерапрыемствы праводзяцца паводле Вет. статута GCCP. К. ж. устанаўліваюць і знімаюць выканкомы раённых (гарадскіх) Саветаў нар. дэпутатаў па прадстаўленню вет. службы рэспублікі. Асаблівая ўвага надаецца каранцінным мерапрыемствам на жывёлагадоўчых комплексах, дзе вял. канцэнтрацыя жывёл спрыяе хуткаму пашырэнню інфекц. хвароб.
К. ж. бывае прафілактычны і пры выяўленні інфекцыйных хвароб. Прафілактычны 30-сутачны каран-
Да арт. Каранёвыя гнілі: 1 — цэркаспарэлёз пшаніцы; 2 — афіябалёзная каранё'вая гніль пшаніцы.
цін праходзяць жывёлы, завезеныя з інш. гаспадарак і раёнаў краіны або з-за мяжы. Задача яго — выявіць жывёлу са скрытым перыядам хваробы і не дапусціць яе ў агульны статак, на пашу і вадапой. Пры выяўленні інфекц. хваробы К. ж. устанаўліваюць на частцы тэр. (двор, ферма, пчальнік, сажалка) або ва ўсёй гаспадарцы, нас. пункце, раёне, вобласці ці рэспубліцы. Тэрмін яго залежыць ад працягласці інкубацыйнага перыяду пры пэўнай хваробе, мікробаі вірусаносьбіцтва жывёл, якія перанеслі інфекц. хваробу.
Літ.: Ветершіарное законодательство. Т. 1.—М., 1972; Руководство по обіцей эпнзоотологіін.— М., 1979; Горегляд X. С., Карягнн В. II. Развнтне ветерннарнн в Белорусснн.— Мв., 1969.
В. It Нараггн. КАРАНЦІН РАСЛІН, комплекс дзярж. мерапрыемстваў па ахове тэрыторыі ад пранікнення з-за мяжы і пашырэння найб. небяспечыых шкоднікаў, пустазелля і ўзбуджальнікаў хвароб раслін, па ліквідацыі ачагоў заражэнпя. Задачы каранціннай службы: праверка замежных раслінных грузаў, абследаванне пасеваў, пасадак, складоў, тэрыторыі. пунктаў завозу; каптроль за выкананнем правіл К. р., ліквідацыя ачагоў заражэпня. Каранцінныя мерапрыемствы пашыраюцца на расліны, насенне, харчовае і фуражнае зерне, садавіну, агародніну, валакно прадзільных культур, тытунь-сырэц, шэрсць, тару, прылады апрацоўкі глебы і •транспартныя сродкі, што прыбываюць з-за мяжы, склады, а таксама на гаспадаркі, дзейнасць якіх звязана з вытв-сцю і нарыхтоўкай раслінпай прадукцыі.
Агульнае кіраўніцтва па К. р. у БССР ажыццяўляе Дзярж. інспекцыя па каранціне раслін Мін-ва сельскай гаспадаркі СССР па Беларускай ССР. На тэр. рэспублікі каранціннымі з’яўляюцца: шкоднікі — каларадскі бульбяны жук, бульбяная нематода, хвароба — рак бульбы (гл. ў арт. Рак раслін), пустазелле — павгтуха. 3 інш. каранцінных аб’ектаў, якія могуць быць завезены, найб. небяспечныя: шкоднікі — амерыканскі белы матыль, усходняя пладажэрка, бульбяная моль; пустазелле — амброзіі палыналістая і трохраздзельная, гарчак паўзучы, сланечнікі каліфарнійскі, раснічасты і чаранковы, паслён дзюбападобны, цэнхрус якарцовы. М. I. Шамаеў. КАРАНЦІННАЕ ПУСТАЗЁЛЛЕ, гл. ў арт. Каранцін раслін.
КАРАНЦІНІІЫЯ ХВАРОБЫ, інфекцыйныя хваробы жывёл, чалавека і раслін, пры ўзнікненні якіх на тэр. (раён, вобласць, рэспубліка), дзе яны рэгіструюцца, уводзяць сістэму адм. і медыка-сан. мерапрыемстваў, пакіраваных на ізаляцыю інфекц.
ачага, папярэджанне пашырэппя і ліквідацыю хваробы ў ім, на выключэпне далейшага пашырэння гэтых хвароб.
У ж ы в ё л да К. х. адносяць інфекц. і інвазійныя хваробы, якія пры пэўных умовах выклікаюць эпізаотыі і наносяць значныя эканам. страты: яшчур, сібірскую язву, Аўескі хваробу, чуму, павальнае запаленне лёгкіх, эмфізематозны карбункул і інфекц. рынатрахеіт буйн. par. жывёлы; воспу авечак і коз, чуму свіней; сан. эпізаатычны лімфангіт, інфекцыйную анемію, энцэфаламіэліт, кантагіёзную плеўрапнеўманію, чуму, інфекцыйную рынапнеўманію коней; н’юкаслскую хваробу і воспу птушак; чуму, псеўдаманоз норак; міксаматоз трусоў; краснуху, бранхіямікоз, фурункулёз, інфекцыйную анемію. дыскакатэлёз і вярцёж рыб; амерыканскі і еўрапейскі гнільцы, акарапідоз, вараатоз, браўлёз, мяшэчны расплод, вірусны параліч пчол. Пералік К. х. жывёл вызначаны Вет. статутам СССР. Змены пераліку робіць Мін-ва сельскай гаспадаркі CGGP. Аб мерапрыемствах па папярэджванню і ліквідацыі гэтых хвароб гл. Каранцгн жывёл. У чалавека К. х.— асабліва небяспечныя інфекцыйныя хваробы, у адносінах да якіх дзейнічаюць сусв. правілы па сан. ахове граніц (тэрыторый): чума, халера, воспа натуральная, жоўтая ліхаманка. Аб’ём каранцінных мерапрыемстваў адносна К. х.. а таксама малярыі, сібірскай язвы, бруцэлёзу, яшчуру, сапу, меліяідозу, псітакозу, шаленства ў GCGP (у т. л. БССР) вызначаны «Правіламі па санітарнай ахове тэрыторыі GGGP ад заносу і распаўсюджвання каранцінных і іншых інфекцыйных хвароб» (1973). Гл. таксама Каранцгн раслгн.