• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.:	В п н огра дов-В о л ж пн-
    с к н й Д. В., Левнтов Т. А. Карантннные болезніі.— Л., 1975; Руководство по обіцей эпнзоотологнн.— М., 1979.
    A. А. Ключароу.
    КАРАНЦІННЫЯ ХВАРОБЫ РАСЛШ, гл. ў арт. Каранцін раслін.
    КАРАНЯГРБІЗЫ (Rhizotroginae), падсямейства насякомых сям. пласцініставусых жукоў. У СССР каля 70 відаў. На Беларусі часцей трапляюцца 3 віды. Лічынкі К. развіваюцца ў глебе, падгрызаюць карапі раслін.
    X р у ш ч чэрвеньскі, або нехрушч тэрвеньскі (Amphimallon solstitialis),— бура-жоўты жук (даўж. цела 13,8— 19 мм), пярэдняспінка ўкрыта доўгімі валаскамі. Надкрылы рабрыстыя. Лятае з канца чэрв. да жніўня. Лічынкі шкодзяць палявым і садовым культурам, лясным дрэвам, асабліва сеянцам у гадавальніках. Хрушч красавіцкі, або нехрушч красавіцкі (Miltotrogus aequino­ctialis),— бліскучы бура-чырвоны жук (даўж. цела 13,5—18,5 мм). Пярэдняспінка самцоў у густых дробных крапінках і доўгіх валасках, якія стаяць тарчма. У самак крапінкі меншыя і валаскі больш кароткія. Лёт з крас. да сярэдзіны мая. Лічынкі грызуць карані капусты, бручкі, рэпы, грэчкі, лёну, морквы і інш. К. звычайны (Rhizotrogus aestivus) — жоўты жук (даўж. 13—17,2 мм). Сярэдзіна пярэдняспінкі з падоўжанай бурай палосай, надкрылы бурыя па краях. Лёт з крас. да 3-й дэкады мая. Лічынкі грызуць карані пладовых дрэў, сеянпаў лясных культур, буракоў, морквы, бабовых і збожжавых
    раслін. Меры барацьбы: правільная агратэхніка і догляд за культурамі ў гадавальніках, пратручванне глебы гексахларанам.	Л. С. Чумакоў.
    КАРАНЯЕД БУРАКОЎ, хвароба праросткаў і ўсходаў буракоў. На Беларусі адзпачаецца ва ўсіх раёнах буракасеяння, пашкоджвае цукровыя, кармавыя і сталовыя сарты. Зрэджвае ўсходы, ураджаіінасць раслін можа змяншацца на 10—40 %. Першасныя ўзбуджальнікі К. б.— грыбы з родаў пітыум (Pythium debaryanum), афанаміцэс (Aphanomyces cochlioides), фома (Phoma betae), рызактонія (Rhizoctonia aderholdii), розныя віды фузарыя, другасныя ўзбуджалыіікі — бактэрыі.
    Характэрныя прыкметы хваробы — завяданне і пажаўценне раслін у фазе семядолей і 1-й пары лісцікаў. На карэньчыках маладых праросткаў паяўляюцца бурыя плямы, падоўжаныя палосы, на падсемядольным калене — кальцавая перацяжка загнілых 1 пачарнелых тканак. Пры інтэнсіўным развіцці хваробы корань гніе, цямнее і танчэе, расліна гіне. Звычайна ў фазе 2-й 1 3-й пары лісцікаў развіццё караняеда спвіняецца. Узбуджальнікі хваробы захоўваюцца на раслінных рэштках у глебе. на каляплодніках насення. Развіццю К. б. спрыяе вырошчванне буракоў на бесструктурнай. слаба аэраванай, пераўвільготненай глебе пры недахопе пажыўных рэчываў 1 цяпла. Меры барацьбы: агратэхнічныя (сяўба буракоў пасля азімых збожжавых на добра ўгноеных палях высакаякасным насеннем у аптымальныя тэр-
    Да арт. Каранягрызы. Чэрвеньскі хрушч.
    Да арт. Караняклубневыя расліны: каранёвыя клубні вяргіні.
    Да арт. Караняножкі. Эўгліфа кадкападобная.
    міны, рыхленне глебы для знішчэння глебавай коркі, баранаванне плантацый цукр. буракоў да 1 пасля ўсходаў, падкормка ўсходаў мінер. ўгнаеннямі адразу пасля іх прарэджвання), хімічныя (пратручвашіе насення фунгіцыдамі).
    Лгт.: Пожар 3. А. Корнеед.— У кн.: Свекловодство. Кнев, 1959, т. 3; Справочнпк по заіцііте сельскохозяйственпых растенпй от вреднтелей п болезней.— Мн„ 1969; П о д е н о в К. П., Т у р іііц е в a Н. А., Шуканов A. С. Вреднтелн іі болезнн сахарной свеклы н меры борьбы с ннмп,-—Мн., 1980; ІІнфекцнонные болезня сахарной свеклы: (Рекомендацніі).— М., 1973, A. С. Шуканаў. КАРАНЯКЛУБНЕВЫЯ РАСЛІНЫ, расліпы, у якіх адбываецца патаўшчэпне бакавых і прыдаткавых каранёў з утварэннем мясістых каранёвых клубняў (каранёвых шышак). 3 К. р. на Беларусі найб. вядомы віды вяргіні, вятроўніку, пальчатакарэнніку, чысцяку, ятрышпіку.
    Каранёвыя клубні розных памераў, знешне нагадваюць клубні сцябловага паходжання (гл. Клубневыя расліны), адрозніваюцца адсутнасцю рэдукаванага лускападобнага лісця j пазушных пупышак (вочак). У іх' назапашваюцца запасныя пажыўныя рэчывы: у чысцяку веснавым, вятроўніку звычайным •— крухмал, у вяргіні — інулін. У батату, або салодкай бульбы (Ipomoea batatas), якая культывуецца ў тропіках і субтропіках для атрымання крухмалу і цукру» каранёвыя клубні дасягаюць масы 2—3 кг.
    КАРАНЯНОЖКІ (Rhizopoda), падклас прасцейшых кл. саркодавых. Касмапаліты. Пашыраны ў тоўшчы вады і на дне прэсных і марскіх вадаёмаў, а таксама ў глебе. У сусв. фаупе больш за 2 тыс. відаў з 3 атр., у СССР больш за 1,5 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 40 відаў, найб. трапляюцца прадстаўпікі амёб, ракавінных караняножак — амёба зменлівая (Amoeba proteus), дыфлюгія амфарпая (Difflugia am­phora), К. увянчаная (D. coronata), эўгліфа кадкападобная (Euglypha alveolata). Кормявда бактэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі. Есць паразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека,
    Памеры К.— ад некалькіх мкм да 3 мм (сучасныя формы) 1 да 5 см (выкапнёвыя). У целе адрозніваюць паверхневы гамагенны слой — эктаплазму і ўнутраны зярністы — эндаплазму, у якім ёсць ядро, пульсавальныя і стрававальныя вакуолі і інш. ўключэнні. Здольныя ўтвараць часовыя вырасты — несапраўдныя ножкі (псеўдаподыі), з дапамогай якіх перамяшчаюцца 1 захопліваюць яду. Некаторыя К. маюць ракавіны або ўнутр. шкілет. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем, у асобных Bi­flay бывае 1 полавае размнажэнне. Пры перасыханні вадаёмаў ператвараюцца ў цысты.
    Літ.: Жнзнь жнвотных. Т. 1. Беспозвоночные.— М., 1968, с. 75—95; Лукьяновнч Л. М., Петровпч ІІ. Г. Роль ннфузорнй в бііологнческнх сообшествах озёр разного тіша.— У кн.: III сьезд Всесоюзного гпдробпологпческого обіцества. Рнга, 1976. т. 3.
    КАРАНЯПАРАСТКАВЫЯ РАСЛІІІЫ, расліны, здольныя на працягу
    ўсяго вегет. перыяду з прыдаткавых пупышак на каранях развіваць надземныя парасткі — каранёвыя атожылкі і йіі лёгка размпажацца. Да К. р. Беларусі належаць многія дрэвы (аеіна, вішня, сліва, некат. віды вярбы і таполі), кусты (ажына, бэз, маліна, некат. віды шыпшыны), травы (асот, бадзяк, бярозка, лянок, хрэн). Здольнасць раслін развіваць каранёвыя атожылкі шырока выкарыстоўваюць у практыцы садоўніцтва — імі размнажаюць многія каштоўныя ягадныя кусты (ажыну, маліну). Многія К. р.— асот, бадзяк, бярозка — шкоднае пустазелле, якое ўтварае каранёвыя атожылкі нават на кавалачку кораня ў 2—5 см, хутка засмечвае палі і ад яго цяжка пазбавіцца.
    КАРАНЯПЛОДНЫЯ РАСЛІНЫ, пераважна двух, радзей аднагадовыя травяпівтыя расліны з розных бат. сямействаў, якія вырошчваюцца дзеля сакаўпых каранёў — караняплодаў. На Беларусі найб. вядомыя бручка, буракі, морква, пастарнак, плтрушка, радыска, рэдзька, рэпа, сельдэрэй, турнэпс. У залежнасці ад мэт культывавання К. р. падзяляюцца на с т а л о в ы я (буракі, морква, пятрушка, рэдзька, рэпа, сельдэрэй), к а р м а в ы я (кармавыя буракі, бручка, турнэпс) і т э х н і ч п ы я (цукровыя буракі, цыкорыя). Караняплоды багатыя па цукар, солі, вітаміны, карацін, выкарыстоўваюцца як агародпіпа, сакаўны корм і тэхн. сыравіна.
    Радзіма многіх К. р.— Міжземнамор’е. Вядомы за некалькі тысячагоддзяў да н. э. Караняплоды — відазмяненне гал. кораня і часткова сцябла. Утварыліся пераважна ва ўмовах культурнага вырошчвання раслін у выніку назапашвання ў парэнхіме кораня вял. колькасці пажыўных рэчываў. У караняплодзе адрозніваюць галоўку (верхняя надземная сцябловая ч. з разеткай лісця), шыйку (сярэдняя патоўшчаная ч. без лісця і бакавых каранёў, утвораная ў выніку разрастання падсемядольнага калена), уласна корань (ніжняя ч. з бакавымі каранямі). Караняплоды бываюць: па фор-
    ме — палкападобныя, канічныя, мехападобныя, цыліндрычныя, авальныя, шарападобныя. плоскія; па колеру — белыя. жоўтыя, зеленаватыя, чырвоныя, ружовыя, фіялетавыя, аранжавыя. Вырошчваюць пераважна двухгадовыя К. р. (у 1-ы год утвараюць разетку ліс-
    Карапузік аднаколерны.
    Да арт Караняплодныя расліны. Караняплоды: 1— морквы; 2— рэпы; 3— сталовых буракоў; 4— цукровых буракоў.
    Да арт. Караняпарасткавыя расліны. Каранёвыя парасткі бадзяку палявога з вялікай колькасцю пупышак.
    ця і караняплод, на 2-і развіваюпь сцяблы з лісцем 1 кветкамі, даюць насенне); з аднагадовых пашырана радыска (увесь цыкл развіцця праходзіць на працягу адной вегетацыі). Усе К. р.— святлаі вільгацялюбныя, патрабавальныя да ўрадлівасці глебы. Пры недахопе вільгаці караняплоды набываюць грубую, дравяністую канбістэнцыю.
    Б. М. Нрусакоьа. КАРАПУЗІКІ (Histeridae), сямейства насякомых атр. жукоў. Вядома каля 3500 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. У СССР каля 300 відаў. На Беларусі часцей трапляюцца К. аднаколерны (Hister unico­lor), К. маршчакаваты (Н. striola), К. чатырохплямісты (Н. quadrinotatus), К. двухплямісты (Н. bipustuiatus), К. падлавы (Н. cadaverinus). Драпежнікі: жукі і лічыпкі кормяцца пераважна лічынкамі інш. насякомых. Большасць К. жывуць у мярцвячыне, гноі, у загнілых раслінных рэпітках, многія — у ходах насякомых йад карой і ў драўніне; некаторыя — у гнёздах птушак і млекакормячых або мурашніках. Насякомыя з родаў Hister, Saprinus трапляюцца ў жылых памяпіканнях, складах, знішчаюць лічынак шкоднікаў харч. прадуктаў.
    Цела жукоў (даўж. да 10 мм) вельмі склератызаванае, цвёрдае, пукатае, амаль круглае, радзей цыліндрычнае або пляскатае. Афарбоўка чорная, бурая, часта з металічным бляскам. Вусікі каленчатыя. з шчыльнай булавой. Галава цесна прымыкае да пярэднегрудзей. Надкрылы ўкарочаныя, нярэдка з чырвонымі і жоўтымі плямамі. Ногі капальныя. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Жукг.
    С. Л. Апдрушэўская. КАРАСЁВА, возера ў Сенненскім р-не, у бас. р. Абалянка. Пл. 0,14 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,3 км. Катлавіна круглаватая, крыху выцягнутая з ПнЗ на НдУ. Схілы выш. 4— 8 м, пераважна спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,28 км) слабазвілістая. На Нд выцякае ручай у р. Нерайшанка. Каля возера в. Нярэйша. КАРАСІНА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Дрысвята. Пл. 0,15 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,39 км. Катлавіна авальнай формы, крыху ьыцягнута з Пп на Пд. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя, разарапыя. Берагавая лінія (даўж. 1,47 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. На 3 пойма шыр. да 250 м, забалочаная, пад хмызняком. На Пд выцякае ручай у воз. Дрысвяты. Каля возера в. Карасіна.