Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
К л і м а т. Раён належыць да Баранавіцка-Г анцавіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдпяя т-ра студз. — 6,3°, ліп. 18 °C. Ападкаў 631 мм за год. Вегет. перыяд 192 сут. Метэаралагічыыя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Баранавіцкую, Стаўбцоўскую і Слуцкую метэаралагічныя станцыі. Гідраграфія. Рэкі належаць пераважна да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. На Пп на мяжы раёна цячэ Нёман з прытокамі Лоша і Тур’я з Гніліцай. Паўн. ч. перасякае Выпя з Грыўчыкам, паўд,— р. Морач з прытока-
мі Мажа, Удава (справа), Волка (злева). На зах. ускраіне — вытокі Балванкі, на ўсх. цячэ Лакнея. На Морачы створана Чырвонаслабодскае вадасховішча. Густата натуральнай рачной сеткі менш за 0,46 км/км2. Агулыіая даўж. асушальнай сеткі 9,1 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 186 км. магістральных і падвадных каналаў — 840 км, рэгуляцыйных — 673 км. Г л е б ы раёна ў межах Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкага аграглебавага раёна (Пд) і УздзенскаАсіповіцка-Чэрвеньскага аграглебавага раёна (Пн). Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 48,8, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 22, дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя забалочапыя 11,8, поіімавыя (алювіяльныя) 2,3, тарфяпа-балотпыя 15,1; паводле мех. складу (У %): сугліністыя 64,7, супясчапыя 19, пясчаныя 1,2, тарфяныя 15,1. Плоскасная эрозія на 6,9 % пл. ворных зямель, у т. л. на 5 % слабая; 7,3 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Расліпнасць належыць да НёмайскаПерадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 35,1 тыс. га, нізінныя займаюць 70,5 %, заліўныя 17,6, сухадолы 11,9 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзопы грабовадубова-цемнахвойпых лясоў, 18 % тэр. раёна; найб. масіў суцэльнага лесу пл. 40 км2 на Пн раёна. Склад лясоў (у %): хваёвыя 41,8, яловыя 23,6, бярозавыя 15,2, дубовыя 9,6, чорнаальховыя 5, асінавыя 3,2, таполевыя 0,3, грабовыя 1, ясянёвыя 0,1, 17,4 % лясоў штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнпі. 29 балот (пераважна нізіпныя) належаць да Аш-
Капытнік балотны: 1 — агульны выгляд; 2 — кветка; 3 — плады; 4 — асобны плодзік.
мянска-Слуцкага тарфянога раёна з агульнай пл. 11,2 тыс. га. Найб. балотныя масівы: Тур'я, Боркаўцы, Мяшкі, Семежаўскае балота. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, вавёрка, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, выдра, куніца, воўк, тхор, норка.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 73,2 % тэр. (49,5 % ворных зямель, 21,9 % сенажацей і пашы). Асн. землекарыстальнікі — 23 калгасы (75,5 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 11 дзяржгасаў (35,2 тыс. га с.-г. угоддзяў). 11а пач. 1982 асушана 28,1 тыс. га с.-г. зямель. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 43, пайвышэйшы 57, найніжэйшы 27. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля, буракаводства ў спалучэнні з ілыіаводствам, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. Капыльскі лясгас. На тэр. раёна зопа адпачынку Астравок. Прадпрыемствы харчовай і буд. матэрыялаў прам-сці. Помнікі прыроды: Грозаўскі дуб-волат, Бабаўнянскі каштан-зкзот, Бабаўнянскія клёны. 3 ахоўных раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца гарычка веснавая, валжанка двухдомпая. пералеска высакародная, званочак персікалісты, купальнік горны, ворлікі звычайныя, лілея царскія кучары, шпажнік (гладыёлус) чарапіцавы, касач сібірскі, пылкагалоўнік даўгалісты. На 1.1.1982 у раёне 38 калектыўных і 18,4 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, Р. I. Лявгцкая, Г. II. Рудава, М. Ф. Янюк. КАПІЯТКА. птушка сям. рабкавых; тое, што саджа звычайная. КАШЯТШК (Calla), род шматгадовых травяністых расліп сям. ароідных. Вядомы 1 від — К. б а л о т п ы (С. palustris), пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Зах. і Усх. Сібіры, на Д. Усходзе; на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце па балотах, асаковых лугах, па забалочапых берагах рэк, азёр, у канавах. Цвіце ў маі — чэрвені. Нар. пазвы заячы бабоўнік, пеўнікі, гуска, жытпіца. Лек. (водны настой карэнішчаў выкарыстоўваюць пры ўкусах ядавітых змей) і акварыумная расліна. У карэнішчах шмат крухмалу, высушаныя, пасля спец. апрацоўкі могуць спажывацца. Расліна ядавітая.
Мнагалетпік выш. 20’—30 см. з доўгім мясістым членістым карэнішчам, укрытым лускападобным лісцем. Зялёнае ліс-
це доўгачаранковае, сэрцападобнае, завостранае, бліскучае, з выразнымі жылкамі, якія дугападобна разыходзяцца. Кветкі без калякветніка. дробныя, двухполыя. з 6 тычынкамі, у шчыльным катаху, абгорнутым завостраным яйцападобным беласнежным пакрывалам даўж. 4—8 і шыр. 3—4 см. Плод — чырвоная сакаўная ягада. Іл. гл. таксама на ўклейцы да арт. Водныя расліны і Ядаегтыя раслгны.
КАПЫТНЫЯ (Ongulata), надатрад млекакормячых. Пашыраны на ўсіх мацерыках, апрача Антарктыды (у Аўстралію завезены). У сусв. фауне 5 атр., у СССР 3 атр. На Беларусі 5 відаў (алень высакародны, дзік, зубр еўрапейскі, казуля, лось). У мінулым вадзіліся тур еўрапейскі, rapnan лясны. Зубр еўрапейскі занесены ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП), Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу БССР. Каштоўныя паляўнічапрамысл. жывёлы, дзік, лось, казуля. Да К. належаць авечка, буйная рагатая жывёла, свіння, коні. Раслінаедныя, радзеп усёедныя.
П. Р. Козла. КАПЮШОПШКЕ сямейства пасякомых: тое, што ілжэкараеды.
КАПЯЛЮХ, род шапкавых грыбоў сям. шампіньёнавых. Гл. ў арт. Грыб-парасонік.
КАРА ВЫВЁТРЫВАННЯ, геалагічнае ўтварэнне, складзенае з прадуктаў разбурэння горных парод у выніку еыветрывання, якія застаюцца на месцы першаснага залягання (астаткавая К. в.) або пераносяцца на нязначныя адлегласці з захаваннем прыкмет мацярынскай пароды (пераадкладзеная К. в.). Адрозніваюць плошчавую (вызначаецца рэгіянальным пашырэннем) і лінейную К. в. (прымеркавана да трэшчын, кантактаў розных геал. цел).
На Беларусі найб. пашыраны астаткавыя плошчавыя К. в. на пародах крышт. фундамента, якія сфарміраваліся пераважна ў верхнепратэразойскую. мезазойскую і перадкайназойскую эпохі кораўтварэння. Магутнасць іх звычайна 10—15 м. рэдка дасягае 40 м. На пародах кіслага саставу (гранітах, гранітагнейсах і інш.) развіты каалінітавыя К. в. з падпарадкаванай колькасцю гідраслюд і мантмарыланіту. Асноўныя і ультраасноўныя пароды характарызуюцца пераважна мантмарыланітавым саставам К. в. У межах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу развіты пераадкладзеныя К. в.. да якіх прымеркаваны радовішчы каалінавых глін (гл. Наалін). Менш пашыраны 1 слабей вывучаны К. в. на пародах платформавага чахла. Магутнасць іх рэдка перавышае 10 м. Прадстаўлены ў асноўным зонаю пачатковай змены парод. К. в. каалінавага саставу ўстаноўлены на алеўрыта-гліністых пародах верхняга пратэразою і ніжняга кембрыю. жалезістыя інфільтрацыйна-карставага тыпу з рэдкімі праяўленнямі гібсіту — на карбанатных пародах ардовіку: рэгіянальныя К. в. жалезіста-каалінітавага саставу з праяўленнямі гібсітавай міне-
ралізацыі — на адкладах ніжняга карбону. 3 апошнімі асацыіруюць значныя рудапраяўленні даўсаніту. У Брэсцкай упадзіне вядомы К. в. на вулканічных пародах венду: ліпарытадацытах, ліпарытах 1 інш. (каалінавыя К. в.), базальтах (каалінітава-мантмарыланітавыя).
Літ.: Проблемы теоріш образовання коры выветрнваніія п экзогенные месторождення.— М., 1980; М а х н а ч A. С., Л е в ы х Н. Н. Лнтологня н геохнмня кор выветрнвання, развнтых на крнсталлпческом фундаменте Белоруссші.— Мн., 1973; Проблемы репіональной геологнн Белоруссшг.— Мн.. 1974; Коры выветрпвання п бокснты.—• Алма-Ата, 1981, с. 36—39. М. М. Лявых.
КАРАБЛІШЧА, нізіннае балота на ПнУ Буда-Кашалёўскага р-на, у вадазборы р. Чачора. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 3 м, ступень распаду 26 %, попельнасць 11 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (4,7 млн. т) на 1.1. 1978 заставалася 1,7 млн. т. Торф здабываецца на ўгнаенне і паліва. Балота асушана адкрытай сеткай, участкі торфаздабычы часткова рэкультываваны. Асушаныя землі пад ворывам і сенажаццю.
КАРАВАЕУСКАЕ РАДОВІІПЧА ПЯСКОЎ, на паўн.—ўсх. ускраіне в. Караваева Пухавіцкага р-на. Паклад у выглядзе чатырох лінз звязаны з сучаснымі алювіяльнымі, азёрнымі, балотнымі адкладамі і флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 9,58 млн. м3.
Пяскі цёмна-шэрыя, бурыя, палевашпатава-кварцавыя, розназярністыя, з лінзамі і праслоямі пясчана-жвіровага матэрыялу; жвіру буйней за 5 мм у іх 19—39 %, гліністых і пылаватых часцінак 1,5—16 %, у жвіры да 0,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—17 м, ускрышы (супескі, торф, пяскі) 0,2—6,5 м. Карысная тоўшча падсцілаецца пяскамі і супескамі. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве. He распрацоўваецца.
КАРАВАЙКА (Plegadis falcinellus), птушка сям. ібісавых атр. буслападобных. Пашырана на Пд Еўропы, Пд і ПдУ Азіі, у Аўстраліі, Амерыцы; у СССР — на Пд Еўрап. ч., у Казахстане, Сярэдняй Азіі. На Беларусі рэдкая залётная птушка. Кор-
Караваііка.
міцца жабамі, апалонікамі, чарвямі, насякомымі.
Даўж. цела 53—66 см, маса 500— 800 г. Апярэнне чырвона-карычневае з зеленавата-фіялетавым адценнем на епіне, крылах, хвасце. Канец дзюбы дугападобна загнуты ўніз. Ногі доўгія.
КАРАВАЙНА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. ІІл. 0,64 км2. Даўж. 1,8 км, найб. шыр. 0,56 км, пайб. глыб. 9,1 м, сярэдняя 4,3 м. Аб’ём вады 2,78 млн. м3. Вадазбор (2,6 км2) спадзістахвалісты, складзены з пяскоў і суглінкаў, укрыты лесам.
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 7—10 м (на ПдУ 4—5 м), стромкія, пясчаныя, параслі лесам, месцамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 6.17 км) звілістая, утварае шэраг заліваў 1 паўастравоў. Берагі выш. 0,1—0,2 м (на ПдУ 0,3—0,5 м), пясчаныя, пад лесам. на Пн і 3 сплавінныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Літараль вузкая 1 стромкая. прафундаль плоская. Глыб. да 2 м займаюць 27 % пл. возера. На 3 вял. заліў, акружаны вярховым балотам, злучаецца з возерам шырокай пратокай (глыб. да 1,4 м). Зона літаралі выслана пяскамі 1 апясчаненымі іламі (адсутнічаюць уздоўж паўн.-зах. берага). глыбакаводная — тонкадэтрытавым сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 220 мг/л, празрыстасць да 4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПнУ выцякае ручай у р. Быстрыца. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. да 20 м да глыб. 1,6—2 м, падводная пашырана да глыб. 5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, карась, гусцяра, джгір.