Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
чаткі, 2,9 попслу і 9.2 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў. У 100 кг зялёнай масы 14,7 кармавой адзінкі і 3 кг страўнага пратэіну, у 100 кг сена адпаведна 50,3 і 4,4. Раянаваны сарты Гомельская і Волат. К. р у ж о в а я, або гібрыдная (Т. hybridum). расце на вільготных лугах, узлесках, зарасніках хмызняку. Асн. Maca каранёў размешчана на глыбіні 40—50 см. Сцябло прамое, голае, разгалінаванае. Лісце пілаватае па краях, без малюнка. Кветкі бледна-ружовыя. Струк 1—2-насенны. Насенне ад цёмна-зялёнага да чорна-аліўкавага, бліскучае. Меданос. Цвіце ў год пасеву з чэрвеня да восені. Выкарыстоўваецца для стварэння даўгалетніх сенажацей і пашы (на адным месцы расце 5—8 гадоў), высяваецца ў сумесі з цімафееўкай лугавой i К. чырвонай. Ідзе на сілас, травяную муку, cena. Добра расце на вільготных сугліністых і тарфяна-балотных глебах. Да цяпла і ўрадлівых глеб менш патрабавальная. чым К. чырвоная. пераносіць веснавыя замаразкі. У зялёнай масе ў фазе цвіцення 76 % вады, 4,1 пратэіну, 0.7 тлушчу, 5,2 клятчаткі, 2,4 попелу, 11.6 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў. У 100 кг зялёнай масы 22,8 кармавой адзінкі і 3,1 кг страўнага пратэіну. Раянаваны сарты Турская 1. Даўбяй, Красавік. Асн. шкоднікі К.: клубеньчыкавыя даўганосікі, канюшынны семяед, канюшынная таўстаножка; хваробы: рак, антракноз. іржа, аскахітоз, бурая плямістасць, мучністая раса, кветкавая плесня; пустазелле: павітуха канюшынная. трыпутнік ланцэталісты, баркун жоўты. смалёўка, шчаўе кучаравае (для К. чырвонай), герань маленькая, шчаўе малое. лебяда белая, свінакроп, зоркаўка.
Літ.: Мухпна Н. А.. Шестпперова 3. Н. Клевер.— Л., 1978; Янс о н с Ф. II. Многолетнне травы в Северо-Западной зоне.— Л., 1978; С е м е-
н о в А. Л.. В л а с о в a К. G. Семеноводство многолетнпх трав.—2 нзд?— Мн., 1975: Культура многолетннх трав в БССР.— Мн.. 1955; С я м ё н а ў А. Л. Слуцкая ранняспелая чырвоная канюшына.— Мн.. 1954. Л. В. Кухарава,
Т. А. Сауткгна, К. С. Уласава. КАПАЁЎКА, рака, правы прыток Буга, па тэр. Валынскай вобл. УССР і Брэсцкага р-на. Даўж. 39 км. Пачынаецца з воз. Лукі (Валынская вобл.). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0.5 %0.
Вадазбор (264 км2) раўнінны, азёрнасць 1 %, пад лесам 37 %. Даліна невыразная. Пойма ў вярхоўі двухбаковая, у сярэднім цячэнні чаргуецца па берагах. шыр. 100—400 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. у сярэднім і ніжнім цячэнні шыр. ў межань 1—3 м. Берагі зліваюцца з поймай, вельмі спадзістыя і нізкія. у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, выш. 0.3—0,5 м. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 42 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак.. найб. выш. над межанным узроўнем 1,5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0.9 м3/с. Рэжым вывучаецца з 1928. назіранні на гідралагічным пасту Чэрск. К. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Ф. I. Сяцко. КАПАТКЁВІЦКА ВЕЛІКАБОРСКАЯ СТУПЁІІЬ (ад назвы г. п. Капаткевічы ў Петрыкаўскім р-не і в. Вялікі Бор у Хойніцкім р-не), тэктапічпая структура ў Петрыкаўскім, Рэчьтцкім, Калінкавіцкім і Хойпіцкім р-нах, у Цэнтр. структурпай зоне Прыпяцкага прагіпу. Вылучаецца па паверхні крышт. фундамента, падса-
лявых і міжсалявых адкладах. На Пн абмежавана Чырвопаслабодскім і Маладушынскім разломамі, на Пд праз серыю лакальных разломаў сучляняецца з Петрыкаўскім і Хойніцка-Хобненскім пахаванымі выступамі. Распасціранне К.-В. с. субшыротнае. Даўж. каля 150 км, шыр. 15—25 км.
Паверхня крышт. фундамента ў межах ступені залягае на адзнаках ад -2,2 да — 6 км. Платформавы чахол складаюць верхнепратэразойскія (магутнасць да 132 м). дэвонскія (падсалявыя тэрыгенныя магутнасцю 175>—270 м, падсалявыя карбанатныя 150—260 м, ніжнесаляносныя да 1518 м, міжсалявыя да 500 м, верхнесаляносныя да 1500 м), кам.-вуг., пермскія, мезазойска-кайназойскія надсалявыя (да 3000 м) адклады. Падсалявыя адклады разрыўнымі парушэннямі разбіты на асобныя блокі. якія апускаюпца на Пн. 3 падсалявых карбанатных адкладаў на Зах.-Бабровіцкай і Савіцкай плошчах атрыманы прытокі нафты. Інтэнсіўнае фарміраванне падняццяў К.-В. с. пачалося ў лівенскі час позняга дэвону і прадаўжалася да мезазою.
I. Д. Кудравец.
КАПАТКЁВІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы г. п. Капаткевічы ў Петрыкаўскім р-не), тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-пе, у межах Капаткевіцкай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1950— 52 сейсмаразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых, верхнесаляносных дэвонскіх і надсалявых адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах К. п.— паўантыкліналь субшыротнага распасцірання, абмежаваная з Пд Капаткевіцкім разломам. з 3 разрывам. Памеры 12x4 км. Амплітуда 200 м. Па паверхні солі К. п.— крыптадыяпір у выглядзе купала памерам 4x3,5 км, амплітудай 200 м, скляпенне якога ссунута адносна скляпення К. п. па падсалявых адкладах на 5 км на ПнУ. К. п. адлюстравана і ў надсалявых адкладах з паступовым памяншэннем амплітуды ўверх па разрэзе. Асноўны час фарміравання задонска-ялецкі і лебядзянскі (верхні дэвон), каменнавугальны.
КАПАТКЁВІЦКАЯ ЗОНА ПАДНЯЦЦЯУ, тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-не, на 3 КапаткевіцкаВелікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхыі фундамепта, падсалявых і міжсалявых адкладах. На Пн прымыкае да Капаткевіцкага разлому. Распасціранне зопы падпяццяў субшыротпае. Даўж. болып за 50 км. ГІаверхня фундамента ў межах К. з. п. пахілена на Пн — ПнУ ад —2 да —4 км. Па ёй выдзяляюцца Грабаўскае, Кузьмічоўскае, Залескае і Капаткевіцкае падпяцці (пра кожнае з іх гл. асобны артыкул). У межах К. з. п. платформавы чахол складаюць всрхнепратэразойскія, сярэднеі верхнедзвопскія, піжнеі сярэднекам.-вуг., пермскія, мезазойскія і кайназойскія адклады. Структура падсалявых адкладаў падобна да
структуры паверхні фундамепта. Сфарміравалася К. з. п. у позпім дэвоне, карбоне, пермі. 3 падсалявых старааскольскіх адкладаў на Кузьмічоўскай плошчы атрыманы непрамысловы прыток нафты.
1. Д. Кудравеіі. КАПАТКЁВІЦКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1967 на тэрыторыі Петрыкаўскага р-па. Агульная пл. 111,7 тыс. га (1982), у т. л. паляўнічых угоддзяў ляспых 52,2, палявых 52,9, водна-балотных 3,2 тыс. га. На тэр. гаспадаркі рэкі Пціч і Арэса, каналы, ручаі. Паляўнічыя ўгоддзі для асн, відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3-і клас бапітэту). Водзяцца лось (каля 210 асобін), дзік (130), казуля (340), заяц-русак (200), шэрая курапатка (250), куніца (50), ліс (80), вавёрка (каля 1760 асобін), глушэц, цецярук, рабчык. Ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фаупы.
КАПАТКЁВІЦКАЯ МІНЕРАЛЬНАЯ КРЫНІЦА, радовішча мінер. водаў у даліне р. Пціч, каля г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на.
Упершыню мінер. вада ўскрыта свідравінай у 1949 у пясках і пясчаніках верхняпермскага ўзросту на глыб. 630 м. Колькасць солей у ёй складала 37,9 г/л, па хім. саставу вада была хларыдная натрыевая (салёная), мела ў сабе ў невял. колькасці ёд (0,1 мг/л) і бром (24,7 мг/л). У 1970-я г. на глыб. 513— 572 м і 2952—3166 м у дэвонскіх вапняках, даламітах, пясчаніках ускрыты моцныя расолы. Воды хларыдныя натрыевыя і хларыдныя натрыева-кальцыевыя з мінералізацыяй на глыб. болыл за 2950 м 410 г/л, утрымліваюць значную колькасць брому (1125—6407 мг/л) і ёду (41»— 170 мг/л). Т-ра расолаў 44 °C. Дэбіты свідравін пры апрабаванні не перавышалі 7,5—48 м3/сут. Вада К. м. к.— блізкі аналаг мінер. водаў курортаў Старая Руса (Наўгародская вобл.), Сольвычагодск (Архангельская вобл.), Усць-Кут (Іркуцкая вобл.), Усць-Качка (Пермская вобл.), прыдатная на лек. мэты і для прамысл. здабычы брому і ёду. Радовішча не эксплуатуецца.
Літ.: Режнм. баланс п регноннка подземных вод.— Мн.. 1969. В. П. Васільеў. КАПАТКЁВІЦКІ ВАЛ. тэктапічпая структура ў Петрыкаўскім р-не, у паўд. прыразломнай ч. КапаткевіцкаВелікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Арыептаваны ў паўн.-зах., блізкім да шыротнага напрамку. Аб’ядпоўвае Кузьмічоўскую і Залескую брахіантыкліпалі і Капаткевіцкі купал. Даўж. К. в. 37 км, шыр. 5— 6 км, амплітуда ад 300 м на У да 50 м па 3. Па паверхні галітавай падтоўшчы амплітуда вала ўзрастае да 600 м. Уверх па разрэзе вал становіцца спадзістым і ў мезазойскіх утварэппях выдзяляецца толькі Капаткевіцкі купал. Па міжсалявых і падсалявых адкладах К. в. адпавядаюць блокавыя структуры зах. ч. Капаткевіцкай зоны прыразломных
падняццяў. Скляпенні саляных падняццяў ссунуты ла 3—6 км на Пп ад паднятых прыразломных частак падняццяў па міжсалявых і падсалявых адкладах. К. в. прыразломпы, па У саляны. Сфарміраваўся ў выніку блокавых зрухаў і праяўлення саляіюй тэктонікі ў познім дэвоне ў галітавай падтоўшчы верхнефаменскай саляноспай тоўшчы пераважпа ў дапкава-лебядзянскі час.
В. С. Каііішчаў. КАПАТКЁВІЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Петрыкаўскага і часткова Акцябрскага р-наў. Арганізаваны ў 1940. Пл. 67,3 тыс. га, у т. л. пад лесам 61,5 тыс. га (1.1.1982). 8 лясніцтваў. Лясы 1-й (20 тыс. га) і 2-й (47,3 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 70 %, бярозавыя 13,2, альховыя 9,4, дубовыя 6,6, іпшыя 0,8 % укрытай лесам плошчы. Маладпякоў 50,2 %, сярэднеўзроставых 33,7, прыспяваючых 13,1, спелых лясоў 3 %. Агульны sanae дрэвастою 6,97 млн. м3, у т. л. спелага 0,38 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,19 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 37 гадоў, бапітэт 11,4, паўната 0,7. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 78 тыс. м3, высечак догляду 43 тыс. м3, лесааднаўлепне на пл. 470 га. Дзейнічае лясны гадавальнік на пл. 1,3 га, дзе вырошчваюцца сеянцы хвоі, дубу, клёну вастралістага, ліпы драбналістай.
В. М. Кіслякоў. КАПАТКЁВІЦКІ РАЗЛОМ. тэктанічная структура ў цэнтр. ч. Прыпяцкага прагіну. Аддзяляе Капаткевіцка-Велікаборскую тэктанічную ступень ад Петрыкаўскага і зах. ускраіны Хобпенска-Хойніцкага пахаваных выступаў. Распасціранне разлому субшыротнае, даўж. каля 165 м.
Разлом скідава-зрухавы. Прасочваецца ў крышт. фундаменце, на 3 — у верхнепратэразойскіх і на Усім працягу ў дэвонскіх адкладах да фаменскіх саляносных утварэнняў уключна. Уяўляе сабой разломную зону шыр. да соцень метраў. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па ім франскіх падсалявых адкладаў вагаецца ад дзесяткаў да 2500 м. Развіццё разлому на платформавым этапе пачалося ў канцы сярэдняга дэвону і доўжылася з перапынкамі да антрапагену ўключна. Макс. яго актывізацыя адбылася адначасова з намнажэннем фаменскіх саляносных адкладаў. Па глыбіні пранікнення разлом, мяркуюць, коравы. 3. А. Гарэлік. КАПАЦЭВІЦКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пд Салігорскага (4 тыс. га) і Пн Жыткавіцкага (2,6 тыс. га) р-паў, у вадазборы р. Морач. Пл. 6,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,6 тыс. га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдпяя 1,2 м, ступень распаду 46 %, попельнасць 13 %, На 1.1.1978 запасы торфу 8,4 млп. т. Балота асушана адкры-