Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
тай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
КАПАЧОЎСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля паўночпай і паўднёва-зах. ускраін в. Капачы Мастоўскага р-на. 2 лінзападобпыя паклады звязаны з марэпнымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 178 тыс. м3.
Пясчана-жвіровая парода і пяскі светла-шэрыя, шэрыя, месцамі гліністыя; жвіру буйней за 15 мм у іх да 20 %, буйней за 5 мм —1,6—48,5 %. Пяскі пераважна дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі 1 лінзамі тонказярністага пяску; гліністых і пылаватых часцінак у іх 1—23,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—15,3 м, ускрышы (пяскі) да 2,8 м. Жвір і пясок прыдатныя на вытв-сць сценавых блокаў. Радовішча не распрацоўваецца.
КАПЕШЫ (Сореіпа), род рыб атр. карпападобных. Пашырапы ў Паўд. Амерыцы. У СССР як акварыумных рыб гадуюць К. А р н о л ь д a (С. arnoldi) i К. гутата (С. gutata), завезеных у СССР у даваенны час, паўторна ў 1950-я г.
Даўж. каля 8 см. Цела выцягнутае, у К. гутата па форме нагадвае фарэль, за што яе часам наз. «фарэлька». Афарбоўка К. Арнольда зменлівая (у самак больш сціплая), звычайна чырванаватакарычневая з серабрыстым бляскам; лускавінкі маюць цёмны кант; брушка жаўтавата-светлае; плаўнікі жаўтаватачырвоныя з больш яркімі кончыкамі, на спінным знізу чорная пляма. Агульны тон афарбоўкі К. гутата блакітнаваты, на целе буйная бліскўчая луска і тры рады яркіх кармінавых плям; спінны плаўнік празрысты з цёмнай плямай, падоўжаны ў самцоў, на брушным, анальным і хваставым плаўніках у самцоў ёсць ружовы ці ярка-пунсовы пігмент. Гадуюць К. у акварыумах з вял. люстрам вады, каля паверхні якой яны звычайна трымаюцца, з драбна1 буйналістымі раслінамі, цёмным грунтам. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Акварыумныя рыбы.
КАЙЕРСАКВЁТНЫЯ (Capprales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 6 сям., 430 родаў, болып за 4 тыс. відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных, часткова ва ўмерана цёплых краінах зямнога шара. У СССР 3 сям., 170 родаў, каля 4 тыс. відаў, з іх на Беларусі 2 сям. (крыжакветпыя і рэзедовыя), 42 роды (бурачок, буйміна, вежавіца, вяснянка, вячорніца, гарліца, гарчыца, гіршфельдыя, гуляўнік, двухрадка, дэскурэйнія, жарушнік, жаўтушнік, зубніца, канрынгія, капуста, кардамінопсіс, кардарыя, клапоўнік, крупка, кустоўнік, луннік, неслія, палёўка, рагачка, разуха, разушка, рыжак, рэдзька, рэзеда, рэпнік, свербігуз, стрыгазела, стрэлкі, свірэпа, торбачнік, фарбоўнік, харыспора, хрэн, цісдалія, часночніца, шыльніца), 64 віды, болып за 20 іптрадукавапых відаў з родаў абрыета, індау, іберыс, кат-
ран, ляўконія. Сярод К. харч. (агароднінныя), алейныя, кармавыя, лек., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны; ёсць рэдкія віды флоры БССР — луннік ажываючы і зубніца клубняносная, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Дрэвы, кусты і травяністыя расліны. Лісце пераважна чаргаванае, простае ці радзей пальчата-складанае, звычайна без прылісткаў. Кветкі двухполыя, правільныя або злёгку няправільныя, пераважна з двайным 4ці, радзей, 5-членным калякветнікам, радзей беспялёсткавыя, у гронках, каласах або адзіночныя. Тычынкі шматлікія ці іх некалькі, звычайна свабодныя. Гінецэй з паўзрослых пладалісцікаў, са зрослымі стылодыямі. Завязь верхняя, з некалькімі або шматлікімі перавернутымі семязародкамі, іншы раз ён адзін. Плод — каробачка, ягада ці стручок, радзей арэх або касцянка. Насенне з эндаспермам ці без яго.
Літ.: Васнльченко II. Т. Порядок каперсовые (Capparales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Цветковые растення. М„ 1981, т. 5, ч. 2; Тахтаджян А. Л. Снстема н фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966. Б. М. Прусакова. КАПЛАНСКІ МОХ. балота нізіннага (65 %) і мяшанага (35 %) тыпаў на Пн Сенненскага р-на, у вадазборы р. Крывінка і Бярозка. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Глыб. торфу да 5,6 м. сярэдпяя 2,3 м, ступень распаду 35 % (нізінны), 32 % (мяшаны), попельнасць адпаведна 8 і 6 %. На 1.1.1978 запасы торфу 3 млн. т. Балота ў натуральным стане, занята рэдкім лесам з хвоі і бярозы, хмызняком, растуць сфагнавыя імхі. КАПНАДЫЙЛЬНЫЯ (Capnodiales), парадак сумчатых грыбоў падкл. аскалакулярпых. Вядома каля 200 відаў, болып за 20 родаў, пашыраных пераважна ў краінах цёплага клімату. У СССР каля 10 відаў. На Беларусі адзначаны віды з родаў меліёла, капнодый, мікратырый, астэрына. К. развіваюцца за кошт выдзяленняў тлі, выклікаюць чарнату раслін (утвараецца чорны налёт міцэлію на лісці і сцяблах), што зніжае іх фотасінтэтычную дзейнасць.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) шара-, падушка-, шчыткападобныя. Сумкі шараабо шырокабулавападобныя, адзіночныя ці нешматлікія. Споры з некалькімі перагародкамі, бясколерныя або бурыя, нярэдка абкружаны слізістым чахлом. у цыкле развіцця некаторых відаў адзначаны недасканалыя стадыі.
КАПНОДЫЙ (Capnodium), род сумчатых грыбоў сям. капнодыевых. Вядомы некалькі відаў, пашыраных пераважпа ў тропіках і субтропіках.
Капеіна гутата.
У СССР, у т. л. на Беларусі, 2 віды — К. в я р б о в ы (С. salicinum) і К. ліпавы (С. tiliae), якія трапляюцца на лісці дубу. ліпы, яблыні, слівы, вішні і інш. дрэў і кустоў. Сапратрофы, жывяцца цукрамі, што выдзяляюць расліны пры парушэнні абмену рэчываў, экскрэментамі тлі. Зніжаюць прадукцыйнасць раслін.
Міцэлій на субстраце ўтварае чорны налёт. Пладовыя целы (псеўдатэцыі) шараабо падушкападобныя, нярэдка са шчацінкамі. Сумкаспоры з 2—4 перагародкамі, бясколерныя ці цёмна-бурыя. У цыкле развіцця адзначаны канідыяльныя стадыі. Канідыі аліўкавыя, аднаклетачныя. потым шматклетачныя.
КАПОРСКІ ЧАЙ, расліна сям. скрыпнёвых. Гл. ў арт. Іван-чай.
КАПРАЛІТЫ (грэч. kopros памёт, кал+lithos камень), акамянелыя экскрэменты выкапнёвых жывёл (чарвей, малюскаў, рыб і інш.). Вядомы з дакембрыю. На тэр. Беларусі выяўлены ў выглядзе асобных уключэнняў, радзей нагрувашчванняў у кембрыйскіх, ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх. кам.-вуг. і мелавых адкладах. Вывучэнне К. дазваляе меркаваць аб корме вымерлых жывёл і будове іх страўніка, выкарыстоўваецца ў фацыяльным аналізе.
Памеры ад 0,1 да 1,0 мм і больш. Зрэдку К. ўтвараюць вапнякі. даламіты, фасфарыты. Па знаходках К. у адкладах мінулых геал. перыядаў стала вядома аб існаванні некаторых вымерлых жывёл (напр., бесшкілетных беспазваночных). С. А. Нручак.
КАПРАФАГІ (ад грэч. kopros памёт, кал+д5агг), арганізмы, якія жывяцца экскрэментамі. У фауне Беларусі сярод К. пераважаюць жукі-гнаевікі і лічынкі мух, з інш. К. пашыраны дажджавыя чэрві, кляшчы-арыбатыды і інш. сапрафагі. К. паскараюць распад арган. рэшткаў, спрыяюць працэсам гуміфікацыі глеб, павышаюць іх урадлівасць.
КАПРЫФОЛЬ, расліна сям. бружмелевых. Гл. ў арт. Бружмель.
КАПСКІ ГІЯЦЫНТ. расліна сям. лілейных. Гл. ў арт. Гальтонія.
КАПУСНІК. рака. левы прыток Дняпра. у Шклоўскім р-не. Даўж. 12 км. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 3 %0. Вадазбор (64 км2) на паўд. ускраіне Аршанскага ўзв., пад лесам 11 %.
КАПУСНІЦА, матыль. Гл. ў арт. Бялянкі.
КАПУСТА (Brassica), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядома больпі за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР 9 відаў, з іх на Беларусі 7: К. звычайная (В. oleracea), К. пекінская (В. pekinensis), бручка, рэпа, свірэпіца, сарэпцкая гарчыца, чорная гарчыца. Агарод-
нінныя, кармавыя, алейныя расліны, некаторыя — пустазелле. К. з в ыч а й н а я — важная агароднінная культура. Mae шмат разнавідпасцей і форм: качанпая (белакачанная і чырвонакачанная), цвятная капуста, савойская, брусельская, лісцевая, кальрабі. Найб. гасп. значэнне мае белакачанная К. (В. oleracea var. capitata) — двухгадовая расліна, у 1-ы год фарміруе ўкарочанае сцябло з лісцем, сабраным у качан, на 2-і — прамастойнае разгалінаванае аблісцелае сцябло, суквецці, плады і насенне. Кветкі двухполыя з белым або жоўтым венчыкам. Плод — струк. Лісце качана буйное, простае, лірападобнае або суцэльнае, светлаабо інтэнсіўна-зялёнае з фіялетавым адценнем. У лісці 2,6—5,7 % цукраў, 1,1 — 2,3 % бялкоў, да 70 мг % вітаміну С, вітаміны Bb В2, В3, РР, К, мінер. солі. Спажываецца свежая, вараная, квашаная, кансерваваная. Вегет. перыяд у 1-ы год жыцця 130—170 сут. Холадаўстойлівая (пераносіць замаразкі да —5—7 °C), святлаі вільгацялюбная. Добра расце на ўгноеных сугліністых, на акультураных тарфяна-балотных глебах. Раянаваны сарты: ранняспелыя — Скараспелка 3, Нумар першы грыбаўскі 147; сярэдняспелыя — Надзея, Слава 1305; сярэдняпознія — Юбілейная 29, Беларуская 85, Падарунак, Русінаўка; познаспелыя — Амагер 611, Маскоўская позняя 15. У сартоў чырвонакачаннай К. ў лісці ёсць пігмент антацыян, усе яны сярэдняабо познаспелыя, раянаваны сорт Гако. Лісце спажываюць свежае, марынаванае.
Зрэдку вырошчваюць савойскую К. (В. oleracea var. sabauda). Яе рыхлы качан з пухіравата-маршчакаватага лісця мае 1,3—7 % Цукраў,
1,7— 4 % бялкоў, 14—90 мг % вітаміну С. Выкарыстоўваецца для салатаў свежая, вараная, для квашання непрыдатная. Раянавапы сорт Верцю 1340. Брусельская К. (В. oleracea var. gemmifera) утварае сцябло выш. да 1 м, у пазухах лісця развіваюцца дробпыя качанчыкі, у якіх 2—5 % цукраў, 5,5—7 % бялкоў, 70— 290 мг % вітаміну С. Спажываецца вараная, печаная. Лепшы сорт Геркулес 1342. Лісцевая К. (В. oleracea convar. acephala) мае тоўстае сцябло да 1,5 м выш. з буйным мясістым лірападобным або суцэльным лісцем, часта кучаравым, з моцна зрэзанымі краямі. У лісці 1,5—5,4 % цукраў, 1,1—5 % бялкоў, да 150 мг % вітаміну С. У 100 кг зялёнай масы 14,3 карм. адзінкі і 1,7 кг страўнага пратэіну. Выкарыстоўваюць на зялёны корм і сілас. Пашыраны сарты Мазгавая зялёная, Мазгавая чырвоная, Тысячагаловая. Кальрабі (В. oleracea var. gongyloides) — двухлетнік з клубнепадобна патоўшчаным сцяблом (сцеблаплодам). Лісце чаранковае, перыста-лопасцевае або лірападобнае. У ежу выкарыстоўваюць сцеблаплод, які нагадвае па смаку К. або рэпу. Mae 2,7—6,7 % цукраў, 1,3—2,8 % бялкоў, да 90 мг % вітаміну С. Спажываецца свежы, вараны, тушаны, ідзе на корм жывёле. Пашыраны сорт Венская белая 1350. К. пекінская — аднагадовая расліна. Утварае разетку буйных (да 60 см даўж.) лісцяў, сабраных у рыхлы качан. Спажываецца свежая, вараная. Сарты скараспелыя, найб. пашыраны сорт Хібінская ПАУІР. Як пустазелле на палях, уздоўж дарог, каля жылля трапляецца гарчыца сарэпцкая, зрэдку гарчыца чорная.