Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАНСУМЁНТЫ (ад лац. consumo спажываю), арганізмы, якія жывяцца жывым аргап. рэчывам. Некаторыя даследчыкі адносяць да К. і арганізмы, якія жывяцца па тыпу некрафагіі (адмерлым арган. рэчывам), але ў процівагу гэтаму існуе думка, што больш правільна далучаць іх да групы рэдуцэнтаў (біядэструктараў). У трафічных (харчовых) лапцугах К. з'яўляюцца другім пасля прадуцэнтаў звяном. Па тыпу жыўлення К. ўваходзяць у групу гетэратрофных арганізмаў. Да К. адносяцца ўсе фітафагі, драпежныя жывёлы, паразітычныя арганізмы, насякомаедныя расліны і драпежныя грыбы.
Вылучаюць найчасцей групы К. першага (раслінаедныя жывёлы •— насякомыя. грызуны, капытныя, а таксама паразіты зялёных раслін) і другога (драпеяіныя жывёлы) парадкаў. Часта вылучаюць групу К. трэцяга парадку, для якіх ася. корм — драпежнікі з папярэдняй групы. а ў залежнасці ад складанасці структуры біяцэнозаў — таксама і групы К. больш высокіх парадкаў. Праз
К. частка энергіі Сонца. назапашанай у арган. рэчывах прадуцэнтаў, перадаецца да біядэструктараў. Скарачэнне колькасці К„ іншыя розныя змены стану іх папуляцый могуць прывесці да парушэння цэласнасці біяцэнозу.
Я. В. Малашэвіч. КАНТАРЭЛЮЛЯ (Cantharellula), род шапкавых базідыяльпых грыбоў сям. радоўкавых. Вядомы 1 від — К. п ук а т а я, або лісічка шэрая пукатая (С. umbonata). пашыраная ва ўмераных паясах Еўразіі, Амерыкі. Сапратроф. На Беларусі расце ў імшыстых хваёвых лясах па ўсёй тэр., часта па верасоўніках у вер.— кастрычпіку. Малавядомы ядомы грыб.
Шапка дыям. 2—4 см, пукатая, потым шырокалейкападобная. з тупым бугарком у цэнтры, сухая ці вільготная, дымчатаабо мышына-шэрая, з загнутым уніз больш светлым краем, часам чарнаватая з блакітна-стальным адценнем. Мякаць тонкая, белая або шараватая, мяккая, на зломе слаба чырванее. Пласцінкі частыя, вузкія і таўставатыя, вілавата разгалінаваныя, белыя ці шэраватыя. Ножка выш. 2—5(8) см, суцэльная, потым полая, гладкая, аднаго колеру з шапкай. Споры верацёнаці эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.
В. С. Гапгенка.
КАНТОРКА, радовішча пясчанажвіровага матэрыялу за 0,5 км на Пд ад в. Сіняло Мінскага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з канцова-марэшіымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведапыя запасы 4,2 млн. м3.
Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, жаўтаваты. з лінзамі і праслоямі жвірыстых пяекоў; жвіру буйней за 5 мм У ім 20—49 %. Пяскі-адсевы розназярністыя. палевашпатава-кварцавыя, месцамі гліністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 6—10,5 м. ускрышы (гліністыя пяскі, лёсападобныя супескі) 1,7—3,3 м. Пяскі 1 жвір прыдатныя на выраб бетону, У дарожным буд-ве. Радовішча распрацоўваецца вытв. аб’яднаннем «Мінскнярудпрам».
КАНТОРСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-пе, у бас. р. Дрыса. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,52 км, найб, шыр. 0,28 км. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 10 м, спадзістыя, па-
Каптарэлюля пукатая.
раслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,26 км) слабазвілістая. Злучана ручаём з воз. Сярэдняе, на Пд выцякае ручай у р. Дрыса. За 1 км на ПдУ ад возера в. Горкі.
КАНТЫНЕНТАЛЬНАЕ ПАВЁТРА [ад лац. continens (continentis) мацярык], фарміруецца над мацерыком пад уздзеяннем подсцільнай паверхні сушы. Характарызуецца паніжанай вільготнасцю, пераважаюць слабыя вятры, яснае надвор’е. Зімой К. п.— халодная паветраная маса (тэмпература да —35, —40 °C), летам — цёплая і гарачая (да 30—35 °C). На тэр. Беларусі К. п. адзначаецца пераважпа летам, узнікае пры трансфармацыі цёплага марскога паветра, якое ўтвараецца пад уплывам Азорскага антыцыклону. Пры руху на У япо паступова ахалоджваецца і губляе частку вільгаці. Зімой К. п. ўтвараецца пры ўварвапні арктычнага паветра з Карскага і ўсх. ч. Баранцава мораў або пры паіпырэнні на тэр. Беларусі паветраных мас Азіяцкага антыцыклону. Вясною і восенню па клімат Беларусі найб. уплывае марское паветра. т. б. Яўстаф’ееа. КАНУЛЯРЫІ (Conulata), вымерлыя марскія жывёлы тыпу кішачнаполасцевых, Вядомы з ранняга кембрыю. На Беларусі рэдкія знаходкі К. вядомы для адкладаў верхняга ардовіку, сілуру і дэвону.
Мелі ракавіну ў выглядзе чатырохграннай піраміды або сігары выш. да 30—40 см з хіцінападобнага рэчыва 1 фосфарна-кіслага кальцыю. Вялі пераважна прымацаваны спосаб жыцця. Да субстрату мацаваліся вяршыняй.
КАНЦАВЫ ЛОГ, радовішча глін і суглінкаў за 2 км на ПнЗ ад г. п. Хоцімск. Лінзападобны паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 238 тыс. м3.
Гліны і суглінкі шэрыя, шчыльныл, пластычныя, месцамі пясчаныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм 1 0,002 мм у іх адпаведна 32—58 % 1 12— 42 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—■ 5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,4—1,7 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Распрацоўваецца цагельным з-дам «Канцавы Лог» каля Хоцімска. КАНЦАВЬ'ІЯ МАРЭНЫ, ф р а нтальныя марэны, краявыя м а р э п ы, дугападобныя грады, утвораныя каля краю мацерыковага ледавіка пры яго працяглым становішчы. Уваходзяць у комплекс края^ вых ледавіковых утварэнняў, адлюстроўваюць стаповішча краю ледавіка і яго дынаміку па розпых этапах зледзянепня. Вызначаюць выгляд сучаснай паверхні на значнай плошчы паўн.. цэптр. і зах. Беларусі. Складаюць асн. ч. Гарадоцкага,
Віцебскага, Гродзенскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, Навагрудскага ўзвышшаў, Мазырскай, Капыльскай, Свянцяпскіх град і іпш., якія маюць адносныя перавышэнні 50—100 м. К. м. ў выглядзе ланцугоў выцягнуты на дзесяткі або сотні кіламетраў. Да К. м. прымеркаваны макс. адзнакі вышыпь.
Па будове і ўтварэнню вылучаюць насыпныя і напорныя К. м. Насыпныя складзены з пяскоў, пясчана-жвіровагалечнага матэрыялу, у меншай ступені з марэнных супескаў і суглінкаў; трапляюцца валуны дыям. да некалькіх метраў. Заляганне слаёў гарызантальнае ці слабанахіленае, нярэдка яны разарваныя і зрушаныя па сколах (гл. Гляцыякарсг). Больш пашыраны напорныя К. м., у будове якіх пераважаюць марэнныя супескі і суглінкі; пароды сабраны ў насунутыя лускавіны ці змяты ў складкі, часта ў выглядзе гляцыядыслакацый трапляюцца даантрапагенавыя (ардовікскія, дэвонскія, мелавыя 1 інш.) пароды. Устаноўлена сувязь шматлікіх К. м. з геал. будовай тэрыторыі. Часцей К. м. размешчаны над выступамі крышт. фундамента, каля ўступаў пахаванага рэльефу. Большасць К. м. сфарміравалася ў выніку геолага-геамарфал. дзейнасці некалькіх ледавікоў. 3 К. м. звязаны радовішчы жвіру. пяскоў, глін, a таксама даламітаў і мелу (у гляцыядыслакацыяхі. Э. А. Ляўкоў.
КАНЦОВАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не, у бас. р. Свінка. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,45 км, найб. шыр. 0,25 км. Пл. вадазбору 2,25 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Схілы выш. да 10 м, спадзістыя, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,12 км) слабазвілістая. На ПдУ упадае ручай, на ПнЗ выцякае р. Свінка. Каля возера вёскі Вял. і Мал. Вядрэнь.
КАІІЦЭРАГЁІІЫ (ад лац. cancer рак + грэч. genos паходжанне, нараджэнне), канцэрагенныя р эч ы в ы, б л а с т а м а г е н н ы я р эч ы в ы, прыродныя і штучныя хім. злучэнні і фактары, здольныя пры ўздзеянні на жывыя арганізмы выклікаць у іх рак і інш. пухліны. Вядома каля 500 канцэрагенаў. К.— 3, 4-бензпірэн — вылучаны з каменнавугальнай смалы (1933), пазней з прадуктаў пяпоўнага згарання кам. вугалю, нафты, тытуню, Знойдзены ў злучэннях розных класаў (поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды, амінаазазлучэнні, араматычпыя аміны, карбаматы), у неарганічных злучэннях мыш’яку, хрому, нікелю, кобальту. Канцэрагенныя ўласцівасці маюць рэнтгенаўскія прамяні, ядзерныя выпрамяненні, вірусы, a таксама некаторыя эндагенныя прадукты (стэроідпыя гармоны, метабаліты трыптафану і інш.) пры іх лішкавым назапашванні або якасных зменах, Некаторыя К. ўтва-
раюцца пры няправільных кулінарпай апрацоўцы і захоўвапні харч. прадуктаў. Канцэрагенны ўплыў на жывыя арганізмы могуць аказваць забруджвальныя рэчывьі, якія паступаюць у навакольнае асяроддзе з прамысл. і ішп. выкідамі (гл. ў арт. Забруджванне навакольнага асяроддзя).
Літ.: 3 н л ь б е р Л. A., А б ел е в Г. II. Внрусологня н нммунологня рака.— М„ 1962; Ш а б а д Л. М. Эндогенные бластомогенные веідества,— М., 1969; я г о ж. Методы определення н нзучення бластомогенностн хнмнческнх веіцеств.— М„ 1970; Рубенчнк Б. Л. Пнтанне, канцерогены н рак.— Кнев, 1979. М. М. Аляксандраў.
КАНЬЯКСКІ ЯРУС, к а н ь я к (ад назвы г. Каньяк у Францыі, 3-і знізу ярус верхняга аддзела мелавой сістзмы. Марскія адклады К. я. выяўлены на У і 3 Беларусі. Залягаюць на глыб. ад 50 да 100 і болып метраў, на У рэспублікі па далінах Дняпра, Сажа, Беседзі і іх прытокаў
Да арт. Кан’югаты. Кан’югацыя ў зігнемы.
Канюк касматаногі.
агаляюцца. Макс. магутнасць адкладаў на У 60 м, па 3—62 м.
Складзены пераважна з мергельна-мелавых парод з уключэннем крамянёвых канкрэцый на 3, на крайнім У — з крамяністых парод (сіліцыты, гліністыя і крэменязёмістыя мергелі). У адкладах яруса шматлікая і разнастайная фауна фарамініфер, па якой яны падзяляюцца на ніжні і верхні пад’ярусы і добра супастаўляюцца з адкладамі К. я. інш. рэгіёнаў Усх.-Еўрап. платформы.
В. С. Акімец. КАН’ЮГАТЫ (ад лац. conjugatio злучэнне), счаплянкі, група пераважна мікраскапічных зялёных водарасцей. Вядома каля 4700 відаў, пашыраных па ўсіх кантынентах. Прэснаводныя, чыста зялёнага колеру аргаыізмы, некаторыя трапляюцца ў саланаватых водах (2—5 %), жывуць таксама сярод вільготных імхоў, на сырых скалах. глебе, сценах і інш. На Беларусі налічваецца каля 200 відаў.
Большасць К. аднаклетачныя (рэдка каланіяльныя), сіметрычна пабудаваныя арганізмы, клеткі якіх звычайна перашнураваны пасярэдзіне на 2 аднолькавыя паўклеткі (дэсмідыевыя водарасці — кластэрыум, мікрастэрыяс, касмарыум, дэсмгдыум, пенгум і інш.). Многія прадстаўлены ніткаватай структурай (зігнемавыя — зггнема, мужоцыя, спграгіра і інш.), некаторыя ўтвараюць крохкія ніткі, якія распадаюцца, не трацячы жыццяздольнасці (ганатазігавыя — ганатазігон'). Адносяць да К. таксама аднаклетачныя водарасці з цэльнай абалонкай, без дзялення на паўклеткі (мезатэніевыя — цыліндраспорыум, нетрыум). Характэрная асаблівасць К.— адсутнасць у цыкле развіцця рухомых жгуцікавых стадый і наяўнасць полавага працэсу — кан’югацыі (зліццё пратапластаў 2 вегетатыўных клетак, якія выконваюць функцыю гамет). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці.