• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    КАМЯНЁЦКІЯ ЛІПЫ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1972) у г. п. Камянец. 17 дрэў ліпы раскі-
    дзістай. Выш. 18—20 м, дыям. 0,42— 0,48 м. Адзінае вядомае ў БССР месцазнаходжанне каштоўных дэкар. і меданосных дрэў гэтага віду.
    КАМЯНІСТАСЦЬ ГЛЕБЫ, засмечанасць глебы акруглымі абломкамі горных парод памерам 3—10 см у дыяметры. Ступень К. г. характарызуецца аб’ёмам камянёў у м3, у 30сантыметровым слоі на 1 га ворнай зямлі ці працэнтам пакрыцця глебы камянямі. Камяні, якія ляжаць на паверхпі ці ў тоўшчы глебы на
    Камяністы сад у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР.
    РАЁНА
    ЛАНДШАФТЫ КАМЯНЕЦКАГА
    О Абяроўшчына
    О Нов. Расна
    Высокае
    Іакарава
    Агароднікі
    ОМа.і.Зводы
    ЦадбелаДзла/нравічы^.
    'Ка м я н е
    Рэчьта
    ХадасыО	'
    „	НавіцкавічыО^
    оайская
    ў?	(іярховічы
    О Пагранічная
    Запаведна-паляўнічая гаспадарка
    & Дрэвы-помніні прыроды
    Аўтар Г.І.Марцынкевіч
    Пуннты назірання за станам забруджанасці
    глеб
    А атмасфернага паветра
    @ Цэнтр раёна
    ® Цэнтры сельсаветаў
    1.	Узгорыста-хвал істая марэнная раўніна з катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі хваёвых, дубовых лясоў, нізінных балот.
    2.	Пласкахвалістая марэнная раўніна з камамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў. 3. Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя лясы, пазапоймавыя лугі, участкі нізінных балот.
    глыб. 30—50 см, паніжаюць урадлівасць глебы.
    У залежнасці ад ступені К. г. эфектыўнасць выкарыстання ворных зямель паніжаецца на 2—3 % пры слабай. на 15—20 % пры вял. камяністасці. Камяні перашкаджаюць апрацоўцы глебы, выклікаюць непрадукцыйныя затраты па эксплуатацыі с.-г. тэхнікі. Уборка камення з палёў — важнае агракультуртэхн. мерапрыемства па паляпшэнню якасці ворных зямель і павышэнню эфектыўнасці іх выкарыстання.
    На Беларусі найб. камяністыя глебы Мінскай, Віцебскай і Гродзснскай абл., для якіх характэрны марэнныя і водна-ледавіковыя глебаўтваральныя пароды. На землях інтэнсіўнага выкарыстання вядзецца сістэм. ўборка камянёў (больш за 5 см у дыям.) каменеўборачнымі машынамі. Гл. таксама Завалуненасць глебы.	в. Ф. Клебановіч.
    КАМЯШСТЫ САД, а л ь п і н а р ы й, участак у батанічным садзе, скверы або парку, створаны для вырошчвання горных (альпійскіх) раслін ва ўмовах, набліжаных да натуральных; дэкаратыўпы К. с. называецца таксама ракарыем. У батанічных садах альпінарыі звычайна ствараюцца ў навук. мэтах на штучных узгорках, прызначаны пераважна для экспанавання калекцый раслін ляс-
    4.	Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з размытымі марэннымі і камавымі градамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Шыракал і ста-хваёвыя, хваёвыя лясы.
    5.	Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, часта забалочаныя пясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
    6.	Плоская пойма з пратокамі, старыцамі. Глебы дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя. Нізінныя балоты, участкі чорнаальховых лясоў.
    нога, субалыіійскага і альпійскага паясоў гор нашай краіны. Дэкаратыўнасць дасягаецца рознымі суадносінамі камянёў (плітняк, валуны, шчэбепь, галька) і раслін, якія падбіраіоць залежна ад кліматычнага пояса і цвіценпя па сезонах. Групуюць высокія і пізкія расліны: каменяломнікі даўгалісты, махрысты, вечназялёны, скочкі атожылкавыя, расходнікі пурпуровы, вялікі, флёкс дзярністы, рададэндраны каўказскі, японскі, Ледэбура і інш. Часам у кветкава-камяністыя кампазіцыі ўключаюць іберыс вечназялёны, ядлоўцы звычайны, віргінскі, казацкі і інш. 3 беларускай флоры ў К. с. выкарыстоўваюць дуброўкі, кураслепы, чубаткі, міыушкі чаргаваналістыя, бурачок скальны, аўсяніцы і інш. Найболыпы К. с. на Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР.
    A. В. Сычоеа.
    КАМЯНІЦА, рака, правы прыток Лонвы (бас. Віліі), у Лагойскім р-не. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0. Вадазбор (43 км2) на паўн. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 56 %.
    КАМЯНІЦА, рака, правы прыток Адрова (бас. Дняпра), у Аршанскім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Вадазбор (62 км2) у межах Аршанскага ўзв., пад лесам 32 %.
    КАМЯНПОЛЬСКІ ПАРК, у в. Камянполле Міёрскага р-на. Закладзены ў 1-й пал. 19 ст. Пл. каля 5 га. Парк рэгулярнага тыпу. Займае роўную, злёгку паніжаную тэрыторыю. Ліпавыя алеі ўтвараюць баскеты і акружаюць парк па перыметры. У дрэвастоі пераважаюць мясц. пароды дрэў. Зберагліся элементы кампазіцыі, каналы, краявідная горка. Парк належыць калгасу «Праўда». Перспектыўны для аднаўлення. КАМЯНЧАНКА, рака, левы прыток Абалянкі (бас. Лучосы), у Сенненскім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 °/ооВадазбор (46 км2) раўнінны, пад лесам 41 %. КАНАДОНТЫ [Conodonti, грэч. кбnos конус+odus (odontos зуб], разрозненыя шкілетныя рэшткі выкапнёвых жывёл нявысветленай сістэматычнай прыналежнасці (часта вызначаюцца даследчыкамі як сківічны апарат першасных рыб, кольчатых чарвей або рэшткі інш. жывёл). Вядомыя ў адкладах кембрыю — трыясу, апісаны таксама верхнемелавыя К. На Беларусі К. выяўлены ў карбанатных адкладах ардовіку — ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны, сярэдняга і верхняга дэвону, карбо-
    ну Аршанскай і Прыпяцкай упадзін. Маюць стратыграфічнае значэнне.
    Мікраскапічныя ўтварэнні памерамі ад долей мм да 2—3 мм, зубападобныя або з зубападобнымі нарастамі, ад бурштынавага да цёмна-карычневага колеру, празрыстыя або матавыя. Складаюцца з фосфарна-кіслай вапны. Вылучаюць групы К. простых (конусападобныя), складаных (у выглядзе сагнутых стрыжняў) і плоскіх (нізкія з шырокай плоскай асновай).	С. А. Кручак.
    КАНАДСКІ РЫС, расліна сям. злакаў. Гл. ў арт. Цыцанія.
    КАНАЛІЗАВАНЫЯ РЭКІ, рэкі або іх участкі, рэчышчам якіх штучна нададзены выгляд каналаў. Рэчышчы значных рэк часам каналізуюць, каб палепшыць умовы суднаходства. Часцей рэкі каналізуюць у мэтах меліярацыі — значна паглыбляюць, спрошчваюць меандры (лукавіны), ліквідуюць плёсы і перакаты. Пры гэтым павялічваюцца нахіл воднай паверхні і скорасць вады, паніжаюцца яе ўзроўні (асабліва ў межань), паскараецца і паляпшаецца сцёк вады з вадазбору.
    Рэжым цалкам К. р. адрозніваецца ад рэжыму прыродных вадасцёкаў меншай зарэгуляванасцю і ніжэйшымі ўзроўнямі вады. Пры частковай каналізацыі рэк водны рэжым зменьваецца менш, але межанныя ўзроўні на каналізаваных
    У Камянпольскім парку.
    Марфалагічныя групы канадонтаў: a — простыя конусападобныя; б — складаныя стрыжнепадобныя; e — плоскія.
    участках значна ніжэйшыя, чым да правядзення каналізацыі. Часта гэтыя змены вядуць да разбурэння нерасцілішчаў, збяднення фауны 1 асабліва рыбных запасаў, а самі рэкі страчваюць маляўнічасць і ландшафтную вартасць, пагаршаюцца ўмовы адпачынку. Таму з 1975— 80 г. каналізаванне рэк на Беларусі праводзіцца ў меншых маштабах, да пачатку адпаведных работ ажыццяўляецца экалагічны аналіз магчымых іх вынікаў (гл. Экалагічная жспертыза праектаў). Будаўніцтва шлюзаў і плацін на К. р., якое вядзецца ў мэтах двухбаковага рэгулявання водна-паветранага рэжыму, буд-ва на іх вадасховішчаў у значнай ступені ліквідуе адмоўныя рысы каналізавання. На некат. К. р. каля нас. пунктаў зроблены азёрападобныя расшырэнні для арганізацыі адпачынку працоўных.
    На Беларусі работы па каналізаванню рэк пачаліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. пры буд-ве Агінскага, Аўгустоўскага, Бярэзінскага і Дняпроўска-Бугскага каналаў. У канцы 19 ст. Заходняй экспедыцыяй па асушэнню балот каналізаваны некат. ўчасткі рэк на У Палесся (Ведрыч, Сведзь і інш.). Такія, звязаныя з меліярацыяй зямель работы, разгарнуліся на У Беларусі ў 1930-я г. і па ўсёй Беларусі ў 1950—70-я г. Цалкам каналізаваны рэкі Лоша (прыток Нёмана), Маларыта, Грэза, Арэса, Лукомка і інш. больш дробныя рэкі, часткова — многія рэкі ў бас. Дняпра (Адроў, Вабіч, Добасна, Сергуч, Гайна, Цна, Сха, Пліса, Можа, Нача, Клява, Волма, Ольса, Ала, Ведрыч, Лабжанка, Сянна, Чачора, Уза, Уць, Брагінка, Ясельда, Піна, Бобрык 1-ы, Случ, Сцвіга, Трэмля, Іпа, Закованка, Віць, Жалонь), у бас. Зах. Дзвіны (Свячанка, Палата, Чарніца, Эса, Нача, Паловіца, Янка, Асуніца, Росіца), Нёмана [Выня, Ператуць, Уша, Сэрвач (прыток Нёмана), Уса, Альшанка, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Мышанка, Рось, Узлянка, Уша], Зах. Буга (Рыта і Левая Лясная). Каналізаванне асабліва шырока закранула невял. рэкі і ручаі. Агульная даўж. адрэгуляваных водапрыёмнікаў на пач, 1982 склала 10,3 тыс. км, у т. л. ў Брэсцкай і Віцебскай абл. болып чым па 1 тыс. км, Гродзенскай вобл. 1,5 тыс. км, Магілёўскай 1,7 тыс. км, Гомельскай 2,2 тыс. км, Мінскай 2,8 тыс. км. Больш за 200 км адрэгуляваных водапрыёмнікаў налічваецца ў Петрыкаўскім (280 км), Калінкавіцкім (каля 250 км), Чэрвеньскім (каля 240 км) і Вілейскім (220 км) р-нах; у 30 адм. раёнах даўж. адрэгуляваных водапрыёмнікаў менш за 50 км, а ў Міёрскім р-не ІХ зусім няма.	І. Я. Афнагель.
    КАНАЛЫ (ад лац. canalis труба, жолаб), штучныя адкрытыя вадаво-
    ды ў земляной выемцы або насыпе. Служаць для злучэння водных шляхоў зносін, меліярацыйных і энергетычных мэт, падачы вады на гасп. патрэбы. Буйныя К. маюць звычайна комплекснае прызначэнпе. На Беларусі пабудаваны Дняпроўска-Бугскі, Мікашэвіцкі (суднаходныя), Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінскі ў складзе Бярэзінскай воднай сістэмы каналы. У раёнах масавага асушэння зямель вял. колькасць меліярацыйных каналаў, сярод якіх вылучаіоць самацечныя (для скіду лішняй вады з с.-г. плошчаў) і падвадныя (для падачы вады ў наліўныя вадасховішчы, на арашэнне і абвадненне). 3 К. і вадасховішчаў складаюцца ВілейскаМінская водная сістэма і Сляпянская водная сістэма. На вялікіх цеплавых электрастанцыях (Лукомскай, Бярозаўскай) па К. падводзіцца ці скідваецца вада для ахаладжэння энергет. установак. Пабудаваны К. для водпа-спартыўпых мерапрыемстваў (веславання, воднага слалама). Тэрмічны рэжым К. у бязлёдавы перыяд амаль не адрозніваецца ад рэжыму суседніх рэк. Гідралагічнаму рэжыму К. уласціва, як правіла, значная ступень зарэгулявапасці сцёку, іх фауна і флора звычайна бяднейшыя, чым у натуральных вадаёмах. Болып за 10 тыс. км рэчышчаў (ці іх участкаў) малых і сярэдніх рэк Беларусі каналізаваны (гл. Каналізаваныя рэкі).