• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Клімат на працягу б. ч. карбонавага перыяду быў цёплы. вільготны, трапічнага або субтрапічнага тыпу, у познім карбоне ён змяніўся гарачым, пустынным або паўпустыпным. Арган. свет значна эвалюцыяніраваў у параўнанні з дэвонскім перыядам. Марская фауна была багатая і разнастайная: фарамініферы, брахіяподы, пелецыподы, цэфалаподы, астракоды, каралы, крынаідэі, марскія вожыкі, імшанкі, губкі, трылабіты, чэрві, рыбы і інш. На сушы паявілася мноства форм пазваночпых, насякомыя. У складзе наземнай флоры пераважалі споравыя, сярод якіх дасягнулі росквіту папараці і дзеразовыя, з’явіліся псршыя хваёвыя расліны.
    Літ.: Голубцов В. К.. Махнач A. С. Фацнп террнторіш Белоруссшт в палеозое н раннем мезозое.— Мн., 1961: Геологня СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Геологнческое опнсанне.— М., 1971; Матерналы по стратпграфпп Белорусснп.— Мн.„ 1981.	Н. С. Някрата.
    КАМЁННАЯ СОЛЬ. 1) міперал з групы хларыдаў, NaCl (гл. Галіт); 2) асадкавая горная парода, складзеная пепаважна з галіту.
    КАМЕННІК, род раслін сям. крыжакветных; тое, што бурачок.
    КАМЁННІК, радовішча пясчанажвіровага матэрыялу і пяску каля паўп.-ўсх. ускраіны в. Студзянец Кармянскага р-па. Лінзападобны паклад звязаны са старажытпаалювіяльнымі адкладамі другой надпоймавай тэрасы Сажа. Разведапыя запасы 489 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, жаўтавата-шэры, з праслоямі (да 0,6 м) дробназярністага і жвірыстага пяску. Жвіру і галькі да 30 %. Пяскі-адсевы і жвірыстыя пяскі розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі слаба-
    гліністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—5,2 м, ускрышы (дробназярністыя і гліністыя пяскі) 0,2—3 м. Жвір пасля адсеву фракцый буйней за 15 мм прыдатны як запаўняльнік пясчана-вапнавых сценавых блокаў, пясок — у дарожным буд-ве. Радовішча не эксплуатуецца.	М. Ф. Янюк.
    КАМЁННЫ МОСТ, нізіннае балота на ПдЗ Воранаўскага р-на, у вадазборы р. Пеляса. Пл. 4,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,4 тыс. га. Глыб. торфу да 6,7 м, сярэдняя 2,5 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 10 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (16 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 13,3 млн. т. Торф здабываецца на ўгнаенне. Балота асушана адкрытай сеткай (акрамя поймы р. Барташупка, асушанай дрэпажом), выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    КАМЕНСАЛІЗМ [позналац. commensalis сатрапезнік ад лац. com (cum) сумесна, супольна+mensa стол], н ахлебніцтва, сатрапезніцт в а, часовае або пастаяннае сумеснае жыццё жывёл розных відаў, пры якім адзін з партнёраў (каменсал) жывіцца рэшткамі ежы ці прадуктамі выдзялення другога, не прычыпяючы яму шкоды. Пры К. адзін з арганізмаў можа выкарыстоўваць другі для абароны, як сродак перамяшчэння або толькі жывіцца за яго кошт. Напр., у скураных паглыбленнях па баках хваста ў апалонікаў травяной жабы часта пасяляюцца інфузорыі, якія жывяцца завіслымі часцінкамі экскрэментаў; многія птушкі (жаваранкі, аўсянкі, вераб’і, курапаткі) харчуюцца неперавараным зернем раслін з экскрэментаў капытных. К. цесна звязаны з сінайкіяй. Калі паяданпе ежы каменсалам шкодзіць партнёру, К. пераходзіць у канкурэнцыю ці паразітызм.
    Літ.: Радкевнч В. А. Экологяя.— Мн., 1977; я г о ж. Жпвотные н растення: Экологпческпе очеркп.— Мн.. 1980.
    V Д	р оічі
    КАМЕНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Камень у Мазырскім р-пе), тэктапічпая структура ў Мазырскім р-не, у межах Скалодзінскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1953 сейсмаразведкай па паверхні верхнефаменскап саляпоснай тоўшчы, у 1971 і 1974 па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамепта, падсалявых, міжсалявых, верхнесаляносных дэвонскіх і надсалявых адкладах.
    Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах К. п.— складанае блокавае збудаванне, падзеленае малаамплітудным разрывам на 2 часткі. Па міжсалявых адкладах падняцце мае форму
    антыкліналі субшыротнага распасцірання памерам 8,5x2,5 км, амплітудай 400 м. Па паверхні солі К. п.— крыптадыяпіравая антыкліналь, ускладненая 3 купаламі. Памеры 18X3 км. Амплітуда да 600 м. Адлюстравана ў надсалявых адкладах.
    Інтэнсіўнае развіццё структуры пачалося ў лебядзянскі час (позні дэвон) і прадаўжалася да пермскага. Абумоўлена пераважна працэсамі саляной тэктонікі ў ніжняй і верхняй саляносных тоўшчах.
    КАМЕНЬ БАГУШЭВІЧА, помнік прыроды рэсп. значэння (1971), адзін з найболыпых на тэр. Беларусі валуноў, за 1 км ад в. Кушляны Смаргонскага р-на, за 0,5 км ад дома, дзе жыў Ф. К. Багушэвіч. 11амеры: даўж. 2,6 м, шыр. 1,3 м, выш. 1,5 м, парода — граніт трахітоідны. Злева ўнізе на роўнай пляцоўцы (выш. 86 см, шыр. 95 см) высечапа «Памяці Мацея Бурачка 1900 г.». КАМЕНЬ-ВОЛАТ, помнік прыроды рэсп. значэння (1971), каля в, Васявічы Дзятлаўскага р-на. Памеры: даўж. 3,4 м, іпыр. 2,5 м, выш. 1,5 м над паверхняй зямлі глыбіня залягання пад зямлёй 2 м.
    КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАУ, адзін з найбольшых на тэр, Беларусі валуноў, каля паўд. ускраіны в. Карчова Баранавіцкага р-на, помнік прыроды рэсп. значэння (1971). Памеры: даўж. 4,1 м, шыр. 1,9 м, выш. 3 м. Паводле нар. падання, каля гэтага валуна збіралася капспіратыўнае т-ва патрыятычнай студэнцкай моладзі («філарэтаў»), адным з арганізатараў якога быў А. Міцкевіч.
    КАМЕНЯЛОМНІК (Saxifraga), род адпаі шматгадовых травяністых расліп сям. камепяломнікавых. Вядома каля 370 відаў, пашыраных пераважна ў горных краінах Еўразіі і Амерыкі. У СССР 129 відаў, з іх на Беларусі 3 дзікарослыя і каля 10 інтрадукаваных відаў. Лек. (мачагонны чаіі), дэкар. і пакаёвыя расліны.
    Травы з аблісцелымі ці бязлістымі кветаноснымі сцябламі, іх карані праходзяць у трэшчыны скал, камянёў (адсюль назва). Лісце чаргаванае або супраціўнае, рознай формы і памераў, часта лопасцевае або раздзельнае. Кветкі звычайна правільныя, 5-пялёсткавыя, у суквеццях, радзей адзіночныя. Чашачка 5-раздзельная ці 5-рассечаная. Тычынак 10. Плод — двухрогая шматнасенная каробачка.
    К. б а л о т п ы (S. hirculus) — арктабарэальны галарктычны від, паўд. мяжа суцэлыіага пашырэпня яго праходзіць па тэр. БССР. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Трапляецца рэдка, пераважна ў цэнтр. раёнах. Расце на нізінных
    лугах, асаковых балотах. Цвіце ў ліп.— верасні. Мнагалетнік выш. 10—45 см, з паўзучымі парасткамі, пакрытымі рыжаватымі валаскамі. Сцяблы прамастойныя, аблісцелыя, адзіночныя або іх некалькі. Лісце лінейна-ланцэтнае, суцэльнае, ніжпяе чаранковае, верхняе сядзячае. Кветкі ярка-жоўтыя, часта з аранжавымі плямкамі, па 1—4 на верхавінцы сцябла. Насенне яйцападобнае, з сеткаватай паверхняй. Даследаваннямі апошніх дзесяцігоддзяў від амаль не адзначаецца. Колькасць яго паменшылася ў выніку асушэнпя і гасп. асваення тэрыторый. Для зберажэння віду неабходны выяўленне новых і вывучэнне вядомых месцаў росту, кантроль за станам папуляцый, развядзенне ў культуры. К. зярністы (S. granulata) — атлантычна-еўрап. рэліктавы від, у БССР — за ўсх. мяжой суцэльнага пашырэння. Занесены ў Чырвоную
    Каменяломнік: 1 — балотны; 2— зярністы; з — скурысталісты (а — агульны выг.дяд. б — кветка, e — плод).
    кнігу Беларускай ССР. Трапляецца рэдка. Вядомы 2 ізаляваныя месцазнаходжанні ў Гродзенскай вобл.; ёсць даныя аб месцах росту ў зах. і ўсх. частках рэспублікі. Расце невял. групамі на схілах узгоркаў, лугах, парослых хмызняком, у разрэджаных лясах, від добра захаваўся на крутых схілах, выключаных з гасп. выкарыстання. Цвіце ў маі — ліпені. Мнагалетнік выш. 10—50 см, густа пакрыты белымі залозістымі валаскамі. Сцябло адзіночнае, іншы раз слабаразгалінаванае ў верхпяй частцы. Прыкаранёвае лісце — круглавата-лопасцевае, доўгачаранковае, у густой разетцы, сцябловае — кароткачаранковае, з больш вузкімі і вострымі лопасцямі, прыкветнае — 3—5-глыбокарассечанае або суцэльнакрайняе, лапцэтііае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, у шматкветным шчыткападобна-мяцёлчаіым суквецці. Насенне чорнае, падоўжанае, дробнабародаўчатае. Колькасць віду паменшылася ў выніку гасп. асваеппя тэрыторый (разворванпе схілаў, касьба, выпас жывёлы). Для зберажэння віду неабходны ахова месцаў росту (стварэнне невял. запаведных участкаў), кантроль за станам папуляцый, развядзепне ў культуры. У навук. л-ры для тэр. Беларусі таксама пазначапы К. трохпальцы (S. tridaety lites).
    3 інтрадукаваных Цэнтр. бат. садам АН БССР у 1970-я г. найб. перспектыўныя як дэкар. расліны 5 відаў. Й. Арэндса (S.X arendsii) — гібрыд складанага паходжання. Расліна выш. 10— 20 cm. Mae выгляд дэкар. паўшарападобных падушак, утвораных ярка-зялёным лісцем. Кветкі зоркавыя, дыям. 1,5—2 см, белыя, ружовыя. чырвоныя. Цвіце ў маі — чэрвені. К. мохападобны (S. hypnoides, радзіма — горы
    паўн.-зах. Еўропы) утварае прыгожыя густыя дзярнінкі выш. да 8 см са светла-зялёных разетак 5-раздзельнага лісця. Кветкі дыям. да 2 см, белыя, на доўгіх кветаносах у мяцёлчатым суквецці. Цвіце з мая (амаль 40 дзён). Mae садовыя формы з пурпуровымі і ружовымі кветкамі. К. дзярністы (S. caespitosa, радзіма — Арктыка, Паўн. Урал, Пн Еўрап. ч. і Сібіры) утварае густыя дзярнінкі выш. 2—20 см. Кветаносныя сцяблы прамастойныя, залозіста-апушаныя. Прыкаранёвае лісце чаранковае, пальчата-раздзельнае, у густых разетках, сцябловае нешматлікае. Кветкі шыроказваночкавыя, белыя, пялёсткі з жылкамі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. К т р о х в і л ь ч а т ы (S. trifurcata, радзіма — Пірэнеі, Каўказ) утварае рыхлыя дзярнінкі выш. 5—17 см. Лісце падоўжанае, 3-раздзельнае, цвёрдае. Usef­ul белыя або ружаватыя. Цвіце ў ліп.— жніўні. К. с к у р ы с т а л і с т ы (S. re­panda. радзіма — арктычныя раёны Еўрап. часткі і Зах. Сібіры) утварае рыхлыя дзярнінкі выш. 5—10 см. Лісце тоўстае. цвёрдае, авальна-лапацістае, гародчата-зубчастае, ніжняе — у разетцы, верхняе — чаргаванае. Кветкі жоўтыя, па 2—8 у суквеццях. Цвіце ў ліп.— жніўні. Зімаўстойлівыя і святлалюбныя расліны, непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы (але лепш развіваюцца пры дабаўцы кампосту). Патрабуюць добрага дрэнажу. На зіму неабходна ўкрыццё яловымі лапкамі, каб пазбегнуць увесну выправання і засыхапня. Размнажаюцца насеннем (увесну), дзяленнем кусцікаў (у чэрвені) і чаранкамі (увесну і восенню). Дэкаратыўныя з самай ранняй вясны. Прыдатныя для ракарыяў, групавых пасадак у міксбордэрах, на камяністых горках. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны.