• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Першы беларускі сав. К,— «Праца. Беларускі работніцка-сялянскі каляндар на 1923 год». У «Беларускім работніцкасялянскім календары на 1924 год» па месяцах апісваліся с.-г. работы па раздзелах: «Работы па гаспадарцы», «Работы ў садзе», «Работы ў гародзе». У ім даваліся парады па пчалярству і па догляду хатняй жывёлы, як падымаць цаліну, збіраць бабовыя, сеяць авёс 1 лубін. як змагацца з хваробамі і шкоднікамі с.-г. культур. У 1923 і 1925 у Гомелі, у 1924 і 1925 у Рэчыцы выходзілі на рус. мове К.-даведнікі, выпуск якіх быў прымеркаваны да перапісу насельніцтва 1926. У іх расказвалася, як выкарыстоўваць угнаенні, апрацоўваць поле, асцерагаць расліны ад хвароб 1 шкоднікаў, як утрымліваць хатнюю жывёлу. К.-даведнікі. што выдаваліся ў 1928—30 у Мінску на бел. мове як дадатак да газ. «Беларуская вёска», пад рубрыкай «Каляндар калгасніка» змяшчалі парады па земляробству, жывёлагадоўлі, пчалярству, птушкагадоўлі, артыкулы пра значэнне лесу, аб уплыве яго на ўраджайнасць, парады садоўніку, агародніку, пчаляру, ветэрынару, пастуху. Пасля Вял. Айч. вайны аднавіўся выпуск К. прыроды 1 па с.-г. тэматыцы. «Каляндар работ па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб 1 пустазелля ў Магілёўскай вобласці» (1963—64, Магілёў) змяшчаў артыкулы пра віды работ па хім. ахове садовых дрэў, палявых культур, агародніны. К. на 1980 «Прырода Беларусі» (Мінск) апублікаваў матэрыялы з характарыстыкай прыроды і клімат. умоў рэспублікі, пра яе запаведнікі і заказнікі; К. на 1982 «Лясы Беларусі» — пра ўплыў лесу на біясферу і здароўе чалавека, пра ахову і выкарыстанне лясных багаццяў; на 1983 «Краявіды Беларусі» і інш.
    Г П. Макеева (агульныя звесткі), ў У. Саламевіч (дасавецкі перыяд), Дз. Бухарава (савецкі перыяд).
    КАЛЯНДРА (Coriandrum), род аднагадовых травяністых раслін сям. парасопавых. Вядомы 2 віды, пашыраныя ў Міжземнамор’і. У СССР 1 культурны від — К. пасяўная (С. sativum), якая вырошчваецца і на Беларусі, трапляецца зрэдку як пустазелле ў пасевах, каля дарог. Вострапрыпраўная, меданосная і лекавая расліна. Цвіце ў чэрв.— ліпені.
    Выш. 20—70 см. Сцябло рабрыстае, прамое. Прыкаранёвае лісце ад суцэльнага зубчастага да перыстага, сцябловае ніжняе двойчы-, тройчыперыстае, верхняе і— рассечанае на долькі. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, сабраныя ў суквецце — парасонік. Плады — піарападобныя жаўтавата-бурыя двухсямянкі; маюць моцны водарны пах, абумоўлены эфірным алеем (0,2—1,4 %). Вегет. перыяд 80—120 сут. Холадаўстойлівая (усходы пераносяць замаразкі да -10 °C), сярэднепатрабавальная да вільгаці расліна. Лепш расце на ўрадлівых глебах з рэакцыяй. блізкай да нейтральнай. Пашыраны сорт Аляксееўскі 247.
    Літ.: Эфпромаслпчные культуры.— М., 1963.
    КАЛЯРОВАЯ БАЛОНКА, парода дэкаратыўных сабак з групы балонак. КАМАВА МАРЭННА АЗЁРНЫ ЛАНДШАФТ, узгорыста-катлавінны, з дзярнова-падзолістымі, дзярновападзолістымі забалочанымі супясчана-сугліністымі, часткова разаранымі глебамі, з хваёвымі. шыракалістаяловымі і другаснымі бярозавымі лясамі, балотамі. Размешчаны на Пп Беларусі. у межах Бел. Паазер’я Беларуска-Валдайскай правінцыі (Нешчардаўскае, паўн. ч. Гарадоцкага, Ушацка-Лепельскае ўзв., Свянцянскія грады, паўн. ўскраіна Полацкай ніз.) і правінцыі Усх. Прыбалтыка (Браслаўская града). ГІл. 2,8 тыс. км2 (1,4 % тэр. БССР).
    Фарміраванне ландшафту звязана з акумуляцыйнай дзейнасцю паазерскага ледавіка. Абс. адзнакі 160—220 м (пераважна 160—200 м). Ваганні адносных вышынь 10—20 м, часам да 40 м. Характэрны спалучэнні асобных камавых і
    Каляндра пасяўная: агульны выгляд расліны 1 плод.
    марэнных узгоркаў, град з азёрамі, катлавінамі, тэрмакарставымі западзінамі. Камавыя і марэнныя ўзгоркі прадаўгаватыя і акруглыя, са стромкімі схіламі. Камавыя ўзгоркі складзены з добра адсартаванага пясчанага і супясчанага матэрыялу, часта з покрывам з марэннага супеску або суглінку (магутнасцю ад 0.5 да 3 м); марэнныя ўзгоркі ■—з валунных суглінкаў, радзей супескаў. У межах ландшафту часта трапляюцца озавыя грады, разнастайныя па форме і напрамку, з валунна-галечнага матэрыялу, адсартаванага пяску, з марэнным покрывам. Тэрмакарставыя западзіны і бяссцёкавыя катлавіны рознай канфігурацыі, памераў, часта затарфаваныя або залітыя вадой, часам сухія. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-сугліністыя, добра асвоеныя. Лясы захаваліся на вяршынях узгоркаў. а таксама на пясчаных і забалочаных глебах. Характэрны бары. ельнікі з дамешкам дубу, у паніжэннях бярозавыя лясы. Ва ўрэзаных лагчынах сцёку сфарміраваліся дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя глебы, звычайна занятыя пазапоймавымі лугамі. На дне катлавін участкі нізінных 1 вярховых балот з тарфяна-балотнымі глебамі. У межах К.-м.-а. л. Асвейскі паляўнічы заказнгк і Міжазёрны ландшафтны заказнгк. Л. У. Логінава. КАМАВА МАРЭННА ЭРАЗІЙНЫ ЛАНДШАФТ, узгорысты, з дзярновападзолістымі супясчапа-сугліністымі значна разаранымі глебамі, з хваёвымі лясамі, пазапоймавымі лугамі. Пашыраны ў межах Заходне-Беларускай правінцыі (Гродзенскае ўзв.) і Беларуска-Валдайскай правінцыі (Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы). Пл, 2,5 тыс. км2 (1,2 % тэр. БССР).
    Трапляецца па ўскраінах марэнных узвышшаў. Фарміраванне ландшафту звязана з дзейнасцю сожскага ледавіка. Рэльеф узгорысты. часта ўзгорыста-градавы. Абс. адзнакі 200—260 м. Ваганні адносных вышынь 10—25 м, стромкасць схілаў 8—15°. Пашыраны камавыя і марэнныя ўзгоркі. Характэрны шырокія, добра выпрацавапыя лагчыны сцёку, радзей трапляюцца даліны дробных рэк і ручаёў. Паверхня складзена з марэнпых і водна-ледавіковых адкладаў, перакрытых пераважна супескамі. Камавыя адклады часта маюць марэннае покрыва (магутнасць 0,3—0,7 м). Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, радзей супясчаныя, на покрыве з марэннага суглінку — сугліністыя. Супясчаныя і сугліністыя глебы пераважпа пад ворывам. Масівы хваёвых, участкі бярозавых і ялова-шыракалістых лясоў (маюць глебаахоўнае значэнне). Па лагчынах сцёку на дзярновых забалочаных глебах пазапоймавыя лугі. Мэтазгодна захаванне лясных масіваў на камавых узгорках. У месцах нарыхтоўкі драўніны неабходна праводзіць лесакультурныя работы, пасадкі хвоі. На ўчастках марэнных узгоркаў разорванне схілаў праводзіць з захаваннем проціэразійных мерапрыемстваў.	Г. I. Марцынкевіч.
    КАМАЙКА, рака, правы прыток Бірветы (бас. Дзісны), у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літ. ССР. Даўж. 50 км (на Беларусі 21 км). Пачыпаецца з воз. Вял. Камайскае, цячэ праз азёры Вял. і Малыя Сурвілішкі і Свірус. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. У ніжнім цячэнні рэчышча каналізаванае. Вадазбор (306 км2) у вярхоўі на Свянцянскіх градах, на астатнім працягу нізінпы, азёрнасць 1 %, пад лесам 13 %. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с.
    КАМАНІШНІК (Succisa), род шматгадовых травяністых раслін сям. варсянкавых. Вядомы 1 від — К. л угавы (S. pratensis), пашыраны пераважна ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. У СССР — у Еўрап. ч. (акрамя паўн. і паўд. раёнаў), па Каўказе, у Сібіры, па Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце на нізінных лугах, ускрайках балот, узлесках, ляспых палянах. Цвіце ў ліп.— верасні. Нар. назвы каманіца, каноплі лясныя, папы. Лек. (мачагонны, проціглісны, антысептычны, антытаксічны і ранагаючы сродак), дубілыіая, фарбавальная і меданосная расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць карані, сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у ліп,— жн.).
    Расліна выш. 40—100 см, з кароткім, касым. унізе ўсечаным карэнішчам з тоўстымі каранёвымі валаснікамі. Сцябло прамастойнае, даверху цвёрдаваласістае, з 2 супраціўнымі кветаноснымі галінкамі. Лісце суцэльнае: ніжняе яйцападобна-ланцэтнае. чаранковае, верхняе (2—3 пары) — лінейна-ланцэтнае, сядзячае. Кветкі блакітнавата-бэзавыя, радзей белыя, няправільныя, у паўшарападобных галоўках з травяністай абгорткай: вяночак лейкападобны, 4-лопасцевы. Плод — 4-гранны касматы арэх. КАМАРАФІЛУС (Camarophyllus), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. гіграфоравых. Вядома каля 15 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі (Японія), Аўстраліі, Паўн. Амерыцы і Афрыцы. У СССР 11 відаў, з іх у БССР 4. Гумусавыя сапратрофы. Некаторыя ядомыя.
    Шапка сухая, дыям. 5—7 см, ад белай да бурай. Пласцінкі зыходзячыя на ножку, дугападобныя. Ножка аднаго колеру з шапкай, сухая, звычайна каля асновы звужаная. Споры яйцападобнаэліпсоідныя, бясколерныя.
    На Беларусі найчасцей на лугах і пашы сярод травы ў ліп,— жн. pae­ne К. б е л а с н е ж н ы (С. niveus). Шапка дыям. 1,6—3,5 см, званочкападобная, потым плоская, воскападобная, белая, гладкая. Мякаць белая, тонкая, з прыемным пахам і смакам. Пласцінкі воскападобныя, тонкія, вельмі рэдкія, белыя. Ножка выш. 3—5 см, гладкая. Малавядомы ядомы грыб, На палянах у хваёвашыракалістых лясах трапляецца К. некрануты (С. virgineus). Шап-
    ка дыя.м. 1,5—5 см, распасцёртая, з загнутым уніз краем, белая, гладкая, часам з цёмнымі плямамі. Пласцінкі белыя, рэдкія. Ножка выш. 2—5 см.
    В. С. Гапгенка.
    КАМАРОВІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Камаровічы ў Петрыкаўскім р-не), тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Калінкавіцкім р-нах, на 3 Зарэчанскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена электраразведкай у 1959 па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы, у 1969 сейсмаразведкай па падсалявых дэвонскіх адкладах.
    Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых, міжсалявых і верхнесаляносных дэвонскіх адкладах. Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах К. п.— паўантыкліналь субшыротнага распасцірання, ускладненая на Пд і 3 малаамплітуднымі (да 100 м) разрывамі. Памеры 5X1,5 км. Амплітуда 100 м. Па міжсалявых адкладах К. п.— брахіантыкліналь субшыротнага распасцірання, зах. перыкліналь і паўд. крыло якой ускладнены малаамплітуднымі разрывамі. Памеры 5X2,5 км. Амплітуда каля 100 м. ІІа паверхні солі падняц-
    Каманішнік лугавы: 1 — агульны выгляд; 2 — кветка; 3 — плод.
    Камарафілуе беласнежны.
    це — брахіантыкліналь субмерыдыянальнага распасцірання. Памеры 4,5X3 км. Амплітуда 200 м. Па паверхні солі скляпенне К. п. ссунута на 0,5 км на 3. Па надсалявых адкладах невыразнае.
    Залажылася К. п. ў сярэднім дэвоне. Рост яго перарываўся ў сямілуцка-яўланаўскі час. ІІайб. інтэпсіўна пачало развівацца з лівенскага часу. Сучасны структурны плап сфарміраваны пераважна ў лебядзянскі час (позпі дэвон) і каменнавугальны.