Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Н. М. Луніна, Г. В. Пашына.
КАМЕНЯЛОМНІКАКВЕТНЫЯ (Saxifragales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 15 сям., 145 родаў, 3557 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках і субтропіках. У СССР 7 сям., 26 родаў, 379 відаў, з іх на Беларусі 5 сям. (агрэставыя, відомцавыя, каменяломнікавыя, расіцавыя, таўсцянкавыя), 10 родаў (агрэсг, альдраванда, відомец, каменяломнік, мінушкі, парэчкі, расіца, расходнік, скочкі, тылея), 24 віды, акрамя таго, каля 120 інтрадукаваных відаў з роцаў астыльба, бадан, гаргэнзія, гейхера, дэйцыя, радыёла, эхеверыя, язмін садовы і інш. Сярод К. дубільныя, фарбавальныя, лек., меданосныя, дэкар., пакаёвыя расліны, ягадныя кусты, якія маюць вял. гасп. зпачэнне; ёсць рэдкія віды флоры БССР — альдраванда пухіраватая, каменяломнікі зярністы і балотны, запесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Дрэвы, кусты. адна1 шматгадовыя травяністыя расліны; ёсць жывародныя і насякомаедныя. Лісце чаргаванае, супраціўнае і кальчаковае, простае і складанае, з прылісткамі або без іх. Кветкі звычайна двухполыя. правільпыя, з двайяым калякветнікам, у цымозных суквеццях, са свабоднымі або радзей больш-менш зрослымі пялёсткамі, іншы раз іх няма. Тычынкі свабодныя, у аднолькавай колькасці з чашаліспікамі. Гінецэй з свабодных або зрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя,
паўніжняя ці ніжняя, звычайна з перавернутымі семязародкамі. Плод — шматлістоўка, зрэдку каробачкападобны. Насенне дробнае з эндаспермам або без яго.
Літ.: Порядок камнеломковые (Saxifragales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растення. М., 1981; Тахтаджян А. Л. Снстема н фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966. Б. М. Прусакова.
КАМЁТА, акварыумная рыба. Гл. ў арт. Залатая рыбка.
КАМЁТЫ (грэч. kometes зорка з хвастом, камета; літар. доўгавалосы), целы Сонечнай сістэмы, што маюць выгляд хвастатаіі зоркі ці туманнай плямы і перамяшчаюцца адносна зорнага фону. Вакол Сонца рухаюцца па выцягнутых эліпсоідных арбітах, памеры якіх у большасці выпадкаў у тысячы разоў болыпыя за папярочнік планетнай сістэмы.
К. назіраюцца. калі невял. ледзяное цела, т. зв. ядро К. (кангламерат замерзлых газаў і часцінак пылу), наблізіўшыся да Сонца і прагрэўшыся яго прамянямі, пачынае выдзяляць газы і пыл, якія ўтвараюць вакол ядра туманную абалонку (атмасферу К.). Абалонка разам з ядром складае галаву Н. Ад дзеяння светлавога ціску і сонечнага ветру газы 1 пыл адносяцца ад ядра, утвараючы хвасты К., накіраваныя ад Сонца. Хвасты менш яркія. чым галава. і таму назіраюцца не ва ўсіх К. Дыяметр ядра К. 0,5—50 км, маса 10"—
Да арт. Камсты. Камета Мркоса 1957 V (злева). Камета Арэнда — Ралана 1957 III (справа). Камета Ікея — Секі 1965 VIII (унізе).
1017 кг. Бачныя памеры галавы К. ад некалькіх тысяч да 1—2 млн. км, прычым памеры мяняюцца пры змяненні адлегласці К. ад Сонца. Даўж. хваста можа дасягаць дзесяткаў мільёнаў км. Ядро свеціцца адбітым сонечным святлом; галава 1 хвост паглынаюць і перавыпраменьваюць сонечную энергію.
Колькасць К. у Сонечнай сістэме, відаць, дасягае соцень мільярдаў. Назіранпям з Зямлі даступна толькі невял. іх колькасць — тыя, якія заходзяць унутры арбіты Юпітэра; большасць з іх бачна толькі ў тэлескопы. Першае пісьмова датаванае (у стараж. кітайскіх хроніках) назіранне К. належыць да 2296 да н. э. За ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі назіралася каля 2 тыс. каметных паяўленняў, але для 910 з іх няма звестак пра дакладнае становішча. У 1850—1949 штогод у сярэднім назіралася па 5 праходжанняў К. праз перыгелій (з іх толькі адно .бачнае няўзброеным вокам). Інтэнсіўны пошук К. у наступныя 20 гадоў (1950—69) дазволіў рэгістраваць да 9 праходжанпяў К. за год. Самай яркай з вядомых была К. 1882 II. Яе бляск у перыгеліі быў у 60 разоў мацнейшы, чым Месяца ў поўпю. К. была бачная ўдзень паблізу паверхні Сонца. Як зоркі прыкладна 4-й ці 5-п зорнай велічыні назіпаліся К. v 1936 і 1943, а яркія і з вял. хвастамі доўга назіраліся толькі ў 1910 (К. Галея), 1957 (К. Мркоса) і ў 1973—74 (К. Кагаутэка). Вяртанне К. Галея (апошпяе паяўленне было ў 1910) чакаецца ў лютым 1986. Звесткі пра К. сістэматызуюцца ў каталогах. Першы каталог складзены Э. Галеем у 1704; найбольш дакладпы з вядомых — каталог амер. вучонага Б. Марсдэна — выдадзены ў 1972 (дапоўнены ў 1975 і 1979), змяшчае звесткі пра 1029 каметных паяўленпяў 659 розных К. за 2065 гадоў.
Літ.: Воронцов-Вельямннов Б. А. Очеркя о Вселенной,— 8 пзд.— М., 1980; Чурюмов К. II. Кометы п ях наблюденйя.— М., 1980.
КАМІСІІ ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ, гл. Пастаянныя камісіі па ахове прыроды.
КАМІСІЯ ПА ПРАБЛЕМАХ ТЭКТОНІКІ БЕЛАРУСІ I ПРЫБАЛТЫКІ. Утворана ў сак. 1972. Mae секцыі тэктонікі Беларусі, Літвы і Калінінградскай вобл., Латвіі. Эстоніі. Працуе пад кіраўніцтвам Міжведамаснага тэктанічнага камітэта СССР. Асн. задачы: каардынацыя тэктанічпых даследаванняў па Беларусі і ў Прыбалтыцы; распрацоўка методык рэгіяпалыіых тэктанічных даследаванняў; арганізацыя і правядзенне сумесных работ па тэктоні-
цы і выпрацоўцы рэгіяпалыіай тэктанічнай тэрміналогіі, парад, сімпозіумаў і семінараў па тэктоніцы Усх.-Еўрапейскай і інш. стараж. платформаў; распрацоўка рэкамендацый для спец. даследавашіяў па тэктанічных заканамернасцях размяшчэння карысных выкапняў; апрабацыя і падрыхтоўка да друку манаграфій, карт, зборнікаў па тэктоніцы і г. д. Камісія правяла 9 міжрэсп. тэктанічных нарад па гал. праблемах тэктонікі рэгіёна, выдала працы: Тэктоніка Беларусі (1976), Тэктанічная карта Беларусі (1978), Тэктоніка Прыбалтыкі (1979), Тэктанічная карта Прыбалтыкі (1980), Рэгіянальная тэктоніка Беларусі і Прыбалтыкі (1977), Праблемы ўнаследаванасці тэктанічных структур у Прыбалтыцы і Беларусі (1979) і інш. На пач. 1982 аб’ядноўвала больш за 50 чл., якія працуюць у навук. і вытв. арг-цыях АН БССР, Упраўленні геалогіі БССР, універсітэтах рэспублікі і рэспублік Прыбалтыкі. Старшыня акадэмік АН БССР Р. Г. Гарэцкі. р. г. Гарэцкі. КАМПАДЭЯ СТАФІЛШАПАДОБНАЯ. насякомае атр. двуххвостак. КАМПАНСКІ ЯРУС, кампан [ад Кампанія (Campania) лац. назва правінцыі Шампань у Францыі], 5-ы знізу ярус верхняга адазела мелавой сістэмы. Марскія адіглады К. я. на Беларусі пашыраны на параўнальна невял. плошчах на 3 і У. На У яны ў многіх месцах выходзяць на дзённую паверхню (на Сажы. Беседзі, ІІокаці, Іпуці, Каўпіце і інш. рэках). На астатпяй тэр. пашырэнпя адклады К. я. на глыб. пераважпа болып за 100 м.
Макс. магутнасць адкладаў на У 69 м, на 3 — 77 м. Складзены з мелу, праслойкамі з гнёздамі акрамянелага, з уключэннямі крамянёвых канкрэцый. зрэдку з праслойкамі мелападобнага мергелю. 3 акамянеласцей у пародах К. я. трапляюцца белемніты (у прыродных агаленнях), шматлікая і разнастайная фауна фарамініфер. В. С. Акімец. КАМШЛАДЫСКУС (Campylodiscus), род аднаклетачпых дыятомавых водарасцей сям. сурырэлавых. Вядома больш за 100 пераважна марскіх і саланаватаводпых відаў, з іх прэснаводных каля 10. Трапляюцца ў глеі па дпе вадаёмаў. На Беларусі 3 віды і 3 разпавіднасці. У сучаснай флоры рэк і азёр адзначаны К. зальцбургскі (С. noricus v. noricus, С. noricus v. hibernicus), у выкапнёвых адкладах азёр — К. возера Байкал (С. lacus Baicali v. lacus Baicali, С. lacus Baikali v. annulatus), K. крохкі (C. fragilis v. punctatus) i C. noricus v. costatus.
Панцыр седлападобна выгнуты, выгляд са створкі акруглы. Створкі з амаль радыяльнымі штрыхамі, кропкамі і рэбрамі. Сярэдняе поле рознай формы і памераў, гладкае ці з папярочнымі штрыхамі, радзей адсутнічае. Канал-шво праходзіць вакол створкі.
КАМПІЛІУМ (Campylium), род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядома каля 25 відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і (гал. ч. у аркт. і ўмераных паясах). У СССР каля 10 відаў, з іх у БССР 7. Наглебавыя або балотныя імхі.
Двухабо аднадомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі пераважна залаціста-карычневыя, у сухім стане бліскучыя. Сцябло ўзыходнае ці прамастойнае, няправільна або перыста-разгалінаванае. Лісце яйцападобнае ці яйцападобна-ланцэтнае з доўгай шылападобнай верхавінкай, простай і доўгай або двайной і кароткай жылкай, каля асновы звычайна з карычневымі вушкамі. Каробачка са спорамі амаль цыліндрычная, на доўгай ножцы. Вечка востраці тупаканічнае. Каўпачок клабукападобны.
На Беларусі на балотах і забалочаных лугах пашыраны К. з о р ч аты (C. stellatum). Двухдомная расліна. Дзярнінкі буйныя, рыхлыя, зялёныя або жоўта-зялёныя да ка-
Кампіладыскус зальцбургскі.
Кампіліум шматдомны: 1 — частка расліны з каробачкамі; 2 — ліст.
рычнева-зялёных. Сцябло даўж. 3— 10 см, няправільна-перыста-разгалінаванае. Лісце суцэльнакраіпіяе, з кароткай двайной жылкай або без яе. Каробачка на жоўта-чырвонай ножцы. Спараносіць летам. К. ш м а т д о м н ы (C. polygamum) расце на балотах, мокрых лугах, часам каля асновы дрэў утварае светлаці карычнева-зялёныя дзярнінкі. Зрэдку на вапняковай глебе і камянях трапляецца К. з а л а ц іс т а л i с т ы (C. chrysophyllum); на балотах, забалочаных лугах, раслінных рэштках — К. б а л о т н ы (С. helodes); каля асновы дрэў, на гнілой драўніпе — К. Самерфельта (C. sommerfeltii). Адзпачаны таксама К. каранёвы (C. radicale) i К. выцягнуты (C. protensum).
Г. Ф. Рыкоўскі.
КАМПОСТЫ (ням. Kompost, італьян. composta ад лац. compositus складанне), арганічныя ўгнаенні, якія атрымліваюцца ў выніку распаду раслінных і жывёльных рэшткаў ад дзеяння мікраарганізмаў. Для прыгатавання К. выкарыстоўваюць гной з торфам, гарадское смецце, лісцо, салому і інш.
. Пры кампаставанні ў арган. масе павялічваецца колькасць пажыўных рэчываў (азот, фосфар) ва ўсваяльнай раслінамі форме, абясшкоджваецца патагенная мікрафлора, змяншаецца колькасць цэлюлоз 1 пекцінавых рэчываў, угнаенні робяцца сыпкімі. Найб. пашыраны тарфагноевыя К. з беспадсцілачным гноем (аптымальныя суадносіны кампанентаў 1 : 1,5), К. з беспадсцілачнага гною і саломы азімых культур (9:1) i К„ атрыманыя пры утылізацыі гарадскіх бытавых адходаў. Выкарыстоуваюць пад усе культуры ў дозе 40— 60 т/га (залежна ад колькасці ў іх пажыўных рэчываў), часам дапаўняюць мінер. ўгнаеннямі. Уносяць у папар, пад зяблевае ворыва і вясной пад пераворванне ці культывацыю ў лункі пры пасадцы расады. He выкарыстоўваюць на тарфяна-балотных глебах. I. В. Філіпенка. КАМГІТАТЭЦЫУМ (Camptothecium), род брыевых імхоў сям. брахітэцыевых. Вядомы 15 відаў, пашыраных ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я. У СССР 2 віды. На Беларусі К. пажоўклы (C. lutescens) трапляецца на гліністай глебе па сухіх травяністых адхонах.