Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАНАПЁЛЬКА Пётр Якаўлевіч (н. 10.2.1922, в. Гнаткі Стараканстанціпаўскага р-на Хмяльпіцкай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіпе ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1968), праф. (1970). Засл. работпік вышэйшай школы БССР (1974). Чл. КПСС з 1944. 3 1954 у Віцебскім вет. ін-це, з 1971 заг. кафедры клінічнай дыягностыкі гэтага інстытута. Працы па хваробах коней і маладняку с.-г. жывёл, па гісторыі ветэрынарыі, па нытаннях этыялогіі, патагенезу, ранпяй дыягностыкі, тэрапіі, прафілактыкі рахітаў, парушэння абмену рэчываў.
Тв.: Незаразные болезнн молодняка сельскохозяйственных жнвотных: Профплактнка н леченне.— Мн., 1969 (разам з Ф. Ф. Порахавым, М. А. Уразаевым); Болезнн недостаточностн у свпней.— Мн., 1976 (у сааўт.); Клннпческая днагностнка внутренннх незаразных болезней сельскохозяйственных жлвотных.— Л., 1981 (у сааўт.).
КАНАПЛЯНКА, возера ў Шумілінскім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 0,11 км2. Даўж. 0,58 км, найб. шьір. 0,21 км. Пл. вадазбору 3,42 км2. Катлавіна падоўжанай формы, вьіцягнута з ПпЗ на ПдУ. Схілы выш. да
4 м, спадзістыя, пад хмызпяком, на ПдЗ часткова разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,38 км) слабазвілістая. Каля возера в. Роўнае.
КАНАПЛЯНКА, р э п а л о ў (Acanthis cannabina), птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобпых. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы, Паўн. Індыі, у СССР — у зах. ч., на У да бас. Абі, на Пн да Архангельска і Сыктыўкара, Цюмені, у Крыме, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі, на Паўд. Алтаі. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр. ч. часам зімуе. Жыве ў садах, парках, зарасніках ядлоўцу, па ўзлесках, лугах, выганах, у насаджэннях уздоўж чыгунак, шашэйных дарог, пазбягае старых лясоў. Карыспая, корміцца насеннем траў, рэдзькі, радысу, канапель (адсюль назва), вусенямі, матылямі і інш. насякомымі. Часта трымаюць у няволі як пеўчую птушку.
Даўж. цела да 140 мм, маса да 20 г. Верх 1 бакі галавы попельна-шэрыя, спіна, плечы і верхнія пёры крылаў светлакарычневыя з бурай аблямоўкай, махавыя 1 рулявыя пёры буравата-чорныя з светлай аблямоўкай, брушка белаватае. у самца ў шлюбным (вясной і летам) уборы на грудзях 2 атласна-чырвоныя, на лбе кармінна-чырвоная або крывава-
Канапляпка.
Канарэечнік канарскі.
чырвопая плямы. Прылятае ў канцы сак.— пач. красавіка. У перыяд гнездавання трымаецца парамі, у іншы час чародкамі. Крык — шчэбет «тк — тк — тк». Песня меладычная — набор флейтавых свістаў і трэляў. Спяваюць самцы і палаваспелыя самкі. Гнёзды ў хмызняку або на дрэвах на выш. 0,6—3 м будуе з карэнішчаў пырніку, галінак елкі або сцяблоў верасу, высцілае пер’ем, слоем поўсці або расліннага пуху. Нясе 3—7, часцей 5 бледна-зеленавата-блакітных з чырванавата-бурымі. фіялетавымі плямкамі 1 крапінкамі пераважна на тупым канцы яец двойчы (зрэдку тройчы) за год (май — ліп.). Наседжванне 13—14 сут. Птушаняты вылятаюць праз 2 тыдні. Вывадкі аб’ядноўваюцца ў чародкі і вандруюць каля месцаў гнездавання. Адлятае ў вер.— кастрычніку. Зімуе на Пд арэала. Л. П. Шкляроў.
КАНАРЭЕЧНАЕ СЁМЯ, расліна сям. злакаў. Гл. ў арт. Канарэечнік.
КАНАРЭЕЧНІК (Phalaris), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 30 відаў, пашырапых у Сярэдняй і Паўд. Еўропе, Паўд.-Зах. Азіі, Амерыцы, Паўн. і Паўд. Афрыцы; як запосныя і інтрадукаваныя трапляюцца ў інш. нетрапічных краінах. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі — К. к а н а рс к і, або канарэсчнае семя (Ph. canaliensis). Зрэдку трапляецца як заносная расліпа (радзіма — Міжземнамор’е) у нас. пунктах рэспублікі. Расце на засмечаных месцах паблізу жылля, каля дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Можа вырошчвацца як карм. расліна (насенне для птушак).
Шматсцябловы адналетнік выш. ISSO см. Сцяблы прамыя, гладкія, ад асновы галінастыя. каленчата-ўзыходныя. Лісце шырокалінейнае вострашурпатае, з язычко.м: похва верхняга ліста ўздутая. Суквецце — шырокаэліпсоідная коласападобная шчыльная мяцёлка (галоўкападобная), даўж. 3—4 см. Каласкі яйцападобныя, 3-кветныя. сціснутыя з бакоў, даўж. 6—9 мм. Каласковых лускавінак 4, з іх 2 ніжнія ланцэтныя, белаватыя. з зялёнай падоўжанай палоскай 1 шырокім суцэльнакрайнім крылом, 2 верхнія вузкаланцэтныя, апушаныя. Кветкавая лускавінка тонкаскурыстая, апушаная, з 5 слабымі жылкамі. Плод — зярняўка. Г. А. Кім.
КАНАРЭЙКА, птушка сям. ўюрковых атр. вераб’іпападобпых. Гл. ў арт. Дэкаратыўныя птушкі.
КАНАТНІК, род раслін; тое, што абутылон.
КАНАТОПКА, рака, правы прыток Рыбчанкі (бас. Іліі), на мяжы Вілейскага і Маладзечанскага р-наў. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 %0. У нізоўі каналізавапая. Вадазбор (56 км2) на паўн. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 57 %.
КАНАЎНАЕ БАЛОТА. Мытва, нізіныае балота на Пц Нараўлянскага р-на, у вадазборы р. Мытва. Складаецца з 5 асооных участкаў. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 24 %. 3 першапа-
чатковых запасаў торфу (2,3 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 1,8 млн. т. Невялікая здабыча торфу па ўгнаснне, Асушана адкрытай сеткай 0,6 тыс. га, выкарыстоўваецца пад сепажаць. На неасушанай ч. пераважаюць хмызпякі, асокі, сфагнавыя імхі.
КАНАЦЭФАЛУМ (Conocephalum), род пячоначных імхоў сям. канацэфалавых. Вядомы 2 віды, пашырапыя ў Паўн. паўшар’і. У СССР 2 віды. На Беларусі К. к а н і ч н ы (С. conicum) трапляецца на сырой глебе па берагах ручаёў, у зацененых месцах, лагчынах.
Шматгадовая слаявінная расліна. Утварае невял., плоскія, цёмна-зялёныя, бліскучыя дыванкі. Слаявіна тоўстая, даўж. да 2 см і шыр. 1—2 см. слаба вілавата разгалінаваная, зверху сеткаватая (бачны контуры паветраных камер). Двухдомная; мужч. падстаўкі дыскападобныя, жаночыя — тупаканічныя, сядзячыя. да моманту выспявання спораў ножкі падставак падаўжаюцца. Каробачка са спорамі грушападобная. Спараносіць вясной. Вегетатыўна размнажаецца клубеньчыкамі, якія ўтвараюцца знізу слаявіны. Іл. гл. на ўкл. да арт. Пячоначныя гмхі. Г. Ф. Рыкоўскі.
КАНАШОУСКАЕ РАДОВІПІЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЙЛУ, за 1 км на 3 ад в. Капашы Полацкага р-на. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 40,6 млн, м3,
Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, буравата-шэры, з праслойкамі і лінзамі розназярністых пяскоў, месцамі гліністы; жвіру буйней за 5 мм у ім 8—70 %. Пяскі-адсевы пераважна дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх да 8 %, У жвіры да 3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—25,8 м. ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,2—6,3 м. Жвір і пяскі прыдатныя на выраб бетону, у дар. буд-ве, пяскі — у вытв-сці сілікатных вырабаў. буд. раствораў. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Яітк.
КАНАШОУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Полацкім р-не, у воз. Канашы. Сапрапель крэмепязёмістага тыпу, запасы 1,6 млн. м3. Высцілае 82 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутпасць адкладаў 3,3 м, найб. 7,8 м. Натуральная вільготнасць 87 %. Попельнасць 62 %. У сухім стапе мае (у %): азоту 2, вокіслаў кальцыю 1,8, калію 1,8, фосфару 1,1. Вадародны паказчык (pH) 6,2. Сапрапель прыдатны для кальматацыі глеб.
КАНАШЫ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Тураўляпка. Пл. 0,6 км2. Даўж. 1,12 км, найб. шыр. 0,88 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады 1,65 млп. м3. Вадазбор (18,5 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разарапы, 34 % пад лесам і хмызняком.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, круглаватая. Схілы выш. ад 6 да 14 м (на ПдУ 3—5 м), спадзістыя, сугліністыя,
разараныя, на Пд параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 4,16 км) звілістая, утварае некалькі невялікіх заліваў. Separi нізкія. пясчаныя, у залівах (на ПнЗ і ПдУ) сплавінныя. Пойма ўчасткамі шыр. 50і—100 м. забалочаная, пад хмызпяком. Дно плоскае, да глыб. 2 м выслана пяекамі і апясчаненымі іламі, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем (гл. Канашоўскае радовішча canpaneлю). Глыб. да 2 м займаюць 33 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 180 мг/л, празрыстасць менш 1 м. Эўтрофнае. На ПнЗ упадае ручай з воз. Усомля. на У выцякае ручай у воз. Гомель. Зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 2—2.5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка, гусцяра. На зах. беразе в. Канашы. Б. П. Уласаў. КАНВЁКЦЫЯ (ад лац. convectio прынясенне, дастаўка) у м е т эаралогіі — падыманне ў атмасферы болып нагрэтых і мепш шчыльных мас паветра з адначасовым апусканнем халаднейшых і шчыльнейшых мас. Залежыць ад рознасці тэмператур асобпых паветрапых мас. У паветры адбываецца ў абодвух напрамках па вертыкалі, але часцей пад К. разумеюць узыходныя рухі. Скорасць пад’ёму паветра звычайна пекалькі м/с, зрэдку да 20—30 м/с і больш. Часцей К. ад бываецца днём. Узыходныя плыш паветра могуць прыводзіць да ўтварэння кучавых і кучава-дажджавых воблакаў. У такім выпадку К. пазываецца воблачнай. На Беларусі развіццё канвекцыйных рухаў паветра ўзмацняецца ў вяспова-летнія меСЯЦЫ. Т. Б. Яўстаф’ева.
КАНВЁНЦЫЯ АБ МІЖНАРбДНЫМ ГАНДЛІ ВІДАМІ ДЗІКАЙ ФАУНЫ I ФЛОРЫ. ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЁННЯ, міждзяржаўны дагавор па ахове дзікіх жывёл і раслін. Падпісана ў 1973 у Вашынгтоне, СССР удзельнічае ў ёй з 1976.
Канвенцыя рэгулюе: гандаль знікаючымі відамі жывёл і раслін. які аказвае ці можа аказаць неспрыяльны ўплыў на іх існаванне (гандаль узорамі такіх Biflay рэгулюецца асабліва строга з тым, каб не ставіць далей пад пагрозу іх выжыванне. і дазваляецца толькі пры выключных абставіпах. арт. III); гандаль відамі жывёл і раслін, якія на сучаеным этапе хоць 1 не знаходзяцца пад пагрозай знікнення. але могуць аказацца пад такой пагрозай. калі гандаль узорамі такіх відаў не будзе строга рэгулявацца з мэтай не дапусціць несумяшчальнае з іх выжываннем выкарыстанне (арт. IV); гандаль відамі жывёл і раслін, якія па вызначэнню любога з бакоў падлягаюць рэгуляванню ў межах яго юрысдыкцыі з мэтай папярэдзіць ці абмежаваць іх эксплуатацыю і ў адносінах да якіх неабходна супрацоўніцтва іншых бакоў у кантролі за гандлем (арт. V).
У 1976 у адпаведнасці з гэтай Канвенцыяй CM БССР забараніў на тэр. рэспублікі (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канвенцыяй) здабычу, продаж, куплю (абмен) наступных відаў жывёл і раслін, іх частак ці дэрыватаў: хахулі, гіган-