• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Воолачнаг.ць	Снорасць eempy
    (у	адОда 2 «jc.
    ад 2,1 да 4 Jiflc.
    ад 4,1 да 6 міс.
    Шкала ацэнкі спрыяльнасці надвор’я для летняга адпачынку паводле Н. А. Данілавай. Надвор’е: 1 — халаднаватае дыскамфортнае, 2 — халаднаватае субкамфортнае, 3 — камфортнае, 4 —■ гарачае субкамфортнае, 5 — гарачае дыскамфортнае.
    Камфортнасць надвор’я ў Мінску (у сутках) за III—XI месяцы 1 год
    Намфортнае надвор’е
    Цёплае субкамфортнае надвор’е Халаднаватае субкамфортнае надвор’е
    кае, Нешчардаўскае ўзвышшы, Свянцянскія грады, месцамі па Полацкай ніз.), радзей у цэнтр. і зах. раёнах (Гродзенскае, Ваўкавыскае, Мінскае ўзвышшы, Лідская раўніна). Розныя спалучэнпі К. ці пераходных камава-озавых форм (гл. Озы) і замкнёных катлавін, тэрмакарставых западзіп і паніжэнпяў, складзеных з марэннага матэрыялу, характэряы маляўнічым камаеа-марэнна-азёрным ландшафтам. На разнастайнасць камавых форм вялікі ўплыў аказалі даледавіковы рэльеф, марэнапасычаыасць лсдавіка, яго трэшчыпаватасць, скорасць раставанпя, няўстойлівасць гідрадынамічнага рэжыму воднага патоку, што пераносіў абломкавы матэрыял, асаблівасці і памеры вадаёма, дзе адбывалася седыментацыя. Па будове К. падзяляюцца на флювіякамы, складзеныя з галечпа-жвіровага матэрыялу і слаістых розпазярністых пяскоў, і лімнакамы алеўрыта-гліністага складу з тыповай стужачнай гарызантальна-слаістай будовай. К. маюць акруглую, конусападобную ці няправільную форму, адноспыя выш. ад 2 да 30—40 м. Пл. асобных К. ад некалькіх дзесяткаў да пекалькіх тысяч м2, стромкасць схілаў рэдка перавышае 30°.
    Камавыя адклады вызначаюцца пераслойваннем і частай зменай грануламетрычнага складу ў вертыкальным і гарызантальным сячэнні. Маюць пераважна касую (нахіл 25—30°), радзей гарызантальна-хвалістую ці дыяганальную слаістасць, ускладнепы парушэннямі і прасадкамі. Месцамі ўнутры адкладаў трапляюцца гарызантальныя ці нахіленыя невял. ўключэнні, лінзы і праслоі даўж. да 5—10, радзей 15— 20 м, магутнасцю да 1—2 м, са слаістых безвалунных глін і гліністых алеўрытаў, якія выкліньваюцца. У паверхневай ч. К. зрэдку адзначаюцца неглыбокія (да 0,5—1 м) маразабойныя кліны і шчыліны, звычайна запоўненыя гарызантальнаці хваліста-слаістым дробным супясчаным і сугліністым матэрыялам. Вяршыні 1 схілы К. могуць складацца з неслаістых супескаў і суглінкаў магутнасцю да 1—2 м, з вял. колькасцю валуноў на паверхні. якія вытаялі з ледавіковых скляпенняў і сценак ледавіковых каналаў. У К. часта сканцэнтраваны радовішчы пяскоў і жвіру. Адпак з-за невял. аб’ёмаў і частай змены грануламетрычнага складу іх прамысл. распрацоўка не заўсёды рэнтабельная, Звычайна К. ўкрыты лесам ці заняты пад пашу. Пры значнай стромкасці камавыя схілы эрадзіраваны і ў с.-г. не выкарыстоўваюцца. К. абумоўліваюць драбнаконтурнасць с.-г.
    3	6	9	9,5	6	4,5
    3	5,5 4	3
    38
    15,5
    9,5 6,5 1,5 2
    5	7	8	1,5 46
    угоддзяў і кантрастнасць глебавага покрыва.
    Літ.: Строенне н формпрованне камов.— Таллпн. 1978; Матвеев A, В. Ледннковая формацня антропогена Белоруссіш.— Мн., 1976;Геологня антропогена Белорусснн.— Мн., 1973.
    В. I. Ярцай.
    КАМЯЛІНАКВЁТНЫЯ (Commelinales), парадак аднадольпых расліп. Вядомы 4 сям., 71 род, 1082 віды, пашыраныя пераважна ў трапічпых і субтрапічпых краіпах. У СССР 2 роды, 3 дзікарослыя і шмат відаў у культуры, з іх на Беларусі 4 інтрадукавапыя віды традэсканцыі. Сярод К. фарбавальпыя, агародніппыя, ампельпыя пакаёвыя і дэкар. расліны; пекат. віды — аб’екты для генетычных даследаванняў.
    Ліг.: Порядок Коммеллновые (Сотmelinales).—У кн.: Жнзнь растенпй. Т. 6. Пветковые растенпя. М.. 1982; ІІорядок Коммеляноцветные	(Commelinales).—
    У кн.: Флора Европейской частп СССР. Т. 2. Покрытосеменные. Л., 1976; Тахт а д ж я н А. Л. Снстема д фплогення цветковых растенпй.— М.; Л., 1966.
    КАМЯНЁЦКА-МАЛАРЫЦКІ ТАРФЯНЫ РАЁН, вылучаецца па тэр. Брэсцкага, Камяпецкага і Маларыцкага р-паў, у межах Прыбугскап раўніпы (па Пп) і Брэсцкага Палесся (па Пд). Агульная затарфаванаспь 10,5 %. Нізінны торф складае 99.6 % запасаў. Усяго ў раёне 82 тарфянікі, 12 з іх пл. болып за 1 тыс. га; плошчу болып за 2 тыс. га маюць Зляціна, Мысляціна-Магілішча, Сяляціна, Гарадзяціна, Вір. Торф здабывагоць на ўгнаенне. Каля 70 % балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    КАМЯНЁЦКІ БОР. лясны масіў у Крупскім р-не, за 4—5 км па ПдЗ ад воз. Сялява, за 1—2 км ад в. Вял. Камянец, па тэр. Крупскага лясгаса. Пл. каля 1,3 тыс. га.
    Рэльеф перасечаны, змяняецца ад паніжаных забалочаных да градава-ўзгорыстых форм. У глебавым покрыве пераважаюць дзярнова-падзолістыя пясчаныя, лёгкія сугліністыя, тарфяна-глеевыя глебы. На 3 і Пн да масіву прымыкае асушаны тарфянік, на У — меліяраваная пойма р. Эса. Каля палавіны тэр. К. Б. забалочана. У складзе лясоў пе-
    Камы каля возера Поцех у Браслаўскім раёне.
    раважаюць хвойнікі (52,3 %) імшыстыя, сфагнавыя, чарнічныя 1 бруснічныя. Бярэзнікі (38,4 %) найб. асаковых 1 асакова-сфагнавых тыпаў. Ельнікі (7,7 %) і асіннікі (1.6 %) часцей кіслічныя і імшыстыя. Забалочаныя лясы (каля 40 %) меліяраваны. трансфармаваны часткова пад с.-г. ўгоддзі.
    Дз. С. Голад. КАМЯНЁЦКІ РАЁН, на ПпЗ Брэсцкай вобл. Пл. 1,8 тыс. км2. Гарадскі пас. Камянец — цэптр раёпа і г. Высокае, 237 сельскіх пас. пунктаў, 14 сельсаветаў.
    Паверхня раёна ўзгорыста-раўпінная з агульным нахілам з Пп на Пд, у межах Прыбугскай раўніны. 45 % тэр. на выш. 150—170 м, 43 % — піжэй за 150 м. Найвышэйшы пункт 198 м (за 5 км на ПнЗ ад в. Войская), найб. нізкая адзнака 121 м (урэз Буга).
    Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да Брэсцкай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 70—100 м. а ў ледавіковых лагчынах да 157 м. Прадстаўлены флювіягляцыяльнымі пяскамі сожскага. марэннымі і водна-ледавіковымі адкладамі дняпроўскага і бярэзінскага. водна-ледавіковымі ўтварэннямі беларускага зледзяненняў. Ніжэй залягаюць утварэнні неагену магутнасцю да 60 м, палеагену (ла 40 м), мелу (да 206 м), юры (да 112 м). На 3 развіты трыясавыя (40 м) і пермскія (да 50 м) чырвонаколерныя тэрыгенныя ўтварэнні. усюды — сілурыйскія (да 635 м), ардовікскія (да 50 м) карбанатныя пароды, кембрыйскія (да 144 м) і вепдскія (да 400 м) пясчана-гліністыя. туфагенныя і эфузіўныя ўтварэнні. Сумарная магутнасць платформавага чахла ад 1100—1200 м на Пн да 1800 м на ПдЗ. Пароды крышт. фундамента на адзнаках ад 900 да 1620 м ніжэй узр. м. Вядомы 24 радовішчы торфу з запасамі 24.5 тыс. т (найб. балоты Зляціна, Любашкінскае балота, Асгннгкг, Чырвоны Рудзец, Пульва'). 5 падовіпічаў глін (Люцкае. Стаўскае. Малазводскае, Перасецкае. Павукі), 4 радовішчы буд. пяскоў (найб. Доўбнеўскае, Гольскае, Вярбоўскае), 4 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу (Гара Таварная, Праходскае. Мінкавіцкае. Аколіцкае). Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.
    К л і м а т. Тэр. раёна належыць да Пружанска-Брэсцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. — 4,6, ліп. 18,4 °C. Ападкаў 535 мм
    за год. Вегет. перыяд 203 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Брэсцкая метэаралагічная станцыя, Высокаўская метэаралагічная станцыя і Пружанская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі раёна палежаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Рака Буг з прытокамі Ляслая (утвараецца ад зліцця рэк Правая Лясная і Левая Ляспая), Пульва; прыток Правай Ляспой р. Белая і інш. Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км2. Даўжыпя меліярацыйнай сеткі 4,8 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў болып за 30 км, магістральных і падвадпых капалаў каля 420 км, агараджальпых 10 км, рэгуляцыйных каналаў каля 300 км. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Гродзенска-Ваўкавыска-Слонімскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (v %): дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя 0,4, дзярнова-падзолістыя 47,6, дзярновападзолістыя забалочаныя 21,9, дзярповыя і дзяпнова-карбанатныя забалочапыя 12.1, поймавыя (алювіяльпыя) 1,9, тарфяна-балотныя 16,1; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 4.2, супясчаныя 72,3, пясчаныя 8,5, тарфяныя 16,1. Плоскасная эрозія на 7,6 %, у т. л. на 6,5 % слабая. Р а с л і н н ы і ж ы в ё л ь п ы с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі (Пн раёна) і Бугска-Палескай геабатанічнай акругі (Пд раёна). Лугі невял. ўчасткамі. пл. 32.1 тыс. га. Сухадолы заі'шаюць 12.3 %, пізінныя 67.6. поймавыя 20,1 %. Пад лясамі, якія належаць да ттадзоны грабова-дубова-цемнахвойных (Пн раёна) і шыракалістахваёвых лясоў 27 % тэр. раёна. Найб. лясістасць на ПнУ, найменшая на ПдЗ. Прраважаюць масівы па 100—200 га. На Пп раёпа частка ляснога масіву Белавежская пушча. Склад лясоў (%): хваёвыя 59.3, чорпаальховыя 14,8, бягозавыя 9,3, яловыя 9,1, дубовыя 4,8, грабовыя 1.1, ясяпёвыя 0,9, асінавыя 0.5. вярбовыя 0,1. кляповыя 0,1. 24 нізінпыя балоты (палежаць да ВамянецкаМаларыцкага тарфянога раёна) пл. 14,5 тыс. га (часткова асушаныя). Найб. балотныя масівы Зляцінй, Любашкінскае, Асіпнікі, Пульва, Чырвопы Рудзец. Водзяцца белавежскі зубр, высакародпы алень, дзік, рысь, янот, бабёр, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, лясная куніца, барсук, вавёрка, чорпы тхор, андатра і іпш. Прыродакарыстанне і
    ахова п рыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 61,6 % тэр. (42,7 % ворных зямель і 17,8 % сенажацей і пашы). Асн. землекарыстальпікі —26 калгасаў (91,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстапня) і 12 дзяржгасаў (13,2 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушапа 19 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал бапітэту с.-г. угоддзяў 38, найвышэйшы 49, найніжэйшы 27. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля і буракаводства, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. У раёне Брэсцкі лясгас і Ясеньскае, ІІашукоўскае, Псрароўскае, Бельскае, Дзмітравіцкае, Нікарскае ляспіцтвы, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча». Зопы адпачынку Свіцічы і Пашукі. Прадпрыемствы харч., металаапр. і буд. матэрыялаў прам-сці. На тэр. раёна дрэвы-помпікі прыроды: дуб пірамідальны (г. Высокае), Камянецкія ліпы (г. п. Камянец); Высокаўскі парк. 3 жывёл і раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца белавежскі зубр, вялікая начніца, еўрапейская шыракавушка, чырвоны каршун, змеяед, беркут, cancan, чорны бусел, лебедзь-шыпун, арол-карлік, стэпавы лунь, вялікі кулоп, барадатая (лапландская) няясыць, трохпальцы дзяцел, звычайная пустальга, балотная чарапаха, мядзянка, чаротная рапуха, рыбец, мёртвая галава, жаўтушка тарфянікавая, пераліўніца вялікая, жук-алень, пярэсна еўрапейская, кадзіла сармацкае, дуб скальны (сядзячакветны), марошка, плюшч звычайны, першацвет высокі, валяр’ян двухдомны, скабіёза галубковая, званок лілеялісты, пералеска (пячоначніца) высакародная, чубатка пустая, каменяломнік балотны, перпіацвет веснавы, званочак персікалісты, ворлікі звычайпыя, сон шыракалісты (соп-трава), напорстаўка буйнакветкавая, ятрышнік шлеманосны, ячменеваласнец еўрапейскі, шпажнік (гладыёлус) балотны, гайнік цёмна-чырвоны, надбароднік бязлісты, лілея царскія кучары, шпажнік (гладыёлус) чарапіцавы. У в. Камяшокі Музей прыроды Белавежскай пушчы. На 1.1.1982 у раёпе 66 калект. і 16,8 тыс. індывідуальпых членаў т-ва аховы прыроды. Ф. Ф. Бурак, Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рцдава, М. Ф. Янюк.