Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАНІЯФОРА (Coniophora), род базідыяльных грыбоў сям. каніяфоравых. Пашыраны па ўсім зямным шары. У СССР 4 віды. На Беларусі трапляюцца К. звычайная, або плеў-
кавы дамавы грыб, i К. сухая (С. arida). Растуць на кары, пнях. ламаччы і драўніне лісцевых і хвойных парод дрэў, разбураюць драўляныя пабудовы (склепы, дахі і інш.). Выклікаюць бурую гніль.
Пладовыя целы скурыстыя, радзей мясістыя, распасцёртыя, перапончатыя, жоўтыя. іржава-бурыя, аліўкавыя, карычнева-жоўтыя. Гіменафор гладкі, потым бугрысты. складкаваты, хвалісты, складзёны з базідый. Споры гладкія, яйцападобныя, жоўта-бурыя ці бураватыя.
КАНІЯЦЫБЕ (Coniocybe). род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. Вядомы 24 віды, пашыраныя ва ўмераных, трапічных і субтрапічных паясах абодвух паўшар’яў. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 2. Трапляюцца ў вільготных лясах на аголеных каранях, трэшчынах кары дрэў, нярэдка на імхах, гнілых раслінных рэштках, глебе.
К. з я р н і с т а я (G. furfuraceae) расце на гнілой драўніне, раслінных рэштках, глебе. Слаявіна накшталт корачкі зеленавата-жоўтая або серна-жоўтая, параіпкаватая, тонкая. Пладовыя галоўкі на тонкіх ножках, шарападобныя, густа ўкрытыя сернаці зеленавата-жоўтым налётам. Пладовыя ножкі 1—3 мм выш.,
Канпа індыйская.
Каноплі пасяўныя: 1— верхняя частка мужчынскай расліны; 2— мужчынская кветка; 3— верхняя частка жаночай расліны; 4— жаночая кветка.
звычайна разнастайна выгнутыя, чорныя або карычневыя з серна-жоўтым налётам. Споры бясколерныя ці ледзь жаўтаватыя. К. тонкая (С. gracilenta) з шаравата-зялёнай слаявінай трапляецца на кары дрэў каля асновы ствалоў, на раслінных рэштках. Пладовыя галоўкі круглаватыя, бледна-карычневыя на чорных ножках, без налёту. Споры бясколерныя або крыху карычневыя. Дыск пладовых цел абодвух відаў хутка разбураецца і ператвараецца ў парашкападобную споравую масу. Сумкі абодвух відаў цыліндрычныя, 8-споравыя, аднарадныя. Споры аднаклетачныя, круглаватыя, авальныя да падоўжаных. Н. М. Набзар. КАННА (Canna), род шматгадовых травяністых раслін сям. каннавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках Амерыкі. К. індыйская (С. indica) інтрадукавана на Беларусі, выкарыстоўваецца ў кветкаводстве для вял. груп, масіваў і адзіночных пасадак на газонах. Цвіце з сярэдзіны лета да восені.
Буйная расліна з моцнымі сцябламі выш. да 2—3 м 1 галінастымі, часта клубнепадобна-патоўшчанымі карэнішчамі. Лісце буйное, бронзава-чырвонае, зялёнае і сіняе, даўж. да 60 см, шыр. да 35 см. Кветкі асіметрычныя, двухполыя, буйныя, чырвоныя, ружовыя або жоўтыя. зрэдку з плямамі або палоскамі на пялёстках, сабраныя ў верхавінкавых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Размнажаюць дзяленнем карэнішчаў 1 насеннем. Цеплалюбная расліна, у адкрытым грунце не зімуе. У культуры вядома каля 1 тыс. сартоў гібрыднай К. садовай (С. generalis). Найб. пашыраныя сарты: з бронзава-чырвоным лісцем — Кароль Гумберт, Вогненны Чараўнік; з зялёным лісцем — Залатая Птушка, Вогненная Птуіпка, Прэзідэнт і інш.
I. Я. Бауяноускі. КАНОПЛІ (Cannabis), род аднагадовых лубавалакністых раслін сям. каноплевых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ва ўмераных паясах абодвух паўшар’яў. У культуру ўведзены за 1 тыс. гадоў да н. э. ў Цэнтр. Азіі. У СССР вырошчваюць К. п а с я ўныя (С. sativa). На Беларусі пашыраны на невял. плошчы (сорт Паўднёвыя выспявальныя). Валакністая і алейная культура.
Двухдомная расліна. Мужчынскія асобіны — маніцы, жаночыя — мацеркі. Сцябло выш. 0,5—4 м, прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Лісце лопасцевае. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацерак —у г'алоўчатых. Плод—аднанасенны арэшак. Вегет. перыяд 80— 140 сут. Святла-. цеплаі вільгацялюбная культура, патрабавальная да ўгнаенняў, асабліва арганічных. Добра расце на асушаных тарфяніках. ураджаі валакна 1—1,7, насення 0,7—1 т/га. К. даюць моцнае, устойлівае да гніення валакно, з якога вырабляюць парусіну. брызент. мешкавіну. палатно, канаты і інш. У насенні 30—35 % алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. 3 кастрыцы можна вырабляць паперу і буд. матэрыялы. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Тэхнгчныя культуры, Дымарфгзм.
Літ.: Конопля.— М., 1963; Л а ш к ев іі ч Г. II. Коноплеводство на торфяных почвах.— Мн.. 1953; яго ж. Плодородне торфяных почв н возделыванне коноплн.— Мн.. 1962. Р. I. Лашкевіч.
КАНОЦЫБЕ (Conocybe). род шапкавых базідыялыіых грыбоў сям. бальбітыевых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі (Японія), Амерыцы, Афрыцы. У СССР 15 відаў, з іх у БССР 5. Сапратрофы.
Пладовыя целы дробныя, ломкія. Шапка дыям. да 4 см, званочкападобная, жоўтаабо ржава-карычневая. Пласцінкі рэдкія. прырослыя да ножкі. Ножка трубчастая. Споры ржава-карычневыя, гладкія.
На Беларусі найб. вядомы 2лвіды. К. м а л о ч н а я, або каўпачок белы (С. lactea), расце па абочынах дарог, сярод травы па апалых галінках, рэдка невял. групамі, у ліп.— кастрычніку. Шапка дыям. 1—4 см ад вузказваночкада шыроказваночкападобнай або каўпакападобная, складкавата-рубчастая, злёгку слізкая, белая ці жаўтаватая. Мякаць белаватая. Пласцінкі вузкія, іржаважоўтыя, іржава-жаўтавата-бураватыя. Ножка выпі. 7—10 см, белая, полая, злёгку апушапая, каля асповы расшыраная. Споры эліпсападобпыя. К. т о н к а я (С. tenera) трапляецца ў траве па абочыпах дарог у ліп.— жніўні. Шапка дыям. да 3 см, канічная, вохрыста-карычпевая, часта цёмпая ў цэптры. Пласцінкі ржавыя. Ножка выш. 3—8 см, полая, жаўтаватая, каля асновы карычняватая. Споры яйцападобныя. в. с. Гапіенка. КАНРЫНГІЯ (Conringia), род аднагадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 7 відаў. пашыраных у Еўразіі. У СССР 5 відаў. з іх на Беларусі — К. ўсходняя (С. orientalis). Заносная расліна, трапляецца вельмі рэдка, пераважна ў зах. р-нах рэспублікі. Расце на чыг. насыпах, каля дарог, жылля. Цвіце ў крас.— чэрвені. Маладыя расліны ядомыя (гатуюць салаты). У насенні да 10 % тлустага алею.
Расліна выш. 10—50 (да 70) см, голая, часта шызая. Лісце падоўжанае або падоўжана-яйцападобнае, каля асновы сэрцападобнае, суцэлыіакрайняе, сцеблаабдымнае. Кветкі бледна-жоўтыя, з доўгімі ногцікамі. Плод — двухстворкавы, падоўжаны. 4-гранны стручок. Насенне шарападобнае, шурпатае, размешчана ў 1 рад.
КАНСТАНЦШАВА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,47 км2. Даўж. 1.08 км. найб. шыр. 0,5 км. Пл. вадазбору 10,8 км2. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнута з У на 3. Схілы выш. да 15—20 м, умерана стромкія, у верхняй ч. разараныя, на У укрытыя хмызпяком. Берагавая ліпія (даўж. 2.9 км) крыху звілістая. Берагі на зпачпых участках зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з р. Друйка. Каля возера вёскі Бабышкі і Савуці.
КАПСТАНЦІНАЎ Аўгуст Уладзіміравіч (21.8.1929, Архангельск — 6.2. 1979), беларускі сав. вучопы ў галіне генетыкі і цыталогіі. Д-р біял. н. (1973). Скопчыў Ленінградскі уп-т (1954). 3 1959 ва Усесаюзным ін-цо раслінаводства УАСГНІЛ. 3 1961 у БДУ, з 1972 заг. кафедры дарвіпізму
і генетыкі. Працы па эксперым. даследаванню гаметагенезу ў некаторых культурных раслін, па параўнальпаму вывучэнню мітозу і меёзу ў раслін. Аўтар падручнікаў для ВНУ па дарвінізму і цыталогіі.
Тв.: Обіцая цнтологня.— 2 нзд.— Мн.. 1968; Цнтогенетнка.— Мн._ 1971; Мейоз.— Мн.. 1971.
КАНСТАНЦІНАЎСКАЯ ГРАДА. па $ 3 Мядзельскага р-па; у складзе фізі' ’ка-геагр. раёна Нарачана-Вілейская нізіна. Цягнецца з ПнЗ па ПдУ уздоўж паўн.-ўсх. берага воз. Свір. Выш. 190—200 м, пайб. 232 м.
Магутнасць асадкавага чахла каля 380 м. Пашыраны адклады сярэдняга дэвону (мергелі. даламіты з праслоямі глін, пясчанікаў), чацвярцічныя валунныя супескі і суглінкі, пясчана-галечны матэрыял, участкі маламагутнага покрыва з в’одна-ледавіковых супескаў. Фарміраванне К. г. звязана з краявой зонай акумуляцыі паазерскага зледзянення.
Рэльеф грады сярэднеі буйнаўзгорысты з ваганнямі адносных вышынь 15—20 м, радзей 25—30 м. К. г.— сістэма ўзгоркаў акруглай формы з выпуклымі, часам плоскімі вяршынямі. Грэбепь К. г. ўзгорыста-хвалісты, парэзапы седлавінамі. Схілы асіметрычныя: паўд.-зах. стромкі (10— 30°), паўн.-ўсх. спадзісты, паступова пераходзіць у водпа-ледавіковую раўніну. Трапляюцца камавыя ўзгоркі (выш. 5—15 м), складзеныя з тонкаслаістых пяскоў з уключэннем жвіру і галькі, а таксама замкнёныя сподкападобныя западзіны тэрмакарставага паходжання. У двух месцах града парэзапа далінамі прарыву рэк Страча і Вял. Перакоп. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеі слабаападзоленыя, месцамі слабаэрадзіраваныя супясчана-сугліністыя. Лясы яловыя, радзей хваёвыя кусцікава-зелепамошпыя і зеленамошначарнічныя. Пад ворывам да 40 % тэрыторыі. Г. Т. Харанічава.
КАНСТЫТУЦЬ'ІЙНЫЯ АСНОВЫ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ АХОВЕ ПРЫРЙДЫ ў Б С С Р, абвешчапы КанстытуцыяіІ БССР (1978). Распрацаваны на аснове і ў поўнай адпаведнасці з аналагічпымі палажэннямі Канстытуцыі СССР. Замацавапы ў арт. 11, 18, 40, 65, 70, 118 і 126.
Арт. 11 Канстытуцыі БССР увасабляе ленінскія ідэі аб нацыяналізацыі прыродных багаццяў і абвяшчае зямлю, яе нетры. воды. лясы ўласнасцю дзяржавы. Арт. 18 фармулюе асн. мэты і гал. кірункі дзярж. дзейнасці па ахове прыроднага асяроддзя. Нормы гэтага артыкула дапаўняюцца інш. палажэннямі Асноўнага Закона. у прыватнасці дэталізаваны ў арт. 40, які замацоўвае права грамадзян на ахову здароўя, у т. л. прыняццем дзейсных мер па аздараўленню навакольнага асяроддзя. Разам з тым, артыкулам 65 вызначаны і абавязак кожнага сав. грамадзяніна берагчы прыроду і ахоўваць яе багацці. Заканадаўчыя асновы арганізацыйнай дзейнасці дзярж. органаў па ахове навакольнага асяроддзя выкладзены ў арт. 70, 118,
126. Капстытуцыйныя асновы прыродаахоўнага заканадаўства — крыніца канстытуцыйных прынцыпаў аховы навакольнага асяроддзя, яны канкрэтызуюцца ў дзейсным зямельным. водным, лясным, адміністрацыйным, гаспадарчым і інш. відах сав. заканадаўства. Гл. таксама Заканадаўства аб ахове прыроды, Ахова прыроды.
Літ.: Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай СавецкаЙ Сацыялістычнай Рэспублікі.— Мн., 1979; Правовая охрана прнроды.— М., 1980; Об охране окружаюіцей среды: Сб. документов партіш п правптельства 1917—1981 гг.— 2 пзд.— М., 1981.
КАНСТЫТУЦЫЙНЫЯ ПРЬ'ШЦЫПЫ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ў Б С С Р, выпікаюць з палажэнняў Канстытуцыі СССР і Канстытуцыі БССР. Зыходзяць з адзіпай для сав. дзяржавы экалагічпай палітыкі партыі і ўрада, увасабляюць яе змест і галоўныя ўстапоўкі. Аспоўныя прынцыпы: інтарэсы цяперашняга і будучага пакаленняў людзей складаюць галоўную мэту экалагічнай палітыкі; агульнанародны і агульнадзярж. характар задач аховы прыроды; узгодненае развіццё павук.-тэхн. прагрэсу і ўсёй нар. гаспадаркі з мерапрыемствамі па ахове і аздараўленню павакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў; планавы характар прыродаахоўпай дзейнасці: комплекспасць выкарыстання прыродных багаццяў і ажыццяўлеппя мерапрыемстваў па іх ахове; захавапне сацыялістычнай законпасці ў рэгуляванні грамадскіх адносін у сферы ўзаемадзеянпя грамадства і прыроды; адзіыства зпешнепалітычных прынцыпаў Сав. дзяржавы з інтарэсамі экалагічнай аховы плапетарнага асяроддзя ў цэлым. Гл. таксама Канстытуцыйныя асновы заканадаўства аб ахове прыроды.