• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    цкаіі вячэрніцы, сярэднсеўрап. ляснога ката, зубра, скапы, змеяеда, арлана-белахвоста, чорпага бусла, беркута, драфы, сапсапа, дзербніка, шулячка, звычайнай пустальгі, лабеліі Дортмана, а таксама ўсіх відаў сямейства ятрышнікавых.
    М. А. Дубавец. КАНГІЛІДУМ (Congylidum), род павукоў-пігмеяў. У Еўрап. ч. СССР 1 від—К. чорны (С. nigrum). Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. Жыве па пустках і ў траве па берагах вадаёмаў.
    Даўж. самкі 2,5—3, самца 3—4 мм. Галавагрудзі жоўтыя ці чырванаватакарычневыя ў самак, чырванавата-аранжавыя ў самцоў.
    КАНГЛАМЕРАТ (ад лац. conglome­ratus скучаны, ушчыльнены), сцэментаваная грубаабломкавая асадкавая горная парода, складзеная пераважна з галькі і дамешкаў пяску, жвіру і валуноў, Абломкі могуць складавда з розных парод (паліміктавы К.) ці з адной пароды (мапаміктавы К.). Цэментам служаць гліністыя часцінкі, вуглякіслы кальцый, крэменязём, фасфаты і інш.
    Існуюць розныя класіфікацыі К.: паводле памераў абломкаў, умоў утварэння, тыпу і колькасці цэменту, складу абломкаў і інш. Базальпыя К. нязгодна залягаюць на больш стараж. адкладах у аснове тоўшчаў парод. Унутрыфармацыйныя К. трапляюцца ў выглядзе праслояў у разрэзах асадкавых фармацый і залягаюць найчасцей без яўных перарываў у асадканамнажэнні. Паводле памераў вылучаюць К. драбна(1—2,5 см), сярэдня(2,5—5 см), буйнагалечныя (5—10 см) і валунныя (больш за 10 см). Найчасцей трапляюцца К. з несартаваных абломкаў. Паводле паходжання К. падзяляюцца на марскія і кантынентальныя (азёрныя, ледавіковыя і інш.).
    На Беларусі К. найб. пашыраны ў тоўшчах абломкавых парод рыфею і венду, пермскай і трыясавай сістэм. Складаюць базальныя гарызолты шаровіцкаіі серыі, аршанскай, месцамі пінскай (беларуская серыя) і лапіцкай світ рыфейскага комплексу. Магутнасць іх ад пекалькіх сантыметраў да 5, радзей 20 м. Месцамі валунныя К. залягаюць у аснове вільчанскай серыі венду, трапляюцца асобнымі праслойкамі ў базалыіых слаях рэдкінскай і котлінскай світ венду. У адкладах пермскай сістэмы базальпыя К. залягаюць у падэшве арціпскага і казанскага ярусаў. Унутрыфармацыйныя К. малой магутнасці (да 0,2 м) характэрны для ніжніх ч. седыментацыйных рытмаў рэдкінскай світы. Да ўнутрыфармацыйных належаць таксама К. з гліністых плоскіх галек — «катуноў» у асновах седыментацыйпых рытмаў пінскай світы сярэдняга рыфею. Праслойкі ўпутры-
    фармацыйных К. трапляюцца ў глініста-пясчаных адкладах кембрыйскай. пермскай і трыясавай сістэм. Глыбы валунна-галечнага К. ў антрапагенавых адкладах вядомы каля Гродна, зацверджаны помнікамі прыроды. Іл. гл. на ўкл. да арт. Геалагічныя помнікі прыроды.
    У. I. Шкуратаў. КАНДАЛЬ-ЯЛбВЕЦ-ВОЛЬХАВА, балота нізіннага (54 %), вярховага (38 %) і мяшанага (8 %) тыпаў у Лельчыцкім, часткова ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах, у вадазборы Прыпяці паміж ніжнімі цячэннямі р. Убарць на У і канавы Крушынная на 3. Пл. 27,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 21,5 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,5 м, ступень распаду 33 % (нізінны), 25 % (вярховы), 27 % (мяшаны), попельнасць адпаведна 9, 4 і 5 %. На 1.1.1978 запасы торфу 93 млн. т. Падсцілачны торф на 50 % пл., трапляецца мергель. На балоце лес з хвоі і бярозы. Ёсць рэдкія рэліктавыя расліны (сальвінія плывучая, альдраваыда пухіраватая, вадзяны арэх, рададэндран жоўты). На У балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць, зах. ч. ў межах II рыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка.
    КАНДЫДА (Candida), род аспарагенных дражджэй. Апісаны 83 віды і 15 разнавіднасцей, у СССР — 18 відаў. У БССР выяўлены 6 відаў, найб. пашыраныя К. дрэвападобная, К. скрыўленая, К. тонкая, К. белаватая.
    Аэробы або факультатыўныя аэробы. Існуюць у выглядзе клетак, якія пачкуюцца і здольны фарміраваць міцэлій або псеўдаміцэлій. Утвараюць бластаспоры, пігменту не маюць. Пашыраны ў глебе. вадаёмах, на раслінах, харч. прадуктах. Маюць вял. практычнае значэнне як прадуцэнты бялку і вітамінаў, выкарыстоўваюцца ў кармавых мэтах. для атрымання рыоафлавіну. Асобныя віды хваробатворныя (напр., К. белаватая). выклікаюць кандыдамікозы.
    Літ.: Благодатская В. М., У тк п н a Л. Н„ У т к іі н Л. С. Дрожжн рода Candida Berkhout: (Снстематнка іі пдентііфіікацпя).— Пуіцііно. 1980.
    М. В. Залашка. КАНДЫДАМІКОЗ. м а л о ч п і ц а, к а н д ы д о з, хвароба птушак, млекакормячых і чалавека, якая выклікаецца дрожджападобнымі грыбкамі роду кандыда. На Беларусі трапляецца ў буйн. par. жывёлы, авечак, свіней, сабак, птушак, трусоў, мышэй, пацукоў, марскіх свінак, чалавека.
    Развіваеппа К. пры перадачы грыбкоў ад хворага і праз кармы, забруджаныя грыбкамі (экзагеннае заражэнне). пры актывізацыі іх пры інш. хваробах і ад нерацыянальнага ўжывання антыбіётыкаў (эндагеннае заражэнне). У ж ыв ё л пры К. пашкоджваюцца слізістыя
    абалонкі стрававальнага тракта і ўнутр. органы. Праяўляюцца знясіленнем, парушэннем дзейнасці стрававальна-кішачнага тракта. Выпадае поўсць ці пер’е. Пашырэнне папярэджваюць стварэннем належных зоагігіенічных умоў утрымання, рацыянальным кармленнем, ізаляцыяй хворых, дэзінфекцыяй памяшканняў і прадметаў догляду. У чалавека найб. хварэюць старыя, дзеці, работнікі лазняў, кандытарскіх. садова-агародніннай вытворчасці. Праяўляецца К. пашкоджаннем слізістых абалонак і скуры (пухірковыя высыпкі. эрозіі, тварожысты налёт), унутр. органаў (запаленні бронхаў, лёгкіх, мочапалавых шляхоў, сепсіс). Лячэнне: процідражджавыя антыбіётыкі, вітаміны.
    Літ.: Спеснвцева Н. А. Мнкозы н міікотоксіікозы.— 2 нзд.— М., 1964; Елпнов Н. П. Патогенные дрожжеподобные органнзмы.— М., 1964; К а шк п н П. Н., Ш е к л а к о в Н. Д. Руководство по меднцпнской МНКОЛОГНН.5— М„ 1978.	А. Ц. Іеаноў.
    КАНДЫК, эрытроніум (Erytlironium), род шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Вядома 25 відаў, пашыраных ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. У СССР 4 віды. На Беларусі як дэкар. расліна іптрадукаваны К. сібірскі (E. sibiricum). Выкарыстоўваецца для вырошчвання на камяністых горках, клумбах, газонах, у ландшафтных садах, на зразанне. Цвіце ў красавіку.
    Цыбульная расліна з прамым сцяблом выш. да 35 см. Лісце (2 шт.) прыкаранёвае, супраціўнае, даўж. да 15 см, зялёнае, з чырванавата-карычневымі плямамі. Кветкі адзіночныя, лілова-ружовыя або белыя, дыям. да 8 см. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (цыбулінамі-дзеткамі).
    Кандылярыела жаўткова-жоўтая.
    Каніяцыбе зярністая: 1 — агульны выгляд; 2 — вертыкальны разрэз пладовага цела; 3 — сумка са спорамі.
    КАНДЫЛЯРЫЁЛА (Candelariella), род накіпных лішайнікаў сям. леканоравых. Вядомы 7 відаў, пашыраных у абодвух паўшар’ях. У СССР 2 віды. На Беларусі найчасцей на кары лісцевых парод дрэў, гнілой драўніне, камяністым субстраце расце К. жаўткова-жоўтая (С. vitellina), на валунах, цэментаваных падмурках трапляецца К. з а л ац е н ь к а я (С. aurelia).
    Слаявіна прымацаваныя, у выглядзе аднароднай. зярністай, зярніста-бародаўчатай, часам амаль непрыкметнай корачкі або дробналускаватая, зеленаватажоўтая. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія. акруглыя, сядзячыя. Сумкі булавападобныя, з 8—32 спорамі. Споры 1—2-клетачныя, падоўжана-эліпсоідныя, бясколерныя.
    КАНЕУСКАЯ ДАЧА, лясны масіў у Сенненскім р-не на тэр. Багушэўскага доследнага лясгаса, за 1 км ад в. Канева. Пл. 2,2 тыс. га. Рэльеф раўнінны, паніжаны. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя. Склад лясоў: бярэзнікі (65 %), чорнаалешнікі (15 %), ельнікі (15 %), асіннікі (5 %). Тыпы лесу: кіслічныя (55 %), сніткавыя (20 %), асаковыя (15 %)> папарацевыя (10 °/о).
    КАНЕУСКАЯ CB1TA (ад пазвы г. Канеў на Украіне), адклады ніжняга пададдзела эацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы. Пашырана на Пд і ПдУ Прыпяцкага прагіну. Магутнасць адкладаў К. с. звычайна да 5—15 м, макс. да 33 м. Залягае пераважна на пародах палеацэну і верхняга мелу, месцамі — ніжняга карбону або верхняга дэвону, перакрываецца амаль паўсюдна адкладамі бучацкай, зрэдку кіеўскай світы.
    Світа складзена з шэра-зялёных глаўканітава-кварцавых дробназярністых, часта алеўрыцістых (з дамешкамі добра абкатаных сярэдніх зерняў кварцу), зрэдку гліністых, месцамі слабаслюдзістых, некарбанатных пяскоў. У падэшве адкладаў світы ў большасці разрэзаў трапляецца праслой буйнаі розназярністых пяскоў, зрэдку з дробнай галькай цёмна-шэрых фасфарытавых пясчанікаў або праслоек шэрага дробназярністага кварцытападобнага пясчаніку з рэдкімі зернямі глаўканіту, з халцэдонавым цэментам.
    Літ.: Маныкіін С. С. Палеоген Белоруссіш.— Мн„ 1973; Бурлак А. Ф., Ма ныкнн С. С. Схема стратпграфпческого расчленення отложенпй палеогена Белорусспн.— У кн.: Матерналы по стратпграфіпі Белоруссші. Мн.. 1981.
    А. Ф. Бурлак. КАНІБАЛІЗМ (франп. cannibalisms ад cannibale, ісп. canibal людаед) у п р ы р о д з«, паяданне жывёламі асобін свайго віду. Назіраецца пры неспрыяльных умовах — пераўшчыльненпі папуляцыі, недахопу корму, вады і інш. Паядаюцца, як правіла, болып слабыя асобіны, часта дзіцяняты, ікра або лічынкі, што рэгулюе рост колькасці жывёл. У фауне Беларусі К. адзначаны ў драпежнікаў (воўк, рысь, мядзведзь),
    насякомаедных (буразубкі), грызупоў (пацукі, мышы), некат. птушак, паўзуноў, земнаводпых, рыб, беспазваночных. Віды з болыл яўнай схільнасцю да К. лепш выжываюць у неспрыяльных умовах, напр., шчупакі і некат. падвіды акуня звычайнага могуць нармальна існаваць у вадаёмах, дзе няма інш. рыб. К.— адна з праяў унутрывідавой канкурэнцыі, якая з’яўляецца важным фактарам натуральнага адбору. э. р. Самусенка. КАНІКОНХП (Coniconchia), група вымерлых арганізмаў, аб’яднаных у 2 надатрады: тэнтакулітаў і хіялітаў. Сістэматычнае становішча К. не высветлена; умоўна іх адносяць да малюскаў. Рэшткі вядомы ў палеазойскіх адкладах ад кембрыю да пермі, на Беларусі трапляюцца ва ўтварэннях сілуру і дэвону, вывучаны слаба.
    Жылі пераважна ў морах, мелі канічную ракавіну памерам ад 1—2 мм да 8—15 см, падзеленую ў пачатковай ч. папярочнымі перагародкамі на камеры. КАНІЦКАЕ радовішча пяскоу. каля паўд.-ўсх. ускраіны в. Канічы Касцюковіцкага р-на. Лінзападобпы паклад звязаны з старажытнаалювіяльнымі адкладамі надпоймавай тэрасы р. Беседзь. Разведаныя запасы 648 тыс. м3.
    Пяскі шэрыя, жаўтаватыя, дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. месцамі слабагліністыя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,2—2,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,4—10 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі) 0,2—4 м. Падсцілаюць паклад тонказярністыя слабагліністыя пяскі. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатных вырабаў, тынкавальных і муровачных раствораў. Радовішча не распрацоўваецца.