Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, жаўтавата-зялёныя, у сухім стане шаўкавіста-бліскучыя. Сцябло ляжачае або прыўзнятае, няправільна разгалінаванае ці няправільна-перыстае, з вострымі галінкамі. Лісце чарапічнае, прадаўгавата-ланцэтнае, глыбокападоўжна-складкаватае з слабапілаватай шылападобнай верхавінкай і доўгай простай жылкай. Каробачка са спорамі карычневая, прадаўгаватаяйцападобная. на бародаўчатай чырвонай ножцы. Вечка з дзюбачкай. Спараносіць летам. Г. Ф. Рыкоўскі.
КАМПТОТРЫКС (Camptothrix), род ніткаватых сіне-зялёпых водарасцей сям. псеўданастокавых. Вядомы 1 від — К. к а р о т к i (G. brevis), які
трапляецца на імхах у вільготных месцах. На Беларусі адзпачаны ў глебе.
Ніткі кароткія (да 10 клетак), прылеглыя да субстрату. Трыхомы прамыя, злёгку псрашнураваныя каля папярочных перагародак, абкружаныя слізістай похвай ці без яе. Клеткі даўж. 3— 5 мкм і шыр. 3 мкм, базалыіыя — закругленыя, канцавыя — слаба завостраныя. Размнажэнне вегетатыунае. КАМСАМОЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, М і нскае возера, штучны вадаём у паўн.-зах. ч. Мінска. Створана ў 1941 плацінай на р. Свіслач для водпага добраўпарадкаванпя горада і адпачынку мінчан. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Пл. К. в. (разам з астравамі) 0,4 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 4,5 м, сярэдпяя 1,9 м. Аб’ём вады 0,8 млн. м3 (ад створу плаціны да вул. Варашылава).
Чаша возера — затопленая пойма Свіслачы. Берагі супясчаныя. Дно пераважна пясчанае, часткова галечнае і ілістае, у 1974 паглыблена. 11 астравоў. Сцёк у малаводны год з перакідам вады з Вілейскага вадасх. (470 млн. м3) забяспечвае добрую праточнасць возера. Гадавая амплітуда вагашія ўзроўню вады 0,5—0,7 м. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у пач. красавіка. Водзяцца плотка, джгір, карась. На левым беразе выратавальная станцыя, cnapt комплекс «Дынама», будуюцца (1983) Палац піянераў і школьнікаў. на правым — выставачны павільён Міжнар. гандлёвай палаты. М. М. Сакалоўскі.
КАМУНАЛЫІАЯ ГІГІЁНА, гігіена населеных м е с ц а ў, галіна гігіены, якая вывучае ўплыў па арганізм чалавека прыродных і сац. фактараў ва ўмовах нас. месцаў і распрацоўвае гігіенічныя нарматывы і can. мерапрыемствы для стварэння найб. спрыяльных умоў жыцця ў іх. Асн. раздзелы: гігіена планіроўкі нас. месцаў, гігіена паветра, вады і водазабеспячэння, гігіена жылля і грамадскіх будыпкаў, гігіена глебы і сан. ачысткі нас. мссцаў, can. ахова вадаёмаў і абясшкоджванне сцёкавых водаў.
У 19 — пач. 20 ст. бел. ўрачы вывучалі ступень упарадкаванасці асобных
Камптотрыкс кароткі.
нас. месцаў, прапанавалі сан.-гігіенічныя мерапрыемствы па іх аздараўленню (A. А. Бекарэвіч, Л. I. Галынец. П. А. Грацыянаў, В. В. Кошалеў^ 1. С. Рындо, С. М. Урванцоў і інш.), але сістэм. даследаванні па К. г. ў БССР пачаліся толькі ў 20-я г. 20 ст., вядуцца ў мед. ін-тах, Бел. н.-д. сан.-гігіенічным ін-це, сан.-гігіенічных лабараторыях сан.-эпідэміялагічных станцый і шэрагу н.-д. устаноў. У даваен. перыяд распрацоўваліся праблемы сан. аздараўлення нас. месцаў у працэсе іх сацыяліст. рэканструкцыі, нарматывы сан.-ахоўных зон між жыллёвымі кварталамі і прадпрыемствамі хім. вытворчасці, праблемы аховы глебы ад забруджвання і яе самаачышчэння. Вывучаліся сан. аспекты правільнай планіроўкі забудовы гарадоў і вёсак жыллёвага буд-ва, водазабеспячэння (3. К. Магілёўчык, П. В. Астапеня, Дз. П. Бяляцкі, М. А. Габрыловіч і інш.).
Пасля вайны даследаванні былі накіраваны на ліквідацыю ў нас. месцах яе цяжкіх сан. вынікаў. У 1950—70-я г. вырашаліся праблемы, звязаныя з інтэнсіўным развіццём гарадоў і індустрыялізацыяй жыллёвага буд-ва, сан. аховай атм. паветра, водных крыніц, пеабходнасцю абмежавання шумаў у жылых кварталах, планіроўкай і забудовай калгасаў і саўгасаў, ссяленнем хутароў і стварэннем буйных пасёлкаў у сельскай мясцовасці. Выпікі даследаванняў Астапені выкарыстаны пры складанні воднага кадастру GCCP, а таксама ген. схем рац. выкарыстання і аховы водных рэсурсаў БССР. У 1970—80-я г. гал. праблема, якая распрацоўваецца ў галіне К. г.,— сан. ахова навакольнага асяроддзя: рэгламентацыя хім. рэчываў у розных яго аб’ектах, папярэджаіше неспрыяльнага ўздзеяпіія на асяроддзе буйных прамысл.
і с.-г. комплексаў, абгрунтавапне зоп can. аховы вадазбораў і распрацоўка метадаў ачысткі сцёкавых водаў (С. Ю. Бусловіч, Л. Л. Ліўшыц, М. А. Лукашэвіч, А. Г. Кокіна, А. 11. Русяеў і інш.).
Лгт.: Гл. пры арт. Гігіена.
У. С. Сянчук.
КАМУНАР, вадасховішча у ііалінкавіцкім р-пе паміж вёскамі Убалаць і Зеляпочы. Наліўное. Створана ў 1979 для двухбаковага рэгулявання і ўвільгатпепня глеб. Пл. 0,38 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,6 км, пайб. глыб. 3,9 м, сярэдпяя 2,8 м. Аб’ём 1.1 млн. м3.
Даўж. агараджальнай дамбы 2,5 км. Дно пясчанае. Напаўняецца вадой за кошт сцёку р. Ненач па напорнаму трубаправоду. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м.
КАМУНАРСКАЕ РАДОВІШЧА МЁРГЕЛЮ I МЕЛУ, каля чыг. ст. Камунары Касцюковіцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з верхнемелавымі адкладамі. Вылучаюцца 3 участкі: Высокае, Камунары Зах. і Камунары Усх. Разведаныя запасы 422,7 млн. т, перспектыўныя 148,9 млн. т.
Мергель шэрьт з рознымі адценнямі, шчыльны, вязкі, месцамі з лінзамі (1—2 м) глін, тонкадысперсны. Гліністых часцінак (драбней за 0 06 мм і 0,01 мм) адпаведна 97—99 % 1 74—91 %. Мергель залягае ў верхняй ч. карыснай тоўшчы магутпасцю 1,2—14,2 м. Ніжэй па разрэзе мел белы і шараваты, гліністы, часам з лінзамі мергелю, вічыльны, трэшчынаваты; СаО у ім 20—44 %. Агульная магутнасць карыснай тоўшчы 18,7—29 м, ускрышы (марэнныя супескі са жвірам і галькай, пяскі, гліны) 1,6—21 м. Мергель і мел прыдатныя на выраб цэменту. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк.
КАМФОРТНАСЦЬ ЛАНДШАФТАУ (ад апгл. comfort), адпаведнасць ландшафтаў патрэбам чалавека ў паўнацэнным адпачыпку, у падтрыманні псіхаэмацыянальпай і функцыяпальнай раўпавагі. Кожпы чалавек успрымае К. л. суб’ектыўна, аднак аспову яо складаюць аб’ектыўныя фактары прафілактычнааздараўленчага, духоўна-аднаўленчага, лекавага, эстэтычна-выхаваўчага і іпш. ўплыву па людзей, якія вынікаюць з непарыўных сувязей прыроднага асяроддзя і грамадства. Дастасаванасць ландшафтаў да вырашэння аздараўлепчых мэт, іх адпаведнасць пералічаным аб’ектыўвым фактарам улічваюцца пры вылучэнні і размяшчэппі ў рэспубліцы зон адпачынку, курортаў.
Разнастайныя маляўнічыя ландшафты Беларусі, у т. л. і малазмененыя гасп. дзейнасцю, у спалучэнні з асаблівасцямі мясцовага клімату вылучаюцца даволі высокай ступенню камфортнасці і каштоўнасці для ландшафтатэрапіі і аздараўленча-прафілактычнай
работы. Пашыраны адкрытыя прасторы з натуральнай рознаўзроставай расліннасцю. з чаргаваннем узгоркаў і нізін, яркіх і спакойных фарбаў, з выразнымі, востразубчастымі сілуэтамі дрэвастою і спрыяльнымі мікракліматычнымі ўмовамі, здольныя рабіць на чалавека стымулявальны псіхаэмацыянальны ўплыў. Пераважна заспакаялыіае ўздзеянне ўласціва закрытым пейзажам Беларусі з невял. глыбінёй прагляду і раўнамерна-аднастайным размеркаваннем дрэвавай расліннасці манатоннага сілуэту. Асабліва істотнае аздараўленчае значэнне маюць ва ўмовах рэспублікі лясныя біягеацэнозы з уласцівымі ім прахалодай, цішынёй, мяккім асвятленнем, гармоніяй гукаў і фарбаў, прыемнымі пахамі. Асобныя кампаненты прыродных ландшафтаў могуць дапаўняць і ўзмацняць стаыоўчы ўплыў іх на чалавека; мерапрыемствы па аптымгзацыі ландшафтаў улічваюць гэтыя абставіны і ў сваёй аснове заўжды накіраваны ў канчатковым выніку на павышэнне К. л. адпаведна патрэбам чалавека.
Я. В. Малашэвгч.
КАМФОРТНАСЦЬ НАДВОР’Я, камфортнасць метэаралагічн ы х умоў для чалавека, ступень іх спрыялыіасці для працы і адпачынку чалавека. Абумоўлена ўплывам метэаралагічных фактараў на тэрмарэгуляцыйную сістэму арганізма чалавека пры канвекцыйным і прамяпёвым цеплаабмене з навакольным асяроддзем, выпарэіпіі з паверхні скуры і інш. Вызначаецца т-рай і вільготнасцю паветра, скорасцю ветру, сонечнай радыяцыяй, воблачнасцю і інш. Існуе некалькі варыяптаў ацэнкі К. н., лапр., праз вызначэнне выпарэння поту з паверхні цела чалавека (ад 50 да 150 г/гадз — цеплавы камфорт, больш за 300 г/гадз — умераная ценлавая нагрузка, болып за 500 г/гадз — вялікая), праз вызначэнне сярэдняй т-ры паверхні скуры (ад 31 да 33 °C — камфортпыя ўмовы, ад 31 да 29 °C і ад 33 да 34 °C — субкамфортныя, ніжэй за 29 °C або вышэй за 34 °C — дыскамфортныя). На рысунку прыводзіцца шкала ацэнкі спрыяльнасці надвор’я для летняга адпачынку (паводле Н. А. Данілавай). Сярэднюю колькасць дзён з рознай ступенню К. н. ў поўдзень у Мінску гл. ў табл.
У сярэднім за год у Мінску каля 100 дзён з камфортнымі або блізкімі да іх умовамі. У астатнія дні надвор’е дыскамфортнае: празмерна марознае зімой, дажджлівае і пахмурнае з пераходам праз 0 °C восенню і вясной, празмерна гарачае і вільготнае (гл. Духата), гарачае і сухое (гл. Засуха) пераважна летам. У жылых і службовых памяшканнях камфортныя ўмовы метэаралагічных элементаў (т-ра паветра 18—20 °C. адносная вільготнасць SOSO %) падтрымліваюцца ацяпленнем, вентыляцыяй, кандыцыяніраваннем паветра. К. н. мае мікраклімат. асаблівасці (гл. Мікраклімат), асобныя тыпы 1 падтыпы ландшафтаў некалькі адрозніваюцца па колькасці дзён з рознай
ступешію камфортнасці. У цэнтр. ч. гарадоў звычайна менш камфортныя ўмовы, чым у прыгарадах. Разам з камфортнасцю ландшафтаў К. н. ўлічваецца пры планаванпі і арганізацыі зон адпачынку, курортаў, размяшчэнні санаторыяў, піянерскіх лагераў і ініп.
I. А. Савікоўскі.
КАМЧУЖНАЯ ТРАВА, расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Падбел. КАМЫ (ням. адз. лік Kamm літар. грэбень), дадатпыя формы рэльефу ў выглядзе ўзгоркаў ці кароткіх град, утвораныя пры адступанні ледавіка ў выпіку акумуляцыі водна-ледавіковых адкладаў у праталінах, шчылінах, пячорах і інш. пустотах пасіўнага і «мёртвага» лёду. Звычайна прымеркаваны да знешніх і ўнутр. зон паясоў канцовых марэн, зрэдку адзначаюцца на схілах экзарацыйных лагчып і лагчын сцёку расталых ледавіковых водаў, a таксама ў межах марэнных і водналедавіковых раўпін. Трапляюцца паасобку ці групамі ў выглядзе камавых град, тэрас і масіваў у Бел. Паазер'і (Браслаўская і Асвейская грады, Гарадоцкае, Віцебскае, Кубліц-