Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАМАРОУСКАЕ БАЛОТА, пераважна нізіннага тыпу, у паўн. ч. Мінска, у вадазборы р. Свіслач. Сцёк па каналізаванаму і ўзятаму ў трубы ручаю ў Свіслач. Пл. 220 га. Сярэдняя глыб. торфу каля 0,5 м (да асушэння была каля 1,5 м). Тарфяны масіў асвоены Мінскай балотнай доследнай станцыяй. Да асушэнпя пераважала расліннасць з бярозы, вольхі, чароту, асок, імхоў. Ускраіпы балота забудаваны, на пл. 67 га у 1979 закладзены парк.
КАМАРОУСКІ ПАРК, у в. Камарова Мядзельскага р-на. Пл. 5 га. Парк рэгулярны. Размешчаны на тэрасах. Паводле кампазіцыйна-ландшафтных асаблівасцей належыць да блізазёрных, панарамных. Ліпавыя алеі ўтвараюць вял. баскеты, у якіх ствараліся пейзажныя кампазіцыі (асталіся асобпыя дрэвы). Вадаём правільнай формы, пл. 1,5 га. У дрэвастоі болып за 25 відаў дрэвавых і кустовых парод: дуб, клён, вяз, ліпа, лістоўніца, таполя, снежны ягаднік, бузіна, ядловец і інш. Сярэдні ўзрост дрэў 150—250 гадоў. Парк збярогся часткова. Mae культурпаэстэтычную і дэпдралагічную каштоўнасць. Помнік прыроды мясц. значэння.
КАМАРОЎШЧЫНА, лясны масіў; тое, што Дзяражанская лясная дача. КАМАРОУШЧЫНСКАЕ РАДОВІШЧА ГІЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля паўд.-ўсх. ускраіны в. Камароўшчына Дзяржынскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступашія сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 9,9 млн. м3.
Пясчана-жвіровы матэрыял і пяскі шэрыя. жаўтаватыя, месцамі слабагліністыя; жвіру буйней за 5 мм да 31 %. Пяскі-адсевы розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак 1—5 %. Магутнасць карыснай тоўпічы 3—13 м. ускрышы (дробназярністыя гліністыя пяскі) 0,1-— 3,8 м. Жвір і пясок прыдатныя як запаўняльнік бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. КАМАРБІ, агульная назва 3 сямействаў (Culicidae, Dixidae, Chaoboridae) даўгавусых насякомых атр. двух-
крылых. Тыповыя прадстаўнікі — К. сапраўдныя (Culicidae) — крывасмокі. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне каля 2,5 тыс. відаў з 30 родаў; у СССР болып як 90 відаў з 8 родаў. На Беларусі адзначаны 35 відаў з 5 родаў. Найб. вядомыя К. з в ы ч а й н ы (Culex ріpiens) i К. малярыйны (Anopheles maculipennis). Самкі К. кормяцца крывёю пазвапочных жывёл і чалавека, самцы — нектарам кветак. Лічынкі раслінаедныя або драпежнікі. К.— самыя надакучлівыя насякомыя ў цёплы перыяд года, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека —вірусаў, бактэрый, гельмінтаў, прасцейшых. Лічынкі і кукалкі многіх К.— корм для рыб.
Даўж. цела 4—8 мм. Ногі доўгія, вусікі 15—членікавыя, у самцоў з густымі доўгімі, у самак з кароткімі рэдкімі валаскамі. Крылы вузкія, жылкі ў лускавінках. Ротавыя органы колючыя. Лічынкі і кукалкі К. развіваюцца пераважна ў стаячых вадаёмах, дарослыя жывуць каля вадаёмаў, у балоцістых мясцінах. За лета выводзіцца адно або некалькі пакаленняў. Зімуюць К. ў Фазе яйца, лічынкі або дарослай асобіны. М. М. Трухан.
КАМАРЫ-ДЗЕРГУНЫ, сямейства насякомых атр. двухкрылых; тое, што хіранаміды.
КАМАРЫК МАЛІНАВЫ, насякомае сям. галіц; тое, што галіца малінавая сцябловая.
КАМАРЫКІ, сямейства насякомых; тое. што галіцы.
КАМАРЫН, возера ў Рагачоўскім р-не, гл. Вялікае Камарына.
КАМАРЫНА, радовішча пяскоў за 2 км на У ад г. Рагачоў. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы Дняпра. Перспектыўныя запасы 17,8 млн.
Пяскі жоўтыя, шаравата-жоўтыя, з гнёздамі і лінзамі ажалязнення, дробнаі сярэднезярністыя. кварцавыя. з рэдкімі ўключэннямі жвіру; жвіру буйней за 5 мм у іх да 5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—12,8 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі) да 7 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.
КАМАРЫНСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пд Брагілскага р-на, у вадазборы р. Ніжняя Брагінка. Пл. 5,8 тыс га, у межах прамысл. паклада 2,2 тыс. га. На ПдУ балота часткова затоплепа Кіеўскім вадасх. Сярэдняя глыб. торфу 1,1 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 16 %. На 1.1.1978 запасы торфу 6,2 млн. т. Асушана адкрытай сеткай, 5,3 тыс. га пл. балота пад сенажаццю, 0,4 тыс. га асушана дрэнажом, пад ворывам. Есць пясчапыя астравы і грады, парослыя мяшаным і хвойным лесам.
КАМАРЫНСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Брагінскага і часткова Хойніцкага р-наў. Арганізаваны ў 1936. Пл. 53,2 тыс. га, у т. л. пад лесам 46,5 тыс. га (1.1.1982). 6 лясніцтваў. Лясы 1-й (6,7 тыс. га) і 2-й (46,5 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 71,6 %, бярозавыя 13,1, чорнаальховыя 8,2, дубовыя 6,4, іншыя 0,7 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 60,4 %, сярэднеўзроставых 29,2, прыспяваючых 8,8, спелых лясоў 1,6 %. Агульны запас дрэвастою 5,61 млн. м3, у т. л. спелага 0,14 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0.17 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 34 гады, банітэт 11,1, паўната 0,70. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 35 тыс. м3, высечак догляду 37 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 484 га. На тэр. лясгаса расце рэдкая дрэвавая парода — бяроза чорная; трапляецца чорны бусел — рэдкая гнездавальная птушка, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
В. М. Кгслякоў. КАМАРЫШКІ, помнік прыроды рэсп. зпачэння (1963), агаленпе міжледавіковых стужачных глін у Астравецкім р-не, за 5 км на 3 ад г. п. Свір. Разрэз прымеркаваны да абрыву на выгіне р. Страчы (правы бераг), выш. абрыву каля 4 м, даўж. 55 м. Над тоўшчай марэпных адкладаў паазерскага зледзянення рэшткі арктычных (прыледавіковых) раслін. Іл. гл. на ўкл. да арт. Геалагічныя помнікі прыроды.
Каменка.
Камары: 1 — малярыйны камар; 2 •— камар звычайны; характэрнае становішча лічынак (1а, 2а) 1 дарослых (16, 26) насякомых.
КАМЕДЗЯНОСНЫЯ РАСЛІНЫ, група раслін, якія ўтвараюць камедзі, або гумі (высокамалекулярныя вугляводы). Да К. р. належаць некат. расліны ўмераных і субтрапічных зон: сліва, чарэшня, лістоўніца, абрыкос, акапыя, куравай (падрод трагакант) і інш. На Беларусі інтрадукаваны шэраг каштоўных К. р. (абрыкос звычайны, лістоўніца сібірская), некат. праходзяць інтрадукцыпную праверку (кураваі густагаліпасты, або лямцавагалінасты, іпчыльнейшы, каракалінскі, Андрэя; акацыі сенегальская і серабрыстая і інш.).
Камедзі — гал. кампанент сокаў і выпатаў, якія расліны вылучаюць пры мех. пашкоджаннях кары або захворваннях. На паветры камедзі ўшчыльняюцца і ўтвараюць аморфныя масы, нерастваральныя ў арган. растваральніках (некат. раствараюцца або набракаюць у вадзе). Здабываць камедзі можна падсочкай. Выкарыстоўваюцца гумі ў харч., папяровай, тэкст., фармацэўтычнай і інш. прам-сці ў якасці клеяў, стабілізатараў эмульсій і суспензій, раствораў высокай вязкасці. Д. К. Шапіра.
КАМЕНІЦА, другая назва р. Каменка, прытока Дняпра.
КАМЕНКА, чакан-каменка (Oenanthe oenanthe), птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырапа ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы, Паўн. Амерыцы, у СССР ад зах. граніц да ўсх. ч. Чукоцкага паў-ва, ад а-воў Калгуеў, Новая Зямля на Пн да паўд. граніцы. На Беларусі пералётны від. Пашырана на адкрытых, пераважна сухіх мясцінах, дзе ёсць камяністыя россыпы, на ўскраінах нас. пупктаў, на будоўлях, палях, уздоўж дарог, на голых лясных высечках. Карысная птушка: корміцца пераважна насякомымі.
Даўж. цела 15—18 см, маса да 29 г. Самцы крыху болыпыя за самак. Апярэнне чорна-бела-шэрае. Цемя 1 спіна шэрыя, крылы чорныя, надхвосце і брушка белыя, у афарбоўцы самак пераважаюць бураватыя адценні. Дзюба тонкая, ногі дужыя. Прылятае ў красавіку. Йрык — гучнае «чэк — чэк». Песня — набор гукаў, якія імітуюць гала-
сы інш. птушак. Гнёзды часцей за ўсё на зямлі 1 ў шчылінах каменных пабудоў, каля пнёў, кустоў, куч камянёў і інш., будуе з карэньчыкаў, сухой травы, поўсці, расліннага лямцу. Нясе 4— 7 бледна-блакітных яец у маі — чэрв. (на Пд Палесся магчым'а 2 кладкі). Вылет птушанят у сярэдзіне чэрвеня. Адлятае ў вер.—• 1-й пал. кастрычніка. Зімуе ў Паўд.-Зах. Азіі, Зкватарыяльнай Афрыцы. М. С. Долбік.
КАМЕНКА, рака, левы прыток Усысы (бас. Обалі), у Гарадоцкім р-не. Даўж. 26 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Вадазбор (137 км2) на Пд Гарадоцкага ўзв., пад лесам 21.%.
КАМЕНКА, рака, правы прыток Ізледзі (бас. Нёмана), у Валожынскім р-не. Даўж. 21 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0. У сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (51 км2) раўнінны, пад лесам 38%. КАМЕПКА, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дпяпра), у Асіповіцкім р-не. Даўж. 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Вадазбор (82 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 62 %.
КАМЕНКА, рака, левы прыток Проні (бас. Сажа), у Чачэрскім і Чавускім р-нах. Даўж. 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Вадазбор (87 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 44 %. КАМЕНКА, рака, левы прыток Мухаўца, у Брэсцкім р-не. Даўж. 16 км. Пачынаецца на Пд ад в. Камянецкае Падлессе. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (194 км2) на Пн Брэсцкага Палесся, пад лесам 23 %.
КАМЕНКА, рака, правы прыток Друці, у Кругляпскім р-не. Даўж. 16 км. Пачынаецца на 3 ад в. Зелянькова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Вадазбор (87 км2) раўнінны, пад лесам 38 %.
КАМЕНКА, рака, левы прыток Сажа, у Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах. Даўж. 16 км. Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны в. Карма-Пайкі (Краснапольскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0. Вадазбор (44 км2) на паўд. ускраіне Аршапска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 36 %.
КАМЕНКА, К а м е н і ц а, рака, левы прыток Дняпра, у Шклоўскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 %0. Вадазбор (79 км2) на паўд. ускраіне Аршанскага ўзв., пад лесам 10 %.
КАМЕНКА, ручай, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана), у Воранаўскім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 4.2 %0. У ніжнім цячэнніканалізаваная. Вадазбор (73 км2) у межах Лідскай раўніны, пад лесам 16 %.
КАМЕНКА, рака, левы прыток Проні (бас. Сажа), у Чавускім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 %0. Вадазбор (96 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніпы. пад лесам 30 %.
КАМЕНКА, рака, правы прыток Ласосны (бас. Нёмана), у Гродзенскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 7 %0. Вадазбор (40 км2) у межах Гродзенскага ўзв., пад лесам 8 %.
КАМЕНКА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,18 км2. Даўж. 0,58 км, найб. шыр. 0,4 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, круглаватая. Схілы выш. 2—3 м, спадзістыя, параслі хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,73 км) слабазвілістая. Пойма шыр. 25—250 м, забалочаная, пад хмызняком. Праточнае: праз возера цячэ р. Акмяніца.