• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    кангламерату памерам 1—6 м залягаюць на розпых узроўнях, часам утвараюць шлатпавярховы «каскад». Іл. гл. на ўкл. да арт. Геалагічныя помнікі прыроды. Т. В. Якубоўская. КАЛОДЗЕЖСКІ ПАРК, у в. Калодзежы Чэрвеньскага р-на. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. Пл. 6 га. Рэгулярны. Аснова арыгіыальпай кампазіцыі — алеі, якія перасякаюцца ў форме крыжа. Больш вузкія бакавыя алеі злучаюцца з галоўнымі і ўтвараюць у плане ромб, з усх. боку якога вял. баскет, абсаджаны па перыметры ліпавай алеяй. Цэнтр. ліпавая алея заканчваецца сярод поля партэрам. У баскетах раслі кветкі і дэкар. кусты. Складапая сістэма алей вызначала і своеасаблівы прагулачны маршрут. У дрэвастоі пераважаюць мясц. віды. Збярогся парк часткова. Перспектыўны для аднаўлення. КАЛОДКАЎСКАЕ РАДОВІІПЧА САПРАПЕЛЮ, у Вілейскім р-не, у воз. Калодкі. Сапрапель арган. тыпу, запасы 464 тыс. м3. Высцілае 90 % пл. азёрнай чашы.
    Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,4 м, найб. 8,8 м. Натуральная вільготнасць 94 %. Попельнасць 17 %. У сухім стане мае (у %): азоту 4, вокіслаў жалеза 2,6, алюмінію 0,8, магнію 0,2, кальцыю 2,2, калію 0,1, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 6,4. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для буравых работ, вытв-ці буд. матэрыялаў.
    КАЛОДКІ, возера ў Вілейскім р-не, у бас. р. Нарач. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,68 км, найб. шыр. 0,28 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з Пн па Пд, размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы невыразныя, на У і Пн выш. да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія (даўж. 1,58 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, на 3 сплавінныя. Бяссцёкавае. У возеры Калодкаўскае радовішча сапрапелю. На Пн ад возера в. Калодкі.
    КАЛОДНА, возера ў Бешапковіцкім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0,11 км2. Даўж. 0,85 км, найб. шыр. 0,2 км. Пл. вадазбору 13,5 км2. Катлавіна лагчыпнага тыпу, выцягнута з Пд на Пн. Схілы выпі. да 7 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,75 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Ыа Пд упадае ручай з воз. Лешна, на Пн выцякае ручай у р. Ула. Каля возера в. Зарэчча.
    КАЛОНЕІС (Caloneis), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. навікулавых. Вядома болып за 40 відаў, пашыраных у прэспых і саланаватых водах, частка з іх — выкапнёвыя. Доііныя арганізмы. У СССР каля 25 відаў, у т. л. на Беларусі 13 відаў і 7 разпавіднасцей. У дон-
    ных адкладах азёр і рэк, у выкапнёвым стане найчасцей трапляюцца К. палачкападобны (С. bacillum v. bacillum, v. lancettula), K. шыракаваты (С. latiuscula v. latiuscula, v. rostrata), K. тупы (C. obtusa), K. прыгожы (C. pulchra), K. Захарыяса (C, zachariasii), K. двухгаловы (C. amphisbaena), K. трохвузлавы (C. trinodis) ,K. стручковы (C. sili­cula v. silicula, v. truncatula — таксама ў глебе).
    Створкі лінейныя, шырокаланцэтныя або амаль эліпсападобныя, з большменш пукатымі, часам хвалістымі краямі. Штрыхі папярочныя, радыяльныя, паралельныя, перасякаюцца 1 ці некалькімі падоўжнымі лініямі. Восевае поле вузкае або шырокае. Сярэдняе поле часта расшыранае да краёў створкі ў выглядзе папярочнай палосы, радзей акруглае або эліпсападобнае. Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжным дзяленнем клеткі на 2 часткі) і з дапамогай ауксаспор. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дыятомавыя водарасці.	Т. М. Міхеееа.
    КАЛОНКА, рака ў БССР (Свіслацкі р-н) і ГІНР, правы прыток Нарава. Даўж. 34 км (у БССР 29 км). Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0. На Беларусі рэчышча каналізаванае.
    Вадазбор (247 км2) раўнінны, пад лесам 35 %.
    КАЛОТРЫКС (Calothrix), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. рывулярыевых. Вядома каля 100, пераважна прэснаводных відаў, некаторыя марскія. Трапляюцца на водных раслінах (эпіфіты) і ў слізі інш. водарасцей (эндафіты), на ракавінах малюскаў, у абрастаннях падводпых прадметаў, вапняковых адкладаў водарасцей, на камянях у прыбярэжнай зоне, у глебе, часам у планктоне. У СССР каля 30 відаў, з іх на Беларусі каля 10. Найб. пашыраны ў Прыпяці — К. Яленкіна (C. elenkinii), К. буры (C. fusca f, minutissi­ma), К. Брауна (C. braunii), K. caжалкавы (C. stagnalis) i Calothrix sp., y глебе — K. найкарацейшы (C. brevissima), y воз. Лосвіда — K. булавападобны (C. clavata). Многія — марфалагічна зменлівыя віды.
    Ніткі прамыя ці злёгку выгнутыя, каля асновы цыбулінападобна расшыраныя, уверсе амаль валаскападобныя, адзіночныя або ўтвараюць налёты, камякі, дзярнінкі. Трыхомы бледна-блакітныя, зеленаватыя, размешчаны ў тонкім слізістым чахле, каля асновы з 1 ці некалькімі гетэрацыстамі. Размнажэнне распадам ніткі на асобныя фрагменты (гармагоніі), якія здольны актыўна рухацца ў вадзе і вільготным асяроддзі; часам утвараюць споры.
    Т. М. Mixeeea, Т, А. Макарэвіч. КАЛОЦЫБЕ (Calocybe), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Вядома каля 13 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі (Японія), Паўн. Амерыцы. У СССР 8 відаў, з іх у БССР 6. Сапратрофы на ламаччы, лясным подсціле, глебе.
    Пладовыя целы буйныя. белыя. дробныя — яркага колеру. Шапка слабапукатая або распасцёртая. Ножка з кольцам ці лускаватая. Пласцінкі прырослыя да ножкі, белыя ці крэмавыя. Споры шурпатыя або гладкія, эліпсападобныя.
    На Беларусі найб. пашырана К. м а й с к а я, або майскі грыб (С. gambosum). Расце на ўзлесках, па абочыпах дарог у маі — чэрвені. Шапка дыям. 5—15 см, белая да крэмавай, плоскараспасцёртая з тонкім краем. Мякаць шчыльная, белая, з прыемным грыбным пахам. Ножка выш. 6—15 см, тоўстая, шчыльная, белая. Пласцінкі тонкія, вузкія, частыя, крэмавыя. На палях. уздоўж дарог у жн.— вер. расце, часта групамі, К. абрыкосава-ружовая (C. persicolor). Шапка дыям. 2—5 см, слабапукатая, гладкая, ружаватая, выцвітае. Ножка белая, каля асновы бураватая, апушаная. Астатнія віды адзначаны рэдка.
    В. С. Гапіенка.
    КАЛОЦЭРА (Саіосега), род базідыяльных грыбоў сям. дакрыміцэвых.
    Вядомы 5 відаў, пашыраных у Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы, Азіі. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 3. Сапратрофы. Найчасцей у лясах на рэштках драўніпы, пераважна хвойных парод дрэў, расце К. с л і з і стая (С. viscosa). Пладапосіць у чэрв.— кастрычніку.
    Пладовае цела выш. 2—3 см, каралападобна разгалінаванае або простае, з завостранымі верхавінкамі, ярка-жоўтае, часам аранжавае, слізістае. Мякаць шчыльнастудзяністая, пругкахрасткаватая або рогападобная. Базідыі вілаватыя з падоўжанымі стэрыгмамі. Споры акругла-цыліндрычныя, сагнутыя, гладкія, амаль бясколерныя, потым з папярочпаі'і перагародкай.
    КАЛОЧЧА, возера ў Мазырскім р-по, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,16 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,12 км. ІІоймавае. Схілы выш. да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,18 км) слабазвілістая. Берагі высокія, пясчаныя.
    КАЛЫБАНСКА-КАПОРЫНСКІ МАСІУ, балота нізіннага тыпу на Пд Брагінскага р-на, у вадазборы р. Брагінка. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Глыб. торфу да 5,5 м, сярэдняя 1,8 м, попельнасць 12 %. Першапачатковыя запасы 2,6 млн. т, на 1.1.1978 — 2 млн. т. Здабыча торфу на ўгнаепне. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
    КАЛЬДЭЗІЯ (Caldesia), род шматгадовых травяністых раслін сям. шальпікавых. Вядомы 5 відаў, пашырапых у Еўразіі. У СССР 2 віды, з іх ла Беларусі — К. відомцалістая (С. parnassifolia). Рэдкі водна-балотны від. Месца росту вядома ў паваколлі в. Колпень Лоеўскага р-на. Расце па берагах вадаёмаў і на балоце. Цвіце ў чэрв.— жніўні.
    Расліна выш. 10—70 (100) см, з кароткім тонкім карэнішчам, на якім утвараюцца эімавальныя пупышкі (імі расліна размнажаецца). Лісце акруглае або яйцападобнае, з глыбокасэрцападобнай асновай, на чаранках, у разетцы, нагадвае лісце відомцу балотнага (адсюль відавая назва). У наземных форм лісце невялікае. на кароткіх чаранках; у водных — буйное, доўгачаранковае, плавае, падводнае — стужкападобнае. Кветкі двухполыя, няправільныя, дробныя, белыя, па 1, радзей 2—3 на галінках у кальчакова-гронкападобным або мяцёлчатым суквецці. Пялёсткі шырокаяйцападобныя, даўжэйшыя за чашачку. Плод — шматарэшак, арэшкі (8—10) адваротнаяйцападобныя, на спінцы з 3— 5 рэбрамі, ва ўмовах Беларусі звычайна не развіваюцца. В. П. Мартыненка. КАЛЬКВІЦЫЯ (Kolkwitzia), род кустовых шматгадовых раслін сям. бружмелевых. Вядомы 1 від —• К. цудоўная (К. amabilis). Радзіма — Цэнтр. Кітай. На Беларусі ін-
    традукавана ў 1954 у Цэнтр. бат. садзе АН БССР як дэкар. прыгожаквітучая расліна, прыдатная для адзіночных і групавых пасадак па Пд і ПдЗ рэспублікі. Цвіце ў чэрв.
    Куст. выш. да 2 м. Парасткі звіслыя, з бурай карой, якая лушчыцца. Лісце супраціўнае, шырокаяйцападобнае, з завостранай верхавінкай, зверху цёмна-зялёнае, знізу апушанае, даўж. 3—8 см.
    Калоцэра слізістая.
    Кальдэзія відомцалістая: агульны выгляд і кветка.
    Кальквіцыя цудоўная.
    Возера Кальніца.
    Кветкі званочкавыя, ярка-ружовыя, сабраныя ў канцавыя суквецці — шчыткі. Плод — сухая шчаціністая, з прырослымі прыкветкамі сямянка, выспявае ў верасні. Добра расце на багатай гумусам глебе. Святлалюбная. Устойлівая да энтамашкоднікаў і грыбных хвароб. Малазімаўстойлівая: часта абмярзаюць канцы гадавога прыросту, у суровыя зімы 2-гадовыя парасткі. Пасля абмярзання не цвіце, але хутка адрастае і аднаўляе сваю дэкаратыўнасць. Размнажаецца насеннем (пладаносіць на 5—6-ы год) і зялёнымі чаранкамі. В. Р. Анціпаў. КАЛЬКІТЫ [ад лац. calx (calcis) вапна], намнажэпне вуглякіслага кальцыю СаСО3 у месцах выхаду насычапых кальцыем грунтавых водаў (у азёрах, балотах, каля крыніц); тое, што прэснаводныя вапнавыя адклады.
    КАЛЬНІЦА, Дзервяніска, возора ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Пырапка. Пл. 1,04 км2. Даўж. 3,88 км, паііб. шыр. 0,42 км. Вадазбор раўпінны, забалочаны, на ПнЗ часткова ўкрыты лесам. Катлавіна лагчынпага тыпу, стужкападобнай формы, вы цягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 9— 10 м, стромкія, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 9,18 км) звілістая, утварае шматлікія залівы. Берагі пераважпа зліваюцца са схіламі. Праточпае: праз возера працякае р. Сламяпка (злучае К. з азёрамі Вераўскае і Стаў), упадае ручай з воз. Чартова. На паўп. беразе в. Глушнова.
    КАЛЬРАБІ (ням. Kohlrabi), двухгадовая травяністая агароднінная расліна. Гл. V арт. Капуста.
    КАЛЬРАЎШЫЯ (Cohlrauschia), род шматгадовых травяністых раслін сям. гваздзіковых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Сярэдпяй Еўропе, М. Азіі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі — К. парастканосная (С. prolifera). Рэдкі заносны від, у навук. л-ры пазпачана для паваколля Навагрудка. Расце па камяністых і пясчаных месцах. Цвіце ў чэрв.— ліпені.