Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
К.— біягенны элемент, пастаянная складаная ч. раслін і жывёл. Знаходзіцца гал. чынам у клетках. Іоны К. ўдзельнічаюць у генерацыі і правядзенні біяэлектрычных патэнцыялаў у нервах і мышцах, у рэгуляцыі работы сэрца і шкілетных мышцаў, падтрымліваюць асматычны ціск і гідратацыю калоідаў у клетках, актывізуюць асобныя ферменты. Сутачная патрэба дарослага чалавека ў К. (2—3 г) пакрываецца за кошт мяса і раслінных прадуктаў, у грудных дзяцей (30 мг/кг) за кошт груднога малака. у якім 60—70 мг % К. Прэпараты з К. выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Літ.: Б о р д о н В. Е. Краткнй очерк геохнмнн крнсталлпческого фундамента іі осадочного чехла Белорусснн.— Мн., 1978; Геохнмпческне провішцнн покровных отложеннй БССР.— Мн„ 1969; А л нспевнч М. К. іі др. Хнмнческнй состав почвенно-грунтовых вод Белорусспп.— Весці АН БССР. Сер. сельскагаспадарчых навук, 1977, № 3; Ч е р т к о Н. К. Геохпмпя ландшафта.— Мн., 1981.
М. К. Васілеўская.
КАЛІЙНЫЯ СОЛІ, каліевыя с ол і, асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных солей калію, звычайна разам з натрыем, магніем і інш. Асн. мінералы К. с.: сільвін, карналіт, каініт, лангбейніт, шэпіт, палігаліт і іпш. У асацыяцыі
з каменнай соллю, ангідрытам, гіпсам і галапелітамі яны ўтвараюць сільвініты, карналітавыя, каінітавыя і інш. пароды. К. с.— асн. сыравіна для атрымання калійных угнаенняў, металічнага калію і яго злучэнняў.
На Беларуоі К. с. звязаны з фаменскай саляноснай тоўшчай верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну (гл. Верхняя саяяносная тоўшча). Паклады солі хлорыстага тыпу. Асн. пародаўтваральныя мінералы — сільвін і карналіт. У саляноснай тоўшчы выяўлена болын за 60 калійных гарызонтаў, пераважна сільвінітавага складу. У некат. з іх прысутнічае карналітавая парода. Магутнасць калійных гарызонтаў ад 1 да 25 м, найб. да 40 м. У саляноснай тоўшчы К. с. развіты пераважна ў сінклінальных зонах. Агульная пл. іх пашырэння 14 тыс. км2. Калійныя гарызонты залягаюць на глыб. ад 350 на ПнЗ да 4200 м на ПнУ Прыпяцкага прагіну. Акрамя таго. асобныя пласты калійных солей вядомы ў ніжняй саляноснай тоўшчы. Беларускі каліяносны басейн — 2-і па запасах і 1-ы па вытв-сці калійных угнаенняў у СССР. Геал. запасы К. с. да глыб. 1200 м больш за 18 млрд. т. У Прыпяцкім прагіне выяўлены Петрыкаўскае радовгшча калійных і каменнай солей і Старобінскае радовішча калгйных і камеітай солей (апошняе распрацоўваецца рудаўпраўленнямі вытв. аб’яднання «Беларуськалій»). 3 пытаннямі распрацоўкі радовішчаў К. с. на Беларусі звязаны вял. цыкл прыродаахоўных навуковых даследаванняў і практычных работ па ахове прыроднага асяроддзя ў іх наваколлі. В. 3. Кісяік.
КАЛШНЫЯ УГНАЕННІ, міперальныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца як крыпіца жыўлення раслін каліем. Вырабляюцца з нрыродных калійных руд, у якіх 8—20 % КгО. Вытворчасць К. у. у БССР складае больш за 40 % ад агульнасаюзнага аб’ёму. Адрозпіваюць канцэптраваныя К. ў. (прадукты заводскай перапрацоўкі калійных руд — хлорысты калій, сульфат калію, калімагнезія і інш.); калійныя солі (сумесь канцэнтравапых К. у. з сырымі калійпымі солямі); сырыя солі (атрымліваюцца пры размоле прыродных руд — сільвініту, каініту і іпш.). Эфектыўнасць К. у. павышаецца пры ўнясенні іх разам з азотнымі і фосфарнымі ўгнаенпямі. Задачы экалаг. аховы патрабуюць уважлівага падыходу да выкарыстання К. у. у адпаведнасці з правіламі і нормамі іх унясення.
Хлорысты калій — самае канцэнтраванае К. ў. (53—62,5 % К2О), якое вырабляюць з сільвініту. Калій гэтага ўгнаення добра паглынаецца глебай 1 знаходзіцца ў асн. у абменным стане, хлор не звязваецца глебай і вымываецца вадой. Дозы ўнясення К. у. (30—150 кг/га) залежаць ад колькасці ў глебе калію і ад біял. асаблівасцей с.-г. кулыур. На сугліністых і супясчаных глебах, якія падсцілаюцца марэнай, угнаенне можа ўносіцца ў запас на 2—3 гады. Каб панізіць шкодны ўплыў хлору пад культуры. адчувальныя да яго (лён, бульба). і пры ўнясенні ў
запас хлорысты калій выкарыстоўваюць восенню. Калійная соль (сумесь хлорыстага калію з дробна размолатым сільвінітам; мае 40—44 % К2О і да 35 % NaCl) найб. прыдатная для ўнясення пад цукр. буракі 1 інш. караняплоды. Сістэматычнае выкарыстанне К. у. на кіслых глебах прыводзіць да іх падкіслення, таму вапнаванне глеб рэзка павышае эфектыўнасць угнаенняў.
Ва ўмовах Беларусі пры ўнясенні 1 кг К2О на кожным га забяспечваецца павелічэыне ўраджаю зерня на 2—4 кг, клубняў бульбы і караняплодаў 15—35 кг. К. ў. добра ўплываюць па якасць с.-г, прадукцыі: у бульбе павышаецца колькасць крухмалу, у караняплодах — цукру, у лёне — выхад і якасць валокнаў. Пры выкарыстанні К. у. павышаецца марозаі засухаўстойлівасць азімых збожжавых, шматгадовых траў і насаджэнпяў. У 1980 у сельскай гаспадарцы БССР выкарыстапа 683,4 тыс. т К. у., з іх 90 % хлорыстага калію, 8 % калійных солей і 2 % складаназмешаных угнаенняў.
1. М. Багдзееіч.
КАЛІКШСКІ Аляксапдр Арсенавіч (н. 30.9.1915, с. Закабякіна Любімскага р-на Яраслаўскай вобл.), беларускі сав. аграхімік. Д-р с.-г. н. (1978), праф. (1979). Засл. работнік вышэйшап школы БССР (1980). Чл. КПСС з 1943. Скончыў БСГА (1947). 3 1947 працуе ў БСГА: дэкан агранамічпага ф-та (1955—61), прарэктар па навуч. рабоце (1962—66), дэкан ф-та аграхіміі і глебазнаўства (1966—72), з 1973 заг. кафедры аграхіміі. Асн. працы па вывучэнню спосабаў унясення ўгнаенпяў па дзярнова-падзолістых глебах.
Тв.: У кн.: Локальное внесенне мнне-
Калікладыум Гальдоні: 1 — частка расліны з каробачкамі; 2 — ліст.
ральных удобреннй: Сб. научных трудов. Горкн, 1976, в. 16.
КАЛІКЛАДЫУМ (Callicladium), род брыевых імхоў сям. сематафілавых. Вядома каля 15 відаў, з іх 2 віды пашыраны ў Галарктыцы, астатнія ва Усх. Азіі, Афрыцы і Паўд. Амерыцы. У СССР 3 віды. На Беларусі ў цяністых лясах на гпілой драўніпе і каля асновы ствалоў дрэў трапляеццаК. Гальдоні (С. haldanianum). Садзейнічае распаду драўніны, служыць сховішчам для дробных жывёл.
Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі плоскія, рыхлыя, зялёныя або жаўтавата-зялёныя, сухія — бліскучыя. Сцябло да 10 см даўж., ляжачае або ўзыходнае, з рызоідамі, перыста-галінастае. Лісце яйцападобна-ланцэтнае, і:аротказавостранае, жылка кароткая, двайная. Каробачка са спорамі цыліндрычная. на ножцы. Вечка конусападобнае, з доўгай дзюбкай. Спараносіць вясной 1 восенню. Г. Ф. Рыкоўскі.
КАЛША (Viburnum), род дрэў ікустоў сям. бружмелевых. Вядома каля 200 відаў, пашырапых у Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. У СССР 8 дзікарослых відаў і каля 40 інтрадукаваных, з іх на Беларусі 1 дзікарослы і 6 інтрадукаваных відаў прайшлі праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лек. (кара — кроваспыняльны, вяжучы, проціспазмалітычпы, процісутаргавы і заспакаяльны сродак, у ёй шмат гліказіду вібурпіну), харч., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны. Прыдатныя для азелянення нас. месцаў, лесамеліярацыйных пасадак, замацавапня адхонаў і яроў, стварэння гаёў, жывых агароджаў, узлескаў. Драўпіна цвёрдая, ідзе па дробпыя вырабы. Са старажытнасці К.— сімвал дзявочай прыгажосці, выкарыстоўвалася раней у восеньскіх вясельных рытуалах (гронкамі К. ўпрыгожвалі каравай, дзявочыя вянкі, пачастункі). У народпым с.-г. калейдары пачатак цвіцепня К.— важны феналагічны момант («Сей ячмень, накуль не зацвіла каліна»).
Невял. дрэвы і кусты з лістападным або вечназялёным суцэльным, лопасцевым, зубчастым супраціўным лісцем. Кветкі правільныя, двухполыя, духмяныя, пераважна белыя з розным адценнем, дробныя, у многіх відаў краявыя — больш буйныя. стэрыльныя; вяночан 5-лопасцевы. калёсападобны ці званочкавы. Суквецці верхавінкавыя, складаныя, парасонападобныя. Плады — ягадападобныя касцянкі, з буйной плоскай костачкай, Ценевынослівыя. Зіма-, газаі дымаўстойлівыя. Да ўрадлівасці глебы непатрабавалыіыя. аддаюць перавагу дастаткова ўвільготненым глебам. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (даюць парасткі ад пня і атожылкі); дэкар. формы — зялёнымі чаранкамі. Многія віды пашкоджваюцца лістаедамі.
К. з в ы ч а й н а я, або чырвоная (V. opulus), расце па ўзлесках, палянах, высечках шыракалістых, шыракаліста-яловых лясоў, у чорнаалешніках, бярэзпіках, сярод хмызняку (часта забалочанага), па бера-
гах рэк i азёр; часта вырошчваецца ў садах і парках. Цвіце ў маі — ліпені. Плады выспяваюць у верасні. Моцнагалінасты куст, радзей певял. дрэўца, выш. 3—4 м, з даволі рэдкай, няправільнай кронай і буравата-шэрай трэшчынаватай карой. Лісце звычайна 3-лопасцевае, акруглае або адваротнаяйцападобнае, буйназубчастае, увосень ярка-жоўтае ці пурпуровае. Квоткі белыя, краявыя — плоскія, сярэдзінныя — каротказваночкавыя. Касцянкі ярка-чырвоныя, горкія, пасля замаразкаў ядомыя. 3 садовых форм найб. вядомы бульдзенеж, або снегавы шар (V. о. Rosseum), з шарападобнымі белымі суквеццямі і карлікавая (V. о. Nanum) з дробным лісцем (прыдатная ў афармленпі дарожак і скальпых садзікаў).
3 інтрадукаваных Цэнтр. бат. садам АН БССР відаў у азеляненні нас. месцаў выкарыстоўваюцца 2. К. с у ц э л ь налістая, або гардовіна (V. lantana. радзіма — Сярадняя і Паўд. Еўропа, Каўказ, М. Азія, Паўн. Афрыка),— буйны куст выш. да 3 м, з шэрай карой і тонкімі маладымі парасткамі, шараватымі ад лямцавага апушэпня. Лісце яйцападобнае, маршчакаватае, дробназубчастае, знізу шараваталямцавае. Кветкі жаўтавата-белыя. Цвіце ў канцы мая •— пач. чэрвеня. Касцянкі чорныя, саладкаватыя, выспяваюць у жн.— верасні. Расце хутка, да 3 гадоў дасягае выш. 0,8—1,0 м. Добра пераносіць перасадку. Устойлівая да шкоднікаў і хвароб. К. к а н а дс к а я, або гардовіна канадская (V. Іепtago, радзіма — Паўн. Амерыка),— на радзіме дрэва выш. да 10 м, ва ўмовах БССР набывае кустападобную форму або расце невял. дрэўцам. Крона густая, яйцападобная. Парасткі карычнева-шэрыя, з сачавічкамі. Лісце шырокаавальнае. бліскучае, увосень — барвова-чырвонае. Кветкі крэмава-белыя. Цвіце ў 1-й пал. чэрвеня. Касцянкі сіне-чорныя'.
Каліна: 1 — звы-
чайная (а — крона, б — галінка з кветкамі, в — галінка з пладамі, г — семя); 2 — суцэльналістая (галінка з лісцем і суквеццем); 3 — садовая форма бульдзенеж (галінка з лісцем і суквеццем).
выспяваюць у кастрычніку. Расце марудна, за 30 гадоў дасягае выш. 3,5 м. Асабліва рэкамендуецца для азелянення тэр. прамысл. прадпрыемстваў.