• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Лгг.: Чаховскпй A. А.. Шкутк о Н. В. Декоратнвная дендрологня Белорусснн.— Мн., 1979.
    Ю. А. Бібікаў, A. А. Чахоўскі. КАЛШАУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Калінаўка ў Любанскім р-не), тэктанічная структура ў Любанскім р-не, у межах Чырвонаслабодскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлепа ў 1968 сейсмаразведкай. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах.
    Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах К. п.— монаклінальны блок, абмежаваны з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі, з падняццем гарызонтаў у паўд.-ўсх. напрамку пад вуглом 3—5°. Памеры 10x1,5 км. Па міжсалявых адкладах К. п.— прыразломная антыкліналь субшыротнага распасцірання з паднятым паўн. і апушчаным па разломе паўд. крыламі. Памеры 9X2 км, амплітуда 100 м. Развіццё К. п. звязана пераважна з фарміраваннем Чырвонаслабодскага разлому 1 разломаў, якія яго акаймоўваюць. Асн. этапы развіцця лебядзянскі (позні дэвон) і каменнавугальны.
    КАЛШШСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯС КОУ, за 1,5 км на Пд ад в. Калініпа Крычаўскага р-на. Лінзападобны гіаклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзяненпя. Разведаныя запасы 756 тыс. м3, перспектыўныя 663 тыс. м3.
    Пяскі бураватаі жоўта-шэрыя, пераважна дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі з праслоямі розназярністых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у іх 0,4—6,3 %, гліністых і пылаватых часцінак 1—6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,3—10 м, ускрышы (гліністыя пяскі, супескі) 0,2—2,3 м. Пяскі прыдатныя на выраб бетону, буд.
    раствораў, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАЛІНІНСКІ ПАРК, у в. Калініна Мінскага р-на. Закладзепы ў 19 ст. Пл, 5 га. Пейзажны, раўнінны парк. Растуць пераважна мясц. віды дрэў і кустоў, ёсць рэдкія экзоты: бяроза папяровая, елка змеепадобная, клён чырвоны і інш. Парк збярогся часткова, астаўся сядгібны дом. Месца адпачынку. Mae лстэтычную каштоўнасць. Помнік прыроды мясц. значэння.
    КАЛІНКАВІЦКА ЁЛЬСКА НАРАУЛЯНСКІ ТАРФЯНЫ РАЕН, вылучаюцьнатэр. Калінкавіцкага (паўд, ч.), Хойніцкага (зах. ч.), Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага р-наў, у межах Прыпяцкага, Гомельскага і Мазырскага Палесся Пераважае плоскі або слабахвалісты рэльеф, толькі на Мазырскай градзе буйнаўзгорысты, з вял. ярамі. Агулыіая затарфаванасць даволі нізкая —3,7 %, што звязана з пашыранымі пясчапымі глебамі. Болып за ўсё тарфяпікаў поймавага залягання. Нізінны торф складае 99,2 % запасаў, вярховы і пераходны 0,8 %. Высакапопельных тарфоў 11,4 %. Усяго ў pae­ne 104 тарфянікі, 10 з іх пл. болып за 1000 га; пл. болып за 2000 га маюць Ладава балота, Гало, Майсееўскае балота, Перасечанае балота, Сухавіцкае балота. Торф здабываюць на ўгнаенне. Каля 40 % пл. балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. с. Г. Беленькі. «КАЛШКАВІЦКАЯ», зверагаспадарка каля в. Антонаўка Калінкавіцкага р-на. Створана ў 1959. Спецыялізавапа на развядзенпі норак (пастэльных і цёмна-карычневых) і племянпых трусоў. На пач. 1983 у гаспадарцы 18,6 тыс. норак (у т. л. 15,5 тыс. самак), 2,1 тыс. трусоў (у т. л. 1,6 тыс. самак). Штогод выхад маладняку на адну самку складае 4—5 норак, 7—8 трусоў.
    КАЛІНКАВІЦКАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Каліпкавіцкім і Мазырскім р-нах, у межах Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы на У Перадскалодзіпскай сінклінальнай зоны. Распасціранне паўн.-ўсх., памеры 2—4 X13 км, амплітуда болып за 200 м. Сфарміравалася ў выніку галакінетычных рухаў у галітавай падтоўпічы верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў познім фамене, карбоне, пермі і трыясе.
    КАЛІНКАВІЦКАЯ МЕТЭАРАЛАПЧНАЯ СТАНЦЫЯ, MG К а л і н к а в і-
    чы. Існавала ў 1891—1957, знаходзілася каля чыг. ст. Калінкавічы, працавала па праграме метэастанцый 2-га разраду. Метэаралагічныя назірапні працягваюцца на Мазырскай метэаралагічнай станцыі.
    КАЛІНКАВІЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Калінкавіцкага р-іа. Арганізаваны ў 1936. Пл. 63,8 тыс га, у т. л. пад лесам 56,5 тыс. га (1.1.1982). 9 лясніцтваў. Лясы 1-й (43,5 тыс. га) і 2-й (20,3 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 61,2 %, бярозівыя 16,8, чорнаальховыя 10,3. дубовыя 8.7, асінавыя 0,9, іншыя 2,1 % укрытаіі лесам плошчы. Маладн ікоў 41,6 %, сярэднеўзроставых 43, прыспяваючых 12,6, спелых лясоў 2,8 %. Агульпы запас дрэвастою 7,97 млн. м3, у т. л. спелага 0,34 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,21 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 45 гадоў, банітэт II, паўната 0,71. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 64 тыс. м3, высечак догляду 54 тыс. м3, лесааднаўлепне па пл. 250 га. На тэр. лясгаса помнікі прыроды — Галявіцкія дубы-волаты, Гарбавіцкія ельнікі; базісны гадавальнік пл. 22,8 га, дзе вырошчваюцца хвоя, елка, бяроза, дуб, ліпа, аропія чарнаплодная і інш. віды дрэў І КуСТОў. В. М. Кгслякоў.
    КАЛІНКАВІЦКІ РАЕН. у цэптры Гомельскай вобл. Плошча 2,8 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Калінкавічы — цэнтр раёна, г. п. Азарычы, 129 сельскіх нас. пунктаў, 22 сельсаветы.
    Паверхня раёна пераважна нізінная, зах. ч. ў межах Прыпяцкага Палесся, паўп. і ўсх.— Гомельскага Палесся. 99 % тэр. па выш. да 150 м (пераважна 120—135 м над узр. м.). Агульны нахіл з Пн па Пд, да даліны ІІрыпяці. Найвышэйшы пупкт 167,5 м на Пд раёна, каля в. Юравічы; найменшая абс. адзнака 110,4 м — урэз Прыпяці.
    Геалагічная будова і к ары сныя в ы к а п н і. У тэктанічных адносуіах раён прымеркаваны да Прыпяцкага прагіну ў межах КапаткевіцкаВелікаборскай. Маладушынска-Чырвонаслабодскай і Мазырскай ступеняў. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—50 м, у ледавіковых лагчынах да 198,5 м, ніжэй — веагенавыя і палеагенавыя 40—70 м, мелавыя 42—161 м, юрскія 57—200 м, трыясавыя і пермскія да 500—600 м, кам.-вуг. і дэвонскія больш за 4500 м адклады. У верхнедэвонскіх адкладах вылучаюцца 2 саляносныя тоўшчы, з якімі звязаны нафтавыя і газавыя праяўленні. На Пн раёна пашыраны верхнепратэразойскія адклады магутнасцю 40—80 м. Пад платформавым чахлом на глыб. 3200—5000 м ніжэй узр. мора залягатоць пароды крышт. фундамента. 107 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 73 млн. т (найб. Іпа-Вішанскае
    балота, Васілевічы-2, Сухавіцкае балота, Луцкае балота, Вял. Мох), 3 радовішчы нафты: Паўднёва-Асташкавіцкае, часткова Асташкавіцкае і Залатухінскае (пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул), Якімавіцкае радовгшча пяскоў.
    К л і м а т. У кліматычных адносінах раён належыць да ЖыткавіцкаМазырскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,2, ліп. 18,7 °C. Ападкаў 575 мм за год. Вегет. перыяд 197 сутак. Метэаралаг. паказчыкі гл. таксама ў арт. Мазырская метэаралагічная станцыя. Г і flpa г р а ф і я. Рэкі належаць да ГІрыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. р. Прыпяць з прытокамі Трэмля, Іпа (з Вішай), Ненач, Закованка, Віць. Густата натуральнай рачной сеткі 0,45 км/км2. Даўжыня асушальнай сеткі 11 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў больш за 250 км, магістральных і падвадных каналаў 1,5 тыс. км, рэгуляцый-
    1.	Сярэднеі буйнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з лагчынамі, Глебы дзярнова падзолістыя, месцамі слабаэрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі.
    2.	Пласкахвалістая марэнная раўніна з катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова падзолістыя, месцамі забалочаныя супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых л ясоў.
    3.	Хвалістая марэнна зандравая раўніна з марэннымі ўзгоркамі, западзінамі, лагчынамі, дзюнамі. Глебы дзярновападзолістыя, часта забалочаныя супясчаныя і тарфяна-балотныя. Хваёвыя, драбналістыя лясы, участкі ворных зямель.
    4.	Хвалістая водналедавіковая раўніна з западзінамі. Глебы дзярновапалева падзолістыя сугліністыя. Ворныя землі.
    5.	Пласкахвалістая тэраса з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, часта забалочаныя пясчаныя і тарфяна-балотныя. Драбналістыя, дубовыя, хваёвыя лясы, нізінныя балоты, участкі ворных зямель.
    6.	Пласкахвалістая тэраса з астанцамі марэннай і водна-ледавіковай раўніны, дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярновыя і дзярнова-падзолістыя супясчана пясчаныя. Хваёвыя, чорнаальховыя лясы, участкі ворных зямель.
    7.	Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Хваёвыя лясы.
    8.	Буйнагрывістая пойма з пратокамі і старыцамі. Глебы дзярновыя забалочаныя, Лугі
    ных каналаў 1,28 тыс. км. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Любанска-Свеглагорска-Калінкавіцкага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 22,5, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,4, дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя забалочаныя 11,5, поймавьтя (алювіяльныя) 4, тарфяяа-балотныя 34,6; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 2,6, супясчаныя 10,1, пясчаныя 52,7, тарфяпыя 34,6. Плоскасная эрозія на 6,8 % пл. ворных зямель, у т. л. на 0,9 % сярэдняя і моцная. Раслінны і ж ы в ё л ьн ы с в е т. Расліннасць належыць да Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі. Лугі невялікімі ўчасткамі, агульная пл. 41,7 тыс. га. Сухадолы займаюць 2,7 %, нізінныя 87,1 %, заліўныя 10,2 %, пераважна ў поймах рэк. Пад лясамі, якія
    злакавыя гідрамезафітныя з участкамі асаковых.
    9.	Дробнаі буйнагрывістая пойма са старыцамі і пратокамі. Глебы алювіяльныя дзярновыя забалочаныя, Лугі злакавыя са стэпавай расліннасцю, з участкамі гідрамезафітных і мезафітных.
    10.	Плоская азёрна-алювіяльная нізіна з астанцамі тэрас, з дзюнамі, лагчынамі. Глебы тарфяна-балотныя. Ворныя землі.
    11.	Пласкахвалістая азёрна-алювіяльная нізіна з астанцамі тэрас і водна-ледавіковай раўніны. Глебы тарфяна-балотныя, дзярновападзолістыя забалочаныя пясчаныя. Драбналістыя лясы, ворныя землі, участкі, нізінных балот.
    належаць да шыракаліста-хваёвых, 48 % тэр. раёна. Склад лясоў (у %): хваёвыя 71, бярозавыя 14, чорнаальховыя 7, дубовыя 5,4 і інш. 26 % лясоў — штучныя насаджэнні, пераважна хваёвыя. 107 балот (пераважна нізінпых) агульнай пл. 52,8 тыс. га належаць да Петрыкаўска-Камарынскага тарфянога раёна (паўн. і цэнтр. ч.) і Калінкавіцка-Ельска-Нараўлянскага тарфянога раёна (паўд.ўсх. ч.). Найб. балотныя масівы Васілевічы-2, Іпа-Вішанскае балота, Сухавіцкае балота, Вялікі Мох. Водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, вавёрка, чорны тхор, ляспая куніца, гарнастай, воўк, андатра, крот.