Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Расліна выш. 80—120 см, з доўгім, паўзучым карэнішчам. Сцяблы прамыя, моцныя, тоўстыя, баразнаватыя, аблісцелыя, з шызым налётам. Лісце цвёрдае, буйное, шырокалінейнае, зверху шурпатае, знізу гладкае, з выразнымі жылкамі і шызым налётам. Суквецце — буйны, прамы, густы колас. Каласкі ланцэтныя, 4—6-кветныя, безасцюковыя, сядзяць па 2—6 разам на выступах восі коласа. Каласковыя лускавінкі вузкаланцэтныя, шылападобна завостраныя,
скурыстыя, з ледзь прыкметнымі жылкамі. Кветкавыя лускавінкі няроўныя: ніжняя — буйнейшая, вострая, пўшыстая, верхняя — тонкая, 2-зубчастая, з 2 кілямі. Плод — падоўжанаж жалабатая зярняўка. Г. А. Кім.
КАЛАСОУНІК (Bromus), род аднагадовых травяпістых расліп сям. злакаў. Вядомы 25 відаў, пашыраных у асн. у краінах Міжземнамор’я; мпогія віды занесены ў інш. нетрапічныя краіны. У СССР 17 відаў, з іх на Беларусі 6 дзікарослых i 1 іптрадукаваны від. Кармавыя і дэкар. расліпы. Ёсць шкоднае пустазелле.
Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі похвамі. Суквецце — мяцёлка з буйных, сціснутых з бакоў шматкветных (6—20 кветак) каласкоў. Каласковыя лускавінкі ад ланцэтных да яйцападобных, ніжняя — з 3—5, верхняя — з 5— 7 жылкамі. Ніжнія кветкавыя лускавінкі ад шырокаланцэтных да адваротнаяйцападобных, без кіля, з 7—11 жылкамі, з прамым або адагнутым у бок асцюком, радзей без яго. Плод — зярняўка.
У БССР наііб. вядомы 3 віды. К. а р ж а н ы (В. secalinus) — спецыялізаванае пустазелле пасеваў азімых культур, расце таксама на папарах, аблогах, уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Жоўта-зялёная расліна выш. 30—100 см, з прамастойны.мі сцябламі (часта ўтвараюць кусты) і ланцэтападобным апушаным лісцем з кароткімі рассечанымі язычкамі. Каласкі падоўжаныя, голыя, з 5—15 кветкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім асцюком або без яго. Адна расліна дае да 5 тыс. зярнявак, якія могуць захоўвацца ў глебе 2—2,5 года. К. м я к к i (В. mollis), расце на лугах, палях, схілах, па берагах рэк, уздоўж дарог. Цвіцо ў чэрв.— ліпені. Шэра-зялёная расліпа выш. 15—50 см, з адным або нокалькімі гладкімі сцябламі, іпшы раз апушанымі пад вузеллямі. Лісце лінейнае, касматае, з выразнымі жылкамі, кароткім язычком і кароткапушыстымі похвамі. Каласкі падоўжапа-яйцападобныя, апушаныя, з 6—10 кветкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка пушыстая, з выразнымі жылкамі і асцюком. К. п а л я в ы (В. arvensis) расце на палях, засмечаных мясцінах, уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Шэра-зялёная расліна выш. 30—50 см, з тонкабаразпаватым голым сцяблом і апушаным лісцем з похвамі і доўгімі язычкамі. Каласкі вузкаланцэтпыя, часта фіялетавыя, з 6—10 кветкамі. Ніжпяя кветкавая лускавінка па жылках шурпатая, па краі белаплеўкавая, з доўгім асцюком. Зрэдку трапляюцца К. гронкавісты (В. commutatus), К. растапыраны (В. squarrosus), К. японскі (В. japonicus).
У 1970-я г. Цэнтр. бат. садам АН
БССР як кармавая 1 дэкар. расліна інтрадукаваны К. дрыжнікападобн ы (В. briziformis, радзіма — Каўказ, Сярэдняя 1 М. Азія). Расліна выш. 20— 40 см, з прамастойным гладкім сцяблом і лінейным валасістым лісцем. Мяцёлка рыхлая, аднабокая, паніклая. Каласкі яйцападобныя, з 10—20 кветкамі. Цвіце ў чэрвені. Г. А. Кім, Г. В. Пашына. КАЛАУРОТКІ (Rotatoria), клас чарвей падтыпу першаснаполасцевых. Касмапаліты. Пашыраны ў прэсных і салапаватых вадаёмах, а таксама ў прыбярэжным пяску, імху, глебе. У сусв. фауне каля 2 тыс. відаў, у СССР каля 700 відаў. На Беларусі адзначана каля 100 відаў, найб. трапляюцца асплянхна першасназубая (Asplanchna priodonta), брахіонус ракушкакветны (Brachionus calyciflorus), фласкулярыя адчыненаротая (Floscularia ringens), сінхета таўстаногая (Synchaeta pachipoda). Увахо-
Да арт. Калаўроткі. Сінхета таўстаногая.
Калацыум: 1 — дробнапухірысты; В— дрэвападобны.
Каласоўнік: 1 — аржаны; 2 — мяккі; з — палявы (а — агульны выгляд, б — каласок).
дзяць у склад бентасу і плапктону. Пераважна паліфагі — кормяцца водарасцямі, бактэрыямі, дэтрытам. Ёсць драпежнікі (кормяцца прасцейшымі і дробнымі К.) і йаразіты беспазваночных і раслін. Удзельнічаюць у самаачышчэнпі вадаёмаў; пажыва для планктонаеднай моладзі рыб. Гадуюць на корм для лічынак рыб.
Найменшыя жывёлы з шматклетачных (даўж. 0,04—2,5 мм), бясколерныя і каляровыя, двухбаковасіметрычныя. Кожнаму віду ўласціва пэўная 1 пастаянная колькасць клетак (напр., асплянхна першасназубая мае 000 клетак). Цела выцягнутае^ шарападобнае, звычайна падзелена на галаву, тулава і нагу (зрэдку рэдукаваную), укрыта кутыкулай. ІІа галаве — калаўротны апарат (адсюль назва) — сістэма раснічак, з дапамогай якіх К. перамяшчаюцца і ўцягваюць у рот ежу. У многіх К. ёсць панцыр або вакол цела ўтвараюцца футляры, домікі, чахлы. Першасная поласць цела запоўнена вадкасцю. якая мае крывяносную і дыхальную функцыі. Ёсць стрававальная (характэрна жавальная глотка), выдзяляльная, мышачная, полавая і нервовая сістэмы. Адзіночныя ці каланіяльныя (калоніі дыяметрам да 3— 4 мм), плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. Большасць адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Самцы карлікавыя, вядомыя не ва ўсіх відаў. У жыццёвым цыкле адзначаецца спалучэнне аднаполага размнажэння з двухполым (гетэрагенія) ці выключна аднаполае (партэнагепезі. Развіццё прамое. ІІраз 2— 4 сут з яйца вылупліваецца маленькая К„ якая праз 2—4 сут пачынае адкладваць яйцы. Пры неспрыяльных умовах упадаюць у анабіёз. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Беспазваночныя.
Літ.: Жнзнь жявотных. Т. 1. Беспозвоночные.— М., 1968. с. 428—449; Кут ц к о в а Л. А. Коловраткп фауны СССР.— Л., 1970; Галковская Г. А., В іі н б е р г Г. Г. Завпспмость скоростн потреблешія кпслорода коловраткамн от .массы тела.— У кн.: Обіцне основы пзучеішя водных экоспстем. Л., 1979.
Ю. Р. Гігіняк. КАЛАЦЫУМ (Colacium), род каланіяльных эўгленавых водарасцей сям. калацыевых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў прэсных
водах. У СССР 5 відаў. Эпіпланктонныя арганізмы, пасяляюцца на планктонных беспазваночных — цыклопах, дафніях, калаўротках, таксама на водарасцях роду трахеламонас. Трапляюцца ў сажалках, балотах, рэках, сцёкавых водах цукр. заводаў. На Беларусі адзначаны ў азёрах і Прыпяці К. дробнапухірысты (С. vesiculosum) i К. дрэвападобны (С. arbuscula).
Клеткі даўж. да 40 мкм і шыр. 27 мкм, з вочкам, тонкім перыпластам, прымацаваныя да субстрату простай ці галінастай слізістай ножкай або падушачкай. Ножка дыскападобная, бясколерная або бурая, утвараецца з жгуціка клеткі; пры адрыве ад субстрату клеткі набываюць жгуцік і плаваюць у пошуках новага субстрату. Хларапласты шматлікія, дробныя, акруглыя, пласцініста-пасценныя, з пірэноідам. Запасное рэчыва — пірамілон. Размнажаюцца падоўжным дзяленнем клеткі ў прымацаваным і пальмелепадобным (мноства паглыбленых у слізь нерухомых клетак) стане. . Т. М. Міхеева.
КАЛГАН. вузік, дуброўка п р а м а с т о й н а я (Potentilla erecta), шматгадовая травяністая расліна з роду дуброўка сям. ружавых. Пашыраны пераважяа ў Паўн. паўшар’і; у СССР, у т. л. і па Беларусі, па ўсёй тэрыторыі. Расце ў светлых лясах, на ўзлесках, пустках, пашы, сухадольных лугах. Цвіце ў маі — вераспі. Нар. назвы дзеравянка, перавяжыха, сурмаліна. Лек. (вяжучы, жаўцягонны, адхарквальны, процізапалепчы, бактэрыцыдны, кроваспыняльны, абязбольваючы і раяагаючы сродак), дубільная (у карэнішчах да 35 % танідаў) і фарбавальная (дае чырвоную фарбу) расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць карэнішча (нарыхтоўваюць позняіі восенню).
Расліна выш. да 50 см, апушана. Карэнішча магутнае. нераўнамерна патоўшчанае, клубнепадобнае. цёмна-бурае. Сцяблы прамастойныя або крыху распасцёртыя, тонкія, галінастыя. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае, трайчастае ці пяціпальцае. да часу цвіцення адмірае; сцябловае — чаргаванае, сядзячае, трайчастае. з вял. прылісткамі. Кветкі адзіночнвія. жоўтыя, дыям. 10—12 мм, з 4 пялёсткамі, шматлікімі тычынкамі і песцікамі. Плод — сухі шматарэшак. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны. Б. М. Прйсакова.
КАЛГАСА ІМЯ ВбЙКАВА ЗВЕРАГАДОУЧАЯ ФЕРМА, каля в. Калініна ў Мінскім р-не (за 25 км ад Міпска). Створана ў 1975, спецыялізавана па развядзенню порак (цёмна-карычневых. пастэльных. серабрыста-блакітных). На 1.1.1983 у калгасе 3,6 тыс. іюрак (у т. л. 2,5 тыс. самак). Штогод выхад моладзі 3—4 норкі па адпу самку.
КАЛГАСНЫЯ ЛЯСЫ, гл. ў арт. Лясны фонд.
КАЛДЫЧЭУСКАЕ ВОЗЕРА, К a flfl ы ч э в a, возера ў Баранавіцкім р-не, у бас. р. Шчара. Пл. 0,55 км2.
Калган: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плод.
Да арт. Калеаспорый: 1 — урэдаспоры; 2 — тэлейтаспоры (Coleosporium campanulae).
Калеахстэ раздзельны.
1
Даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 2,5 м. Катлавіна круглаватая. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Дпо выслана карбанатным сапрапелем (гл. Калдычэўскае радовішча сапрапелю), укрыта падводпаіі расліппасцю. На Пд выцякае р. Шчара. Каля возера вёскі Калдычэва і Мядзеневічы.
КАЛДЫЧЭУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЕЛЮ, у Баранавіцкім р-не, у Калдычэўскім возеры. Сапрапель карбанатпага тыпу, запасы 3,7 млн. м3. Высцілае ўсю пл. азёрнай чашы.
Сярэдняя магутпасцв адкладаў 6.6 м, найб. 11. Натуральная вільготнасць 82 %. Попелыіасць 44 %. У сухім стане мае (У %): азоту 1,1, вокіслаў кальцыю 36,3, калію 0,1. фосфару 0,4. Вадародны паказчык (pH) 8,1. Сапрапель каштоўны як дамсшак у корм с.-г. жывёлам, прыдатны для вапнавання кіслых глеб.
КАЛЕАСПОРЫЙ (Coleosporium), род іржаўных грыбоў сям. мелампсоравых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўп. Амерыцы. На Беларусі пайб. вядомы розпагаспадаровыя віды: С. senicionis, С. campanulae. С. tussilagins. Паразітуюць на ігліцы хвоі (утвараюць спермагоніі і эцыдыі), выклікаюць іржу (гл. ў арт. Іржа раслін), пашкоджваюць таксама расліііы з сям. казяльцовых, залознікавых, звапочкавых, складапакветных (утвараюць урэдаі тэлейтаспоры).
Спермагоніі плоскія. развіваюцца пад эпідэрмісам ігліцы або пад карой. Эцыдыі прадаўгаватыя, пухіраватыя, жаўтаватыя. няправільна растрэскваюцца. Эцыдыяспоры бясколерныя. густабародаўчатыя. Урэдапустулы без перыдыю. Урэдаспоры развіваюцца ў ланцужках, дробнабародаўчатыя, з тонкай абалонкай. Тэлейтапустулы плоскія, ножка адсутнічае. Тэлейтаспоры аднаклетачныя, потым 4-клетачныя. з кожнай утвараецца базідыяспора. Г. С. Снігіроў. КАЛЕАХЁТЭ (Coleocbaete), род пласціністых і розпаніткаватых зялёных водарасцей сям. калеахетавых. Вядомы 14 прэснаводпых відаў, пашыраных усюды, некат. касмапаліты. Пасяляюцца па падводных раслінах як эпіфіты, на ракавінах малюскаў, камяпях, у абалопках клетак харавых водарасцей. На Беларусі ў азёрах Свіцязь, Нарач і іпш„ у Прыпяці адзяачапы К. падушкападобяы (С. pulvinata), К. круглы (С. orbicularis), К. шчытападобны (С. scutata) i К. раздзелыіы (С. soluta).