Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАЛАНІЯЛЬНЫЯ ВОДАРАСЦІ, часовыя або пастаяпныя згуртаванні аднаклетачных водарасцей. Пашыраны ўсюды ў вадаёмах і ўвільготнспых месцах, свабодна плаваюць або прымацавапы да субстрату. Каланіяльныя віды водарасцей ёсць амаль ва ўсіх аддзелах, япы адыгрываюць значную ролю ў прыродзе і жыцці чалавека (гл. ў арт. Водарасці).
Калоніі звычайна аб’ядноўваюць клеткі некалькіх генерацый (пакаленняў). Па форме адрозніваюць шарападобныя (напр. глеятрыхгя), плоскія (круцыгелія), дрэвападобныя (дынобрыя)і), сеткаватыя (ггдрадыкцыён) і інш., па колькасці клетак — ад 2-клетачных (глеякапса) да многіх тысяч (вальвокс), памеры залежаць ад колькасці і велічыні клетак. Асобная форма калоній — цэнобій. які аб’ядноўвае даччыныя клеткі аднаго пакалення; рост адбываецца за кошт павелічэння па.мераў клетак, а не
іх колькасці. Сувязь паміж асобінамі ўнутры калоніі або цэнобію ажыццяўляецца па-рознаму: клеткі шчыльна прылягаюць адна да другой, абалонкі аслізняюцца і зліпаюцца, утвараюцца асобныя вырасты ў месцах дотыку, паміж клеткамі з’яўляюцца плазмадэсмы, фарміруецца агульная, часам аслізлая, абалонка. У К. в. адзначана марфал. і функцыянальная дыферэнцыяцыя клетак унутры калоніі або цэнобію: наяўнасць сярэдзінных і крайніх клетак (сцэпедэсмус), палярнасці (вальвокс). Калоніі лічаць больш прымітыўнымі і менш спецыялізаванымі ўтварэннямі, чым цэнобіі, але выразнай мяжы паміж імі няма. 2’. М. Міхеева.
КАЛАНІЯЛЬНЫЯ ЖЫВЕЛЫ, 1) водныя жывёлы, у якіх пры вегетатыўным размнажэнні новыя пакаленні астаюцца злучанымі з зы ходнай асобінай і ўтвараюць калоніі. Ёсць сярод ніжэйшых (прасцейшыя, губкі, кішачнаполасцевыя) і больш высокаарганізаваных (імшанкі, капаўроткі, сярод хордавых — асцыдыі) жывёл. Калоніі бываюць манаморфныя, пабудаваныя з аднолькавых асобін (напр., жгуцікавыя фітаманады пандарына і эўдарына) і паліморфныя, у якіх назіраецца пэўнае размежаванне марфалогіі і функцый паміж асобінамі (віды рода вальвокс). У К. ж., якія ўтвараюць паліморфпыя калоніі, можа назірацца чаргаванне пакаленняў (напр., у гідроідных паліпаў). Вывучэнне К. ж. дазваляе прасачыць узнікненне і эвалюцыю развіцця шматклетачных жывёл, многія выкапнёвыя К. ж. (напр., грапталіты) шырока выкарыстоўваюцца ў геалаг. і палеанталаг. даследаваннях для стратыграфіі горпых парод. 2) Асобіны аднаго або некалькіх відаў, якія жывуць сумеспа і здольныя атрымліваць ад пражывання ў цесным кантакце якую-н. выгаду ад блізасці да месцаў здабычы корму, калектыўнай абароны ад драпежнікаў і інш. У заалогіі як К. ж. часам разглядаюцца многія птушкі (напр., чаплі, гракі. чайкі), млекакормячыя (рукакрылыя, суслікі), беспазваночныя (пчолы, мурашкі).
Лгт.: Крумбпгель Г., Вальтер X. Лскопаемые.— М., 1980: Жнзнь жпвотных. Т. 1—3.— М.. 1968—69; Н ат а л п В. Ф. Зоологпя беспозвоночпых.— 3 нзд.— М., 1975. Я. I. Марозаў. КАЛАПХОЕ (Kalanchoe), род сукулентных раслін сям. таўсцянкавых. Каля 200 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі і Амерыкі. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць кветкава-дэкаратыўнае К. Блосфельда (К. blossfeldiana), лісцева-дэкар. віды: К. лямцавае (К. tomentosa), К. мармуровае (К. marmorata), К. Федчанкі (К. fcdtschenkoi),
Каланхос Блосфельда.
Калаплака васковая: 1 — вертыкальны разрэз пладовага цела; 2 — сумка са спорамі.
Каларадскі бульбяны жук: 1 — жук; 2 — кладка яец; 3 — лічынка; 4 — жукі і лічынкі на бульбоўніку.
1
К. трубкакветнае (К. tubiflorum), К. бехарскае (К. beharensis), К. Дэгрэмона (К. daigremontianum), К. перыстае (К. pinnata).
Вечназялёныя паўкусты з сакаўным, супраціўным, рознай формы лісцем. Кветкі шматлікія, чырвоныя, белыя, ружовыя або аранжавыя, сабраныя ў парасонападобнае суквецце. Цвітуць у снеж,— сакавіку. Плод — каробачка. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі. К. трубкакветнае i К. Дэгрэмона — жывародныя расліны. На іх лісці ўтвараюцца вывадкавыя пупышкі, з якіх вырастаюць маладыя раслінкі з малюсенькімі карэньчыкамі. Ападаючы на зямлю. яны прарастаюць. Земляная сумесь: дзярновая і лісцевая (1:1) глеба з дабаўленнем пяску. К. Дэгрзмона i К. перыстае — лекавыя расліны, іх сок выкарыстоўваецца як супрацьзапаленчы і ранагаючы сродкі. Н. В. Богдан. КАЛАПЛАКА (Саіоріаса), род накіпных лішайнікаў сям. целасхіставых. Вядома каля 450 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 30 відаў, у т. л. ў БССР 8. Растуць на розных субстратах — скалах, камянях, дрэвах, драўніне, імхах.
Слаявіна шчыльна прыціснута да субстрату, часта па перыферыі з лопасцямі. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя, сядзячыя, з добра выразным слаявінным краем. Сумкі 8-споравыя. Споры 2-клетачныя, біпалярныя.
На Беларусі найб. вядомы 3 віды. К. в а с к о в а я (С. cerina) мае слаявіну ў выглядзе свінцова-шэрай або сінявата-чорнай гладкай ці бугрыстай корачкі. Пладовыя целы дыям. 0,5—2 мм, асобныя ці размешчаны групамі, з шэрым краем і васкова-аліўкавым да аранжавага дыскам. Слаявіна К. в о г п е н н а й (С. ругасеае) белаватая ці шэрая, часам слабапрыкметная. Пладовыя целы шматлікія, з васковаабо аранжава-жоўтым дыскам і шараватажаўтаватым краем, які часта знікас. Абодва віды растуць па кары дрэў лісцевых парод (асіны, вольхі, рабіны і іпш.). Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной. На камяністым субстраце, цагельных сценах, аголенай драўпіне трапляецца К. н езаўважаная (С. decipiens). Слаявіна лімоннаабо аранжава-жоўтая, разеткападобная, з вузкімі пукатымі лопасцямі і рэдкімі, аранжавымі пладовымі целамі. Індыкатарныя расЛІІІЫ. Н. М. Кабзар.
КАЛАРАДСКІ БУЛЬБЯНЫ ЖУК (Leptinotarsa dacemlineata), насякомае сям. лістаедаў; небяспечны шкоднік бульбы і інш. паслёнавых раслін. Радзіма — Паўн. Амерыка. На Беларусі ўпершыпю выяўлепы ў 1956 у Брэсцкай вобл. Пашырыўся па ўсёй тэр. рэспублікі. Пашкоджвае лісце бульбы, пры масавым паяўленні знішчае таксама чаранкі і сцяблы. Патэнцыяльныя страты ўраджаю 6,8—36,5 %. На Пд корміцца таксама на памідорах, перцы, баклажапах, табацы.
Цела жука (даўж. 7—12 мм) авальнае, пукатае, бліскучае, жоўтае. Крылы ярка-ружовыя, на надкрылах 10 чорных падоўжных палос. Лічынка (даўж. да 15 мм) цагельна-чырвоная, з 2 радамі чорных бугаркоў па баках. Кукалка жоўта-аранжавая. Зімуюць жукі ў глебе на глыб. 20—30 см. Выходзяць на паверхню ў канцы мая — пач. чэрв., Kani глеба праграецца да 14—15 °C, аб’ядаюць лісце. Частка жукоў астаецца ў глебе, іншы раз да 2 гадоў (у стане дыяпаўзы), пгго перашкаджае знішчэнню шкоднікаў. Самка адкладвае 500— 600 яец, звычайна на ніжнім баку лісця (кучкамі па 20—30 штук). Праз 5— 8 сут адраджаюцца лічынкі, якія за перыяд развіцця (15—35 сут) праходзяць 4 узросты. Найб. шкаданосныя лічынкі 4-га ўзросту, якія кормяцца лісцем, пры масавым паяўленні знішчаюць усё лісце, чаранкі 1 сцяблы. Акукліваюцца ў глебе на глыб. 5—12 см. Кукалка развіваецца 15—20 сут, ператвараецца ў жука, які выходзіць на паверхню ў канцы ліп.—пач. жніўня. Маладыя жукі кормяцца лісцем бульбы. У канцы жн.— верасні яны зноў ідуць на зімоўку ў глебу. Меры барацьбы хім. (апырскванне раслін інсектыцыдамі — хларафосам, валатонам, дылорам, фазалонам, фталафосам і інш. у перыяд масавага паяўлення лічынак малодшых узростаў), біял. (апрацоўка раслін бавярынам, бітоксібацылінам), агратэхнічныя (прымяненне ўстойлівых сартоў, акучванне, пераворванне глебы ўвбсень). У зпішчэнні К. б. ж. карысную ролю адыгрываюць некат. птушкі (шпакі, вераб’і), драпежныя віды насякомых (жужалі, клапы, залатавочкі, божыя кароўкі 1 інш.).
Літ.: Колорадскнй картофельный жук, Leptinotarsa decemlineata Say. Фнлогення, морфологня, фнзіюлогня, экологня, адаптацня, естественные врагн.— М., 1981; Курнлов В. II. Вреднтелп картофеля.— У кн.: Картофель. Мн., 1972.
В. I. Курылаў. КАЛАСНЁЦ (Bromopsis), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядола каля 50 відаў, пашыраных амаль ва ўсіх нетрапічных краіпах зямнога шара. У СССР 38 відаў, з іх на Беларусі 4. Кармавыя расліны; ёсць пустазелле.
Расліны з паў’зучымі падземнымі парасткамі або без іх; некат. ўтвараюць дзярнінкі. Сцябло прамое ці' прыўзнятае. Лісце чаргаванае, шырокалінейнае,
Каласнец: 1 — безасцюковы; 2 — берагавы (а — агульны выгляд, б — каласок. e — кветкавыя лускавінкі).
плоскае, шурпатае, Суквецце — раскідзістая мяцёлка. Каласкі 3—12-кветныя. Каласковыя лускавінкі ланцэтныя, ніжняя з 1, верхняя з 3 жылкамі. Ніжнія кветкавыя лускавінкі ланцэтныя, слабакіляватыя, з 5—7 жылкамі, часам з прамым або адагнутым кароткім асцюком. Плод — зярняўка з баразёнкаю.
У БССР найб. вядомы К. б е з а сцюковы (В. inermis), расце на лугах, сярод хмызняку, па берагах рэк, схілах шашэйных і чыг. насыпаў, у гарадах на газонах, пустках; даўно ўведзены ў культуру як кармавая расліна, выкарыстоўваецца ў трава-
Каласняк пясчаны: 1 — агульны выгляд; 2 — каласок; 3 — кветкавыя лускавінкі.
сумесях для стварэння культ. сенажацей і пашы, сяўбы на землях, схільных да ветравой эрозіі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. да 150 см, з доўгім паўзучым карэнішчам і нешматлікімі, голымі або пад вузеллямі апушанымі сцябламі. Лісце звычайна голае, з белаватай сярэдняй жылкай. Каласкі падоўжаналінейныя, 5—12-кветныя, характэрная асаблівасць іх — аранжавыя тычынкі. Холадаі засухаўстойлівая расліна; пераносіць затаплепне веснавымі водамі да 40—50 сут. Добра расце на ўмерана вільготпых, рыхлых сугліністых, супясчаных і тарфяна-балотных глебах. У севазваротах захоўваецца 6—7, на заліўных лугах 20 і болып гадоў. Пасля скошвання адрастае хутка, пасля страўліванпя — марудна; за лета дае 2 укосы. Ураджай сена 5—7 т/га. У 100 кг сена 57,2 карм. адзінкі і 5,9 кг страўнага пратэіну, у траве адпаведна 29,3 і 3. Раянаваныя сарты: Акцябрскі мясцовы і Маршанскі 760. К. Бенякена (В. benekeпіі) — рэдкі від, трапляецца ў лісцевых лясах сярэдняй і паўд.-ўсх. ч. рэспублікі. Цвіце ў ліпені. Расліна выш. 60—150 см, з паўзучым карэнішчам, утварае цёмна-зялёныя дзярнінкі. Сцябло тонкабаразнаватае, кароткаапушанае. Сярэдняе і ніжняе лісце з густаапушанымі похвамі і кароткім, яйцападобным, тупым язычком. Каласкі ланцэтныя, 4—9кветныя, зялёпыя, часта з фіялетавым адценнем. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім асцюком. Таксама рэдка трапляюцца заносныя стэпавыя віды К. прамы (В. erecta) і К. берагавы (В. riparia), г. А. Кім. КАЛАСНЯК, валаснец (Leymus), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 50 відаў, пашырапых у нетрапічных краінах Паўн. паўшар’я, асабліва ў гарах Сярэдняй Азіі і Паўн. Амерыкі. У СССР 30 відаў, з іх на Беларусі — К. п я счаны (L. arenarius). Рэдкі заносны від. Трапляецца пераважна ў паўд,зах. раёнах на пясках у хвойніках, нас. пунктах, зрэдку на схілах чыг. насыпаў. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кармавая, харч. і дэкар. расліпа. Добры замацавалыіік пяскоў.