Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Вертыкальныя ніткі звычапна сабраны ў шчыльную паўсферычную падушку, якая знаходзіцца ў слізі (К. разлзельны). У многіх відаў пласціністую аднаслаёвую слаявіну ўтвараюць гарызантальныя ніткі. якія зрасліся 1 разыходзяцца радыяльна (К. шчытападобны). Клеткі аднаядраввія, з буйным пасценным хларапластам няправільнап формы 1 1—2 пірэноідамі, многія з доўгімі шчаціпкамі. Размнажэнне бясполае
(2-жгуцікавымі зааспорамі) і полавае (аагамія). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці. Т. М. Міхеева. КАЛЁКТАРЫ НАФТЫ I ГАЗУ (ад позналац. collector збіральнік), порыстыя каверпозныя і трэшчьшаватыя горныя пароды, здольныя ўтрымліваць нафту і газ і дастаткова пранікальныя, каб аддаваць іх пры здабычы. Найб. часта К. н. і г. з’яўляюцца асадкавыя горныя пароды (пясчапікі, буйназярністыя алеўраліты, вапнякі, даламіты), зпачна радзей трапляюцца ў глініста-карбанатпых, саляных тоўшчах, магматычпых і метамарфічных пародах.
Бываюць К. н. і г. рэгіянальнага (пераважна пясчаныя і інш. абломкавыя пароды) і лакальнага (больш характэрна для карбанатных парод) пашырэння. Галоўнымі колькаснымі параметрамі калектараў з’яўляюцца велічыні порыстасці і пранікальнасці, што абумоўлена ў асноўным структурна-тэкстурнымі асаблівасцямі парод. Вял. значэнне для характарыстыкі прамысл. якасцей К. н. і г. мае структура пустотнай прасторы, паводле якой калектары падзяляюцца на порыстыя, кавернозныя, трэшчынаватыя, кавернозна-трэшчынаватыя і г. д. Фарміраванне калектараў адбываецца як у працэсе асадканамнажэння (пярвічныя калектары), так і ў выніку постседыментацыйных працэсаў: дыягенезу, катагенезу, гіпергенезу, галакінезу, тэктанічнага драблення (другасныя калектары). Простыя (гамагенныя) калектары характарызуюцца адзінай сістэмай шляхоў фільтрацыі. складаныя (гетэрагенныя) — некалькімі рознымі філэтрацыйнымі сістэмамі.
На Беларусі К. н. і г. найб. практычнага значэння прымеркаваны да адкладаў падсалявой карбанатнай і міжсалявой тоўшчаў верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну, з імі звязаны ўсе выяўлепыя прамысл. паклады і радовішчы нафты: Асташкавіцкае, Вішанскае, Давыдаўскае, Рэчыцкае і інш. Непрамысл. калектары характэрны для падсалявой тэрыгеннай тоўшчы. Гал. пародамі К. н. і г. ў падсалявой карбанатнай тоўшчы з’яўляюцца трэшчынавата-кавернозна-порыстыя вапнякі, пераважна даламітызаваныя, і даламіты сямілуцкага, варонежскага, радзей саргаеўскага гарызоптаў. Яны залягаюць ыа глыб. ад 2500 да 3300 м і ўтвараюць пласты таўшчынёй да 10—20 м; агульная нафтанасычаная таўшчыня ўсяго разрэзу калектара дасягае 50 м і больш. Калектары міжсалявой тоўшчы, прымеркаваныя да адкладаў задонскага і ялецкага гарызонтаў, прадстаўлены на Пн Прыпяцкага прагіну даламітызаванымі вапнякамі і даламітамі, на Пд прагіну — пераважна пясчапікамі. Залягаюць на глыб. 2000—3300 м. Нафтанасычаная таўшчыня прадукц. гарызонта вагаецца ад 10 да 100 м і болып. К. н. і г. падсалявога тэрыгеппага комп-
лексу звязаны з пластамі порыстых пясчанікаў нароўскага (Рэчыцкая плошча) і кынаўскага (Рэчыцкая, Асташкавіцкая, Усх.-Першамайская плошчы) гарызонтаў. Залягаюць на глыб. 3200—4400 тыс. м. Выяўленыя ў іх паклады нафты не маюць прамысл. значэння. Емістасцю для нафты і газу ў карбапатпых пародахкалектарах міжсалявой і падсалявой тоўшчаў служаць пераважна поры, радзей каверны, гал. шляхамі фільтрацыі — трэшчыны; у падсалявой тоўшчы, акрамя таго, значную ролю адыгрывае трэшчынаватая ёмістасць. Емістасцю нафты ў пясчаніках і інш. тэрыгенных пародах з’яўляюцца поры. К. н. і г. Беларусі ўяўляюць сабою пераважна літалагічна адпародныя целы, захаванне нафты і газу ў якіх забяспечваецца ізаляцыяй іх зверху і знізу шчылыіымі пепранікальнымі (звычайна гліністымі) пародамі. Нярэдка непранікалыіыя пароды ў выглядзе лінз і асобных праслояў укліньваіоцца ў цела калектара, што павялічвае яго макранеаднароднасць і стварае дадатковыя перашкоды пры здабычы нафты і газу. Насычанасць калектараў нафтаю і газам залежыць ад іх порыстасці. Порыстасць, вызначаная па матэрыялах прамысл. геафізікі, складае звычайна 4,2—11 %, нафтанасычанасць — 60—92 %. Калектары міжсалявога карбапатпага комплексу адрозніваюцца болыпай порыстасцю і меншай нафтанасычанасцю ў параўнанні з падсалявымі. Паказчык гідрадынамічнай пранікальнасці, які характарызуе фільтрацыйныя магчымасці К. н. і г., мяняецца ад дзесяткаў да соцепь мілідарсі (МД), прадукцыйнасць — ад адзінак да соцень тон у суткі чыстай нафты. Патэнцыяльнымі К. н. і г. ў Прыпяцкім прагіпе з’яўляюцца (у спрыяльных структурных умовах) порыстыя пясчапікі піпскап і вільчанскай світ верхняга пратэразою, а таксама асобныя праслоі несалявых (тэрыгенных і карбанатных) парод у верхняй саляноснай і надсалявой тоўшчах верхняга дэвопу.
Літ.: Демндовнч Л. А. Формнрованпе коллекторов нефтеносных комплексов Прппятского прогнба.— Мн., 1979.
Л. А. Дземгдовіч, Т. Р. Смычкова. КАЛЕКТЫУНАЕ САДОЎШЦТВА, адзіп з відаў калектыўнага землекарыстання, пры якім грамадзяне аб’ядноўваюцца ў садоўніцкія т-вы (кааператывы). У 1982 у БССР болып за 1 тыс. садоўніцкіх т-ваў (пераважна вакол буйных гарадоў), якія адыгрываюць пэўную ролю ў рэалізацыі харчовай праграмы, прыпятай на майскім (1982) Пленуме ЦК КПСС. К. с. садзейнічае ўвядзенню ў гасп. карыстанпе былых кар’ераў,
яроў і інш. няўдобіц і з’яўляецца адпой з форм далучэння насельніцтва да канкрэтнай прыродаахоўнай дзейнасці, сродкам рацыяналізацыі выкарыстання зямельных рэсурсаў.
Асн. задача т-ваў — стварэнне калектыўных садоў для адпачынку і задавальнення патрэб рабочых, служачых і іх сямей у садавіне, ягадах і гародніне, а таксама ўмоў для працоўнага выхавання дзяцей. У БССР садоўніцкія т-вы дзейнічаюць у адпаведнасці з тыпавым статутам, зацверджаным CM БССР і Белсаўпрофам (1979), арганізуюцца пры прадпрыемствах, установах, арг-цыях з рабочых і служачых, якія дасягнулі 18 гадоў, а таксама пенсіянераў, што працавалі тут раней. Накіроўваюць і кантралююць работу т-ваў адміністрацыя і к-ты прафсаюзаў прадпрыемстваў (устаноў, арг-цый), райвыканкомы Саветаў нар. дэпутатаў і абласныя саветы прафсаюзаў. Зямельны ўчастак пад К. с. даецца ў бестэрміновае карыстанне арг-цыі, пры якой створана т-ва, або непасрэдна т-ву (калі яно аб’ядноўвае работнікаў розных арг-цый ці пенсіянераў). Выкарыстанне адведзенага ўчастка (калектыўна або з раздзелам яго на ўчасткі з разліку да 600 м2 на члена т-ва) ажыццяўляецца ў адпаведнасці са схемай і праектам планіроўкі саду і забудовы яго будаўнічых зон, узгодненымі з органамі архітэктурнага, санітарнага і пажарнага нагляду і зацверджанымі райвыканкомам па месцы яго знаходжання. Буд-ва агароджаў паміж участкамі, а таксама далейшы іх падзел або перадача другому члену т-ва не дазваляюцца. ІІа тэр. калектыўнага саду ажыццяўляецца буд-ва па тыпавых праектах дачных дамоў тыпу пансіянатаў і інш. пабудоў і збудаванняў агульнага карыстання або індывідуальнае буд-ва садовых летніх домікаў. Усе работы ў калектыўным садзе выконваюцца самімі членамі т-ва і іх сем’яў, за выключэннем работ, якія могуць выконвацца толькі спецыялістамі. Член т-ва мае права ўдзельнічаць у кіраванні яго дзейнасцю, выкарыстоўваць па свайму жаданню атрыманы ўраджай пладоў, ягад і агародніны.
Лгт.: Зямельны кодэкс БССР.— Мн., 1971; Лнчное подсобное хозяйство: Коллектнвное садоводство п огородннчество.— М., 1981; Пастанова CM БССР і Белсаўпрофа ад 10.09.1979 № 289 «Аб зацвярджэнні Тыповага статута садаводчага таварыства рабочых і служачых».— У кн.: Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. пастаноў і распараджэнняў CM БССР. № 26, 1979. В. Р. Анціпаў, В. I. Чувгчка. КАЛЁКЦЫІ ЖЫВЁЛ I РАСЛШ (ад лац. collectio зборы), сістэматызаваныя зборы жывёл і раслін. Выкарыстоўваюцца ў мэтах навучанпя, папулярызацыі і паглыблення ведаў аб жывёльным і раслінным свеце, у прыродаахоўным навучанпі і выхавапні. У БССР захоўваюцца ў абласпых, большасці гарадскіх і раённых краязнаўчых музеяў, ёсць у некат. школах. Найб. каштоўныя К. ж. і р. капцэнтруюцца ў заалагічных музеях і калекцыях, батанічных садах, гербарных зборах. Зпачныя заал. і бат. калекцыі сабраны ў Дзярж. музеі БССР, Ін-тах эксперым. батанікі, заалогіі АН БССР, у заал. музеях БДУ, Гомельскага ун-та, Гродзенскім заапарку, у біял. музеях Віцеб-
скага і Брэсцкага пед. ін-таў, у музеі прыроды Белавежскай пушчы, Прыпяцкім і Бярэзінскім запаведпіках, у Быхаўскім, Уздзенскім, Чэрыкаўскім і іпш. лясгасах Мін-ва лясной гаспадаркі БССР. Цікавая энтамалагічпая калекцыя сабрана ў Бел. лесаўпарадкавальным прадпрыемстве Дзяржлясгаса СССР.
Ю. I. Сяржангн. КАЛЕМА (Collema), род ліставатых або пакіппых лішайнікаў сям. калемавых. Вядомы 80 відаў, пашыраных ва ўсіх расліпна-клімат. зонах. у СССР каля 28 відаў. На Беларусі ў вільготных і сырых месцах на камяністых субстратах і кары лісцевых парод дрэў трапляецца К. вялая (С. flaccidum), на імшыстых ствалах дрэў — К. чарнаватая (С. nigrescens), па гліністай глебе і сярод імхоў — К. вязкая (С. tenax).
Слаявіна зеленавата-, цёмна-карычневая, ліставатая або (вельмі рэдка) накіпная, часта паверхня ўкрыта ізідыямі (прыстасаванні для размнажэння), у сухім стане скурыстая 1 ломкая, у вільготным набракае і робіцца слізкай, прымацавана да субстрату рызінамі ці гіфамі. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя, часам глыбока паглыблены ў слаявіну, потым выразныя, чырванаватыя, чырвона-бурыя. Сумкі 8-споравыя. Споры 2-клетачныя або папярочна-шматклетачныя. бясколерныя. Фікабіёнт —водарасць роду насток. Н.' М. Кабзар.
КАЛЁМБАЛЫ, атрад насякомых; тое, што нагахвосткі.
КАЛЕНДАРЬ'І ПРЫРОДЫ. пашыраная форма феналагічных даведпікаў, у якіх змяпічаюцца звесткі пра ся рэднія шматгадовыя тэрміны надыходу ў канкрэтнай мясцовасці сезонных з’яў прыроды (фенадаты). Ствараюцца на аснове феналагічных назіранняў і вывучэння сезоішых з’яў (гл. Феналогія). Галіновыя К. п. змяшчаюць звесткі пра фенадаты з’яў, звязаных з пэўнай галіной нар. гаспадаркі, напр., у календары палявода прыводзяцца дапыя аб тэрмінах сяўбы і наступных фазах развіцця палявых культур, аб тэрмінах палявых і падрыхтоўчых работ, а таксама індыкацыйных сезонных з’яў мясц. прыроды, якія выкарыстоўваюцца паляводамі. Аналагічна складаюцца календары агародніка, лесавода, паляўнічага, рыбалова, пчаляра і інпі. К. п.. якія характарызуюць сезонную дынаміку геасістэмы ў цэлым, змяшчаюць звесткі аб 100—150 пайб. характэрных і лёгка пазіральных мясц. сезонных з’явах прыроды, пезалежпа ад кампаненту прыроды, у якім япы адбываюцца. Сучасныя К. п. ляспой зопы змяшчаюць каля 40 % індыкапыйных з’яў з сезоннай дынамікі црэў і кустоў, 25— траў, 15— метэаралагічных і гідралагічпых з’яў, 15— з жыцця птушак (даныя пры-