• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Прыродакарыстанпе і а х о в a іі р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 38,2 % тэр. (22,6 % ворных зямель, 14,9 % сенажацей і пашаў). Асп. землекарыстальнікі 21 калгас (53,1 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 11 дзяржгасаў (46,1 тыс. га с.-г. угоддзяў). Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 36, найвышэйшы 49, найніжэйшы 18. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочпая жывёлагадоўля, папіыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў, хім. і харч. прам-сці. У раёне Калінкавіцкі, Азарыцкі, Васілевіцкі лясгасы, зояы адпачыпку Асташкавічы. Ахоўныя помнікі прыроды: Галявіцкія дубы-волаты, Гарбавіцкія ельнікі, Астанкавіцкія дубы-блізняты. 3 раслін і жывёл, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца лілея царскія кучары, званок лілеялісты, чараўнік зеленакветны, драфа, чорнаваллёвая гагара, чорны бусел, барадатая пяясыць, даўгахвостая няясыць, звычаііны зімародак, рэмез, белая блакітніца, прасянка, звычайная пустальга, сіпуха, балотпая чарапаха, чаротная рапуха, сом, чорны апалон, жаўтушка тарфянікавая. На пач. 1982 у раёпе 13 тыс. іпдывідуальных і 47 калектыўных членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. КАЛШКАВІЧЫ, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. За 122 км ад Гомеля. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Пл. 13,9 км2. Размешчаны ў межах Палескай нізіны. Паверхпя запятай К. тэрыторыі плоская, агульнае паніжэнне ў бок Прыпяці, якая працякае на адлегласці каля 10 км ад горада. Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 18,7 °C, у студз.	6,5. абс. мінімум —37, максімум 38 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 575 мм.
    Агульная даўж. вуліц 74 км. Пл. вуліц, плошчаў, завулкаў 117 га. Зялёных пасаджэнняў 248,3 га, у т. л. садоў, сквераў, зял. масіваў 19,5 га, насаджэнііяў вуліц і плошчаў 9,8 га, газонаў і кветнікаў 0,5 га, на ўчастках індывід. забудовы 173,6 га, лесапарк 10 га. Даўж. лінейных пасадак 37 км. На 1.1.1982 у К. 44 калект. і 12,8 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. У лясным масіве вакол горада, па берагах рэк Прыпяць,
    Калінкавічы. Зялёныя насаджэнні на плошчы Леніна.
    Каліпагея: 1 — Нёеса; 2 — аспленіяпадобная.
    Каліцыум зялёны: 1 — агульны выгляд;
    2 — вертыкальны разрэз пладовага цела; з — споры.
    Ненач, Іпа зоны адпачынку. Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў, мэблевай, хім. прам-сці.н. в. Дзейкун. КАЛІПАГЕЯ (Calypogeia), род пячоначных імхоў сям. каліпагеевых. Вядома каля 90 відаў, пашыраных па ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі. У СССР 8 відаў. На Беларусі К. Нееса (С. neesiana), К. Мюлера (С. muelleriana) i К. аспленіяпадобная (С. trichomanis) трапляюцца на глебе і гнілой драўніне, у сырых месцах.
    Бледнаабо сінявата-зялёныя расліны, звычайна ўтвараюць невял. дыванкі. Сцябло ляжачае, даўж. 1—5 см, негалінастае ці слабагалінастае. Лісце косапрымацаванае, шырокаяйцападобнае да трохвугольна-яйцападобнага. Амфігастрыі (відазмененае лісце) круглыя, яйцападобныя або ныркападобныя, у К. Нееса цэльныя ці неглыбокавыемчатыя, у К. Мюлера i К. аспленіяпадобнай глыбокадвухраздзельныя. Каробачка са спорамі прадаўгавата-эліпсоідная, на доўгай ножцы, выходзіць з пладовага мяшка.	Г. Ф. Рыкоўскі.
    КАЛІСТЭГІЯ, род раслін сям. бярозкавых; тое, што павой.
    КАЛІФАРЫДЫ, сямейства насякомых атр. двухкрылых; тое, што мясныя мухі.
    КАЛІЦЫУМ (Calicium), род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных у абодвух паўшар’ях, многія растуць пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах. У СССР 28 (на тэр. БССР 7) відаў. Трапляюцца ў цяністых лясах на кары хвойных і лісцевых парод дрэў, на гнілых пнях і ствалах, радзей на паверхні скал.
    Слаявіна ў выглядзе тонкай парашкападобнай, зярністай або бугрыстай корачкі (часам невыразнай на субстраце). Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках выш. да 0,5—2 мм, з шырокім дыскам. Сумкі цыліндрычныя або булавападобныя, 8-споравыя. Споры падоўжапыя, 1—2-клетачныя, цёмна-шэрыя да карычневых з перацяжкай пасярэдзіне.
    На Беларусі найчасцей на старой кары бярозы, елкі, дубу і інш. расце К. зялёны (С. viride). Слаявіна зярніста-бародаўчатая, шаравата-зялёная або зеленавата-жоўтая. Пладовыя целы на светлых ножках выш. да 2 мм, потым чорных і бліскучых. Пладовыя галоўкі конусападобныя, з пукатым буравата-чорным дыскам. Споры авальныя, 2-клетачныя, цёмна-карычновыя. Трапляюцца таксама К. яловы (С. abietinum), К. дубовы (С. quercinum) і іпш.
    Н. М. Кабзар. КАЛІЦЭЛА (Calycella), род сумчатых грыбоў сям. гелоцыевых. Сапратрофы па раслінпых рэштках, драўпіне. У СССР, у т. л. на Беларусі, у мяшаных лясах на ствалах паваленых дрэў пашырапа К. ц ы т р у с а в а я (С. суtrina).
    Пладовыя целы (апатэцыі) дыям. да 3 мм, варонка-. потым сподкападобныя або плоскія, на кароткіх і тоўстых белаватых ножках, воскападобныя да мясістых, лімонна-жоўтыя, растуць вял. групамі. Край апатэцыю гладкі, без раснічак. Сумкі булавападобна-цыліндрычвыя. Споры эліпсоідныя да верацёнападобных. бясколерныя, звычайна аднаклетачныя.
    КАЛІШЭВІЧ Сяргей Уладзіміравіч (15.9.1903, г. Драгічын —8.12.1971), беларускі сав. вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін. Канд. біял. н. (1941). Дацэнт (1947). Чл. КПСС з 1944. Скончыў БСГА (1926). У 1934—71 на кафедры фізіялогіі раслін БДУ: асістэнт, дацэнт, дэкан біял. ф-та (1948—52), з 1960 заг. кафедры. Навук. працы па даследаванпю фарміравання пластыднага апарату раслін пад уплывам фактараў навакольнага асяроддзя. Высвятляў прычыпы і распрацоўваў эфектыўныя меры барацьбы з паляганнем с.-г. культур. Вывучаў рост і развіццё збожжавых на тарфяных глебах пры розным мінер. жыўленні, вільготнасці і аэрацыі глебы.
    КАЛІЭРГАНЁЛА (Calliergonella), род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядомы 1 від — К. завостраная (С. cuspidata), пашыраны ў асноўным у лясной зоне Паўн. паўшар’я, месцамі сустракаецца ў Паўднёвым. На Беларусі трапляецца на нізінных нябагнавых балотах, забалочаных лугах і ў вільготных лясах., па берагах рэк і ручаёў, расце звычайна на глебе. Торфаўтваральнік, садзейнічае забалочванпю лугоў.
    Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі буйныя, рыхлыя, зялёныя або жоўта-зялёныя. бліскучыя. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, даўж. 5— 2U см, перыста-галінастае, канцы сцябла і галінак завостраны. Лісце яйцападобнае ці прадаўгавата-яйцападобнае, з тупой закругленай верхавінкай і вастрыём, жылка кароткая і двайная або яе няма. Каробачка са спорамі падоўжанацыліндрычная, на пурпуровай доўгай ножцы. Вечка пуката-канічнае. Каўпачок клабукападобны. Спараносіць летам.
    Г. Ф. Рыкоўскі. КАЛІЭРГОН (Calliergon), род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядомы 14 відаў, пашыраных пераважна ў Галарктыцы. У СССР 6 відаў — балотныя і водныя расліны. На Беларусі на нізінных багнавых балотах трапляецца К. гіганцкі (С. giganteшп), у забалочаных лясах і лугах — К. сэрцападобны (С. согdifolium), на пераходных балотах — К. саламяна-жоўты (С. stramineum); на нізінных балотах Пд расце К. трохрадны (С. trifarium) — рэдкі для Беларусі від. Торфаўтваральнікі, дамінанты мохавага покрыва.
    Аднаабо двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі рыхлыя, светла-.
    С. У. Калішэвіч.
    жоўта-, саламяна-зялёныя, зялёныя, карычнева-зялёныя. Сцябло прамастойнае або ляжачае, простае ці няправільнаабо правільна-перыста-разгалінаванае. Лісце яйцападобнае або амаль круглае, з простай жылкай, з бясколернымі ці афарбаванымі вушкамі. Каробачка са спорамі яйцападобная або цыліндрычная. на чырванаватай доўгай ножцы. Вечка пуката-канічнае. Спараносіць у канцы вясны — пач. лета. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лістасцябловыя імхі.
    Г. Ф. Рыкоўскі. КАЛМАТКА (Filago), род аднагадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 40 відаў, пашыраных у Еўропе, М. Азіі, Паўн. Афрыцы. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 3. Лек., дубільныя і дэкар. расліны.
    К. п а л я в а я (F. arvensis, нар. назвы бледнік. касмотка. барадач) пашырана па ўсёй тэрыторыі. Расце на пясчаных глебах, папарах, схілах, каля дарог, у хваёвых лясах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Белашарсціста-лямцавая расліна выш. 15—30 см. Сцяблы адзіночныя, часта ад сярэдзіны разгалінаваныя. Лісце чаргаванае, сядзячае, лінейнае, суцэльнакрайняе. з кароткім вастрыём. Кветкавыя кошыкі дробныя, яйцападобныя, бледна-жоўтыя, па 2—7 у клубочках. Лісцікі абгорткі вострыя. пасля адцвітання зубчаста-растапыраныя, з шырокім плеўкавым краем. Краявыя кветкі песцікавыя, несапраўднаязычковыя, нітка-
    падобныя; сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя. Плод — падоўжаная дробная сямянка з чубком. Настой травы (збіраюць у час цвіцення) выкарыстоўваюць пры зубным болі і хваробах скуры. К. малая (F. minima) зрэдку трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце на палях, выганах, пустках. пясчаных мясцінах, узлесках. Цвіце ў ліп.— жніўні. Прыціснута-шэралямцавая расліна выш. 10—20 см. Сцяблы адзіночныя або шматлікія. Лісце лінейна-ланцэтнае, вострае. Кветкавыя кошыкі жаўтаватыя, па 3—6 у клубочках. Лісцікі абгорткі кілеватыя, лямцававаласістыя. К. германская, або звычайная (F. vulgaris),— рэдкі від, у навук. л-ры пазначана для Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Расце на пясчаных і камяністых мясцінах. Цвіце ў ліп.— верасні. Шарсціста-лямцавая расліна выш. 10—30 см. Сцябло прамастойнае. няправільна вілавата разгалінаванае. Лісце падоўжана-ланцэтнае. Кветкавыя кошыкі жаўтаватыя. па 20—30 у клубочках. Лісцікі абгорткі падоўжаныя, кілеватыя. Сямянкі без чубкоў. Вырошчваюць як дэкар. расліну.
    I. М. Ляховгч.
    КАЛОДЗЕЖ. тое, што студня.
    КАЛОДЗЕЖПЫ РОУ. помнік прыроды рэсп. значэння (1963), геал. агаленне на паўд. ускраіне г. Гродна, каля в. Прынёманская. Даўж. яра 1,5 км, глыб. ў вусці каля 30 м. У агаленнях ускрываюцца азёрныя і марэнныя адклады познабярэзінскага зледзянення, асадкі александрыйскага міжледавікоўя, флювіягляцыяльныя пяскі і марэна дняпроўскага зледзянення. Лінза міжледавіковых парод выходзіць на паверхню ў бартах яра на адлегласці 620—855 м ад вусця і ўскрыта свідравінамі на працягу 500 м упоперак яго. Бачная макс. магутнасць міжледавіковай тоўшчы 9,1 м. Складзена з азёрных дробнадэтрытавых сапрапелітаў, гумусаваных супескаў і суглінкаў з праслойкамі пяску і торфу. Арганагенныя і гумусаваныя адклады К. Р.— багацейшае месцазнаходжанне рэшткаў выкапнёвых раслін — пылку, пладоў і насення кветкавых раслін, шышак хвоі. спораў папараці, дзеразы і імхоў, вегетатыўных органаў балотных раслін, адбіткаў лісцяў дрэў, створак дыятамей; рэшткаў жывёл — прасцейшых ракападобных (астракод) і насякомых. Вызпачана каля 200 відаў кветкавых і вышэйшых споравых раслін. 96 Bi­flay дыятомавых водарасцей і 26 відаў астракод. У азёрна-балотнай тоўшчы адлюстравана доўгая гісторыя ўсяго міжледавікоўя. якому папярэднічала познабярэзінскае позналедавікоўе і пачатак дняпроўскага зледзяпенпя. За межамі лінзы міжледавіковых адкладаў. у флювіягляцыяльных пародах яе трапляюцца глыбы кангламератаў, што ўтварыліся пры цэментацыі карбанатным растворам гравійна-галечна-валуішых адкладаў дняпроўскага часу. Глыбы