• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Расліна выш. 10—15 см, з голымі тупачатырохграннымі сцябламі. Лісце супраціўнае, сядзячае, лінейнае, вострае, па краі шурпатае. каля асновы зрослае. Кветкі ружовыя або чырвона-ліловыя, у галоўчатых суквеццях, абкружаных 6 плеўкавымі прыкветкамі; пялёсткі з
    маленькімі падоўжанымі ногцікамі і адваротнаяйцападобнымі, выемчатымі пласцінкамі, чашачка трубчастая, перапончатая, з 5 тупымі зубцамі. Плод — падоўжана-авальная каробачка. Насенне дробнае, маршчакаватае.
    КАЛ ЬЦАВАННЕ 1ІТУШ АК, прыжыццёвае мечанне дзікіх птушак кольцамі для вывучэння іх біялогіі; адзін з метадаў мечання жывёл. К. п. з навук. мэтай упершыню ўведзена ў Дапіі (1899). На Беларусі прыменена ў 1917, рэгулярна робяць з 1946. За 1946—80 акальцавана болып за 34 тыс. асобіп. Цэнтры па К. п.— паляўніча-запаведная гаспадарка Белавсжская пушча, Бярэзінскі біясферпы запаведнік, Віцебскі пед. ін-т, Пінскі краязпаўчы музей, Ін-т заалогіі АН БССР, Прыпяцкі дзярж. запаведнік, БДУ, Мінская цэптр. станцыя юннатаў. Працамі па К. п. кіруе Секцыя кальцавання Бел. рэгіянальнай камісіі па вывучэнню міграцый птушак.
    Злоўленую птушку нальцуюць нажнымі алюмініевымі, пластмасавымі каляровымі, ашыйнікавымі кольцамі, кольцамі на крылах, дзюбе (з нумарам, адрасам), рэгіструюць час і месца кальцавання. Пры індывідуальным кальцаванні вывучаюць паводзіны асобных птушак. Пры масавым — выяўляюць месцы зімовак, хуткасць руху пры пералётах, асаблівасці рассялення і «вернасць дому». стан і пашырэнне папуляцый, прычыны гібелі ў прыродзе. шляхі пераносу птушкамі паразітаў і ўзбуджальнікаў хвароб, вывучаюць пытанні, звязаныя з аховай птушак у асобных рэгіёнах і ў сусв. маштабе. і інш.
    Лгт.: Кольцеванне в пзученнн мнграцнй птпц фауны CCGP.— М., 1976.
    М. С. Долбік. КАЛЬЦАВАЯ ГНІЛЬ БУЛЬБЫ, гл. ў арт. Бактэрыяльныя хваробы раслін.
    КАЛЬЦАВОЕ РАДОВІШЧА ГЛШ. каля паўн.-ўсх. ускраіны в. Пушча Віцебскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльпымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Папярэдпе разведаныя запасы 9,5 млн. м3. Гліны бурыя, чырвона-бурыя, карычневыя, шчыльныя, вязкія, высокапластычныя, з тонкімі пясчанымі праслойкамі і ўключэннямі жвіру; гліністых часцінак драб ней за 0,01 мм у іх 39—97 %. Магутпасць карыснай тоўшчы 1,4— 8 м, ускрышы (пяскі, марэнпыя супескі) 0,1—3,5 м. Карыспая тоўшча падсцілаецца марэннымі супескамі. Гліны прыдатныя на вытв-сць керамзітавага жвіру. Радовішча не распрацоўваецца.
    1 СООБШЙ БЮРО НОЛЬЦ
    MOSKWA A 17537
    Да арт. Кальцаванне птушак. Нажныя кольцы.
    ^кольШ Ш 1753]^
    КАЛЬЦЬШ [лац. Calcium, назва ад лац. calx (calcis) вапна], Са, хім. элемент, па пашырэнню ў зямной кары займае 5-е месца.
    Сярэдняя колькасць К. ў зямной кары 2,96 % па масе. пераважна ў ніжняй частцы. Намнажаецца ў карбанатах (32,5 %), асн. пародах (7,3 %). Утварае шматлікія 1 разнастайныя мінер. злучэнні (385 мінералаў), з іх найб. пашыраны мел, даламіт, кальцыт, ангідрыт. араганіт, гіпс 1 інш, Карбанат К. СаСОз — адзін з самых пашыраных у зямной кары злучэнняў. К. належыць значная роля ў асадкавым цыкле міграцыі хім. элементаў. у гіпергенным пародаўтварэнні і развіцці ландшафтаў.
    Сярэдняя колькасць К. ў платформавым чахле Беларусі 8,5 %, у пясках 3,4, глінах 2,2, карбапатах 21,6 %. У глебах канцэнтрацыя элемента залежыць ад саставу мацярынскіх парод і кліматычных умоў глебаўтварэппя. На Беларусі найб. багатыя на К. тарфяна-балотныя глебы (2,8— 4,6 %) і дзярнова-падзолістыя сугліпістыя (2,3—2,9%). У дзярновакарбанатных глебах К. 1,4—1,6 %, дзярпова-падзолістых па лёсах 0,7— 0,9 %, дзярнова-палева-падзолістых супясчаных і пясчапых адпаведна 0,5—0,8 і 0,2—0,5 %. Адзначаны вы-
    Кальраўшыя парастканосная: 1 — агульны выгляд; 2 — кветка; 3 — плод; 4 — насенне.
    СООБШЙ БЮРО кольц
    MOSm С 67803
    I MOSKWA
    I X 80392
    
    нас К. з верхніх гарызонтаў глеб і намнажэнне яго ў ілювіяльным гарызонце. Рэгуляваннс кругаабароту К. ў глебах спрыяо павышэнню ўраджайнасці с.-г. культур. Упясенне CaO + MgO ліквідуе лішнюю кіслотнасць і змяншае плошчу зямель, якія патрабуюць вапнавання глебы. К.— важная складаная ч. прыродных водаў, разам з магпіем вызначае жорсткасць вады, месцамі ўтварае прэснаводныя вапнавыя адклады. У Прыпяцкім прагіне (каля Ельска і Нароўлі) выяўлены бром’ёдзістыя і серавадародныя расолы хларыднапатрыева-кальцыевага саставу, якія можна ўжываць у лекавых мэтах. У вапняковых адкладах падземпыя воды вышчалочваюць СаСО3, з чым звязаііа развіццё карсту. У рачных водах Беларусі колькасць К. ад 7,6 мг/л (р. Убарць) да 65—73,2 мг/л (воды бас. Нёмана). Найб. высокая колькасць К. вызначана ў рачных водах бас. Нёмана, Сажа і асобных прытокаў Прыпяці. Колькасць К. ў глебава-грунтавых водах вагаецца ў значных межах: ад 154,4 мг/л у дзярнова-карбанатных глебах да 26,1 мг/л у дзярнова-падзолістых супясчаных і пясчаных. Расліны атрымліваюць К. з глебы. Па іх адносіпах да К. расліпы падзяляюцца на кальцэфілы, якія добра растуць на багатых К. глебах, і кальцэфобы, якія растуць на кіслых і нейтральных глебах. У попеле раслін К. ўтрымліваецца: бярозы 28—50 %, вольхі 42—45, грабу да 40, хвоі 37 %. Менш К. ў сене лугавых траў і асоках—14 %. У культурных раслінах сярэдняя колькасць К. (мг/кг палявой вільготнасці раслін): у капюшыне 13 000, сцяблах лёну 11800, у бульбе 3300, зерні жыта 1350, ячмепю 1270.
    К. — бгягенны элемент, неабходны для нармальнага працякання жыццёвых працэсаў. Ён прысутнічае ва ўсіх тканках і вадкасцях жывёл і раслін. У асобных арганізмах колькасць К. дасягае 38 %, у чалавека 1,4—2 %. У жывёл, якія маюць шкілет, да 97—99 % Квыкарыстоўваецца як буд. матэрыял: у беспазваночных у выглядзе СаСО3, у пазваночных у выглядзе фасфатаў. Жывёлам К. неабходны ў працэсах згусання крыві, асаджэння казеіну. для актывізацыі асобных ферментаў. К. удзельнічае ў фотасінтэзе, утварэнні бялкоў, арган. кіслот і інш. Пры парушэнні фосфарнакальцыевага абмену ў маладых жывёл і дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — змены суставаў і будовы шкілетаў. Прэпараты з К. змяншаюць павышаную пранікальнасць крывяносных сасудаў, маюць процізапаленчае дзеянне, ужываюцца для лячэння алергічных захворванняў і інш. Шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне гіпс і мел. Пры вывучэнні працэсаў мінер. абмену выкары-
    стоўваецца радыеактыУны ізатоп К. ,5Са.
    Літ.: Б о р д о н В. Е. Краткнй очерк геохнмнн крпсталлііческого фундамента п осадочного чехла Белорусснн.— Мн., 1978; Геохнмнческяе провннцнн покровных отложеннй БССР.— Мн., 1969; А л нс ii е в іі ч М. К. н др. Хпмпческнй состав почвенно-грунтовых вод Белоруссіін.— Весці АН БССР. Сер. сельскагаспадарчых навук, 1977, № 3; Чертко Н. К. Геохнмпя ландшафта.— Мн., 1981.
    М. К. Васілеўская. КАЛЬЦЫТ [ад лац. calx (calcis) вапна], вапнавы шпат. пародаўтваральны мінерал кл. карбанатаў, СаСО3. Часта мае ізаморфныя дамешкі Mg, Fe, Mn, Co, Zn, Sr, Ba i мех. ўключэнні (бітумы, гліністыя i вуглістыя часцінкі і інш.). На Беларусі пашыраны ў палеазойскіх (з ардовіку), мезазойскіх і кайназойскіх адкладах як асноўны кампанент вапняку, мелу, мергелю', як акцэсорны мінерал — у пародах крышт. фундамента, рыфею, венду і кембрыю. Пароды, складзеныя ў асноўным з К. (мел, мергель) — сыравінная база для цэментнай прам-сці (вытв. аб’яднанне «Ваўкавыскцэментнашыфер», Крычаўскі цэментна-шыферны камбінат), прыдатныя на вытв-сць вяжучых матэрыялаў, на вапнаванне кіслых глеб.
    Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме; звычайна агрэгаты ад буйной (мармур) да скрытай зярністасці, нацечныя формы. Добра аграненыя крышталі трапляюцца ў пустотах. 3 К. складзены шматлікія рэшткі выкапнёвай фауны 1 водарасцей. Бясколерны, белы, часта афарбаваны дамешкамі ў розныя адценні. Цв. 3, шчыльн. 2600—2800 кг/м3. Паходжанне ў асноўным асадкавае (гл. Карбанатанамнажэнне'), гідратэрмальнае, нантактна-метамарфічнае, магматычнае, гіпергеннае.	I. I. Ур’еў.
    КАЛЬЦЫТЫЗАЦЫЯ. 1) працэс замяшчэння даламіту кальцытам, які вядзе да ператварэння даламітавых горных парод у вапнякі (раздаламічванне або дэдаламітызацыя). 2) Запаўненпе кальцытам кавернаў, пустот і трэшчын у горных пародах. 3) Метасаматычнае замяшчэнне розных мінералаў кальцытам. Працэсы К. звязаны пераважна з гідратэрмальнай дзейнасцю, другасным мінералаўтварэннем у зоне вадозных водаў, утварэннем кор выветрывапня. Гідратэрмальная К. можа суправаджацца фарміраваннем рудных канцэнтрацый рэдкіх і рассеяных элементаў. На Беларусі найб. значныя праяўленні К.— у вулканагенных тоўшчах венду і дэвону, франскай падсалявой карбанатнай тоўшчы верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну і ўздоўж зон тэктанічных парушэнняў у пародах крышт. фундамента.	і. і. Ур’еў.
    КАЛЬЦЭФІЛЫ [ад лац. calx (calcis) вапна+грэч. phileo люблю], расліны, якія добра растуць на глебах, багатых кальцыем. Для адпаведных глебавых умоў могуць разглядацца як індыкатарныя расліны. Пераважаюць К. ў паўд.-ўсх. абласцях Еўрап. ч. СССР, дзе глебы шчолачнай ці нейтральнай рэакцыі. 3 флоры Беларусі да К. палежаць вятроўнік шасціпялёсткавы, лістоўніца еўрапейская, піхта белая, лішайнікі леканора чорная, пармелія цёмна-бурая, кладонія цёмна-зеленаватая і інш. Параўн. Кальцэфобы.
    КАЛЬЦЭФОБЫ [ад лац. calx (cal­cis) вапна+грэч. phobos страх], расліны, якія адмоўна рэагуюць на наяўнасць солей кальцыю ў глебе і добра растуць на глебах з кіслаіі ці нейтральнай рэакцыяй. 3 флоры Беларусі да К. належаць падвей похвенны, расіца круглалістая, падбел звычайны, лішайнікі пельтыгера бураватая, шматлікія віды з роду кладонія і інш. Параўп. Кальцэфілы. КАЛЮВШ, к а л іо в і я л ь н ы я а дклады (ад лац. colluvio скопішча), абломкавыя абвальныя і асыпныя намнажэнні на схілах узвышшаў і ў іх падэшве, якія перамясціліся пад дзеяннем сілы цяжару; у гэтым сэнсе проціпастаўляецца дэлювію. Некаторыя даследчыкі да К. адносяпь
    усе схілавыя адклады (у т. л. дэлювіяльныя і саліфлюкцыйныя). Фарміруецца К. на схілах стромкасцю не менш 15—20°, таму найб. характэрны для горных раёнаў. На Беларусі мае абмежаванае пашырэнне, трапляецца ў падэшве стромкіх схілаў рачных далін, яроў, кар’ераў і насыпаў, радзеп узгоркаў і град. Утварае шлейфы магутнасцю некалькі метраў, у месцах развіцця апоўзняў — да 10—20 м.
    Зрэдку ў разрэзе ледавіковых тоўшчаў вылучаюцца гляцыякалювіяльныя адкліады, якія ўтварыліся пры спаўзанні па схілах ледавіка невял. мас расталага марэннага матэрыялу. Залягаюць у падэшве ці з паверхні марэнных пластоў, складзены з праслойкаў пясчанага і марэнападобнага матэрыялу, магутнасць 0,3—0,4 м. Адзначаны ў даліне р. Мар’янка, кар’еры Левая Руба (Віцебскі р-н), геал. агаленнях каля Бабруйска, Лоева і інш, месцах.