• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    КАМЕНКА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,75 км, найб. шыр. 0,25 км. Пл. вадазбору 17 км2. Катлавіна выцягнута з Пп на Пд, на У і 3 акружана балотам, якое ўкрыта лесам і хмызпяком. Паўд., паўд.-зах. і паўн. схілы выш. да 7—10 м, стромкія, параслі хмызняком, паўд.-ўсх. выш. да 2—5 м, участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,95 км) умерана звілістая, ва ўсх. ч. возера ўтварае невял. залівы. На Пд злучана ручаём з воз. Закаменка. На Пд ад возера в. Каменка.
    КАМЕНКА, пізіннае балота на ПдЗ Валожыпскага р-на, у вадазборы аднайменнай ракі. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 0,9 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 19 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,1 млн. т. Асушана 0,4 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях лес з хвоі і бярозы. часткова хмызняк.
    КАМЕНКА, зона адпачынку мясц. згіачэыня на тэр. Чавускага р-на, за
    У зоне адпачынку Каменка.
    45 км на У ад Магілёва, на беразе р. Проня. Устаноўлена ў 1981. Пл. 3,4 тыс. га. Разлічана па адначасовы адпачынак 7,7 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку. КАМЕНКАУСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, каля паўд. ускраіны в. Каменка Чачэрскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі кампанскага яруса (верхпі мел). Перспектыўныя запасы 56,5 млн. т.
    Мел белы, шараваты, шчыльны. месцамі трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю, каля ўскрышы запясочаны; СаО у ім 49—54 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 2,5-—3 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 4—14,2 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне кіслых глеб. як карбанатны кампанент цэментнай шыхты. Радовішча не распрацоЎваецца. КАМЕНКАУСКАЕ РАДОВIІНЧА МЕЛУ I МЁРГЕЛЮ, каля в. Каменка Крычаўскага р-па. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туропскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 46 млп. т, перспектыўныя 44.1 млн. т.
    Па колькасці гліністага матэрыялу карысная тоўшча падзяляецца на 3 гарызонты: верхні, сярэдні і ніжні, Верхні гарызонт складзены з шэрага гліністага мелу (магутнасць у сярэднім 4,3 м, СаСОз да 8’0 %), сярэдні — з светла-шэрага мелавога мергелю (магутнасць 2,5 м, СаСОз да 72 %), ніжні — з белага чыстага мелу (магутнасць 20 м, СаСО3 88 %). Мел і мергель шчыльныя, месцамі запясочаныя. з няроўным закарставаным покрывам (глыб. карставых варонак 0,5—1,5 м, шыр. 30—40 м). Агульная магутнасць карыснай тоўшчы 19,3—32,7 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,5—9 м. Мел і мергель пры ўмове дамешку 2—6 % глін прыдатныя на выраб цэменту. Радовішча распрацоўваецца Крычаўскім цэментна-шыферным камбінатам.
    М. Ф. Янюк. КАМЕНКАУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 1,4 км на У ад в. Каменка Мазырскага р-на. 2 лінзападобпыя паклады звязаны з капцовамарэннымі адкладамі дняпроўскага зледзяпення. Разведаныя запасы 606 тыс. м3, перспектыўныя 792 тыс. м3.
    Пяскі шэрыя, жаўтаватыя, дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі з праслоямі буйназярністых і тонказярністых пяскоў. Гліністых 1 пылаватых часцінак у іх да 2 %. Магутнасць неабводненай карыснай тоўшчы 5— 18,4 м, ускрыпіы (тонказярністыя пяскі, супескі са жвірам 1 галькай) 0,2—6 м. Пяскі прыдатныя для тынкавальных і муровачных раствораў, з дамешкам буйных фракцый — на выраб бетону. Радовііпча распрацоўваецца трэстам Мазырсельбуд.
    КАМЕНКАУСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля паўн.-ўсх. ускраіны в. Каменка Гарадоцкага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінз звязаны з марэннымі адкладамі паазерскага зледзянепня.
    Перспектыўныя запасы 632 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровая парода жоўта-шэрая, буравата-жоўтая, з праслоямі і лінзамі розназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ёй 29—71 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,8—3 %, у жвіры 0,5—1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,3—6,3 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,4—2,7 м. Карысная тоўшча падсцілаецца пяскамі і супескамі. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАМЕНКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Каменка Смалявіцкага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 550 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, жаўтавата-шэры, з лінзамі і праслоямі розназярністага пяску; жвіру. галькі, валуноў 6—7 %. Пяскі-адсевы розназярністыя. палевашпатава-кварцавыя, месцамі слабагліністыя; гліністых і пылаватых часцінак 0,2—1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,6—26,3 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі) 0.2—5.5 м. Жвір і пясок прыдатныя як чыг. баласт, запаўняльнік бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча распрацоўваецца буд. трэстам г. Барысава.
    КАМЕНКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ. за 0,3 км на ПдУ ад в. Каменка Мсціслаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі р. Рамясцвянка. Разведаныя запасы 165 тыс. м3.
    Суглінкі шэрыя, цёмна-шэрыя, пясчаністыя. шчыльныя, месцамі з праслойкамі тонказярністага пяску; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 30— 54 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,8—3,1 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, супескі) 0,2—2 м. Карысная тоўшча падсцілаецца тонказярністымі пяскамі. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАМЕННАВУГАЛЬНАЯ СІСТЭМА, к а р б о н [ад лац. carbo (carbonis) вугаль], 5-я знізу сістэма палеазойскай групы (гл. Геалагічнае летазлічэнне). Падзяляецца на 3 аддзелы і 6 ярусаў (гл. табліцу).
    Падзел каменнавугалыіай сістэмы (рэгіянальная стратыграфічная схема, 1981)
    Аддзел
    Ярус (век)
    Верхні
    гжэльскі
    Сярэдні
    маскоўскі башкірскі
    Ніжні
    серпухаўскі
    візейскі
    турнейскі
    Упершыню на тэр. Беларусі адклады К. с. ііаводле вывучэння фарамініфер устаноўлепы ў 1949 у раёне Даманавіч (Салігорскі р-н). Пашы-
    раны ў Прыпяцкім прагіне і на крайнім ПдЗ (Валынская монакліналь). У Прыпяцкім прагіне прадстаўлепы ўтварэннямі ўсіх аддзелаў і ярусаў (верхнекаменнавугалыіыя адклады вылучаны ўмоўна). Залягаюць на розных ч. дэвону або на пародах крышт. фундамента (паўн. схіл Укр. крышт. шчыта), перакрываюць іх пермскія або болып маладыя адклады.
    Ніжнекаменнавугальныя адклады найб. пашыраны ў Прыпяцкім прагіне, прадстаўлены пясчана-гліністымі (тур-
    г	 Мяжа наменнавугальных адкладаў
    Ізалініі глыбінь залягання наменнавугальных адкладаў (праведзены праз 1ОО м)
    ГЛЫБШЯ ЗАЛЯГАННЯ ПАВЕРХНІ
    КАМЕННАВУГАЛЫІЫХ АДКЛАДАЎ
    мейскі ярус) і пясчана-глініста-карбанатнымі (візейскі ярус, серпухаўскі ярус) пародамі. Іх магутнасць у прагіне (залежыць гал. чынам ад структурных умоў) ад некалькіх метраў на купалах да 60—800 м у міжкупальных паглыбленнях. Сярэднекаменнавугальныя адклады ў Прыпяцкім прагіне пашыраны значна менш, залягаюць са стратыграфічнай нязгоднасцю на адкладах серпухаўскага або візейскага ярусаў, радзей верхняга дэвону і крышт. фундамента. Прадстаўлены пяскамі, пясчанікамі, алеўралітамі, глінамі, вапнякамі, радзей даламітамі, мергелямі (башкірскі ярус) і пераважна пясчана-гліністымі пародамі (маскоўскі ярус). Для ад-
    кладаў характэрны рытмічная і цыклічная будова, фіялетавая, гарчычная і бэзавая, часта стракатая афарбоўка. Магутнасць сярэднекаменнавугальных адкладаў (макс. 490 м) падпарадкавана той жа заканамернасці, што і верхнекаменнавугальных. Верхнекаменнавугальныя адклады, вылучаныя ў асташкавіцкую світу (гжэльскі ярус), маюць найменшае пашырэнне ў Прыпяцкім прагіне 1 прадстаўлены стракатаколернымі глінамі з частымі праслоямі пясчанікаў, алеўралітаў, радзей даламітаў. Магутнасць асташкавіцкай світы да 26 м.
    Агульная магутнасць адкладаў К. с. ў Прыпяцкім прагіне ад некалькіх метраў (на саляных купалах) да 1000 м і болып у міжкупальпых паглыбленнях. На .крайнім ПдЗ Беларусі кам.-вуг. адклады прадстаўлены толькі адкладамі верхняй ч. візейскага яруса. Залягаюць на сілурыйскіх пародах і перакрываюцца пародамі юрскага ўзросту. Адклады карбону (башкірскі ярус) перспектыўныя на выяўленне высокагліназёмнай сыравіны — баксітаў, даўсаніту, утрымліваюць шматлікія непрамысл. пласты бурага вугалю, праслоі гаручых сланцаў.
    Літ.: Ке д о Г. II., Голубцов В. К., Демпденко Э. К. Стратяграфпя каменноугольных отложенпй Белоруссіш.— У кн.: Матерпалы по стратнграфші Белоруссіш. Мн., 1981.
    Н. С. Някрата.
    КАМЕННАВУГАЛЬНЫ ПЕРЬ'ІЯД, к а р б о н, 5-ы перыяд ад пачатку палеазойскай эры геал. развіцця Зямлі, на працягу якога нампожыліся адклады каменнавугальнай сістэмы. Пачаўся каля 350 млн. г. пазад і цягнуўся прыкладна 75—65 млн. г (гл. Геалагічнае летазлічэнне).
    У пачатку К. п. (турнейскі век) адбыліся агульнае апусканне Усх.-Еўрап. платформы і наступанне на яе мора. На Беларусі яно заняло б. ч. Прыпяцкага прагіну, астатняя тэр. на працягу ўсяго К. п. заставалася сушаю. Турнейская трансгрэсія распаўсюджвалася з Дняпроўска-Данецкай, магчыма. Маскоўскай і Львоўскай упадзін. Найб. інтэнсіўна апускаўся Пд Прыпяцкага прагіну (Ельская дэпрэсія), дзе намножылася магутная (да 300—350 м) тоўшча пясчана-гліністых адкладаў. Абласцямі зносу ў гэты час былі Украінскі шчыт, Варонежская і Бел. антэклізы і астравы ў Прыпяцкім прагіне. У канцы турнейскага веку адбылося агульнае падняцце тэр. і адступанне мора з б. ч. Прыпяцкага прагіну. У пачатку наступнага, візейскага. веку тэр. ўпадзіны прадстаўляла сабой нізкую слабапарэзаную раўніну з невял. прэснымі вадаёмамі, у якіх намнажаліся пераважна алеўрыта-гліністыя і пясчаныя адклады з праслоямі вугалёў. У сярэдзіне візейскага веку (бобрыкаўскі гарызонт) у выніку нязначнага апускання плоскай тэр. прагіну ўтварыўся вялізны прэснаводны басейн, які часам меў сувязь з морам Дняпроўска-Данецкай упадзіны. Намножыліся адклады глініста-каалінавай тоўшчы. Пасля невял. падняццяў у канцы бобрыкаўскага часу, у пачатку наступнага, тульскага часу зноў адбылася невял. трансгрэсія, стварыліся ўмовы для намнажэння вугляносных адкладаў. У 2-й пал. візейскага веку на тэр. Прыпяцкага прагіну ўсталяваўся стабільны марскі рэжым, які
    захаваўся амаль да канца ранняга карбону. У ім намнажаліся пераважна вапняковыя і глініста-вапняковыя адклады. Марскія басейны ранняга карбону на тэр. Прыпяцкага прагіну былі мелкаводнымі, з нармальнай салёнасцю і газавым рэжымам, пра што сведчаць багатыя рэшткі разнастайнай марской фауны і водарасцей у яго адкладах. У канцы раннекаменнавугальнай эпохі мора адступіла з Прыпяцкага прагіну. Пачатак сярэднекаменнавугальнай эпохі адзначаны новай трансгрэсіяй башкірскага веку. Башкірскае мора было мелкім, з асобнымі болып глыбокімі (да 50— 100 м) участкамі ў цэнтр. ч. прагіну, з разнастайнай і багатай марской фаунай. Адклады прадстаўлены чаргаваннем глін, алеўралітаў, пясчанікаў і вапнякоў, у ніжняй ч. з праслоямі вугалю. Пасля невял. рэгрэсіі канца башкірскага веку ў маскоўскім веку пачалося агульнае апусканне тэр. Прыпяцкага прагіну, б. ч. якога была занята мелкаводным морам, дзе намнажаліся пясчаныя. гліністыя і вапнавыя адклады. У познакаменнавугальную эпоху амаль уся тэр. Беларусі была раўніннай сушай. Толькі на невял. участках тыпу марскіх лагун у Прыпяцкім прагіне некаторы час прадаўжалася намнажэнне стракатаколерных гліністых адкладаў з частымі праслоямі пяскоў. алеўрытаў, радзей даламітаў з рэшткамі марской фауны.