Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
A. В. Мацвееў. КАЛЮНОЎ Уладзімір Мікадаевіч (н. 11.3.1934, г. Іванава Іванаўскай вобл.), беларускі сав. фізіёлаг. Д-р біял. н. (1977). Чл. КПСС з 1974. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). У 1960—75 і з 1977 (заг. лабараторыі) у Ін-це фізіялогіі АН БССР. У 1975— 77 заг. кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл БДУ. Навук. працы па вывучэнню фізіялогіі вегетатыўнай нерв. сістэмы. Даследуе біясінтэз, механізм дзеяння фактара росту нер-
вовай тканкі, яго ўплыў на развіццё і дыферэнцыяцыю сімпатычных нейронаў, на міжнейронныя сувязі. Распрацаваў эксперым. мадэлі, якія даюць магчымасць вывучаць адаптыўны гамеастаз.
Тв.: Рецепторная функцня спмпатнческнх ганглнев.— Мн., 1974 (разам з I. А. Булыгіным); Нсточнпкн кровоснабження н методы перфузлн снмпатнческнх ганглпев кошкн.— Мн., 1972. КАЛЮЧАІІЁРЫЯ, атрад рыб; тое, што акунепадобныя.
КАЛЯДЗІЦКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ I ГЛІН, каля в. Калядзічы Ваўкавыскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеняў мелу верхнемелавога і лінз глін палеаген-неагенавага ўзростаў залягае ў тоўшчы канцовамарэнных адкладаў сожскага зледзянення. Складзена з 2 участкаў: усходняга (па ПдУ ад в. Калядзічы, ч. яго на тэр. Мастоўскага р-на) і заходняга (за 1 км на ПдЗ ад в. Калядзічы). Разведаныя запасы мелу заходняга ўчастка (прамысл. значэнне маюць 4 лінзы мелу і 2 глін) 43,3 млн. т, перспектыўныя 44 млн. т, перспектыўныя запасы глін 3,3 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы мелу (уся не пройдзена) 6,6—50,6 м, ускрышы 0,2—18,8 м. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 3—26,4 м, ускрышы 0,3—15 м. Участак распрацоўваецца вытв. аб’яднаннем «Ваўкавыскцэментнашыфер». Разведаныя запасы мелу ў с х о дн я г а ўчастка 24,5 млн. т, перспектыўныя 34,3 млн. т, глін адпаведна 5,7 млп. т і 10,2 млн. т. Магутнаспь карыснай тоўшчы мелу (уся не пропдзена) 1—30 м, ускрыіпы (пяскі, супескі са жвірам і галькай) 0,4— 21 м. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 2—34,5 м, ускрышы 0,3—16,2 м. Участак не распрацоўваецца.
Мел белы. аднародны, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з уключэннямі крэменю, з вохрыстымі плямамі, у верх. ч. (0,5 м) запясочаны, СаО у ім.44— 55 %. Гліны цёмна-шэрыя, радзей жаўтавата-шэрыя, з тонкімі праслойкамі пылаватага пяску, тлустыя, шчыльныя, сярэднеі высокапластычныя. Мел і гліны прыдатныя на вытворчасць цэменту, мел — на выраб вапны, як вапнавае ўгнаеыне. М. Ф. Янюк.
КАЛЯНДАР (лац. calendarium літар. пазыковая кніжка; у Ст. Рыме даўжнік плаціў працэнты ў першы дзень кожнага месяца, г. зн. у календы), 1) сістэма злічэння працяглых прамежкаў часу, якія падзяляюцца на больш кароткія (гады, месяцы, тыдні, дні). Заснаваны на даных аб перыядычным руху нябесных свяціл і звязаных з імі астр. з’явах (змены дня і ночы, квадраў Месяца, пораў года). Асн. цяжкасці, што ўзнікаюць пры стварэнні К., звязаны з несувымернасцю паміж сабой сутак, месяца і года. Імкненне ўзгадніць гэтыя велічыні
пакладзена ў аснову трох тыпаў К.: месячнага (узгадняюцца суткі і сінадычны месяц), месячна-сонечнага (узгадняюцца суткі, месяц і год), і сонечнага (прыблізна ўзгадняюцца суткі і год).
У месячным К. працягласць месяца (сінадычнага, роўнага 29,5306 сут) звязваецца са зменаю квадраў Месяца, год (354 ці 355 сут) падзяляецца на 12 мес. працягласцю 29 і 30 сут папераменна; К. захаваўся ў некаторых народаў арабскіх краін 1 зараз. У месячна-сонечным К. змена квадраў Месяца ўзгадняецца з гадавым рухам Сонца, год у ім складаецца з 12 ці 13 сінадычных мес. (13-ы месяц дабаўляецпа 7 разоў у кожныя 19 гадоў). Сучаснае летазлічэнне развілося з стараж.-рымскага сонечнага К., у якім гал. адзінкай з’яўляецца трапічны год (365, 2422 сут). У 46 да н. э. Юлій Цэзар увёў т. зв. юліянскі К. (ці стары стыль) з сярэдняй працягласцю года 365,25 сут. Тры гады запар у гэтым К. мелі па 365 сут, а 4-ы, высакосны — 366. Памылку ў 1 сут. за кожныя 128 гадоў, што пры такім летазлічэнні набіралася. выправілі ў 1582 увядзеннем новага т. зв. «грыгарыянскага» К. (ці новага стылю). Сярэдняя працягласць года ў грыгарыянскім К. больш трапічнага толькі на 26 с, што дае памылку ў 1 сут за 3300 гадоў. Пачатак каляндарнага года, падлік гадоў (устанаўленне эры) — паняцці ўмоўныя. Стараж. славяне. у т. л. на тэр. Беларусі, першапачаткова разлік часу вялі па сезонах. Магчыма, выкарыстоўваўся і месячны К., у больш позні час — месячнасонечны. У канцы 10 ст. ў Ст. Русі з прыняццем хрысціянства выкарыстоўваўся юліянскі К., падлік гадоў вёўся ад «стварэння свету», якое быццам адбылося за 5508 гадоў да н. э. Пачаткам года лічылася 1 сак. (да 15 ст.), затым 1 вер. (да 1700). Указам Пятра I аб рэформе К. ў Расіі ўведзены новы пачатак года — 1 студз. і новая эра — ад «раства Хрыстова»; ім загадвалася дзень пасля 31 снежня 7208 ад «стварэння свету» лічыць 1 студз. 1700 ад «раства Хрыстова».
Большасць краін свету карыстаецца грыгарыянскім К. У СССР такі К. уведзены ў 1918, калі замест 1 лютага с. ст. сталі лічыць 14 лютага н. ст. Сучасны К. мае шэраг недахопаў: розная працягласць месяцаў, кварталаў, адсутнасць узгодненасці паміж лічбамі месяца і днямі тыдня. Пытаннем рэформы К. займаецца эканам. і сац. савет ААН.
2) Друкаванае выданне ў выглядзе табліцы ці кніжкі, якое ўтрымлівае пералік месяцаў, чыслаў, дзён тыдпя, пералік свят, астранамічныя звесткі. У СССР К. розных тыпаў (К. школьніка, для жанчын, спартыўныя, «Радзіма») выдаюцца масавымі тыражамі. Выданне К. на Беларусі мае шматвяковую даўнасць.
У сярэднія вякі К. былі амаль адзінай крыніцай ведаў (у т. л. і па прыродазнаўству) для шырокага кола чытачоў. У штогодніх календарах, якімі карысталіся на Беларусі, змяшчаліся звесткі аб прыродзе, парады па сельскай гаспадарцы. Звесткі пра частковыя і поўныя зацьменні Сонца і Месяца на 1523—43 прывёў Ф. Скарына ў «Пасхаліі» — заключнай ч. «Малой падарожнай кніжыцы» (Вільня, 1522). У 17 і 18 ст. на Беларусі былі пашыраны К., якія
друкаваліся на польск. мове ў Кракаве: «Рымскі і рускі каляндар» Ф. Нявескага (выдаваўся ў 1690—1724), «Каляндар польскі і рускі,... з часам сяўбы, ушчэплівання, пускання крыві, прыгатавання 1 ўжывання лякарстваў, выкладзеных у належным парадку» Е. Кастоўскага (1708, 1718), «Каляндар, пад знакам Сонца для Каралеўства Польскага..., да якога далучаны каляндар рускі, спосабы размнажэння, вырошчвання 1 догляду пладовых дрэў і апісанне сродкаў зберажэння гарадоў, вёсак або асобных дамоў ад перуновых выпадкаў» (1785). Папулярнымі былі К. Я. Пашакоўскага, які першы ў Вял. кн. Літ. пачаў складаць і выдаваць К. (1736—48), дзе разам з гіст., паліт., стат. звесткамі змяшчаліся і геагр. матэрыялы. Шмат звестак па геаграфіі Беларусі ў «Календары віленскім» (выходзіў у 1767—95). У ім на 1773 надрукавана каляровая карта Вял. кн. Літ.. у іншых — табліцы ўсходу і заходу Сонца, звесткі пра зоркі, планеты, мед., гасп. і інш. парады («Захаванне гароху», «Вывядзенне куранят толькі з дапамогаю цяпла, практыкаванае ў фальварну Шчучынскіх піяраў»), У 1776—1800 у Гродна выходзілі на польск. мове «Каляндар гаспадарчы» і «Каляндар гродзенскі» (у 1801—07 друкаваўся ў Вільні). У апошнім на 1780 апублікаваны звесткі пра вырошчванне садовых дрэў. збожжа, агародніны; на 1792 — «Парады, як захоўваць свойскую птушку, пра некаторыя вядомыя дрэвы і травы і пра тое, як іх ужываць на лекі 1 ў гаспадарцы». «Каляндар полацкі на 1799 год» змясціў артыкул пра коклюш (адно з першых апісанняў хваробы). Вялікую ролю ў пашырэнні звестак пра Беларусь адыграў «Каляндар Паўночна-Заходняга краю» на 1889 1 1890, які выходзіў у Маскве пад рэд. М. В. Доўнар-Запольскага. У календары на 1889 змешчаны табліцы рознасці часу паміж гарадамі Мінскай губ. і Пецярбургам, Масквой. Вільняй і Варшавай, матэрыялы аб параходстве па Дняпры, спіс кірмашоў на Беларусі (такія ж спісы былі ў «Календары беларускім», які выдаваўоя ў Магілёве ў 1785—96 на польск. мове), звесткі па медыцыне, пра хатнюю аптэку, дзеянне лякарстваў, памесячны распарадак хатніх, палявых і лясных работ. пра землі і насельніцтва Беларусі, геагр. нарыс пра тэр. Беларусі ў 9—12 ст. і інш. «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 і 1893 (Мінск, пад рэд. A. I. Слупскага) змяшчаў «Народны валяндар». складзены на аснове нар. прыкмет беларусаў, тэкстаў бел. абрадавых песень і прыказак, спіс чыгунак і параходстваў на Беларусі і інш. «Беларускі каляндар», што выдавала ў 1910—13 газ. «Наша ніва», у раздзелах «Сельская гаспадарка», «Рады для гаспадароў» апублікаваў артыкулы «Як ужываць мінеральны гной», «Як карміць лубінам», «10 запаведзяў для гаспадароў, як садзіць бульбу», «Як садзіць фруктовыя дрэвы», «Як з балота зрабіць сенажаць», «Як сушыць канюшыну», «Як рабіць кампост», «Як палепшыць пясчаную зямлю», «Папар», «Сяўба жыта», «Лубін», «Бульба». «Аб падсцілцы», «Агарод каля хаты» і інш. «Беларускі каляндар на 1914 год» (Бел. выдавецкае т-ва ў Вільні) радзіў, калі сячы лес для будаўніцтва, як ахоўваць капусту ад вусеняў, калі і як сеяць, расказваў, што такое селекдыя раслін 1 інш. К„ што выдаваліся ў 1921—39 на бел. мове ў Зах. Беларусі, змяшчалі звесткі пра флору і фауну. парады па жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, земляробству, агародніцтву і садоўніцтву, пчалярству і г. д. «Беларускі каляндар
на 1922 год» расказваў, як гадаваць коз і трусоў, як сеяць тытунь, адганяць кратоў, сушыць чарніцы і маліну. К. на 1925 апублікаваў звесткі пра Сонечную сістэму, пушчы Беларусі, каляндар цяжарнасці жывёлы; К. на 1928— арт. «Як ужываць мінеральныя ўгнаенні і колькі трэба іх даваць на дзесяціну 1 пад якія расліны», даваў парады па медыцыне. гігіене; на 1932—• арт. «Найгалоўнейшыя правілы пры складанні і завядзенні мэтазгодных севазваротаў», радзіў, як карміць карову, разводзіць суніцы і кармавую моркву, захоўваць гной пры зімовай вывазцы. «Беларускі гаспадарскі каляндар «Рольнік» на 1931 год» змяшчаў звесткі пра нар. каляндар па месяцах; «Беларускі народнагаспадарскі каляндар на 1936 год» расказваў пра выкарыстанне торфу на ўгнаенне, пра сяўбу лубіну, гадоўлю курэй і гусей. У «Беларускім сялянскім календары» (1937—39) змяшчаўся бел. нар. 1 метэаралагічны каляндар па месяцах; у раздзеле «Беларусы» былі рубрыкі: «Фізіка-геаграфічны агляд», «Дзе жывуць беларусы». «Даўжыня этнаграфічных межаў», «Велічыня прастору», «Паверхня», «Найвышэйшыя пункты», «Найбольшыя нізіны», «Клімат Беларусі», «Тэмпература паветра», «Паветраныя ападкі», «Йайважнейшыя рэкі», «Найбольшыя азёры», «Расліннасць Беларусі», «Фауна Беларусі», «Насельніцтва Беларусі», «Гаспадарчая дзейнасць», «Земляробчая культура», «Гадоўля скаціны», «Мінеральныя багацці Беларусі»; разнастайнымі былі 1 раздзелы «Сельская гаспадарка», «Лекарская помач», «Парады» і ініп,