• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Н. В. Богдан.
    КАКЦЫДЫ, ч а р в я ц ы і ш ч ытоўкі (Coccinea), падатрад насякомых атр. раўнакрылых. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне болып за 4 тыс. відаў, у СССР болып за 600. На Беларусі пайб. трапляюцца шчытоўка коскападобная (Lepidosaphes ulmi) і шчытоўка вярбовая (Chionaspis salicis), a таксама кашаніль польская (Porphyrophora polonica), кермес паўночны (Kermococcus quer­cus), ілжэшчытоўка слівовая (Sphaerolecanium prunastri), ілжэшчытоўка акацыевая (Parthenolecanium corni). Фітапаразіты. Самцы не кормяцца. Самкі і лічынкі кормяцца сокамі раслін.
    Даўж. 1—7 мм. Выразпы полавы дымарфізм. Самкі бяскрылыя, часта з рэдукаванымі нагамі, дарослыя нерухома сядзяць на раслінах, укрытыя воскападобнымі выдзяленнямі ў выглядзе лускавінак або шчыткоў. Самцы маюць адну пару крылаў, рухавыя. Лапкі ног у К. з адным кіпцюрыкам. Яйцы адкладваюць у яйцавы мяшок, пад цела або шчыток. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Даюць 1—3 пакаленні за год.
    В. I. Бяляўская.
    КАКЦЫДЫЁЗЫ, э іі м е р ы ё з ы, іпвазійныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца какцыдыямі. Пашыраны ў многіх краінах свету. Успрыімлівыя да К. свойскія і дзікія млекакормячыя, птушкі, паўзуны, рыбы (карпавыя). На Беларусі К. найб. адзначаецца ў маладняку курэй, трусоў, авечак. Жывёлы заражаюцца аацыстамі какцыдый праз забруджаныя корм ці ваду. К. адзпачаецца пераважна ў вяснова-летні перыяд, у жывёлагадоўчых комплексах сезоннасць не выражана.
    Праяўляецца хвароба стратай апетыту, схудненнем, прыгнечаным агульным станам. паносамі. пры значнай інвазіі жывёла гіне. Лячэнне: ізаляцыя хворых,
    какцыдастатычныя сродкі. Прафілактыка і меры барацьбы: ізаляваная гадоўля маладняку, дэзінфекцыя памяшканняў, выкананне вет.-сан. правіл утрымання і кармлення.
    Лгт.: Колабскнй Н. А., П а шк п н П. II. Кокціідііозы сельскохозяйственных жнвотных.— Л., 1974; Л е й тм а н М. 3. Амебназ, кокцпдпоз, балантядпаз п лямблноз.— 2 нзд.— Таіпкент, 1976.	A. I. Ятусевіч.
    КАКЦЫДЫІ (Coccidiida), атрад прасцейшых кл. спаравікоў. Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусв. фауне каля 1000 відаў. У БССР колькасць не ўдакладнена. Унутрыклетачныя паразіты эпітэліяльнай тканкі пераважна органаў стрававання беспазваночных (кольчатыя чэрві, малюскі), пазваночных жывёл і зрэдку чалавека. Вузкаспецыфічныя паразіты (пэўнаму віду і нават органу жывёл уласцівы пэўны від К.). Многія выклікаюць какцыдыёзы.
    Цела К. пераважна авальнае ці круглае. Ядро накшталт пузырка. У большасці К. жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія), полавага працэсу (гаметаганія) і спораганіі (апошняя адбываецца ў вонкавым асяроддзі). Боль-
    Да арт. Какцыды. Кермес паўночны: 1 — самец, 2 — самка.
    Кала эфіопская (сорт Мікалай).
    шасць К. маюць аднаго гаспадара (сям. Eimeriidae); у прадстаўнікоў сям. Aggregatidae два гаспадары (беспазваночпыя), у сям. Zenkesterellidae адзначаецца змена гаспадароў (пазваночнага і беспазваночнага).
    Лгт.: II в а н о в а П. С.. Мандрус о в А. Ф., Карасев Н. Ф. Кокцндпы днкого кабана в Белорусспн.— У кн.: Вопросы теорнн н практлкн ветерннарнн п зоотехннкп. Мн., 1970; Л н т в е н к ов a E. А., Кутовая Т. Е. Кокціідші некоторых впдов птііц Березннского заповеднпка.— У кн.: Березпнскнй заповедннк. ІІсследовання. Мн., 1975, в. 4; Жнзнь жпвотных. Т. 1. Беспозвоночные.— М., 1968, с. 120—123. Я. А. Лгтвянкова. КАКЦЫНЕЛІДЫ, сямейства жукоў; тое, што божыя кароукі.
    КАЛА, віды дэкар. раслін з роду зантэдэсхія (Zantedeslchia) сям. ароідных. Вядомы 9 відаў, пашыраных у Паўд. Лфрыцы. На Беларусі асаблівую папулярнасць у дэкар. садоўніцтве атрымала К. эфіопская (Z. ephiopica), сарты якой, дзякуючы здолыіасці цвісці ў асснне-зімовы перыяд, у асартыменце кветкавых культур займаюць 3-е месца пасля руж і рэмантантнага гваздзіка. Выкарыстоўваюцца ў гаршковай культуры і на зразанне (кветкі захоўваюцца ў букетах 10—15 дзён).
    Расліна знешне падобная да віду з флоры БССР — капытніка балотнага (гл. ў арт. Напытнік). Мнагалетнік выш. у сярэднім 100 см, з тоўстым членістым карэнішчам (багатае крухмалам) і доўгачаранковым стрэлкападобным шырокім лісцем. Кветкі дробныя, двухполыя, без калякветніка, з 6 і болып тычынкамі (у некат. сартоў прыемна пахнуць), сабраны ў суквецце— пальцападобны катах, абкружаны прыгожым белым яйцападобным пакрывалам. Плод — ярка-чырвоная ягада. Ценевынослівая і вільгацялюбная расліна, аддае перавагу кіслай, багатай гумусам глебе. Вырошчваецца ў цяпліцах і пакоях (на вокнах з паўн. і ўсх. бакоў) на сумесі з дзярновай, лісцевай, перагнойнай зямлі, торфу і буйназярністага пяску (4 : 1 : 1 : 1 : 2). Размнажаецца насеннем і атожылкамі (дзеткі на карэнішчы, аддзяляюцца пасля перыяду спакою ў жн.— верасні). У перыяд актыўнага росту і цвіцення (кастр.— крас.) патрабуе сістэматычнай паліўкі, рыхлення і падкормкі мінер. і арган. ўгнаеннямі. Сартавыя К. адрозніваюцца вонкавым выглядам, памерамі, разнастайнымі формамі і колерам пакрывала. Найб. пашыраны сарты з белым пакрывалам — Перл фон Штутгар, Мікалай. з зялёным — Грынланд, з жоўтым — Голдэн Эмперон, з ружовым — Сапрайз Гібрыдс.	' Н. Г. Дзячэнка.
    КАЛАДЗШОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 0,4 км па 3 ад в. Каладзіно Кіраўскага р-на. Ліпзападобпы паклад звязаны з капцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 1,03 млп. м3, перспектыўпыя 289 тыс. м3.
    ІІяскі шэрыя, жаўтаватыя, пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі слабагліністыя; жвіру і галькі ў іх да 14 %, гліністых і пылаватых часцінак 2.5—10 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—9,7 м. ускрышы (тонказярністыя пяскі, супескі) 0,2— 2.5 м. Падсцілаюць паклад жвірыстыя, моцнагліністыя пяскі. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатных блокаў, бетону, у
    дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАЛАДНЯНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1,5 км па Пн ад в. Бабічы Чачэрскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі кампанскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 1,5 млн. т.
    Мел белы, пісчы, шчыльны, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі сцяжэняў крэменю; СаО у ім 52—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 2—8 м. ускрышы да 5 м. Мел прыдатны на выраб вапны, як вапнавае ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАЛАДНЯНСКІ ЗАКАЗНІК-ЖУРАвіннік, мясц. значэння. Створаны ў 1978 на тэр. Столінскага р-ііа для захавапня ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1074 га (1983).
    Уключае 11 кварталаў Каладнянскага лясніцтва на тарфяным балоце вярховага тыпу з развітылы ўзгоркава-мачажыннымі комплексамі. * У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-пушыцава-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы; адзначаны багаты відавы склад сфагнавых імхоў.
    КАЛАДЫУМ ДВУХКОЛЕРНЫ (Саladium bicolor), шматгадовая клубневая расліна сям. ароідных. Радзіма — трапічпая Амерыка. На Беларусі вырошчваюць у пакоях, аранжарэях. Лісцева-дэкар. расліна.
    Лісце буйное, стрэлападобнае, па доўгіх чаранках, стракатае. Лісцевая пласцінка светла-зялёная, у цэнтры і ўдоўж бакавых жылак ярка-ружовая, з рэдка раскіданымі белымі плямамі па перыФерыі. Кветкі несамавітыя. сабраныя ў суквецці — катахі, акружаныя зеленавата-белым пакрывалам. Цвіце ў маі — жніўні. Размнажаюць дзяленнём клубняў і «дзеткамі». Саджаюць у сумесь дзярновай, лісцевай зямлі і торфу (2:1:1) з дабаўленнем пяску. Увосень, калі пачынае жаўцець і засыхаць лісце, яго зразаюць. сасуд з клубнямі ставяць у цёмнае, халаднаватае (да 16 °C) месца. Паліваюць раз у месяц. У лютым перасаджваюць, пераносяць у цёплае светлае месца. летам добра паліваюць. Існуе шмат сартоў, якія адрозніваюцца афарбоўкай лісця — Геркулес, Бетховен, Эмелін, ІОно і іпш.	В. М. Чартовіч.
    КАЛАЁДЫ (Onthopliagus), род насякомых сям. пласцініставусых жукоў. У сусв. фауне каля 1600 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. У СССР каля 60 відаў, з іх па Беларусі магчыма знаходжанне 20 відаў. Часцей трапляюцца К. караткарогі (О. nuchicornis), К. слабарогі (О. fracticornis), К.-карова (О. vacca), К.-бык (О. taiirus). К. карысныя як санітары глебы і глсбаўтваральнікі. Некат. віды з’яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі для гельмінтаў, якія паразітуюць у с.-г. жывёл.
    Цела жукоў кароткае (6—10 мм), з шырокай пярэдняспінкай, выразанай або выемчатай спераду. У самцоў галава і пярэдняспінка нярэдка з зубцамі, бугаркамі або рагамі. Афарбоўка чорная, надкрылы часта бурыя або жоўтыя з чорнымі плямкамі. Лічынкі развіваюцца ў земляных норках, напоўненых гноем, пад гноевымі кучамі.
    A. С. Шалапёнак.
    Калаеды: 1 — калаед-бык; 2 — калаедкарова.
    Да арт. Каламітавыя (рэканструкцыя).
    Да арт. Каланіяльныя водарасці. 1 — самфанема (кусцістая калонія); 2 — цымбела (частка студзяністай галіпастай калоніі); 3—педыяструм (шчыльнае злучэнне клетак у калоніі); 4 — табелярыя (частковае злучэнне клетак у калоніі).
    КАЛАЖАНКА, радовішча балотпых жал. руд за 3 км на Пн ад чыг. ст, Мытва Мазырскага р-на. Пластавы паклад звязаны з сучаснымі азёрнабалотнымі адкладамі. Разведаныя запасы 14,4 тыс. т.
    Балотныя жал. руды цёмна-бурыя. гароха1 бобападобнай структуры, радзей у выглядзе канкрэцыіі. забруджаныя пяском; Fe2O3 у іх 23 %. Магутнасць карыснай тоўшчы да 0,6 м, ускрышы да 0,5 м. Карысная тоўшча падсцілаецца тонказярністымі пяскамі, супескамі. Балотная жал. руда прыдатная на выраб фарбы. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАЛАМІТАВЫЯ (Calamitacea), вымерлыя дрэвападобныя члепістасцябловыя расліны. Існавалі ў карбопе-пермі. На Беларусі рэшткі К. (адбіткі каранёў, сцяблоў і лісця. стробілы) вядомы з адкладаў карбопу, маюць кіравальнае значэнне.
    Нагадвалі сучасныя хвашчы. Мелі калонападобны, пусты ствол, падзелены вузламі на міжвузеллі, выш. да 10 м, дыям. 0,5—1 м. Паверхня яго была гладкая або рабрыстая. К. мелі моцна развітую другасную драўніну, лінейнае або ланцэтнае лісце ў кальчаках. Спараноспыя шышкі К. складаліся з чаргаваных пладаносных і стэрыльных лістоў (спарангіяфораў).	Н. С. Някрата.
    КАЛАМУТНАСЦЬ ВАДЫ, гл. ў арт. Цвёрд'ы сцёк.
    КАЛАНІЯЛЬНЫЯ АРГАІПЗМЫ (ад лац. colo апрацоўваю, насяляю), водпыя арганізмы, у якіх пры бясполым размнажэнпі даччынае і больш позпія пакаленні астаюцца злучанымі з зыходнай асобінай. Трапляюцца пераважна сярод каланіяльных водарасцей і каланіяльных жывёл. Мпогія К. а. ствараюць каркас пры фарміраванні арганагенных пабудоў. На Беларусі рэшткі выкапнёвых К. а. вядомы з ардовіку. К. а. адыгралі ролю прамежкавага звяна ў працэсе ўзпікненпя шматклетачных жывёл з аднаклетачпых.