• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    і асенняга (кастр.) пралётаў, прамысл. значэння не мае. Корміцца зялёпымі парасткамі траў, водарасцямі, радзей малюскамі і ракападобпымі.
    Даўж. цела 60—88 см, маса 1,2— 2,25 кг. Апярэнне чарнавата-бурае, на шыі і баках белыя папярочныя палосы. Галава, шыя. валлё, пярэдняя ч. спіны, дзюба і ногі чорныя. Добра ходзіць, плавае, не нырае. У час лінькі збіраецца вял. чародамі. К. ч. ляцяць нізьа над зямлёй чарадой або шчыльнай кучкай. Зімуе на атлантычным узоярэжжы Еўропы. A. М. Дарафееў. КАЗАРКА ЧЫРВОНАВАЛЛЁВАЯ (Rufibrenta rubicollis), птушка сям. качыных атр. гусепадобпых. Пашырапа на ўзбярэжжы арктычпых мораў і а-вах Паўн. Ледавітага акіяна. Гняздуецца ў тундры і лесатундры Зах. Сібіры ад паў-ва Ямал да бас. р. Хатанга. На Беларусі рэдкая залётная птушка. У 1965 здабыта на Заслаўскім вадасховішчы. Занесена ў Чырвоную кнігу СССР.
    Адрозніваецца ад казаркі чорнай стракатым апярэннем. Спіна. верх крылаў, галавы і шыі чорныя. На баках галавы па вял. рыжай пляме з белай аблямоўкай. Брушка спераду чорнае, ззаду белае. Валлё і грудзі рыжыя, аблямаваны шырокай белай палосай. Дзюба і ногі чорныя.
    КАЗЕЛ, рака. левы прыток Вудагі (бас. Сажа), У Чэрыкаўскім р-не. Даўж. 12 км. Пачыпаецца на ПнЗ ад в. Верамейкі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. Вадазбор (36 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 24 %.
    КАЗЕННАЕ ВОЗЕРА, У Дубровенскім р-не, у бас. р. Вярхіта. Пл. 1,18 км2. Даўж. 3,88 км, пайб. піыр. 0,52 км. Вадазбор (151 км2) пераважна нізінны, зпачна забалочаны і аблесенія. Катлавіпа падоўжапай формы, выцягпута з ПдУ па ПііЗ. Схілы выш. 5—8 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком, на ПнУ участкамі
    разараныя. Берагавая лінія (даўж. 9,78 км) звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі 9 а-воў. Праз возера цячэ р. Вярхіта, упадае р. Лютыня. На паўн.-ўсх. беразе в. Азёры.
    КАЗЕННАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас, р. Шоша, Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,38 км. Катлавіна лопасцевай формы, складаецца з 2 плёсаў, падзеленых вузкім паў-вам. Схілы выш. да 10 м, стромкія (на Пд і У выш. да 5 м, спадзістыя), параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,72 км) слабазвілістая. Бяссцёкавае.
    КАЗЕННАЕ ЭМКІНА БАЛОТА, нізінпага тыпу, у Докшыцкім р-не, у пойме р. Поня. Пл. 4,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 54 %, попельпасць 18 %. Першапачатковыя запасы 15 млп. т, на 1.1.1978—12,6 млн. т. Балота асушана, у т. л. 1,4 тыс, га
    Казарка чырвопаваллёвая.
    Казлабарод:	1 — усходні
    (верхняя частка расліны); 2 — няпэўны (а— агульны выгляд. б — кошык са спелымі лладамі, e—плод).
    дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    КАЗЁННІК, лясное ўрочышча ў Сенненскім р-не на тэр. Багушэўскага доследнага лясгаса, за 1 км ад в. Маргойцы. Пл. 1,9 тыс. га.
    Рэльеф раўнінны, паніжаны. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя. Пераважаюць бярэзнікі (55 %), растуць асіннікі (30 %), хвойнікі (10 %), ельнікі (5 %). Пашыраны сніткавыя (45 %), кіслічныя (35 %), чарнічныя (8 %), імшыстыя (7%^, вятроўнікавыя (5 %) тыпы лесу.
    КАЗІМІРАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Казіміраўка ў Мазырскім р-не), тэктанічная структура ў Мазырскім р-не, у межах Скалодзінскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіпу. Выяўлена ў 1954—55 электраразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы, у 1969 сейсмаразведкай па падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхпі фундамента, падсалявых, верхнесаляносных дэвонскіх і надсалявых адкладах.
    Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах К. п.— монакліналь, якая падымаецца ў паўн.-зах, напрамку пад вуглом 4—5° і абмежавана на 3, Пн і У разрыўнымі парушэннямі. Па міжсалявых адкладах падняццю адпавядае ўсх. перыклінальная ч. Скалодзінскага ііадняцця. Па паверхні солі К. п.— пераднерхняпермская крыптадыяпіравая орахіантыкліналь субмерыдыянальнага распасцірання памерам 5,5X3 км, амплітудай 200 м. Скляпенне яе адпавядае галаўной ч. падсалявога блока,
    Да лебядзянскага часу (позні дэвон) К. п. развівалася як усх. перыкліпальная ч. Скалодзінскага падняцця, і толькі ў паслязадонска-ялецкі час адбылося аддзяленне яго па разрыўных парушэннях і пачалося самаст. развіццё, якое суправаджалася працэсамі саляной тэктонікі ў верхняй солі.
    КАЗІМІРОУСКАЕ РАДОВІШЧА МЕЛУ, каля в. Казімірова Кармянскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі каньякскага яруса (верхні мел). Перспектыўныя запасы больш за 1 млн. т.
    Мел белы, светла-шэры шчыльны, запясочаны, радзей трэшчынаваты, у ніжняй ч. карыснай тоўшчы пераходзіць у мергель, СаО у ім 53—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 1,5—11,2 м, ускрышы (пяскі, супескі) 2,4—8,5 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАЗЛАБАРОД (Tragopogon), род двухі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 150 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі і па Каўказе. У СССР 91 від, з іх на Беларусі 5 дзікарослых i 1 інтрадукаваны від. Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкар. расліяы. Сцяблы,
    лісце і карані некат. відаў ядомыя (гатуюць салаты), карапі— сурагат кавы.
    Бел. віды пераважна двухлетнікі са стрыжнёвым коранем (у некат. відаў ён патоўшчаны) і млечным сокам. Сцябло разгалінаванае, голае ці павуціністаапушанае. Лісце чаргаванае, суцэльнакрайняе, часта хвалістае, доўгазавостранае, ланцэтнае, з больш-менш расшыранай паўсцеблаабдымнай асновай. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзіночныя, шматкветныя, на канцах сцябла і бакавых галінак. пасля адцвітання ўтвараюць буйныя пушыстыя шары (нагадваюць адуванчык). Абгортка цыліндрычная, аднарадковая, з 5—14 аднолькавых лісцікаў. Кветкі двухполыя, язычковыя, з 5-зубчаетым вяночкам. Плод — цыліндрычная, рабрыстая сямянка з носікам і парасонападобным чубком з перыстых валаскоў.
    У БССР найб. вядомы 3 віды. К. беларускі (Т. bjelorussicus) трапляецца пераважна на Пд. Расце на пясчанай глебе ў лясах і на дзюнах у далінах рэк. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Белаваталямцавая, асабліва пад кошыкамі і каля асновы лісця, расліна выш. 15—30 см. Кветкі бледна-жоўтыя, краявыя даўжэйшыя за абгортку. Сямянкі гладкія, круглавата-пяцігранныя, з кароткім носікам. К. у с х о д н i (Т. orientalis) зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на лугах, сухіх схілах, старых аблогах, супясчапых глебах у хваёвых лясах; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Расліна выш. 30—60 см. Сцябло баразнаватае, голае, з лямцавымі шматкамі. Кветкі ярка-жоўтыя, краявыя значпа перавышаюць абгортку. Сямянкі голыя, паступова звужаны ў носік. К. л угавы (Т. pratensis, нар. назва казялок) зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на лугах, лясных паляпах, ускрайках палёў, аблогах, каля дарог. Цвіце ў чэрвепі. Расліпа выш. 30—60 см, з галіпастым сцяблом. Кветкі лімоіша-жоўтыя, краявыя роўныя абгортцы. Сямянкі баразнаватыя, на канцы пераходзяць у гладкі носік. Мачагонны, антысептычны, процізапаленчы, ранагаючы і проціцынготны сродак. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць карані (збіраюць рана ўвесну і позняй восенню), лісце, млечны сок (у маі — ліп.). Зрэдку таксама трапляюцца К. украінскі (Т. ucrainicus, пераважна на Палессі, эндэмічны від) i К. няпэўны (Т. dubium, заносны від).
    У 1979 Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліна інтрадукавапы К. Кему л ярыі (Г. kemulariae, радзіма —Каўказ). Двухлетнік выш. да 60 см, з прамым круглаватым сцяблом, жоўтымі кветкавымі кошыкамі і рабрыстымі, з доўгім носікам сямянкамі. Цвіце ў чэрвені.
    I. М. Ляховгч, Г. В. Пашына.
    II. В. Казлоўская.
    КАЗЛОУ Міхаіл Фёдаравіч (н. 10.1. 1909, с. Дар’іна Суджанскага р-на Курскай вобл.), беларускі сав. гідрагеолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1979). Засл. дз. нав. БССР (1981). Скончыў Маскоўскі геолага-разведачны ін-т (1934). 3 1934 у Ін-це геалогіі АН БССР. 3 1967 заг. сектара ў лабараторыі геахім. праблем АН БССР, з 1971 заг. лабараторыі гідрагеал. праблем (да 1977 лабараторыя гідрахіміі падземных водаў і поравых раствораў) Ін-та геахіміі і геафізікі АН БССР. Працы па праблемах сучаснай гідрагеалогіі — фарміравашпо падземных водаў, іх рэжыме і балансе, мінер. водах рэспублікі і іх выкарыстанню на курортах Беларусі, гідрагеалогіі пераўвільготненых зямель гуміднай зоны на 3 Усх.-Еўрап. платформы (Прыпяцкае Палессе) і інш.
    Тв.: Закономерностн естественного режнма подземных вод Прнпятского Полесья.— У кн.: Режнм н баланс подземных вод. Мн., 1967, в. 2; Барта подземных мннеральных вод Белоруссші.— У кн.: Режпм, баланс н регноннка подземных вод. Мн., 1969; Режнм подземных вод іі влагп в зоне аэраціш на террпторіш Белорусского Полесья.— Мн., 1974 (разам з В. П. Васільевым); Гндрогеологня Прнпятского Полесья. Т. 1—2.— Мн., 1976—1977.
    КАЗЛОУСКАЯ Наталля Віталеўна (н. 8.8.1923, Ленінград), беларускі сав. батанік. Д-р. біял. н. (1981). Чл. КПСС з 1945. Скончыла Ленінградскі уп-т (1950). 3 1953 у Іп-це эксперым.
    У Казлоўшчынскім парку.
    батанікі АН БССР, з 1957 ст. навук. супрацоўнік. Працы па сістэматыцы і геаграфіі раслін, навук. асновах аховы флоры.
    Тв.: Флора БССР. Т. 4—5 —Мн., 1958— 1959 (у сааўт.); Определптель растенпіі Белорусснн.— Мн., 1967 (у сааўт.); Хорологвд флоры Белорусснп.— Мн., 1972 (разам з В. I. Парфёнавым); Лекарственные растенпя п нх прпмененне.— 5 нзд.— Мн., 1974 (у сааўт.); Флора Белорусснн. закономерностн её формпровашія, научные основы нспользовання іі охраны.— Мн., 1978.
    КАЗЛОУСКІ Аляксапдр Мікалаевіч [1832, Мсціслаўскі р-п — 1890(?)], беларускі вучоны ў галіне меліярацыі с.-г. зямель. Праф. (1860). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1852). Працаваў там жа інжынерам (1856— 60), быў праф. кафедры механікі і архітэктуры. Асн. працы па пытапнях апрацоўкі глебы, асушэння зямель. Закладка К. па доследным участку Горы-Горацкага земляробчага ін-та першага ў Расіі дрэнажу (1856—62) дала пачатак вывучэнню навук. аспоў меліярацыі на Беларусі.
    КАЗЛОУСКІ Антон Ігнатавіч (27.8. 1899, в. Шутнае Буда-Кашалёўскага р-на — 27.2.1972), беларускі сав. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. расліп. Д-р с.-г. н. (1955), праф. (1956). Скончыў Маск. с.-г. акадэмію (1924). 3 1958 заг. аддзела цукр. буракоў Бел. НДІ земляробства. Працы па агратэхніцы вырошчвання. селекцыі і насенняводству цукр. буракоў і кармавых караняплодаў. Вывоў 4 сарты кармавых караняплодаў.