• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    КАВАЛЁЎ Мікалай Андрэевіч (н. 1.6.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на), беларускі сав. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1975), праф. (1979). Чл. КПСС з
    1965. Скопчыў Віцебскі вет, ін-т (1959). 3 1964 працуе ў Бел. НДІ эксперым. ветэрыпарыі (з 1981 заг. аддзела вірусалогіі і радыебіялогіі). Працы па вывучэнню эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб свойскай і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі спосабаў прафілактыкі і лячэння.
    Тв.: Профнлактпка болезней жвачных на комплексах н фермах.— Мн., 1978 (у сааўт.); Новые методы днагностнкн зоонозных пнфекцнй.— Мн., 1982 (у сааўт.).
    КАВАЛЁЎКА, рака, левы прыток Шаці (бас. Пцічы), у Пухавіцкім р-не. Даўж. 22 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Валасач. У піжнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор нізінны. На рацэ створаны 2 сажалкі: каля в. Кавалевічы (пл. 0,13 км2, аб’ём 180 тыс. м3) і Крыстаполле (пл. 0,12 км2, аб’ём 210 тыс. м3).
    КАВАЛЬКІ, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. Мядзелка. Пл. 0,23 км2. Даўж. 0,74 км, найб. шыр. 0,48 км, найб. глыб. 4,6 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 0,68 млн. м3. Вадазбор (1 км2) спадзістахвалісты, складзены з сугліпкаў, разарапы.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная. Схілы выш. 6—7 м, спадзістыя (участкамі на 3 стромкія), сугліністыя, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,28 км) звілістая, на Пд утварае заліў. Берагі выш. 0,3—0,6 м, абрывістыя. на Пн і Пд сплавінныя. На Пн забалочаная пойма шыр. да 0.5 км, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана гліністым ілам сярэдняй магутнасцю да 4 м. Мінералізацыя вады высокая (400— 760 мг/л), празрыстасць 0,4 м. Дыстрофнае. Бяссцёкавае. Зарастае слаба. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 3—40 м. пашырана да глыб. 1 —1,3 м. Водзіцца карась. За 3,5 км на У ад возера г. Паставы.
    КАВУН (Citrullus), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вядомы 1 дзікарослы і 2 культурпыя віды. У СССР на Пд Еўрап. ч., па Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі вырошчваюць K. с т а л о в ы (С. vulgaris). На Беларусі пашыраны абмежавана, устойлівыя ўраджаі атрымліваюць у цяпліцах і на ўцепленым грунце. Пры выкар'ыстанпі расаднага спосабу К. сталовы можна вырошчваць і ў адкрытым грунце на паўд. і паўд.-зах. схілах. Сарты: Любімец хутара Пяцігорска, Стокса, Крымскі пераможца.
    К. сталовы — аднагадовая расліна. Сцябло паўзучае, галінастае, круглаграністае. апушанае. Лісце расссчанае, апушанае, з васковым налётам. У пазухах лісця ўтвараюцца вусікі, у верхняй ч. сцябла — раздзелыіаполыя жоўтыя кветкі. Плод — несапраўдная ягада (гарбузіна). Мякаць сакаўная, салодкая, мае
    цукры (да 11 %), вітаміны С, Ві, Вг, РР, карацін, мінер. рэчывы. Вегет. перыяд 95—120 сут. Цепла1 святлалюбная расліна, не пераносіць замаразкаў, непатрабавальная да вільгаці. Лепш расце на лёгкіх урадлівых глебах.
    У. П. Пярзднеў. КАВЫЛЬ (Stipa), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 300 відаў, пашыраных ва ўмерана цёплых (акрамя значнаіі ч. лясноіі палосы), субтрапічных і горных раёнах тропікаў абодвух паўшар’яў. У СССР больпі за 80 відаў, асп. расліны стэпаў і паўпустынь. Многія К., асабліва К. Лесінга, у ранні перыяд вегетацыі —■ каштоўны корм жывёле, пасля калашэння неядомыя. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР у 1960—70-я г. інтрадукаваны 3 віды. Выкарыстоўваюцца (суквецці) як дэкар. ў зімовых букетах.
    Ксерафітныя, шчыльнакустовыя расліны з вузкім (шыр. да 4 мм), складзеным удоўж шылападобным лісцем. Суквецці — сціснутая або слабараскіданая мяцёлка з аднакветнымі двухполымі каласкамі. Каласковых лускавінак 2, ніжняя кветкавая лускавінка скурыстая, цвёрдая, з вельмі доўгім асцюком. Acmo­ni каленчата-сагнутыя, голыя або перыстыя, знізу закручаныя, 3 тычынкі. Плод — зярняўка. Размнажаецца насеннем. якое высяваецца вясной, з насення цвіце на 2-і год. Добра расце на чарназёмах. пясчанай глебе.
    К. валасацік, або тырса (S. ca­pillata), у культуры выш. ад 110— 120 да 150 см, з моцным, голым сцяблом і густаваласістым унутры лісцем. Мяцёлка даўж. 10—25 см, шматкаласковая. Асцюкі даўж. 12—18 см, востраіпурпатыя, валаскападобяыя, голыя. Цвіце ў чэрв.— ліп., выспявае ў канцы ліп.— жніўпі. У прыродных умовах насенне з асцюком лёгка чапляецца за поўсць жывёл, змочаныя дажджом і расой асцюкі раскручваюцца і зярняўкі ўкручваюцца ў скуру і мускулы; нярэдка жывёлы хварэюць і гінуць; пагаршаецца якасць поўсці авечак і коз. К. перысты (S. pennata) утварае рыхлую дзярніну. Сцябло выш. 70— 100 см, мяцёлка вузкая, сціснутая, з 6—20 каласкоў. Асцюкі даўж. 25— 35 см, уверсе перыстыя (валаскі даўж. да 5 мм). Цвіце ў маі — чэрв., выспявае ў ліпені. К. Л e с і н г a (S. lessingiana) мае сцябло выш. 30—70 см, шурпатае, доўгае лісце. Мяцёлкі вузкія, даўж. 10—20 см. Асцюкі даўж. да 25 см, двойчыкаленчата-сагнутыя, уверсе перыстыя, з валаскамі да 3 мм. Цвіце ў маі, выспявае ў чэрвені.
    КАГАТНАЯ ГШЛЬ БУРАКОУ, гл. ў арт. Гнілі буракоў.
    КАДАНОПСІС (Codonopsis), род шматгадовых травяністых раслін сям. званочкавых. Вядома больш за
    30 відаў, пашырапых пераважна ва Усх. і Цэнтр. Азіі, з іх 8 выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. У СССР 4 дзікарослыя віды. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР у
    Кавун сталовы: парастак з кветкамі 1 плод.
    Кавыль перысты.
    Кадапопсіс ланцэтны.
    1970-я г. інтрадукаваны 2 віды, прыдатныя для дэкарыравання агароджаў, альтанак, на пасадкі вакол кустоў. Цвітуць у ліп.— жніўні.
    К. л а н ц э т н ы (С. lanceolata) — расліна выш. да 4 м з доўгім, рэдзькападобпым коранем. Сцябло павойнае, галінастае. Лісце шырокаланцэтнае, кароткачарапковае, сабранае ў пучкі (па 4 лісты). Кветкі адзіночныя, на канцах галін жаўтаватыя або шызавата-зялёпыя з пурпуровым краем. Плод — адваротпаяйцападобная каробачка. Насенне крылатае, гладкае, светла-карычневае, выспявае ў вер.— кастрычніку. Ба ўмовах рэспублікі можа размнажацца самасевам. К. усурыйскі (С. ussuriensis) — расліна з болып нізкім і тонкім сцяблом, ланцэтным або эліпсоідным лісцем, сабралым у пучкі ці кальчакі (па 3—5 лістоў). Кветкі цёмна-пурпуровыя ці бруднафіялетавыя. Каробачка канічная. Насенне гладкае, бліскучае, цёмнакарычневае, выспявае ў жн.— верасні.	Г. В. Пашына.
    КАДАСТР КАРЫСНЫХ ВЫКАПНЯЎ, сістэматызаваны збор звестак аб радовішчах і праяўленнях карысных выкапняў, які перыядычна дапаўняецца і абнаўляецца. Матэрыялы К. к. в. з’яўляюцца адзінымі афіц. дакументамі, неабходнымі для карыстання пры планаванні работ на геал. вывучэнню нетраў і размяшчэнні прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў, рацыянальнага, комплекснага выкарыстання мінер. сыравіны, пры рашэнні пытанняў аховы нетраў і інш.
    У адпаведнасці з Асновамі заканадаўства Саюза GGP і саюзных рэспублік аб нетрах К. к. в. вядуцца па адзінай сістэме пашпартоў на кожнае радовішча і праяўленне карысных выкапняў. У К. к. в. даецца зацверджаная назва і месцазнаходжанне радовішчаў, характарызуецца ступень яго прамысл. асваення, генезіс і кароткае апісанне геал. будовы, колькасць і якасць карыснага выкапня і яго кампанентаў, горна-тэхн., гідрагеал. і інш. ўмовы распрацоўкі радовішча і яго геал.-эканам. ацэнка. Радовішчы і праяўленні, якія ўлічаны К. к. в., наносяцца на рэгістрацыйныя карты спец. ўмоўнымі знакамі. Кадастр выкарыстоўваецца для аператыўнага атрымання звестак аб радовішчах і рудапраяўленнях, мае адсылкі на больш падрабязнае іх апісанне ў справаздачах дзярж. і тэрытарыяльных камісій па зацверджанню запасаў карысных выкапняў. Пошукі, апрацоўку і выдачу інфармацыі К. к. в. па запытаннях арг-цый выконвае аб’яднанне Саюзгеалфонд Мін-ва геалогіі GCGP, у Беларусі — тэрытарыяльны геал. фонд Упраўлення геалогіі БССР.
    На Беларусі сістэматызацыя звестак аб радовішчах і праяўленнях карысных выкапняў пачалася з 1936 Геал. упраўленнем Наркамата мясц. прамысловасці БССР (з 1979 Упраўленне геалогіі БССР). На пач. 1983 у К. к. в. абагульнены звесткі і дадзены практ. рэкамендацыі па вы-
    карыстанню радовішчаў нафты і спадарожнага газу, калійных солей, галіту (каменнай солі), даламіту, глін (тугаплаўкіх, легкаплаўкіх, цэментных), суглінкаў, бурага вугалю, гаручых сланцаў, жалезных руд, балотных жалезных руд, кааліну, фасфарытаў, мелу, мергелю, пяскоў (шкловых, фармовачных, сілікатных, будаўнічых), жвіру, буд. і абліцовачнага каменю.	м. Ф. Янюк.
    КАДАСТРЫ (франц. cadastre ад сярэдне-грэч. katastichon ліст, рэестр), сістэматызаваныя зборы звестак, якія колькасна і якасна характарызуюць пэўны від прыродных рэсурсаў ці з’яў, у шэрагу выпадкаў з іх эканам. ці эколага-сацыяльна-эканал. ацэнкай. Змяшчаюць як правіла фізіка-геагр. характарыстыку, класіфікацыю, звесткі пра дынаміку, ступень даследавапасці, эколага-эканам. зпачэнпе тых ці інш. аб’ектаў і з’яў, уключаюць як дадатак картаграфічпыя і стат. матэрыялы, могуць данаць рэкамендацыі па выкарыстаппю прыродных рэсурсаў, мерах іх аховы і інш. інфармацыю. Для тэр. Беларусі складзены водпы, зямельны, лясны, карыспых выкапняў, тарфяпы К. (гл. адпаведныя артыкулы).
    Для аховы прыроды вял. значэнне мае распрацоўка K.: a с а б л і в a ахоўных прыродных а б’ е кт а ў 1 тэрыторый (збор звестак пра ўсе аб’екты і тэрыторыі, якія матоць асяроддзеўтваральную, рэсурсаахоўную, прыродную ці гіст. запаведнаэталонпую каштоўнасць); п р а м ы сл о в a г а (змяшчае звесткі пра аб’екты. што складаюць прамысл. рэсурсы краіны ці рэспублікі, уключае прамысл,біял. характарыстыку аб’ектаў, звесткі пра прамысл. дынаміку папуляцый. нормы здабычы і інш.), прыватныя віды гэтага кадастру — К. прамысл. паляўнічых ці спарт.-паляўнічых рэсурсаў, дзічыны, рыбных запасаў і інш.; р э к р эа ц ы й н a г а (збор звестак пра тэрыторыі, вылучаныя для масавага адпачынку і ўмацавання здароўя насельніцтва), у дадатак да кадастравых звестак можа змяшчаць паказчыкі пра эстэт. і бальнеалагічную вартасць зоіі адпачыішу. пра ступень складанасці і даступнасць маршрутаў для розных катэгорый адпачываючьтх. пра аддаленасць ад асн. прамысл. і культ. цэнтраў і інш.; фларыстычнага; Ф а уністычнага; д э т э р ы я р а ц ы йнага (збор звестак пра пагаршэнне асяроддзя — забруджванне паветра, глеб, водаў, пра глебавую эрозію, дэградацыю расліннасці і інш. парушэнні, іх крыніцы. пра ўзаемадзеянне метэаралаг., геахім. і гідралаг. фонаў пашырэння парушэнняў. пра формы і інтэнсіўнасць уплыву чалавека на прыродныя комплексы). Складанне К. патрабуе дакладнага і пастаяннага навук. вывучэння прыродных аб’ектаў і з’яў, вял. намаганняў гасп., адм. і інш. органаў 1 служб.	Я. В. Малашэвіч.