Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАДЗІЛА (Melittis), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у Еўропе. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі — K. c а р м а ц к a е (М. sarmatica). Рэдкі цэнтральнаеў-
рап. від, усходняя мяжа суцэльнага пашырэнпя якога праходзіць па тэр. Беларусі. Знаходзіцца пад пагрозай прамога знішчэння. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Трапляецца на ПдЗ і 3: у Маларыцкім, Камянецкім, Ваўкавыскім р-нах, Белавежскай пушчы (знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму), у наваколлі в. Глушкавічы Лельчыцкага і Проўцюкі Мазырскага р-наў. Расце групамі і асобпымі экземплярамі ў мяшаных і шыракалістых лясах, вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР і на Рэсп. станцыі юпых патуралістаў. Цвіце ў маі — чэрвепі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Нар. назва лясная табака. Лек. (гіпатэнзіўны, мачагонны, вяжучы, рапагаючы сродак), меданосная і дэкар. расліна. Колькасць віду паменшылася ў выніку збору расліны як лек. сыравіпы, змяпення месцаў росту пад уплывам гасп. асваення тэрыторый. Для зберажэння віду пеабходпы выяўленне новых і ахова вядомых месцаў росту, каптроль за стапам папуляцый.
Мяккаапушаная духмяная (асабліва пасля высушвання) расліна выш. 20— 80 см, з прамастойным 4-гранным сцяблом. Лісце супраціўнае, чаранковае, з
Кадзіла сармацкае: 1 — верхняя частка расліны; 2 — кветка; 3 — плод.
шырокай яйцападобнай пласцінкай і буйнагародчата-пілаватым краем. Кветкі буйныя, двухгубыя, бела-ружовыя або бэзаватыя, з моцным мядовым пахам, па 2—6 у пазухах верхняга лісця; верхняя губа суцэльная ці злёгку выемчатая, ніжняя — трохлопасцевая, з бэзавай або ружовай сярэдняй долькай. Плод — чатырохарэшак, арэшкі яйцападобныя, 3-гранныя. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны.
М. Г. Кудрашова. КАДМШ (лац. Cadmium ад грэч. kadmeia цынкавая руда), Cd, рэдкі і рассеяпы хім. элемент.
Сярэдняя колькасць К. ў зямной кары 1,3-10—5% па масе (0,13 мг/кг).Гал. мінералы К.— грынакіт. атавіт, селянід — трапляюцца рэдка. Генетычна звязаны з сульфідамі цынку, радзей сульфідамі свінцу, медзі, жалеза 1 інш. хім. элементаў.
У крышт. фундаменце Беларусі К. 0,24 • 10-3 %, у ворпым слоі дзярнова-падзолістых глеб 1—1,25 мг/кг. К. звязаны з гумусам і калоіднай фракцыяй. У выніку гасп. дзейпасці — рассейвання пры здабычы і абагачэнні руд, спальвання каменнага вугалю і вырабаў з пластмасы, унясенпя мінер. угнаенняў (суперфасфату), Фунгіцыдаў і інш. канцэнтрацыя К. ў глебах узрастае. Mae здольпасць нампажацца ў караняплодах і тытуні. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя K.: у пітпой вадзе 0,01 мг/л, у глебе 5 мг/кг.
Біягеннае ўздзеянне К. вельмі значнае. Ён выдзелены ў печані пазваночных жывёл і чалавека ў выглядзе бялковага комплексу. Намнажаецца ў нырках. удзельнічае ў асобных ферментацыйных рэакцыях. Уздзеянне павышаных капцэнтрацый К. выклікае разбурэнне эрытрацытаў, сардэчныя 1 рэспіраторныя захворванні, гастрыты, парушэнні работы нырак і інш.
Літ.: Золотарева Б. Н. н др. Содержанне п распределенне тяжёлых металлов (свпнца, кадмня я ртутн) в почвах Европейской частн СССР.— У кн.: Генезнс, плодородне н мелнорацня почв. Пушнно, 1080; Мннеев В. Г.. М а к ар о в a A. Н., Т р п ш п н a Т. А. Тяжёлые металлы н окружаюіцая среда в услов.нях современной ннтенснвной хнмнзацнн.— Агрохнмпя, 1981, № 5.
Т. А. Кудло, A. Р. Норзун. КАДУНОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 0,8 км на ПнУ ад в. Кадунова Пухавіцкага р-на. Пластавы паклад звязапы з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступапня сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 14,7 млн. м3.
Пяскі шэрыя, цёмпа-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя, пераважна буіінаі сярэднезярністыя, месцамі дробназярністыя. з лінзамі 1 праслоямі пясчанажвіровага матэрыялу; жвіру буйней за 5 мм у іх 1—31 %, гліністых і пылаватых часцінак да 21 %, у жвіры 0,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2— 15,4 м, ускрышы (супескі, пяскі) да 3,4 м. Карысная тоў’шча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі. Жвір і пясок прыдатны на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. Г. А. Трышкіна.
КАЖАМЯКІ, радовішча мелу за 0,8 км на Пн — ПнУ ад в. Вял. Пугачы Шчучынскага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінзападобпых адорвеняў верхнемелавога ўзросту ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка выцягпуты ў субшыротным напрамку. Развсданыя запасы 266 тыс. т.
Мел белы, аднародны, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з уключэннямі крэменю, з вохрыстымі плямамі; СаСО3 у ім 97—98 %. Магутнасць капыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 2—11,7 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,3—5,7 м. Мел прыдатны на выраб вапны, для вапнавання кіслых глеб. Радовішча распрацоўваецца аддзяленнем Дзяржкамсельгастэхнікі.
КАЖАН-ГАРАДОЦКАЯ ВЕКАВАЯ ЛІПА, помпік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у в. Кажап-Гарадок Лунінецкага р-на. Ліпа драбналістая. Узрост каля 300 гадоў, выш. 40 м, дыям. 2,8 м.
КАЖАН-ГАРАДОЦКІЯ дубы-велі КАНЫ, помнік прыроды рэсп. значэпня (з 1963) у в. КажапТарадок Лунінецкага р-на. 2 дрэвы дубу звычайнага. Узрост каля 300 гадоў, выш. 45 і 40 м, дыям. 152 і 164 см.
КАЖАН ДВУХКОЛЕРНЫ (Vespertilio murinus), млекакормячая жывёла сям. гладканосых лятучых мышэіі атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі, на Пн да 60° паўн. шыраты, паўд. мяжа праходзіць праз Сярэднюю Італію, узбярэжжа Чорнага м., Іран, Гімалаі і Паўн.-Усх. Кітай; у СССР — у Еўрап. ч. да Калінінскай і Маскоўскай абл., на Каўказе, Паўд. Урале, у Сярэднеазіяцкіх рэспубліках, Паўд. Сібіры на Пн да шыраты Новасібірска — Амура. На Беларусі звычайны від, трапляецца ва ўсіх раёпах. Корміцца ўсю ноч. Карысны лясной і сельскай гаспадарцы: знішчае ліставёртак, молей, совак, агнёвак, пядзенікаў, бражнікаў, даўганосікаў, дробных хрушчоў, шаўкапрадаў і інш. насякомых.
Даўж. цела 54—66, перадплечча 41— 49 мм. Крылы вузкія і доўгія. Вушы кароткія. Поўсць доўгая, мяккая, зверху каля асновы карычневая (вар’іруе ад бурага да светла-карычневага), на канцах серабрыстая, знізу — белаватая або жаўтавата-шэрая. Жыве калоніямі (да 50 асобін у кожнай, самцы і самкі асобна). У летніх сховішчах (у шчылінах драўляных сцен. за аканіцамі, у дуплах дрэў) самкі паяўляюцца ў 2-й пал. мая, самцы — у 2-й пал. чэрвеня. У канцы чэрв.— 1-й пал. ліпеня самка нараджае 2 дзіцянят. Асеннія міграцыі ў канцы чэрв.— ліпені. К. д. з Беларусі адзначаны на зімоўцы ў Румыніі, Аўстрыі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лятучыя мышы.
A. М. Курскоў.
КАЖАН ПОЗШ (Vespertilio serotinus), млекакормячая жывёла сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. Пашырапы ў Еўразіі,
Паўн. Афрыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Казахстане, Сярэднеазіяцкіх рэспубліках, на Каўказе. На Беларусі адносна рэдкі аселы від, адзначаны ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Корміцца ўсю поч у парках, садах, на ўзлесках, лясных прасеках, уздоўж вуліц паблізу сховішчаў. Карысны лясной і сельскай гаспадарцы: знішчае совак, пядзенікаў, вусачоў, хру шчоў, ліставёртак і іпш. шкодных насякомых.
Даўж. цела 62—75, перадплечча 48— 51 мм. Крылы адносна шырокія. Вушы нагадваюць вушы начніц. Поўсць высокая, шаўкавістая, рэдкая, зверху цёмнакарычневая з бляскам, знізу святлейшая. Жыве калоніямі. У летніх сховішчах (на гарышчах, у шчылінах драўляных сцсн, за аканіцамі) паяўляецца з сярэдзішл красавіна. У 2-й пал. чэрв.— ліпені самка нараджае адно дзіцянё. Зімуе ў падвалах, склепах. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лятучыя мышы. КАЖАНОК ПАУНОЧНЫ (Vespertilio nilssoni), млекакормячая жывёла сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі, у СССР — у Прыбалтыйскіх рэс-
Кажап позні.
Казарка чорная.
публіках, паўн. раёнах Украіны, у шэрагу абласцей еўрап. часткі РСФСР, на Урале і Сібіры. На Беларусі рэдкі аселы і часткова вандроўны від. Адзначаны ў Белавежскай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Карысная жывёла: корміцца пасля захаду сонца каля дамоў, уздоўж вуліц, на ўзлесках, лясных прасеках матылямі, ліставёрткамі, агнёўкамі, соўкамі, даўганосікамі, вусачамі і інш. шкоднымі насякомымі.
Даўж. цела 49—60, перадплечча 38— 43 мм. Вушы адносна кароткія і шырокія. Крылы доўгія, вузкія. Поўсць цоўгая, густая. цёмная з залацістым металічным бляскам. зверху цёмна-бурая, на канцах залацістая, знізу больш кароткая і светлая. Біялогія К. п. вывучана недастаткова. Самкі жывуць невял. калоніямі, самцы паасобку. У летніх сховішчах (за аканіцамі, драўлянай абшыўкап сцен, пад карнізамі) паяўляецца ў канцы красавіка. У 2-й пал. чэрв. самка нараджае 2 дзіцянят. Зімуюць на Беларусі і ў Прыбалтыцы паблізу летніх сховішчаў, у падвалах, склепах. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лятучыя мышы. A. М. Курскоў. КАЗАДОЙ, птушка сям. леляковых; тое, што ляляк звычайны.
КАЗАНСКІ ЯРУС (ад назвы г. Казань), сярэдні ярус верхняга аддзела пермскай сістэмы. Выяўлены ўпершышо ў 1956 у Брэсцкай упадзіне; на паўн. схіле Бел. антэклізы (Воранаўскі р-н) выдзелены ўмоўна. У Брэсцкай упадзіне адклады К. я. залягаюць на глыб. больш за 350 м, звычайна на пародах верхпяга сілуру, радзей — ніжпяга дэвопу, перакрываюцца пародамі ніжняга трыясу або верхпяй юры.
Ярус прадстаўлены камянецкай світай магутнасцю да 40,2 м, складзенай з даламітаў і вапнякоў з падпарадкаванымі праслоямі мергеляў, глін і пяскоў. У пародах світы шматлікія рэшткі брахіяпод, пелецыпод, каралаў, крынаідэй. імшанак. фарамініфер і інш. Ніжэй камянецкай світы залягае базальны пясчана-кангламератавы пачак (ясінаўская світа) магутнасцю да 11,4 м, не ахарактарызаваны палеанталагічна. Узрост яго канчаткова не вызначаны. На паўн. схіле Бел. антэклізы адклады К. я. залягаюць на глыб. болын за 200 м на пародах крышт, фундамента і прадстаўлены пераважна вапнякамі і даламітамі магутнасцю 10—20 м. Па аналогіі з бліжэйшымі палеанталагічна ахарактарызаванымі разрэзамі Літвы яны ўмоўна аднесены да новаакмянскай світы К. я.
Літ.: Голубцов В. К. К находке пермскпх отложеннй в юго-западной частн Белорусспн (Брестская впаднна).— Доклады AH CGGP, 1961. т. 139, № 1; у кн.: Матррпалы по С'гоатнграфнн Белоруссіш. Мн., 1981, с. 78—87.
В. К. Галубцоў. КАЗАРКА ЧОРНАЯ (Branta bernic1а), птушка сям. качыных атр. гусепадобпых. Пашырана на Пп Еўразіі, Амерыкі; у СССР — па берагах арктычпых мораў, па а-вах Паўн. Ледавітага і Ціхага акіяпаў. На Беларусі рэдкі від, трапляецца ў час веспавога (сярэдзіпа — 2-я пал. крас.)