Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Л. Ф. Бурлак. КАКАЛІТАФАРЫДЫ (Coccolithophorales), парадак мікраскапічных залацістых водарасцей. Пашырапы ў морах тропікаў, субтропікаў і ўмераных шырот. У выкапнёвым стане вядомы з адкладаў юры, росквіту дасягнулі ў мелавы перыяд. На Беларусі рэшткі К. выяўлены ў адкладах верхняга мелу. Маюць кіравальнае значэнне ў геал. і палеанталаг. даследаваннях.
Свабоднаплаваючыя жгуцікавыя водарасці. Памерам 4—40 мкм. У выкапнёвым стане зберагаюцца вонкавыя абалонкі, аообныя вапняковыя пласцінкі разнастайнай формы (какаліты), з якіх пабудаваны водарасці. У сучасных морах удзельнічаюць у назапашванні вапняковага глею. В. С. Акімец.
КАКАЛІТЫ (грэч. kokkos зерне + +lithos камень), мікраскапічныя непадзельныя вапнавыя часцінкі — рэшткі покрыўнага панцыра какалітафарыдаў тыпу залацістых водарасцей. Маюць форму кнопкі, гузіка, трубкі, каўпачка, зоркі, ромба і інш. На Беларусі пашыраны ад кембрыйскіх да сучасных адкладаў; пры масавым развіцці планктону ўтваралі мел, мергель, вапнякі ў юрскім,
мелавым, палеагенавым і неагенавым перыядах. Вывучэнне К.— адзін з абавязковых элементаў глыбокага свідравання.
КАКАМІКСА (Соссотуха), род аднаклетачных і каланіяльных водарасцей сям. анкістрадасмавых. Вядомы 4 прэснаводныя віды, пашыраныя ў Еўропе, у т. л. ў СССР. Трапляюцца ў планктоне вадаёмаў, у глебе, на кары дрэў, У эндасімбіёзе з лішайнікамі. На Беларусі ў азёрах адзначана К. азёрная (С. lacustris) — пераважна аднаклетачпы арганізм, у глебах — С. solorinae, у Дняпры і некат. азёрах — Coccomyxa sp.
to-
Какамікса азёрная.
Какаміцэс зімовы: 1 — вертыкальны paspas пладовага цела; 2 — сумка са спорамі.
Какафацыдый хваёвы: 1 — пашкоджаная галінка з апатэцыямі; 2 — вертыкалыіы разрэз апатэцыю; 3 — сумка са спорамі і парафізы.
Каконсіс блінападобны.
Клеткі авальныя, ад эліпсоідных да цыліндрычных, часта размешчаны шматлікімі групамі ў слізістай слаявіне. Клетачяая абалонка гладкая, тонкая, жоўта-зялёная або зялёная. Хларапласт бакавы, пасценны, без пірэноіда. Размнажэнне 2—4 аўтаспорамі (утвараюцца папярочным і касым дзяленнем пратапласта). Т. М. Міхеева.
КАКАМІЦЭС (Coccomyces), род сумчатых грыбоў сям. эуфацыдыевых. Вядомы 25 відаў, пераважна сапратрофаў на раслінных рэштках. На Беларусі трапляецца на апалым леташнім лісці бярозы, асіны, дубу К. у в е н ч а н ы (С. coronatus) з бліскучьші чорнымі пладовымі целамі; вішні, чарэшні, радзей слівы — К. зімовы (С. hiemalis), першасны ўзбуджальнік кокамікозу костачкавых культур.
Пладовыя целы (апатэцыі) К. зімовага дробныя. яйцаабо шарападобныя, чорныя ці цёмна-бураватыя. Сумкі доўгія, булавападобныя з тонкімі бясколернымі прадаўгаватымі спорамі, аднаклетачнымі або з некалькімі перагародкамі. Грыб зімуе ў тканках апалага лісця, пры заражэнні вясной аскаспорамі лісця костачкавых дрэў утвараюцца плямы, на якіх развіваецца недасканалая стадыя роду цыліндраспорый. A. I. Сцефановгч. КАКАФАЦЫДЫЙ (Coccophacidium), род сумчатых грыбоў сям. псеўдафацыдыевых. Сапратрофы або паразіты хвойных парод. На Беларусі адзначаны К. хваёвы (С. pini). Паўпаразіт, звычайна трапляецца на апалых галінках хвоі, зрэдку на жывых дрэвах, засыханню якіх ёп спрыяе.
Пладовыя целы (апатэцыі) шарападобныя, дыям. 1—3 мм, з чарнаватым дыскам, адзіночныя, рассеяныя або скучаныя, утвараюцца летам пад перыдэрмай кары, якая пасля выспявання апатэцыяў разрываецца лопасцямі. Сумкі булавападобныя. на ножках. Споры звілістыя, бясколерныя або жаўтаватыя, з шматлікімі папярочнымі псрагародкамі.
КАКІСША, возера ў Лепольскім р-не, у бас. р. Тураўляпка. Пл. 0,78 км2. Даўж. 1,87 км, найб. шыр. 0,55 км, найб. глыб. 33,5 м, сярэдняя 10,6 м. Аб’ём вады 8,29 млп. м\ Вадазбор (2,8 км2) дробнаўзгорысты, пераважна разараны, 28 % пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 12—15 м, на 3 і У 2— 8 м, спадзістыя, супясчаныя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,15 км) слабазвілістая, на У утварае мелкаводны заліў. Берагі выш. 0,1— 0,3 м, пясчаныя. Пойма шыр. 20—200 м, на ПнЗ да 300 м. Літараль шырокая і спадзістая, сублітаральны схіл стромкі. Прафундаль у выглядзе 2 асобных упадзін (33,5 м на Пд і 22 м на Пн). падзеленых падняццем з глыб. да 16 м. Глыб. да 2 м займаюць 24 % пл. возера. да 10 м — 55 %. Літараль выслана апясчаненымі іламі, на Пн і ПнУ уздоўж берага — пяскамі, сублітаральны схіл — карбанатнымі сапрапелямі, глыбакаводная зона — крэменязёмістымі сапрапелямі з павышаным утрыманнем карбанатаў. Водная маса вызначаецца высокім утрыманнем кіслароду, шчолачнай рэакцыяй (pH 8—8,5). Мінералізацыя 220— 245 мг/л, празрыстасць 5,5 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, Слабапра-
точнае: выцякае ручай у воз. Вогзіна (цячэнне толькі ў час разводдзя). Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 10—100 м, пашырапа да глыб. 1,2— 2,5 м. Падводныя макрафіты, харавыя водарасці 1 імхі ўкрываюць дно да глыб. 10 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, рапушка, гусцяра, язь, лінь, карась, краснапёрка, плотка, верхаводка; ёсць ракі. На беразе возера в. Загорцы.
1. I. Богдзель. КАКОНЕІС (Cocconeis), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. ахнантавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных у прэсных, марскіх і саланаватых водах, частка з іх — выкапнёвыя. Пераважна эпіфіты ў абрастаннях на водарасцях і вышэйшых водных раслінах. У СССР каля 10 відаў і шмат разнавіднасцей. На Беларусі ў вадаёмах адзначаны 5 відаў і 7 разнавіднасцей: К. блінападобны (С. placentula, v. placentula, v. euglypta, v. lineata, v. rouxii, v. trilinvata), K. педыкула (C. pediculus, v. minutissima), K. дыскаваты (C. disculus, v. diminuta), y выкапнёвым стане, акрамя названых, трапляіоцца К. туменскі (C. thumensis), К. Скварцова (C. skvortzowii).
Панцыр часам з перыферычным кольцам камер. да субстрату прымацаваны ўсёй паверхняй ніжняй створкі (ніткападобным швом), Верхняя створка без шва. Створкі шырокаэліпсоідныя, з папярочнымі штрыхамі або радамі арэолаў, якія часта ўтвараюць падоўжныя прамыя ці хвалістыя рады. Хларапласт пласціністы, з лопасцевымі ці рассечапымі праямі. Размнажэнне вегетатыўнав (падоўжнае дзяленне клеткі на 2 ч.) і з дапамогай ауксаспор. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Дыятомавыя водарасці.
Т. М. Мгхеева.
КАКОРНІК, расліна сям. кірказонавых. Гл. ў арт. Кірказон.
КАКОРЬІШ (Aethusa), род аднагадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядомы 1 від — К. з в ы ч а й-
Какорыш звычайны: 1 — корань; 2— галінка з лісцем і суквеццямі; 3 — кветка; 4 — парасонік з пладамі; 5 — плод.
Кактусы. Злева направа: уверсе — пародыя сайнт-пеана, гімнакаліцыум Міхановіча (форма чырвоная), мамілярыя калючая; унізе — даліхатэле доўгасасочкавае, рэбуцыя малюсенькая, астрафітум упрыгожаны.
н ы, або сабачая пятрушка (А. суnapium), пашыраны ў Еўропе, М. Азіі, Паўн. Амерыцы (заносны). У СССР — у Еўрап. ч. СССР (акрамя Арктыкі), на Каўказе, на Беларусі — зрэдку па ўсёй тэрыторыі. Расце на засмечаных месцах, высечках, як пустазелле ў садах і агародах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрв.— кастр. Лек. расліна, выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне. Ядавіты.
Расліна голая, выш. 30—100 см, з тонкім верацёнападобным коранем, непрыемна пахне пры расціранні. Сцябло рабрыстае, пустое ўсярэдзіне, са слабым шызым налётам. Лісце буйное, двойчыі тройчыперыстае, з глыбонаперыста-раздзельнымі лісцікамі, зверху бліскучае, .цёмна-зялёнае, знізу — больш светлае; ніжняе — чаранковае, верхняе — сядзячае, з расшыранымі похвамі і ўменшанап пласцінкай. Кветкі белыя, іншы раз чырванаватыя, у складаных парасоніках па доўгіх кветаносах. Абгортачка аднабокая, з 3 адагнутых лінейных лісцікаў. Плод — яйцападобна-шарападобны віслаплоднік, пры выспяванні распадаецца на 2 паўплодзікі (мерыкарпіі).
Л. Г. Сгмановгч.
КАКТУСЫ, шматгадовыя сукулентныя расліны. Радзіма — Амерыка. Растуць у пустынях, паўпустынях, гарах, трапічных лясах на пясчанай, камяпістай, гліністай, вапнавай і багатай гумусам глебах. У выніку доўгага прыстасавання да ўмоў засушлівага клімату К. набылі характэрпыя асаблівасці: лісце рэдукавана ў калючкі; сцябло патоўшчанае, зялёнае, выконвае функцыю фотасінтэзу, назапашвае ваду і паступова яе выпарае дзякуючы форме, калючкам, невял. колькасці вусцейкаў. Вядома болып за 3 тыс. відаў, пераважна ў пустынях Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Мясц. насельніцтва выкарыстоўвае К. як паліва, буд. матэрыял, на жывыя агароджы; плады многіх К. ядомыя, некат. віды — лек. сыравіна. На Пд СССР К. вырошчваюць у адкрытым грунце. Каля 300 відаў пашыраны ў пакаёвай кулыуры, у калекцыях бат. садоў і аматараў болып за 1000 відаў. На Беларусі часцей культывуюць віды К. з родаў апунцыя, астрафітум, гімнакаліцыум, даліхатэле, зігакактус, карыфанта, мамілярыя, нотакактус, пародыя, рэбуцыя, турбінікарпус, тэлакактус, эпіфілюм, эхінафасулакактус, эхінацэрэус.
Памеры і форма сцяблоў пашыраных у прыродзе К. разнастайныя: ад буйных 15—18 м выш. 1 некалькіх тон масаю да мініяцюрных раслін выш. 1—2 см; ад калонападобных, шарападобных да пляскатых. У такой жа ступені разнастайныя вонкавым выглядам пакаёвыя К. Кветкі пераважна двухполыя, адзіночныя, ад некалькіх мм да дзесяткаў см даўж. і ў дыяметры. Плады ягадападобныя. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна. Большасць пака-
ёвых відаў размнажаюць вясной і летам чаранкамі. насеннем або прышчэпкамі. Падсушаныя некалькі дзён на паветры чаранкі ўкараняюць у вільготным пяску. Іх перасаджваюць у сумесь з лісцевай, дзярновай зямлі і буйназярністага рачнога пяску (2:2: 0,5) з дабаўленнем цагельнай крошкі, керамзіту, драўніннага вугалю, вярховага торфу, для некат. відаў (асабліва для белаапушаных К.) вапны ў выглядзе старой тынкоўкі або яечнай шкарлупіны. Зямля павінна быць слабакіслая, рыхлая, здольная добра прапускаць ваду. Для добрага росту і развіцця К. патрэбна вял. колькасць святла. Зімою ім неабходны перыяд спакою пры 5—10 °C. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Пакаёвыя расліны.
Літ.: Шнробокова Д. Н., К оролева М. Р., Голодняк О. Н. Кактусы.— Кнев, 1982; Дьяконов В. М., Ку рнаков Н. II. Кактусы п пх культура в комнатных условнях.— Л., 1953; Залетаева II. А. Кнпга о кактусах.— М., 1972; Удалова Р. А., В ь ю г іі н a Н. Г. В мнре кактусов.— Л., 1977; У р б а н А. Колючее чудо: Кнпга о кактусах.— Братнслава, 1976.