Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Тв.: Кормовые корнеплоды.— Мн., 1967 (разам з Р. I. Жамойдзікам). КАЗЛОУСКІ ДУБ-ЯКУБ, помнік прыроды рэсп. значэппя (з 1963) Kann в. Казлы Нясвіжскага р-па. Дрэва дубу звычайнага. Узрост каля 320 гадоў, выш. 32 м, дыям. 2,5 м.
КАЗЛОУШЧЫНСКІ 1IAPK, у г. п. Казлоўшчыпа Дзятлаўскага р-на. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. Пл. 15 га. Парк эканам. тыпу, займае раўнінны прамавугольны ўчастак. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом (пе збярогся). Перад гал. фасадам парадны двор з манументам у цэнтры (астаўся пастамент) і гасп. пабудовамі па баках. Садова-паркавая тэрыторыя падзелена на 2 амаль роўпыя ч., злучаныя алеяіі па восі сіметрыі кампазіцыі. Паўночная ч. абмежавана з трох бакоў алеямі грабу звычайнага і падзелена рэгулярнаіі сеткай дарожак на 8 прамавугольных участкаў з пасадкамі пладовых дрэў. Паўднёвая ч. пад садам з ахоўпымі пасадкамі. У парку растуць пераважна мясц. пароды дрэў. Збярогся часткова.
КАЗЛЯК, грыб сямейства балетавых. Гл. ў арт. Махавікі.
КАЗЛЯТНІК, род раслін сям. бабовых; тое, што галега.
КАЗУЛІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,4 км на ПнУ ад в. Казулічы Кіраўскага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 2,1 млн. м3.
Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, жаўтавата-шэры, з праслоямі жвірыстага пяску, галечніку, месцамі сцэментаваны; жвіру буйней за 5 мм у ім 19—64 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,5—8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,8—14,2 м, ускрышы (пяскі, грубыя марэнныя супескі са жвірам і галькай) 0,1—4,6 м. Пяскі і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону і баластнага слоя чыгункі. Пяскі-адсевы прыдатныя для тынкавальных і муровачных раствораў. Радовішча распрацоўваецца буд. арг-цыямі Міндарбуда БССР. М. Ф. Янюк.
КАЗУЛЯ, дзікая каза (Capreolus capreolus), млекакормячая жывёла сям. аленевых атр. парнакапытных. Пашырана ў Еўразіі, у СССР — у Еўрап. ч., гарах Сярэдняй Азіі, Казахстане, Сібіры, на Д. Усходзе. На Беларусі па ўсёй тэр. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенакосамі і поймамі. На пач. 1982 18,3 тыс. Корміцца травой, лісцем, парасткамі кустоў і дрэў (дубу, вярбы, крушыпы, бярозы, брызгліны, рабіны і інш., да 90 відаў раслін). Зімой падкормліваюць сенам, караняплодамі, адходамі збожжа, сухімі галінкамі бярозы, вярбы, асіны, рабіны, дубу. Каштоўная паляўніча-прамысл. жывёла.
Даўж. цела 120—135, выш. ў карку 75—85 см, маса 25—35 кг. Самкі меншыя за самцоў. Цела зграбнае, лёгнае, ногі высокія, галава адносна невялікая. У самцоў ёсць невялікія рогі (штогод у кастр.— ліст. адпадаюць, да крас. вырастаюць зноў). Хвост кароткі (2— 3 см), схаваны ў поўсці. Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая (маладыя К. плямістыя). Каляхваставое «люстэрка» белае. Лінька ў крас.— маі і верасні. Ворагі: воўк, рысь, ліс, бадзяжныя сабакі. Трымаецца невялікімі статкамі. Гон у жн.— кастр. Цяжарнасць 6—1Q мес. (характэрна латэнтная стадыя рцзвіцця аплодненай яйцаклеткі), 2 (часам 3) цялят нараджае ў маі — чэрв. Працягласць жыцця 11—16 гадоў.
Лгт.: G е р ж а н іі н П. Н. Млекопнта-
юіцііе Белорусспн.— 2 нзд.— Мн., 1961 (бібліягр.); Крупные хніцннкн н копытные зверн.— М., 1978; Соколов В. Е. Спстематпка млекопптаюіцнх.— М., 1979, с. 366—369. П. Р. Козла.
КАЗЬЯНСКІ ПАЛЯЎШЧЫ ЗАКАЗ НІК, рэсп. значэння. Створаны ў 1960 на тэр. Шумілінскага і Полацкага р-наў для аднаўлешія і падтрымання аптымальнай колькасці паляўніча-прамысл. відаў жывёл. Пл. 43 тыс. га (1983).
Тэр. заказніка ў межах Полацкай ніз., у міжрэччы Обалі і Сосніцы. Расліннасць прадстаўлена відамі барэальнай і зах.-еўрап. флоры. Найб. плошчы пад хваёвымі (30 %) і бярозавымі (больш як 20 %) лясамі, пераважна імшыстымі і багунова-асаковымі. Палавіну тэр. заказніка займаюць вярховыя* балоты, найб. балотны масіў — Обаль-2. Захаваліся ўчасткі высокабанітэтных лясных насаджэнняў, у складзе якіх элітныя дрэвы. Вядомы 46 месцаў росту раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай GCP, у т. л. баранцу звычайнага, наперстаўкі буйнакветнай, тлушчанкі звычайнай, шпажніку чарапіцавага, касача сібірскага і інш. Расце шмат лек. раслін. Месца масавага гнездавання мясц. і канцэнтрацыі пралётных, пераважна вадаплаўных, і інш. птушак. Адзначана гнездаванне вялікага і сярэдняга кулонаў, вялікага вераценніка, залацістага сяўца, турухтана, дупеля і інш. Водзяцца лось (шчыльнасць вышэй, чым у інш. р-нах Беларусі), дзік, бабёр, рысь, казуля, заяц-бяляк, глушэц, цецярук, рабчык і інш. У фауне заказніка 36 відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай CGP. Трапляюцца буры мядзведзь, беркут, змеяед, сапсан, скапа. дзербнік, вялікі падворлік, пугач, даўгахвостая і барадатая няясыці, чорны бусел, шэры журавель, чорнаваллёвая гагара. шэры саракуш,
звычайны гогаль. У заказніку найбуйнейшая на Беларусі папуляцыя белай курапаткі. Л. М. Дарафееў.
КАЗЯБРОДСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 4,5 км на 3 — ПдЗ ад в. Козі Брод Пружанскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 23,1 млн. м3.
Пяскі бўравата-жоўтыя, жаўтаваташэрыя, розназярністыя, палевашпатавакварцавыя, месцамі гліністыя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру; гліністых і пылаватых часцінак у іх 1—6,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—8.8 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—3,2 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатнай цэглы, вырабаў з шчыльнага і ячэістага сілікатабетону. Радовішча не распрацоўваецца.
КАЗЯЛЕЦ (Ranunculus), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Вядома больш за 600 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар'я. У СССР 195 відаў, з іх на Беларусі 18. Лек. і дэкар. расліны. Многія віды ядавітыя.
Голыя або апушаныя наземныя і прыбярэжна-водныя расліны, з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам, іншы раз са шматлікімі клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Лісце чаргаванае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі правільныя, з двайным калякветнікам, адзіночныя ці ў негустых суквеццях. Чашалісцікаў 3— 5; пялёсткаў звычайна 5, радзей больш, белых або жоўтых, каля асновы з няктарнай ямкай, прыкрытай лускавінкай ці без яе. Тычынак і песцікаў звычайна шмат. Плод — сухі шматарэшак.
На Беларусі найб. вядомы 9 відаў, пашыраных па ўсёй тэрыторыі. К. е д к і, або курыная слепата (R. acris), расце на лугах, часцей нізіппых, лясных палянах, узлесках, паблізу жылля ў садах, на газонах, як пустазелле на палях, па берагах рэк і азёр. Цвіце ў маі — вер., нярэдка ўтвараючы залаціста-жоўты дыван на лугах. Мнагалетнік выш. 50— 70 см, з кароткім карэнішчам і пучком каранёў. Сцябло прамастойнае, уверсе моцна разгалінаванае. Лісце амаль да асновы пальчата-рассечанае на 5—7 глыбоканадрэзаных долей, прыкаранёвае доўгачарапковае, сцябловае сядзячае. Кветкі дыям. да 2 см, залаціста-жоўтыя, з бліскучымі пялёсткамі і апушанымі чашалісцікамі, на доўгіх кветаносах. ГІлодзікі гладкія, з кароткім носікам. 3 лек. мэтай (пры захворваннях скуры, падагры, неўралгіях) выкарыстоўваецйа свежая трава (збіраюць у чэрв,—ліп.). Ядавіты. Mae ў сабе дубільныя рэчывы. Аказвае фітанцыднае дзеянне. К. п а ў з у ч ы (R. repens) расце на лугах, травяных балотах, у чорнаалешніках, палосах прыбярэжнага хмызняку, як пустазслле на пасеках, палях, асу-
шаных тарфяніках. Цвіце ў маі — жніўні. Мнагалетнік выш. 15—50 см. Ад карэнішча адыходзяць доўгія парасткі, якія сцелюцца, укараняюцца ў вузлах і даюць пачатак новым раслінам. Сцяблы выгнутыя, узыходныя. Лісце чаранковае, трохраздзельпае, з глыбокарассечанымі долямі, самае верхняе сядзячае. Кветкі дыя.м. да 1 см, ярка-жоўтыя. Плодзікі з кропкавымі ямкамі і прамым носікам. Свежую траву (збіраюць у маі — ліп.) ужываюць як вонкавы сродак пры рэўматызме, захворваннях скуры. Моцна ядавіты. К. п як у ч ы, або прышчынец (R. flammula), расце на вільготных лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, у чорпаалешніках. Цвіце ў чэрв.— жпіўні. Голы або слабаапушаны мнагалетнік выш. 15—50 см. Сцяблы ўзыходныя. унізе ўкараняюцца. Лісце падоўжана-ланцэтападобпае, ніжняе чаранковае, верхпяе сядзячае. Кветкі дыям. 1—1,5 см, светла-жоўтыя, па доўгіх квстаносах. Плодзікі голыя, злёгку сціспутыя, з кароткім носікам. Лек. расліна. Ядавіты. К. я д авіты (R. sceleratus) расце на нізінных лугах, балотах, па берагах рэк, азёр, каля крыніц, уздоўж меліярацыйпых каналаў, па вільготных выганах. Цвіце ў маі — вер. Адна-двухлетнік выш. 5—100 см. Сцябло пустое, баразнаватае, голае. Лісце бліскучае, злёгку мясістае, больш-мепш глыбока падзелена на 3 акруглыя або яйцападобныя суцэльнакрайнія ці гародчатыя долі. Кветкі дыям. да 1 см, светла-жоўтыя. Плодзікі злёгку маршчакаватыя, з кароткім носікам. Моцна ядавіты. К. з а л а ц і с т ы (R. auricombs) расце ў лясах, на заліўных і вільготных сухадолыіых лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, на ўскраііках пізінных балот; вырошчваецца ў Цэптр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Мнагалетнік выш. 20—45 см. Сцябло прамое, голае або рассеяна-апушанае, уверсе галінастае, баразнаватае. Прыкаранёвае лісце (2—7) доўгачарапковае, глыбока-З-5-пальчата-рассечанае, сцябловае з вузкімі, пераважна суцэльнакрайпімі долямі. Кветкі дыям. 2,5 см, жоўтыя, з адваротнаяйцападобнымі, іншы раз недаразвітымі пялёсткамі. ІІлодзікі пукатыя з бакоў, кароткаапушапыя, з кароткім посікам. К. in а р с ц і с т ы (R. lanuginosus) пашырапы пераважна на Мінскім узвышшы, расце ў лясах, на ўзгорках, сярод хмызняку; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Мпагалетпік выш. 30—80 см. Сцябло
ўверсе галінастае, як і чаранкі лісця, болып-менш касматае. Лісце лопасцевае з трыма надрэзанымі буйназубчастымі лопасцямі, знізу густаваласістае, прыкаранёвае доўгачаранковае, верхняе сядзячае. Кветкі дыям. да 3 см, жоўтыя, на баразпаватых кветаносах. Плодзікі з бакоў моцна сціснутыя, з доўгім кручкаватым посікам. К. ш м а т к в е т п ы (R. polyanthemos) расце на схілах, сухадольных лугах, у мяшаных, радзей хвойных лясах. Цвіце ў маі — ліпені. Мпагалетнік выш. 30—80 см, з прамастойнымі апушанымі сцябламі. Лісце пальчата-З-5-глыбокараздзелыіае, з падоўжанымі лапцэтападобнымі надрэзана-раздзельнымі долямі. Кветкі дыям. 2—3 см, жоўтыя. Плодзікі акругла-адваротнаяйцападобныя, сціснутыя, з кароткім кручкаватым посікам. Трава (збіраюць у чэрв.— жн.) — танізоўны, абязбольваючы, процімікробны, ранагаючы сродак. Ядавіты. К. к а ш у б с к і (R. cassubicus) трапляецца пераважна ў Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай (на 3) абласцях. Расце ў лясах, поймавых дубровах, ельніках і сярод хмызняку. Цвіце ў маі — чэрвені. Мнагалетнік выш. 30—■ 50 см, каля асповы сцябла агорнуты двума лускападобнымі лістамі. Прыкаранёвае лісце доўгачарапковае, з буйпой круглаватай або круглаватаныркападобпай пласцінкай, сцябловае — 5-9-пальчата-рассечанае на лапцэтныя ці лінейныя (уверсе) долі. Кветкі дыям. 3,5 см, жоўтыя, на апушаных кветапосах. Плодзікі моцна валасістыя, з тонкім кручкаватым носікам. К. даўгалісты (R. lingua) расце па берагах вадаёмаў, на балотах і забалочаных лугах, уздоўж меліярац. капалаў. Цвіце ў чэрв,— жніўпі. Мнагалетнік выш. 50—100 см.