Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, трэшчынаваты; утрыманне СаО у ім 47—56 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—18,8 м, ускрышы 1—9,4 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
КАБАТЫЁЛА (Kabatiella), род педасканалых грыбоў сям. меланконіевых. Вядома каля 10 відаў, з іх у СССР 7. На Беларусі пашыраны К. сцеблаедная (К. caulivora) i К. чарпеючая (К. nigricans) — узбуджальнікі антракнозу канюшыны і вікі, К. парэчкавая (К. ribis), якая паразітуе па лісці чорпых парэчак.
Канідыяносцы размешчаны ў спараложах, цесна скучаны, часта булавападобныя. Канідыі амаль сядзячыя, прадаўгаватыя, авальныя, верацёнападобныя, прамыя ці злёгку серпападобныя, пры наяўнасці вільгаці пачкуюцца.
КАБАЧКІ, аднагадовая травяпістая расліна роду гарбуз сям. гарбузовых; разнавіднасць гарбуза звычайнага. Па Беларусі вырошчваюць па невял. плошчах, пераважна ў спецыялізаваных агародніпаводчых гаспадарках. Раянаваныя сарты: Грыбаўскія 37, Даўгаплодныя.
Аднадомная расліна кустовай формы. Сцябло даўж. 60—90 см. Лісце буйное, 5-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, адзіночныя. жоўтыя. Плод — падоўжаная, цыліндрычная, белая ці зялёная гарбузіна; мае 15—40 мг % вітаміну С. Скараспелая культура (перыяд ад усходаў да тэхн. спеласці 40—50 сут). Вырошчваюць на ўрадлівых, дастаткова вільготных глебах пасевам насення ў грунт або расадай. Ураджайнасць 20—30 т/га.
Т. С. Якубіцкая.
КАБЁЯ (Cabaea), род шматгадовых паўкустовых раслін сям. сінюхавых. Вядомы 9 відаў, пашыраных у трапічнай Амерыцы. На Беларусі культывуецца даволі рэдка як адналетнік К. лазячая (G. scandens), прыдатная для дэкарыраванпя альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку. Цвіце з канца ліп. да замаразкаў.
Расліна з учэпістым або павойным сцяблом выш. да 4 м. Лісце перыстаскладанае. заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светлаці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя? дыям. да 6—8 см. з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка. Сонцаі цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Насенне высяваюць у лют., потым сеянцы высаджваюць у гаршкі, пазней у грунт; цвіце на 1-м годзе. 1. А. Карэўка.
КАБІНАГОРСКАЕ РАДОВІШЧА
ДАЛАМІТУ, каля паўд. ускраіны в. Кабіна Гара Слаўгарадскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Разве-
даныя запасы 494 тыс. т., перспектыўныя 366 тыс. т.
Даламіт шэры, у асноўным трэшчынаваты, з праслоямі (0,1—0,3 м) мергелістага суглінку, месцамі пясчана-жвіровага матэрыялу (0,4 м). у верх. ч. разбураны да друзу. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 0,5— 7,7 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, грубыя марэнныя супескі) 0,1—3,1 м. Цаламіт прыдатны для вапнавання кіслых глеб, у дарожным буд-ве. Радовішча распрацоўваецца мясцовымі буд. арг-цыямі. М. Ф. Янюк.
КАБІШАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ДАЛАМІТУ (ад назвы былой в. Кабішы), за 3 км на ПдУ ад в. Сюбараўка Гарадоцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі
Кабатысла сцеблаедная
Кабачкі.
Кабея лазячая.
франскага яруса верх. дэвону. Папярэдне разведаныя запасы 291,5 млн. т.
Даламіт шэры, цёмна-шэры шчыльны, моцны ці сярэдняй моцнасці, маналітны, месцамі порысты і кавернозны, у рознай ступені трэшчынаваты, месцамі разбураны да друзу. пяску і мукі. з няроўнай закарставанай кроўляй; СаО+ +MgO у ім 92—98 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 12,3—21,2 м, ускрышы (пяскі, супескі, пясчана-жвіровы матэрыял) 15—34 м. Даламіт прыдатны на вытв-сць даламітавай мукі для вапнавання кіслых глеб, як мінер. дамешак на выраб асфальтабетону, друзу. Радовішча не распра' цоўваецца. М. Ф. Янюк.
КАБІШЧАНКА, рака, правы прыток Лужасянкі (бас. Зах. Дзвіны), у Гарадоцкім р-не. У верхнім цячэнні наз. Пальмінка. Даўж. 28 км. Пачынаецца з воз. Болецкае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0Вадазбор (166 км2) раўнінны, пад лесам 35 %. КАБОМБА (Cabomba), род шматгадовых раслін сям. кабомбавых. Пашырана ў вадаёмах Амерыкі. На Беларусі ў акварыумах культывуюць пераважна 2 віды.
К. в о д н а я (G. aquatica) — расліна з добра развітай валасніковістай каранёвай сістэмай. Сцябло круглае, слабагалінастае, у акварыумах дасягае 2 м даўж. Падводнае лісце супраціўнае, веерападобнае, дробнарассечанае, ярказялёнае; плаваючае — круглае, бліскучае, гладкае. На парастках, якія паднімаюцда над паверхняй вады, дробныя бслыя кветкі з жоўтым адценнем. Пры перасадцы раслін замаруджваецца іх рост і затрымліваецца цвіценне. Размнажаецца сцябловы.мі чаранкамі, якія ўкараняюцца ў грунце акварыума. Святлалюбная. добра расце пры штучным і натуральным асвятленні, пры т-ры 18 °C (аптымальная 24 °C). К. к аралінская (G. сагоііпіапа) са слабаразвітай каранёвай сістэмай, тонкімі каранямі, Сцябло даўж. 1,5 м. Падводнае лісце вілаватае, круглае, зверху бледна-зялёнае, знізу чырванавата-карычневае; плаваючае лісце сэрцападобна выцягнутае, гладкае, з васковым налётам. Кветкі дробныя, белыя. Расце пры больш нізкай т-ры, чым К. водная. Іл. гл. пры арт. Акварыумныя раслгны. КАБЬ'ІЛІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Верхпядзвінскім р-не, у бас. р. Свольна. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,61 км, наііб. шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 3,06 км2. Катлавіна круглаватая, крыху выцягпутая з ПпУ на ПдЗ. Схілы выш. да 13 м, стромкія, параслі лссам, на Пн часткова разарапыя. Берагавая ліпія (даўж. 1,68 км) слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Каля паўн.-ўсх. берага невял. востраў. Бяссцёкавае. ІІа паўп. беразе в. Кабылінцы.
КАБЫЛІЧЫ, нізіннае балота на 3 Пухавіцкага р-на, у пойме р. Пціч. Пл. 1,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,6 м, сярэдняя 2,1 м, ступень распаду 42 %, попсльпасць 19 %. На 1.1.І978 запасы торфу 5,7 млн. Ёсць сапрапель магутнасцю да 2,7 м. Балота пе асуіпана, занята травяпістай
і хмызняковай расліннасцю, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. К.АБЫЛКІ, нястаткавыя с ар а н ч о в ы я, насякомыя надсям. саранчовых падатр. караткавусых прастакрылых, якія не маюць статкавай фазы і пе здольпыя да масавых пералётаў. Пашыраны ва ўсім свеце. У фауне СССР больш за 400 відаў, найб. багатая фауна Паўн. Каўказа, Сярэдняй Азіі, ГІаўн. Казахстапа і Д. Усходу. На Беларусі адзначаны: на асаковых балотах — К. балотная (Mecostethus grossus) i лясны конік (Chorthippus montanus), на лугах — K. бяскрылая (Podisma pedestris), на ўзлесках — травяпка зялёная (Omocestus viridulus), кап’яноска рыжая (Jomphocerippus rufus), К. цемнакрылая (Stauroderus scalaris) i K. блакітнакрылая (Oediposa cocrulescens). Раслінаедныя. Шкоднікі пасеваў, пашы і сенажацей.
Даўж. цела да 3 см. Ротавыя органы грызучыя, вусікі кароткія, заднія ногі з патоўшчанымі сцёгнамі. скакальныя. Звычаііна 2 пары крылаў. Яйцы кладуць у глебу, кучкамі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Зімуюць у фазе яйца, некат. ў фазе лічынкі. Даюць адно пакаленне за год.
В. П. Прыстаўка, Т. П. Смірнова. КАБЫЛЬНІЦКАЕ РАДОВІШЧА ІІЯСЧАНА ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 2 км на ТГд — ПдЗ ад в. Нарач (да 1964 в. Кабылыіік) Мядзельскага р-на. Лінзанадобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Перспектыўпыя запасы 1,5 млп. м3.
Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, з праслоямі розназярністага пяску, слабагліністы; жвіру буйней за 5 нм у ім 25—55 %. Пяскі-адсевы пераважна дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатавакварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 3—7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—9,5 м, ускрышы (гліністыя пяскі) 0,2—0,8 м. Пяскі і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве, пяскі — для тынкавальных і муровачных раствораў. Радовішча не распрацоўваецца. КАБЫЛЯНКА, рака, левы прыток Віліі, у Вілейскім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца каля в. Кастрычніцкая. Сярэдні пахіл воднай паверхпі 2,6 %0. У верхпім і сярэдпім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (54 км2) па зах. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 30 %.
КАБЫЛЯНСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пн Гомельскага, 3 Веткаўскага і Пд Буда-Кашалёўскага р-наў, у вадазборы р. Сож. Уключае тарфяное радовішча Старая Беліца. Асн. водапрыёмнік — р. Белічапка (прыток Узы). Пл. 6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,5 тыс. га. Глыб. торфу да 5,4 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 13 %. Балота амаль усё асушана адкрытай сеткай у 1934—59 для здабычы торфу. 3 першапачатковых за-
пасаў торфу (14,3 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 1,8 млн. т. Частка зямель рэкультывавана, на іх вырошчваюць пераважна шматгадовыя травы. Неасушаныя ўчасткі пад х.мызнякамі і асокамі, выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады.
КАБЯЛЯЦКАЕ РАДОВІШЧА ДАЛАМІТУ. каля в. Прыдняпроўе (да 1964 в. Кабялякі) Аршанскага р-па. Пластавы паклад звязаны з карэннымі адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). Разведапыя запасы 4,2 млн. т.
Даламіт шэры, шчыльны, дробнакрыштал., порысты. меспамі трэшчынаваты, каля ўскрышы разбураны да друзу; СаО i MgO у ім адпаведна SO32 % і 19—21 %. Каверны і трэшчыны запоўнены даламітавым пяском і мукой. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 13—22 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі са жвірам і галькай) 2,2—12 м. Даламіт прыдатны на выраб вапны, бутавага каменю, друзу-запаўняльніка ў бетоне. Радовіптча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк.
КАВАЛЁЎШЧЫНСКАЕ РАДОВЬ ШЧА ПЯСКОЎ, за 2 км на ПдЗ ад в. Кавалеўшчына (Лутаўскі с/с) Ушацкага р-на. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 3,9 млн. м3.
Пяскі светлаі жаўтавата-шэрыя, дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. месцамі слабагліністыя, у верхняй ч. карыснай тоўшчы ажалезненыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх да 1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 1—5,8 м. ускрышы да 0,4 м. Паводле папярэдніх даных, пяскі ппыдатныя на вытв-сць сілікатных вырабаў. тынкавалыіых і муровачных раствораў. Радовішча не распрацоўваецца.
КАВАЛЁЎШЧЫНСКАЕ РАДбВІІПЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ (ад пазвы былой в. Кавалеўшчына ў Полацкім р-не), за 1,2 км на ПдЗ ад в. Гомель Полацкага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 2,08 млн. м3.
Пясчана-жвіровая парода бураватажоўтая, шэрая, месцамі гліністая, з праслоямі 1 лінзамі дробнаі сярэднезярністых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у ёй 5—75 %. Пяскі-адсевы дробна1 сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых 1 пылаватых часцінак у іх да 7 %, у жвіры да 1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—14,7 м, ускрышы (пяскі) 0,2—3,7 м. Карысная тоўшча падсцілаецца пяскамі і супескамі. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве. пяскі — на вытв-сць сілікатных вырабаў, тынкавальных 1 муровачных раствораў. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк.