Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Іржа яблыні (узбуджальнік Gymnosporangium tremelloides) і г р уш ы (узбуджальнік G. sabinae) праяўляецца звычайна ў 2-й пал. лета. На лісці, маладых парастках, зрэдку на пладах развіваецца эцыдыяльнае споранашэнне ў выглядзе жаўтаватых (у яблыні) або жоўта-аранжавых ці чырвоных (у грушы) з чорнымі крапінкамі плям. Асн. расліна-гаспадар — ядловец, на ім паразіт зімуе міцэліем.
Іржа ігліцы (узбуджальнік у хвоі — рознагаспадаровыя ржаўныя грыбы роду Goleosporium, у елкі — Chrysomyxa ledi i Ch. abiefis) характарызуецца ўтварэннем жаўтавата-аранжавых пухірападобных эцыдыяў на ігліцы, якая жаўцее і засыхае. Прамежкавыя расліны-гаспадары ў іржаўчыннікаў хвоі — пустазелле (віды асоту, старасценю, падбел звычайны), у ржаўчыннікаў елкі — багун балотны.
Меры барацьбы з I. р.: знішчэнне прамежкавых раслін-гаспадароў, прасторавая ізаляцыя ад іх пасеваў або пасадак; агратэхн. мерапрыемствы (правільныя тэрміны сяўбы або пасадкі, павышаныя дозы фосфарных і калійных угнаенняў і інш.); ачыстка, сарціроўка і пратручванне насення фунгіцыдамі; апырскванне раслін пшаніцы фунгіцыдамі; раяпаванне ўстойлівых да ржы сартоў раслін. Іл. гл. на ўклейцы.
Лгт.: Чумаков A. Е. Заіцнта пшенпцы от ржавчнны.—Л., 1964; Комплексные снстемы меропрнятнй по заіцнте сельскохозяйственных культур от вреднтелей, болезней п сорняков: (Рекомендацнн).—Горкн, 1981. С. Ф. Буга. ІРЖАУНЫЯ ГРЫБЫ (Uredinales), парадак паразітных базідыяльпых грыбоў падкл. тэліяспараміцэтаў. Вядома звыш 4,5 тыс. відаў, каля 130 родаў, пашыраных па ўсім зямным шары, у СССР звыш 1 тыс. відаў, каля 50 родаў. На Беларусі каля 400 відаў з 14 родаў: пукцынія, ураміцэс, калеаспорый, кранарцый, мелампсора, гімнаспарангій, ахрапсора, траншэлія і іпш. I. г.— аблігатпыя паразіты вышэйшых травяністых раслін, пераважна злакавых і бабовых; узбуджальнікі іржы раслін.
Міцэлій міжклетачны, у большасці грыбоў мясцовы (пашкодіквае невял. ўчастак тканкі на месцы пападання спо-
ры), у некат. дыфузны (пранізвае ўсю расліну, часта шматгадовы і здольны выклікаць марфал. змены); грыбы жывяцца змесцівам клетак з дапамогай гаўсторый. Цыкл развіцця I. г.— чаргаванне гаплоіднай і дыплоіднай стадый. Вядомы 5 тыпаў споранашэння. С п е р м агоніі са спермацыямі: спермагоніі гарлачыкападобныя з вывадной адтулінай, радзей плоскія ўнутры з піараабо яйцападобнымі спермацыямі, утвараюцца зверху ліста прамежкавай расліны-гаспадара. Э ц ы д ы і з э ц ыдыяспорамі: эцыдыі шарападобныя або плоскія з акруглымі. аднаклетачнымі, ярка-жоўтымі эцыдыяспорамі, развіваюцца знізу ліста прамежкавай расліны-гаспадара. Урэдапустулы з урэдаспорамі: урэдаспоры — летнія споры грыба, аднаклетачныя, акруглыя ці яйцападобныя, шматлікія, аранжавыя, размешчаныя пад эпідэрмісам лісця або сцябла асн. расліны-гаспадара ў прадаўгаватых шчылінах — урэдапустулах, у летні перыяд утвараецца некалькі пакаленняў урэдаспораў, якія пашыраюцца ветрам на вял. адлегласць. Тэлейтапустулы з тэлейтас п о р а м і: тэлейтаспоры —• зімовыя
споры грыба рознай формы, бурыя, утвараюцца на месцы урэдаспораў у тэлейтапустулах. Базідыі з б а з ід ы я с п о р а м і: базідыя — бясколерная клетка з базідыяспорамі, утвараецца на тэлейтаспорах вясной; для развіцця грыба неабходна пападанне базідыяспоры на прамежкавую раеліну-гаспадара. Спермагоніі і эцыдыі — гаплоідная стадыя, астатнія — дыплоідныя. Адны віды I. г. маюць усе тыпы споранашэння (поўны цыкл развіцця), другія — толькі некаторыя (няпоўны цыкл развіцця). I. г., у якіх усе тыпы споранашэння развів'аюцца на адной расліне, наз. аднагаспадаровымі, тыя грыбы, у якіх гаплоідная і дыплоідная стадыі на розных раслінах — рознагаспадаровымі. Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм, фізіял. рас і інш., якія развіваюцца толькі на пэўных родах, відах і сартах раслін. Пра меры барацьбы гл. ў арт. Іржа раслін.
Літ.: Купревнч В. Ф., Траншель В. Г. Ржавчннные грнбы. В. 1. Сем. Мелампсоровые.— М.; Л., 1957.— (Флора споровых растеннй; т. 4); Купр е в н ч В. Ф., Ульянніцев В. II. Определнтель ржавчянных грнбов СССР. Ч. 1. Сем. Melampsoraceae н некоторые роды сем. Pucciniaceae.— Мн., 1975.
С. I, Бел-ьская.
ІРЛАНДСКІ АЛЁНЬ, вымерлая млекакормячая жывёла сям. аленевых; тое, што алень велікарогй ІРЛАНДСКІ СЁТЭР, парода паляўнічых сабак з групы сетэраў.
ІРЛАНДСКІ ТЭР’ЁР, парода сабак з групы тэр’ераў.
ІРІІЫ КОРАНЬ, расліпа сям. ароннікавых. Гл. ў арт. Аер.
ІРПЕКС (Irpex;, род губавых грыбоў сям. порыевых. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы. У СССР 5 відаў. На Веларусі I. малочпабелы (I. lacteus) i I. глыбакавыемчаты (I. sinuosus) трапляюцца па ўсёй тэр. ў вільготных лісцевых і хвойных лясах. Растуць на ппях, мёртвых, радзей жывых ства-
лах лісцевых дрэў, як выключэнне на хвойных.
Пладовыя целы дробныя, шапкападобныя, размешчаны накшталт чарапіцы або распасцёрта-адагнутыя, рэзупінатныя, мяккаскурыстыя і скурыстыя, тонкія. Шапка махната-лямцавая, радзей голая. белая, жаўтаватая, шэрая ці бураватая. Гіменафор — лабірынтападобныя або падоўжаныя надрэзаныя пласцінкі, шьшы ці зубцы белага, жаўтаватага або жаўтавата-бурага колеру. Споры прадаўгаватыя, амаль эліпсападобныя. A. I. Галаўко.
ІРТЫНЬ, возера ў Брагінскім р-не, у бас. р. Дняпро. Пл. 0,18 км2. Поймавае. На Пд ад возера в. Кірава. ІРЫГАЦЫЯ (ад лац. irrigatio арашэнне, паліўка), падвод вады на палі; тое, што арашэнне.
ІРЭЗІІІЭ (Iresine), род травяпістых, радзей кустовых аоо дрэвавых раслін сям. аксамітнікавых. Вядома каля 80 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках Амерыкі, Аўстраліі і на Галапагоскіх а-вах. У культуры найб. пашыраны 3 віды, інтрадукавапыя і на Беларусі. Выкарыстоўваюцца ў дэкар. мэтах як дывановыя і бардзюрныя расліны.
Ірэзінэ Ліндэна.
Рака Іса каля Слоніма.
Шматгадовыя, павойныя або прамастойныя, з каляровым лісцем і сцябламі расліны выш. да 40 с.м. Лісце супраціўнае. Кветкі непрыгожыя, белаватыя або зеленаватыя, двухполыя або раздзельнаполыя, у коласападобных або галоўчатых суквеццях. Размнажаюць чаранкамі ў цяпліцах. Святлаі цеплалюбныя расліны. Добра пераносяць ладстрыганне. I. Гербста (I. herbstii) мае стракаталістыя і нізкарослыя Формы з чырвоным лісцем. У I. Л і нд э н a (I. lindenii) лісце авальнае або ланцэтнае, востраканцовае, чырвонае або карычнева-чырвонае. I. В а л л i с a (I. wallisii) мае нізкарослую форму з акруглым, карычнева-чырвоным лісцем.
I. Я. Бацяноўскі. ІСА, рака, правы прыток Шчары (бас. Нёмана), у Дзятлаўскім, Баранавіцкім і Слонімскім р-нах. Даўж. 62 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. ІІерхавічы (Баранавіцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Асн. прыток р. Пляхоўка (справа); густата рачной сеткі 0,38 км/км2.
Вадазбор (554 км2) на ПдЗ Навагрудскага ўзв. Рэльеф узгорысты, грунты пераважяа супясчаныя. радзей сугліністыя, у забалочаных паніжэннях тарфяныя. Лясы (27 %) мяшаныя, найб. буйныя масівы ў сярэдняй і ніжняй ч. вадазбору. Пад ворывам 45 % тэр. Даліна трапецападобная, шыр. 500—800 м. Схілы спадзістыя, выш. 10—15 м (месцамі паніжаюцца да 3 м або павышаюцца да 20 м). пясчаныя або супясчаныя. пераважна пад ворывам. Пойма (шьхр. 100—180 м) чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. У разводдзе затапляецца да 2 тыдняў. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні каналізаваяае, шыр. ракі ў межань 4—8 м. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Рэжым вывучаўся ў 1933—47, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Альбярцін. На рацэ каля г. Слонім і в. Нагуевічы плаціны. I. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
ІСА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. люстра 0,38 км2. Даўж. 1,03 км, найб. шыр. 0,53 км, наііб. глыб. 1,3 м, сярэдняя 0,6 м. Аб’ём вады 0,22 млн. м3. Вадазбор (30,54 км2) нізінны і дробнаўзгорысты, складзены з пяскоў, пераважпа ўкрыты лесам (77 %).
Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 3,05 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. 20—100 м, забалочаная. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавымі сапрапелямі сярэдняй магутнасцю больш за 3 м. 3 в-вы агульнай пл. 0,4 га. Мінералізацыя вады да 100 мг/л, празрыстасць 1,3 м. Дыстрофнае. Слабапраточнае: працякае ручай Чарнуя. Поўнасцю зарастае. Шыр. палосы надводнай расліннасці да 40 м. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, краснапёрка, плотка. Б. П. Уласаў. ІСА, зона адпачынку мясц. значэння за 4 км па У ад Слоніма, на беразе р. Іса. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,4 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 5,6 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнпе ўстаноў і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку.
ІСКРАУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Іскра ў Светлагорскім р-не), тэктанічная структура ў Светлагорскім р-не, на 3 Бярэзіпскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў 1967, па міжсалявых і падсалявых дэвопскіх адкладах — у 1977 сейсмаразведачнымі работамі.
Па паверхні міжсалявых адкладаў I. ii. мае выгляд невял. па памерах блокаў, якія залягаюць на абс. адзнаках ад —3200 да -3600 м і апускаюцца на ПдУ. На Пн I. п. абмежавана Паўн.Прыпяцкім краявым, а на Пд лакальным разломамі, арыентаванымі ў субшыротным напрамку. Будова падняцця па падсалявых адкладах вывучана недастаткова. ІІаверхня верхнесаляноснай тоўшчы ў межах I. п. залягае на абс. адзнаках ад -1000 да -1300 м. Па яе паверхні ва ўсх. ч. падняцця выдзялясцца брахіантыкліналь памерам 7x3 км і амплітудай болып за 150 м.
1. Д. Кудравец. ІСКРАЎСКІ ПАРК, у в. Іскра Чачэрскага р-на. Закладзены ў сярэдзіне 19 ст. Пл. каля 4 га. Рэгулярнага тыпу. Партэр невял., па перыметры абсаджаны ліпай, у цэнтры яго круг, фіксаваны сіметрычнай пасадкай ліпы па 5 і 3 экземпляры; дрэвы клёну высаджапы паўкругам па 7 экземпляраў. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом, па адной восі з ім размешчаны 2 флігелі. Да іх праз сад вядуць 2 ліпавыя алоі, якія ўтвараюць прамавугольны баскет. Паблізу сядзібнага дома вылучапы мікрабаскет аналагічнай формы з прагулачным маршрутам. Парк добра збярогся. Належыць школе. Перспектыўны для аднаўлення.
ІСЛАНДСКІ МОХ, гл. ў арт. Цэтрарыя.
ІСЛАЧ, рака, левы прыток Бярэзіпы (бас. Нёмана), У Дзяржынскім, Мінскім, Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Даўж. 102 км. Пачынаецца каля в. Глушынцы (Дзяржыпскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о* Асп. прытокі: Выганічонка, Цецяроўка, Волма (злева), Яршоўка, Пяршайка. Валожынка (справа); густата рачной сеткі 0,45 км/км2.