Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Пашырэнне I. х. у дарэв. Беларусі было абумоўлена нізкім узроўнем сац.-эканам. і культ.-бытавых умоў жыцця. Наглядалася масавая гібель ж ы в ё л ад частых эпізаотый шаленства, чумы, сібірскай язвы, воспы авечак, ■павалыіага запалення лёгкіх і інш. За гады Сав. улады прыняты меры па ліквідацыі найб. небяспечных хвароб. У 1919—21 У. I. Леніным падпісаны шэраг дэкрэтаў аб барацьбе з I. х. На Беларусі ліквідаваны чума буйн. par. жывёлы (у 1922), кароста (у 1923), павальнае запаленне лёгкіх (у 1926), can (у 1940), значна паменшала колькасць захворванняў на сібірскую язву, чуму і рожу свіней. Гады ням.фаш. акупацыі выклікалі новае пашырэнне мпогіх I. х. У пасляваен. перыяд ліквідаваны інфлюэнца, энцэфаламіэліт, лімфангаіт, мыт^ інфекцыйная анемія коней, кароста, воспа жывёл, чума свіней і птушак, зведзены да адзінкавых выпадкаў захворванні на сібірскую язву, бруцэлёз, гіпадэрматоз, стрыгучы лішай, стала менш захворванняў свіней на рожу і пастэрэлёз, іпвазійныя хваробы, вірусныя хваробы. У 1970—80-я г. першапачатковая ўвага аддаецца прафілактыцы і ліквідацыі туберкулёзу, трыхаманозу буйн. par. жывёлы, рожы, дызентэрыі, інфекц. атрафічнага рыніту ў свіней, шаленства, піраплазмгдозаў. гельмінтозаў і інш. Прымаюцца меры па аздараўленню папуляцый дзікіх жывёл. Навук. даследаванні і распрацоўка пы-
танняў прафілактыкі і лячэння I. х. у жывёл вядуцца ў Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі, Віцебскім вет. і Гродзенскім с.-г. ін-тах, БСГА. У чалавека I. х. ў дарэв. час былі адной з гал. прычын смяротнасці, страты працаздольнасці і памяншэння працягласці жыцця. Вельмі часта ўзнікалі эпідэміі кішачных (халера, брушны тыф, паратыфы, дызентэрыя), «крывяных» (малярыя, чума, сыпны тыф, зваротны тыф) I. х., хвароб дыхальных шляхоў (дыфтэрыя, туберкулёз, адзёр) і скуры (кароста, парша). Былі пашыраны трахома, воспа, тулярэмія, шаленства, сібірская язва, венерычныя хваробы і інш. Да 1941 ліквідаваны халера (1922), чума, зваротны тыф (1935), воспа натуральная (1934). У пасляваенныя гады ў БССР ліквідаваны малярыя, трахома, тулярэмія, сыпны тыф, полгяміэлгт, праказа, кляшчовыя сезонныя энцэфаліты, сібірская язва, слупняк, can. Рэзка зніжана захворванне на вострыя інфекцыі дыхальных шляхоў, туберкулёз, I. х. скуры. Брушны тыф. паратыфы, дыфтэрыя бываюць у адзінкавых выпадках. Пра меры барацьбы з I. х. гл. ў арт. пра асобныя іх віды і групы. Вывучае I. х. чалавека эпгдэміялоггя. Гл. таксама Інфекцыйныя хваробы раслін.
Літ.: Беляцкп й Д. П. Борьба с острымп ннфекцноннымп болезнямп в БССР за 40 лет.— У кн.: Сборнпк научных работ Мпнского государственного меднцннского шістнтута. 1958. т. 21; Руководство по обпіей эппзоотологнн.— М., 1979. В. I. Караггн, Дз. П. Бяляцкі. ПІФЕКЦЫЙНЫЯ ХВАРОБЫ расЛІН, паразітарныя хваробы р а с л і н, хваробы, якія выклікаюцца патагеннымі арганізмамі. Здольныя перадавацца ад адной расліпы да другой. Па характару ўзбуджальніка падзяляюцца на грыбныя, бактэрыяльныя, вірусныя, мікаплазмавыя, нематодпыя хваробы расліп (гл. адпаведныя артыкулы). Для ўзнікнення, развіцця і пашырэння I. х. р. неабходны кантакт паразіта (узбуджальпіка хваробы) з успрыімлівай раслінай у адпаведных умовах (пераважна пры пэўных т-ры і вільготпасці паветра і глебы).
Патагенныя арганізмы пранікаюць у расліну праз вусцейкі, мех. пашкоджанні або яепасрэдна праз скурку лісця, пладоў. Для развіцця адных патагенаў неабходпа наяўнасць кропсльнавадкай вільгаці, для іншых дастаткова высокай вільготнасці паветра, для віруса абавязкова пранікненне ў жывую клетку. Трапіўшы ў расліну, паразіт развіваецца ў міжклетніках або ў клетцы (эндапаразіт), радзей астаецца на паверхні, у тканкі заходзяць толькі адросткі міцэлію (экзапаразіт). Працягласць інкубац. перыяду (перыяд ад зараяіэння да з’яўлення першых прыкмет хваробы) залежыць ад асаблівасцей узбуджальніка хваробы, ступені ўспрыімлівасці расліны і ўмоў навакольнага асяроддзя. Узбуджальнікі інфекц. хвароб могуць захоўвацца ў глебе, на яе паверхні разам з расліннымі рэшткамі, насеннем. у караняплодах і клубняплодах. Разносяцца яны ветрам, вадою, насякомымі і інш. жывёламі. Тэрыторыя, на якой пашыраецца хвароба. наз. яе арэалам, моцныя ўспышкі хваробы — эпіфітоцыямі. Супр'аць I. х. р. прымяняюць сістэму мерапрыемстваў, сярод якіх вял. значэіше мае прафілактыка.
Літ.: Р о д іі г н н М. Н. Обіцая фптопатологня.— М., 1978. С. Ф. Буга.
ІНФЁКЦЫЯ (позпалац. infectio заражэнне ад лац. inficio уношу штонебудзь іпкодпае, заражаю), пранікненне і размнажэнне ў арганізме жывёл і чалавека хваробатворных мікраарганізмаў, якое суправаджаецца комплексам рэактыўных працэсаў; завяршаецца інфекцыйнымі хваробамі, бактзрыяносьбіцтвам або гібеллю мікробаў. Інфікаванне адбываецца пры непасрэдны.м кантакце, праз рот (з вадой, ежай), паветра (з кропелькамі сліны і слізі), праз члеяістаногіх перапосчыкаў. Параўн. Інвазія. Гл. таксама Інфекцыйныя хваробы раслін.
ІНФІЛЬТРАЦЫЯ (ад лац. in у+ + позналац. filtratio працэджванне), прасочванне, пранікненне атм. і паверхневай вады ў глсбу, горныя пароды і рух яе да ўзроўшо грунтавых водаў. Адбываецца ў форме струменістага руху вады па порах, шчыліпах і пустотах глебы і горпых парод. Залежыць ад магутнасці зоны аэрацыі, літалагічпага складу парод, водапранікальнасці глебы, водапранікальнасці парод, рэльефу, раслінпасці, с.-г. асваення зямель і інш. У працэсе I. папаўняюцца запасы падземных водаў. Пры дасягнепні лінз адпосна слабапранікальпых парод вада, якая іпфільтруецца. утварае верхаводку. I. ўлічваецца пры меліярацыі, гідратэхнічным і дарожпым буд-ве.
Велічыня І. (інфільтрацыйнае жыўленне падземных водаў) ацэньваецца па падыманню ўзроўню падземных водаў на пэўным участку і выражаецца праз каэфіцыент I. (у %)—адносіны колькасці ападкаў, што дасягнулі ўзроўню падземных водаў, да колькасці выпаўшых. Перавышэнпе колькасці атм. ападкаў над сумарным выпарэннем на тэр. Беларусі спрыяе добраму інфільтрацыйнаму жыўленню падземных водаў. Ся-
Інфузорыя туфелька.
Рака Іпа каля в. Якімавічы Калінкавіцкага раёна.
рэдняя велічыня па рэспубліцы складае 13 %, найб. (да 30 %) адзначаецца пры глыбіні залягання падземных водаў 1—2 м (Прыпяцкае Палессе), найменшая — на схілах лагчын і ўзгоркаў, складзеных з гліністых парод.
М. У. Фадзеева, A. М. Шпакаў. ІНФЛЮЭНЦА (італьян. influenza ад лац. influo уліваюся, прапікаю, пашыраюся), вострая віруспая хвароба жывёл і чалавека; тое, піто грып. ШФУЗОРНАЯ ДЫЗЕНТЭРЫЯ, інвазійпая хвароба свіпей і чалавека; тое, што балантыдыёз.
ШФУЗОРЫІ (Infusoria), клас жывёл тыпу прасцейшых. Пашырапы ва ўсім свеце. У сусв. фауне больш за 6 тыс. відаў. Жывуць у прэсных і марскіх вадаёмах, некат. ў вільготпай глебе. На Беларусі найб. трапляюцца брухараснічныя, кругараснічныя, рознараснічныя, роўнараснічпыя, спіральнараснічпыя, сысучыя інфузорыі (гл. адпаведпыя арт.). Удзелыіічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Кормяцца дробпымі арган. рэшткамі, бактэрыямі, адпаклетачпымі водарасцямі, прасцейшымі. Пажыва для шэрагу беспазвапочпых, лічынак і малькоў рыб. Мпогія I. (напр., балантыдый колі, іхтыяфтырыус) — паразіты, узбуджалыіікі хвароб жывёл і чалавека. Іпфузорыя туфелька — класічны аб’ект, з якога пачынаецца вывучэпне беспазваночпых у іпколе.
Памеры ад 12 мкм да 3 мм. Цела ўкрыта тонкай пічыльнай абалонкай. Большасць перамяшчаецца з дапамогай цытаплазматычных вырастаў — раснічак. У спец. паглыбленні размешчаны «рот», праз які ежа пападае ў «глотку», з яе — у стрававальную вакуолю. Неператраўленыя рэшткі выкідваюцца праз спец. адтуліну. Некат. I. жывяцца асматычным спосабам. Большасць маюць скарачальныя вакуолі (ад адной да некалькіх дзесяткаў), праз якія выдаляюць з арганізма лішкі вады і прадукты метабалізму. У вонкавым слоі цытаплазмы многіх I. ёсць жыгучыя ніткі (трыхацысты) — арганелы абароны і нападу. Маюць 2 тыпы ядраў: макрапуклеусы (рэгулююць абмен рэчываў) і мікрануклеусы (удзельнічаюць у полавым працэсе — кан’югацыі). Размнажаюцца бясполым шляхам (дзяленне упоперак на 2 і больш частак) і пачкаваннем. У неспрыяльных умовах ператвараюцца -ў цысты.
Літ.: Жнзнь жнвотных. Т. 1. Беспозвоночные.— М., 1968, с. 134—180; Лукьяновпч Л. М. Колнчественное развнтне протозойного планктона пелагяалп озёр Нарочь, Мястро, Баторпн.— У кн.: Лпмнологяя Северо-Запада СССР. Таллнн, 1973, в. 2; Бпологня, морфологня п снстематнка водных беспозвоночных.— Л„ 1980.
Л. М. Лук'яновіч. ІПА, рака, левы прыток Прыпяці. у Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім р-пах. Даўж. 109 км. Пачыпаецца па ПпЗ ад в. Сякерычы (Светлагорскі р-п). Сярэдпі пахіл воднай паверхпі 0,3 %0. Найб. пры-
ток р. Віша, густата рачной сеткі 0.52 км/км2.
Вадазбор (1010 км2) у межах Палескай нізіны. Рэльеф слабахвалісты з шматлікімі невысокімі (1,5—3 м) пясчанымі ўзгорка.мі. Густая сетка асушальных каналаў і канаў. Грунты пясчаныя і тарфяністыя. Лясы (46 % тэр.) мяшаныя. на асобных узвышшах хваёвыя. Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шыр. 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, часам умерана стромкія, выш. 2,5 м. Пойма нізкая, шыр. 1—1,5 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шыр. ракі ў межань 10—12 м. Берагі на каналізаванай частцы спланаваныя, на прыродных участках стромкія. Рэжым вывучаецца з 1928, назіранні на гідралаг. пасту Кротаў. 59 % гадавога сцёку прыпадае на перыяд веснавога разводдзя. Разводдзе з сярэдзіны сак. (каля 50 дзён), найвышэйшы ўзровень вады над межанным 2,7 м (1958). Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с. I. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Н. Дз. Шэка, ТПА, балота ў Светлагорскім р-не, гл. Грабіцкае балота.
ША-ВІШАНСКАЕ балота, нізіннага тыпу, на 3 Светлагорскага і Пн Каліпкавіцкага р-наў, у вадазборы р. Іпа і яе прытока р. Віша. Пл. 13,7 тыс. га, у межах нрамысл. паклада 9.2 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. На 1.1.1978 запасы торфу 30 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Асушапа каля 12 тыс. га, вырошчваюць пераважпа збожжа, бульбу, травы. lie асушапа каля 2 тыс. га. 0.7 тыс. га пад лесам, астатпяя пл. пад трыснягом, асаковымі. ефагпавымі імхамі. Па балоцо пясчапыя астравы і грады. ІПАЦЬЕУ Аляксандр Мікалаевіч (30.6.1911, г. Растоў — 8.8.1969) беларускі сав. генетык, селекцыянер. Чл.-кар. АН БССР (1969), д-р с.-г. н., праф. (1960). Скончыў Маск. с.-г. акадэмію (1934). 3 1936 заг. кафедры ў Омскім с.-г. іп-це, з 1945 у Мічурынскім садова-агароднінным ін-це. 3 1948 заг. кафедры плодаагародпіны БСГА, з 1961 заг. аддзела радыяцыйнай генетыкі Іп-та біялогіі АН БССР, з 1962 праф. кафедры генетыкі, з 1965 заг. кафедры сістэматыкі расліп БДУ, з 1966 заг. кафедры пладаводства БСГА. Працы па сістэматыцы, селекцыі, насенняводству садова-агародпых культур. Вывеў пекалькі сартоў памідораў.