• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Размеркаваннё відаў па гал. рачных басейнах нераўнамернае, абумоўлена гіст. ўмовамі фарміравання фауністычных комплексаў 1 гідраграфічпай сеткі Беларусі. I. рэк і азёр бас. Балтыйскага м. бяднейшая 1 болып аднастайная, чым I. вадаёмаў бас. Дняпра. Агульных відаў 29 (63 % ад усіх відаў рыб-абарыгенаў). Мінога ручаёвая, харыус, сняток, рапушка еўрап., колюшкі водзяцца толькі ў вадаёмах бас. Балтыйскага м. (колюшка трохіголкавая выпадкова завезена ў сажалкі бас. Дняпра, з канца 1970-х г. стала актыўна пранікаць праз Вілейска-Мінскую водную сістэму ў Заслаўскае вадасх., а адтуль у Свіслач). Джгір-насар, бычок-пясочнік (віды, эндэмічныя для Понта-Каспійска-Аральскай правінцыі), сцерлядзь, гальян азёрны, белавочка, сінец, чахонь трапляюцца толькі ў бас. Дняпра. Ha I. моцна ўплываюць гасп. дзейнасць чалавека 1 змена гідралаг. і гідрахім. рэжымаў вадаёмаў. 3 пач. 20 ст. з фауны Дняпра ў межах БССР зніклі бялуга, рускі асетр, выразуб, рыбец, сазан, з I. Зах. Дзвіны 1 Нёмана — мінога рачпая. балтыйскі асетр, кумжа, сёмга, прахадны сіг. марская корушка. Паменшала колькасць галаўня, жэраха, вусача, белавочкі, сома, сырці, судака, мянтуза, вельмі рэдка трапляюцца сцерлядзь, харыус, ручаёвая стронга. Каштоўныя рыбы ў I. замяшчаюцца малакаштоўнымі (джгір, акунь, гусцяра, верхаводка і інш.). У фауне Верхняга Дняпра паявіўся бычок-пясочнік. Рэканструкцыя I. вядзецца мэтанакіравана: арганізуец-
    логіі 1 інтрадукцыі рыб Інстытута заалогіі АН БССР.
    Жыццёвы цыкл іхтыяфтырыуса.
    ёмах, завозяцца новыя каштоўныя віды рыб. У пасляваен. гады ў вадаёмы выпушчаны чудскі сіг, ладажскі рыпус, амурскі сазан, сярэбраны карась, пелядзь, белы амур, таўсталобікі. 3 1970-х г. пачаты работы па гадоўлі амура чорнага і 3 відаў буфала. Азёры Пн БССР інтэнсіўпа зарыбляюцца еўрап. вугром. Працуюць рыбагадавальнікі, ахоўваюцца ад забруджвання месцы нерасту рыб і вадаёмы, рэгулюецца лоўля рыб і інш. Сцерлядзь, стронга ручаёвая, рапушка еўрапейская, харыус звычайны, рыбец, вусач, сом занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Гл. таксама Рыбаводства.
    Літ.: Ж у к о в П. II. Рыбы Белоруссіш.— Мн., 1965; я г о ж. Рыбные богатства Белорусспп.— Мн., 1974. П. I. Жукаў. ІХТЫЯФТЙРЫУС (Ichthyophthirius multifiliis), прасцейшае атр. роўнараснічных іпфузорый. Паразіт рыб нрэсных і салапаватых водаў, узбуджальнік хваробы рыб — іхтыяфтырыёзу.
    Цела круглаватае (да 1 мм у дыям.), укрытае раснічкамі. Паразітуе пад эпітэліем скуры, на жабрах, рагавой абалонцы вачэй, плаўніках многіх відаў рыб (у т. л. і акварыумных), утвараючы белаватыя ўздуцці. За некалькі сут. становіцца спелай інфузорыяй, якая выходзіць у ваду, асядае на дно вадаёма 1 ператвараецца ў цысту. 3 апошняй шляхам дзялення ўтвараецца да 2000 дробных форм — тамітаў (або бадзяжак), укрытых раснічкамі, якімі 1 заражаюцца рыбы. Барацьбу з I. вядуць хім. сродкамі.
    ІШЧАЛНЯНКА, рака, правы прыток Дзікушкі (бас. Лебяды), у Шчучынскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Вял. Баяры. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %0. У верхнім і ніжпім цячэнні капалізаваная. Вадазбор (56 км2) на Пд Лідскай раўніны, пад лесам 30 %.
    ІШЧАЛНЯНСКАЕ РАДбВІШЧА МЁЛУ, за 0,4 км па ПдУ ад в. Іш чална Шчучыпскага р-на. Паклад у ныглядзе адорвеня ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 423 тыс. т.
    Мел белы, шаравата-белы трэшчынаваты, у верхняй ч. крэмніевыя сцяжэнні; СаО у ім 34—35,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 0,4— 15 м. ускрышы (пяскі, супескі) 0,3—5 м. Мел прыдатны на выраб вапны, для вапнавання кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
    ІШЧАЛНЯНСКІ ПАРК, у в. Ішчалпа Шчучынскага р-на. Закладзены ў 19 ст. Спалучаў пейзажны і рэгулярны стылі. Пейзажны парк займаў жывапісную ўзгорыстую тэрыторыю. У аснову кампазіцыі быў пакладзены прынцып далёкіх перспектыў; уздоўж паўд. мяжы парку размяшчаліся вадаёмы. 3 паўн. боку перад сядзібным домам (не збярогся) разбіты рэгулярны парк — 4 прамавугольныя тэрасы (80X30— 35 м), акружаныя лінейнымі пасадкамі ліпы. Да парку далучаўся сад. Пераважаюць мясц. пароды дрэў. 12 відаў экзотаў, у т. л. ліпа гіб-
    рыдная, гардавіна, каштан горкі, бэз венгерскі, карагана, глог аднаслупковы (дае самасеў), парасткавыя экземпляры таполі шэрай, вял. курціна птушанца сірыйскага і інш. Парк збярогся часткова, асталіся саЖВЛКІ, ТЭрасы.	A. Т. Федарук.
    ІЯЛІТ, мінерал кл. сілікатаў; тое, што кардыерыт.
    КААЛІН (ад назвы мясцовасці Каалін у Кітаі, дзе К. упершышо быў выяўлены), гліністая горная парода, складзеная пераважна з каалініту. Вылучаюцца першасны К., які ўтварыўся пры выветрыванні малажалезістых гранітаў і захоўвае структуру мацярыпскай пароды, і другасны К. (каалінавыя гліны), што ўтварыўся з першаснага пры перамыве і пераадкладзе сярод асадкавых тоўшчаў. Заляганне пластавое, ліпзападобнае, гнёздамі. Mae дамешкі кварцу, палявога шпату, слюды і інш. На Беларусі выяўлены радовішчы другаснага К.: Глушкавіцкае з запасамі 27,9 млн. т у Лельчыцкім р-не, Сітніцкае — 9,1 млн. т у Лунінецкім р-не, Дзедаўскае — 8,5 млн. т, Бярэзінскае — 7,6 млн. т, Людзяневіцкае — 1,5 млп. т у Жыткавіцкім р-не, Селішчанскае — 600 тыс. т у Лельчыцкім р-не (пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул). Агульныя
    перспектыўныя запасы К.-сырцу Ka­na 55 млн. т. Выхад абагачанага К. да 20 % і больш. Дамешкі фарбавальных вокіслаў абмяжоўваюць магчымасці выкарыстання.
    Колер белы з адценнем. На вобмацак тлусты. У вільготным стане малапластычны. амаль не разбухае. Вогнетрывалы. К,— сыравіна ў керамічнай прам-сці, выкарыстоўваецца ў металургічнай, папяровай прам-сці. пры вытв-сці гумы, алюмінію, серна-кіслага гліназёму <для ачысткі пітной вады), ядахімікатаў, алоўкавых грыфеляў, у парфумерыі і касметычнай прам-сці.
    Лгт.\ Зннгерман А. Я. Каоляны Мнкашевнчско-Жнтковпчского выступа крнсталлііческого фу ндамента,— У кн.: Твёрдые полезные нскопаемые БССР. Мн., 1970; М а х н а ч A. С., Л е в ы х Н. Н. Лнтологня н геохнмня кор выветрнвання, развнтых на крнсталлнческом фундаменте Беяоруссйй.— Мн., 1973.
    КААЛІНІЗАЦЫЯ. працэс змены горных парод з узнікненнем каалініту за кошт гліназёмутрымальных мінералаў (гал. чынам палявых шпатаў, слюды) у працэсе выветрывання ва ўмовах цёплага вільготнага клімату, гідратэрмальнага метасаматозу і эпігенезу.
    К., як вынік хім. выветрывання, вызначаецца ва ўсіх вядомых на тэр. Беларусі эпохах кораўтварэння. Найб. шырока К. развівалася ў корах выветрывання парод крышт. фундамента мезазойскага (паўн.-зах. ч. Беларусі) і перадкайназойскага (Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ) узростаў, дзе каалінізаваліся пераважна пароды кіслага саставу (граніты, гранітагнейсы, сланцы). К. вызначана ў корах выветрывання, якія развіты на асадкавых пародах верхнепратэразойскага, ніжнекембрыйскага ўзростаў і розных гарызонтах каменнавугальнай сістэмы. У адкладах верхняга пратэразою і ніжняга кембрыю К. праявілася ў выніку эпігенетычных пераўтварэнняў парод пад уздзеяннем падземных водаў.
    Лгт.: М а х н а ч A. С., Л е в ы х Н. Н. Лнтологня н геохнмпя кор выветрнвання, развнтых на крнсталлнческом фундаменте Белорусснп.— Мн., 1973; Махн а ч A. С., Л е в ы х Н. Н., А б р а м е нк о В. П. Нпжнекембріійскпе коры выветрнвання, развптые на осадочных породах Белорусспн п Восточной Латвші.— У кн.: Коры выветрнвання н бокспты. Алма-Ата, 1981. М. М. Лявых. КААЛІНІТ (ад каалін^ гліністы мінерал, гідрасілікат алюмінію A14[Si4Oio](OH)8; утрымлівае 39,5 %
    А120з, 46,5 % SiO2 і 14 % Н2О. На Беларусі пашыраны амаль ва ўсіх адкладах платформавага чахла (ад 100 % кааліну ў карбоне і асобных тоўшчах кембрыю да вельмі малых дамешкаў у адкладах венду, мелу і інш.); адзін з гал. мінералаў кор выветрывання. Гл. таксама Каалін.
    Крышталізуецца ў трыкліннай сістэме (манаклінныя дыкіт і накрыт); утварае зямлістыя масы з 6-граннымі крышталямі. Паходжанне пераважна экзагеннае. Цв. 1—3, шчыльн. 2500— 2700 кг/м3; вельмі гіграскапічны. К.— гал. кампанент вогнетрывалых 1 фарфоравых глін, ужываецца ў керамічнай, папяровай, тэкстыльнай, гумавай 1 інш. прам-сці.
    КАБАК, возера ў Лепельскім р-не, у бас. Ладасна. Пл. 0,23 км2. Даўж. 0,87 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 8 м, сярэдпяя 5,5 м. Аб’ём вады 1,26 млн. м3. Вадазбор (12,6 км2) амаль поўнасцю разараны. 9 % пл. пад лесам.
    Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы на 3 і ПнЗ выш. 5—8 м, на У 20—25 м, на Пд і ПдЗ невыразныя, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на Пн укрыты лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,1 км) слабазвілістая. Берагі нізкія (да 0,2 м), пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Пойма шыр. да 10 м, пераўвільготнена, месцамі тарфяністая, укрыта хмызняком. Папярочны профіль катлавіны карытападобнай формы. Літараль вузкая, глыбакаводная ч. ложа плоская, выслапа крэменязёмістымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады 360— 450 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. На Пд упадае ручай з воз. Бабча, на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна. Шыр. палосы прыбярэжнай надводнай расліннасці 5—15 м, пашырана да глыб. 2 м. Да глыб. 3—3,7 м растуць рдзесты, рагаліснік. шышняк, гарлачыкі. Водзяцца акунь, пічупак, лінь, плотка, лешч, карась, верхаводка, мянтуз, краснапёрка. На зах. беразе в. Кабак, на ўсх. Двор Бабча.	A. М. Макрыцкі.
    КАБАКОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I ПЯСКОЎ, за 0,5 км на Пд ад в. Кабакі Бярозаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі (гліны) і водна-ледавіковымі (пяскі) адкладамі дняпроўскага ледавіка. Разведаныя запасы глін 532 тыс. м3, пяску-збядпялыііку 38 тыс. м3.
    Гліны светлаі цёмна-шэрыя, тлустыя, высокапластычныя; гліністых часцінак у іх драбней за 0,01 мм і 0,001 мм адпаведна 38—90 % і 20—56 %. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 1—17 м. Пяскі-збяднялыіікі, якія залягаюць каля ўскрышы, шэрыя. жаўтавата-шэрыя, пераважна сярэднезярністыя, месцамі слабагліністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы пяску-збядняльніку 0,5—6 м. ускрышы (марэнныя супескі) 0,3—4 м. Гліны з дамешкам пяску-збядняльніку прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца Бярозаўскім камбінатам буд. матэрыялаў (цагельны цэх у в. Кабакі).	М. Ф. Янюк.
    КАБАКОЎСКА-МАЛЕЦКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 2 км па ПдУ ад
    в. Кабакі Бярозаўскага р-па. Паклад у выглядзе адорвепя залягае ў тоўшчы ледавіковых адкладаў. Разведаныя запасы 5,21 млн. т.