• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Казялец шарсцісты: агульны выгляд і плодзік.
    Сцябло прамое, пустое. Лісце сядзячае, вузкаланцэтнае, завостранае, дробназубчастае або суцэлыіакрайняе. Кветкі дыям. 3—4 см, ярка-жоўтыя. Плодзікі з вузкім плеўкавым акаймленнем. Зрэдку трапляюцца К. несапраўднацыбульны (R. pseudobulbosus), К. укараняльны (R. reptans), К. клубняносны (R. bulbosus), вельмі рэдка — К. ілірыйскі (R. illyricus), К. мнагалісты (R. polyphyllus), К, буйнаплодны (R. megacarpus), а таксама заноспы па чыгунках від — К. палявы (R. arvensis). У нав. л-ры таксама ўказваецца на наяўнасць на Беларусі К. дуброўнага (R. nemoro­sus) i К. паўночнага (R. borealis). Іл. гл. таксама на ўклейцы.
    A. М. Лярскг, В. П. Мартыненка, Дз. I. Траццякоў.
    КАЗЯЛЬЦОВАКВЕТНЫЯ (Ranunculales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 7 сям., 145 родаў, больш за 3 тыс. відаў, пашыраных у халодных, умераных, трапічных і субтрапічных абласцях зямнога шара. У СССР 3 сям., 52 роды, 850 відаў, з іх на Беларусі 2 сям. (барбарысавыя і казяльцовыя), 20 родаў (барбарыс, боцікі, варанец, ворлікі, казялец, клапагон, кураслеп, кураслепнік, лотаць, мышахвоснік, павойнік, nepaлеска, пылюшнік, пярэсна, рагулькі, раўнаплоднік, сон, чарнушка, чысцяк, шаўкоўнік), 50 відаў, акрамя таго. больш за 100 відаў з родаў адоніс, магонія і інш. інтрадукаваныя. Сярод К. лек., харч., фарбавалыіыя, алейныя. вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкар. расліны; ёсць ядавітыя. 8 відаў флоры БССР — ворлікі звычайныя, клапагоп еўрапейскі, кураслеп лясны, пералеска высакародная, пярэсна еўрапейская, рагулькі высокія, раўнаплоднік пылюшнікавы, сон-трава — рэдкія, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай CGP.
    Пераважна травы, кусты і ліяны, вечназялёныя і лістападныя. Лісце простае або складанае, звычайна без прылісткаў. Кветкі двухабо аднаполыя, правільныя, радзей няправільныя, з двайным ці простым калякветнікам. іншы раз без яго, энтамафільныя, адзіночныя або ў гронках ці мяцёлках. Тычынкі шматлікія або іх 6 (рэдка 3). Гінецэй пераважна складаецца са шматлікіх або 1—3 (6) свабодных нязрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, аднагнёздавая, з 1 ці некалькімі перавернутымі семязародкамі. Пылковыя зярняты звычайна трохбарознавыя. Плод — шматлістоўка, шматарэшак, шматкасцянка, ягадападобны, радзей адналістоўка, каробачкападобны. Насенне ў большасці з эндаспермам.
    Лгт.: Порядок лютпковые (Ranunculales).— У кн.: Жпзнь растеннй. Т. 5. Ч. 1. Цветковые растенпя. М., 1980; Тахтаджян А. Л. Снстема п фплогенкя цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.
    Б. М. Прусакова.
    КАЗЯНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН. за 1 км на ПнЗ ад в. Казяны Браслаўскага р-на. Лінзападобны паклад звя-
    заны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Разведапыя запасы 487 тыс. м3.
    Гліны карычневыя. цёмна-бурыя стужкавыя, тлустыя. шчыльныя, з тонкімі пясчанымі праслоіікамі, высокапластычныя, дысперсныя; гліністых часцінак драбней за 0.01 мм у іх 46—61 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,7—10,3, ускрышы 0,2—0,4 м. Разам з пяскомзбядняльнікам гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАЗЯРОГ (лац. Capricornus), адно з 12 сузор’яў задыяка. Наііб. яркая зорка 6 К. 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР відаць у канцы лета і ў пач. восені.
    КАЗЯУКІ (Galerucinae), род жукоў. Гл. ў арт. Лістаеды.
    КАЙГАРАДАЎ Аляксей Іванавіч (14.11.1881, г. Ноўгарад — 27.9.1951), беларускі сав. вучоны ў галіне кліматалогіі і геафізікі. Акад. АН БССР (1947, чл.-кар. 1936), д-р фізіка-матэм. н. (1934), праф. (1949). Скончыў Пецярб. ун-т (1908). 3 1919 заг. кафедры метэаралогіі і кліматалогіі Горацкага с.-г. ін-та. 3 1930 дырэктар Бел. геафіз. абсерваторыі, адначасова (1932—38) вучоны-спецыяліст Фізіка-тэхн. ін-та АН БССР. у 1936— 38 чл. прэзідыума АН БССР. 3 1938 у Гал. упраўленні гідраметэаслужбы СССР, з 1941 у Маскоўскім гідраметэаралаг. ін-це, з 1945 у Маскоўскім абл. пед. ін-це. Работы па даследаванню клімату, мікраклімату і с.-г. метэаралогіі БССР. Распрацаваў рэкамендацыі па вызначэнню тэрмінаў сяўбы і інш. с.-г. работ для БССР, даў класіфікацыю клімату зямнога шара.
    Тв.: Клімат БССР. Заходняй Беларусі і сумежных краін. Т. 1—2.— Мн., 1933—• 34; Нарыс сельскагаспадарчых кліматычных умоў БССР.— 2 выд.— Мн., 1935; Естественная зональная классііфіікацня клпматов земного шара.— М., 1955. КАЙГАРАДАЎ Дзмітрый Нічыпаравіч [31.8.(12.9). 1846, Полацк—11.2. 1924], рускі прыродазнавец, пачынальнік феналогіі ў Расіі, папулярызатар прыродазнаўства і аховы прыроды. Праф. (1882). Скончыў Пецярбургскі земляробчы ін-т (1871). Заг. кафедры лясной тэхналогіі і ляснога інжынернага майстэрства гэтага ін-та (з 1875). У 1885 арганізаваў феналаг. сетку Еўрап. часткі Расіі, матэрыялы якой сталі асновай для біякліматычнага яе раяпавання. Склаў серыю феналаг. карт веснавога прылёту птушак. Аўтар навукова-папулярных кніг: «Гутаркі пра рускі лес» (2 серыі, 1880—81), «3 зялёнага царства» (1888), «3 царства птушак» (1892) і інш.
    Літ.: Памятп Дмнтрня ІІнкнфоровпча Кайгородова,—Л., 1925 (бібліягр.); Р ем II з о в Г. А. Отец русской фенологніі.— У кн.: Земля п людн. Географпческпй календарь 1959. М., 1958.
    A. I. Кайгарадаў.
    КАЙМІН, Каймінскае возера, у Астравецкім р-яе, у бас. р. Сарачанка. Пл. 0,43 км2. Даўж. 1,55 км, найб. шыр. 0,38 км, найб. глыб. 19,5 м, сярэдняя 7,6 м. Аб’ём вады 3,26 млн. м3. Вадазбор (159 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, часткова нізінны. складзены з суглінкаў, супескаў і пяскоў, 63 % пл. пад лесам і хмызняком, месцамі разараны.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 3 глыбокіх плёсаў, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 10—14 м, стромкія (на ПдЗ 3—5 м, спадзістыя), сугліністыя і пясчаныя, параслі лесам 1 хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,3 км) звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі (на Пд і ПдЗ выш. да 0,5 м), пад хмызняком, на 3 пад лесам. Падводная катлавіна ў выглядзе 3 лейкападобных упадзін (глыб. 18,5, 19,2, 19,5 м), раздзеленых 6—7-метровымі падняццямі. Глыб. да 2 м займаюць 25 % пл. возера. Дно да глыб. 4—6 м выслана пяском 1 апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем і гліністым ілам (паўд. плёс). Мінералізацыя вады 235—280 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. На ПнЗ упадае р. Клевель (злучае з воз. Залаўскае). на ПдУ шырокай пратокай (глыб. да 1 м) злучаецца з воз. Тумскае. Зарастае слаба. ІПыр. палосы прыбярэжнай расліннасці 5—50 м, пашырана да глыб. 1—1,8 м. Водзяцца лешч, шчупак, плотка, краснапёрка, лінь. верхаводка, гусцяра, карась, язь, джгір. На паўд.-ўсх. беразе в. Гінкішкі.
    М. М. Курловіч.
    КАЙНАЗОЙСКАЯ ГРУПА, кайназой (грэч. kainos новы+zoe жыццё), самая маладая група стратыграфічнай шкалы слаёў зямной кары, наступная за мезазойскай групай', па
    Сузор’е Казярог.
    часу ўтварэішя адпавядае кайназойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Падзяляецца на палеагепавую, неагенавую і антрапагенавую сістэмы (пра кожную сістэму гл. адпаведны артыкул).
    Утварэнні К. г. на Беларусі залягаюць амаль суцэльным чахлом, магутнасцю ад некалькіх дзесяткаў да 300— 350 м, перакрываюць утварэнні болып стараж. груп. Адклады палеагенавай сістэмы пашыраны на Пд Беларусі (прыкладна да шыраты Мінска) — у Прыпяцкім прагіне, Брэсцкай упадзіне, па Палескай 1 Жлобінскай седлавінах, на паўд. схіле 1 скляпенні Бел. антэклізы, складзены з утварэнняў палеацэну (сумская свгта), эацэну (канеўская свгта, бучацкая світа, кіеўская ceira), алігацэну (харкаўспая свгта 1 ніжняя ч, палтаўскай серыі). Утварыліся ў марскіх ўмовах 1 прадстаўлены мергелем, карбанатным і бескарбанатным глаўканітава-кварцавым алеўрытам, мелкаводным глаўканітава-кварцавым слюдзістым пяском (часта з фасфарытавай галькай). апокай, апокападобным алеўралітам і глінай з праслойкамі пясчаніку на апокавым цэменце. Макс. магутнасць адкладаў палеагену болып за 190 м. Адклады неагену трапляюцца ў Прыпяцкім прагіне, Брэсцкай упадзіне 1 ў цэнтр. ч. Бел. антэклізы. Уздоўж правага берага Дняпра (ад Лоева да в. Страдубка Лоеўскага р-на) 1 ў раёне Століна яны выходзяць на дзённую паверхню. Складзены з кантынентальных утварэнняў палтаўскай серыі (верхняя ч.), пераважна з кварцавых пяскоў з праслойкамі і лінзамі бурага вугалю, а таксама глін. Магутнасць адкладаў 20—50 м. Адклады антрапагенавай сіотэмы Беларусі адрозніваюцца ў параўнанні з інш. рэгіёнамі унікальнай паўнатой. Пашыраны на ўсёй тэр. рэспублікі. Складзены з магутных тоўшчаў пераважна ледавіковых і водна-ледавіковых (а таксама рачных) утварэнняў — марэнных суглінкаў і супескаў, флювіягляцыяльных і алювіяльных пяскоў, лімнагляцыяльных супескаў, суглінкаў 1 глін.
    3 адкладамі кайназою на Беларусі звязапы шэраг карысных выкапняў. У палеагенавых і неагенавых утварэннях выяўлены фасфарыты, глаўканіты, буры вугаль, гліны тугаплаўкія, вогнетрывалыя, керамічныя, шкловы пясок. Да антрапагенавых адкладаў прымеркаваны радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, пяску, гліны, карбанатных парод, торфу, сапрапеляў, балотных жал. руд, торфавівіяніты і інш. У адкладах К. г. значныя запасы прэсных падземных водаў. На пародах К. г. сфарміравалася глебавае покрыва, яны з’яўляюцца ў рэспубліцы асновай амаль усіх збудаванняў. а. Ф. Бурлак. КАЙНАЗОЙСКАЯ ЭРА. к а й н а з о й, пайноўшая эра геалагічнай гісторыі Зямлі. Працягласць К. э. каля 67 (±3) млн. г. Цягнецца да цяперашняга часу. Падзяляецца на палеагенавы, неагенавы і антрапагенавы перыяды (пра кожны перыяд гл. адпаведны артыкул). Пра адклады К. э. гл. ў арт. Кайназойская група. Ккан-
    цу познамелавой эпохі ўся тэр. Беларусі была слабапрыўзнятай сушай. У палеацэне адоылося нязначнае апусканпе яе самай паўд.-ўсх. ч. і затапленне вадой. У познім эацэне мора дасягнула йрыкладна шыраты Мінска, к канцу эацэну паменшылася і моцна абмялела. У пачатку ранняга алігацэну мора зпоў затапіла вял. прасторы на Пд Беларусі, а ў канцы ранняга алігацэну яно назаўсёды пакінула гэту тэрыторыю. У гэты час паўд. ч. тэр. рэспублікі зазнала значны пад’ём, пачала фарміравацца рачная сетка. На працягу позняга алігацэну і ўсяго неагену тэр. Беларусі заставалася сушай, a яе паўд. ч. перыядычна то апускалася, то падымалася.
    У палеагене тэр. Беларусі ўваходзіла ў трапічную і субтрапічпую фітагеагр. правінцыю. Раслі пальмы, фікусы, лаўры. магноліі, з хвойных — секвоі, балотныя кіпарысы. У канцы палеагену адбылося агульнае пахаладанне клімату. 3 пачатку неагену арэал пашырэння цеплалюбнай флоры трапічнага і субтрапічнага тыпу паступова скарачаўся. У пліяцэне пераважалі лясы з хвойных і драбналістых парод дрэў. Паступова павялічвалася значэнне травяністых асацыяцый. У палеагенавых морах былі пашыраны пласцініста-жабравыя і бруханогія малюскі, фарамініферы, марскія вожыкі, імшанкі, губкі. У лясах жылі прыматы, рукакрылыя, капытныя, хобатныя, насарогі. Антрапагену ўласціва агульнае пахаладанне клімату і шматразовыя мацерыковыя (раўнінныя) зледзяненні, У час міжледавікоўяў істотна зменьваліся гідратэрмічныя ўмовы, фарміраваліся глебы, расліннасць з розных хвойных і лісцевых парод.