• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Т. М. Мгхеева.
    КАНЮК, с aрыч (Buteo buteo), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. На Беларусі пералётны від, на Пд рэспублікі зрэдку зімуе. Селіцца ў лясах. Дзённы драпежнік. Карысная птушка: корміцца мышападобнымі грызунамі, жабамі, насякомымі.
    Даўж. цела 45—57 см. маса 0,6—1,2 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны бурае, бруха стракатае. Прылятае ў 2-й пал. сак.—1-й пал. красавіка. Шлюбныя гульні ў 2—3-й дэкадах красавіка. Гнёзды будуе з галінак дрэў на хвоях, елках, грабах. вольхах, дубах на выш. 9—18 м, каля ўзлескаў, выкарыстоўвае іх некалькі гадоў запар. Нясе 2—3 белавата-зеленаватыя з бураватымі або фіялетавымі плямкамі яйцы ў канцы красавіка. Птушаняты вылупліваюцца ў канцы мая, вылятаюць у чэрвені. Адлятае ў канцы вер.— кастрычніку. Зімуе на Пд Афрыкі і Азіі.
    A. М. Іванюценка.
    КАНЮК КАСМАТАНОГІ, зімняк, сарыч касматаногі (Buteo lagopus), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобпых. Пашыраны кругапалярпа ў Еўразіі. Паўн. Амерыцы. На Беларусі на пралётах
    (сак.— крас.) і зімоўках. Прылятае ў канцы вер.— 1-й пал. лістапада. Трапляецца на лугах, палях, высечках па адным або групамі (5—6, зрэдку 15 асобін). Дзённы драпежнік. Карысная птушка. Корміцца палёўкамі, мышамі, куторамі.
    Даўж. цела 50—58 см, маса 900—1040 г. Адрозніваецца ад канюка аперанай цэўкай (адсюль назва^, светлым са стракацінамі апярэннем грудзей, белым падхвосцем, белымі плямамі на крылах. Адлятае на Пн у сак.— красавіку.
    A. М. Іванюценка. КАНЮШЫНА (Trifolium), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. бабовых. Вядома каля 300 відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных паясах Паўн, паўшар’я, некат. віды трапляюцца ў гарах Паўд. Амерыкі і Афрыкі. У СССР 82 віды, з іх на Беларусі 14 дзікарослых і каля 10 іптрадукаваных. Кармавыя, меданосныя, лек. і дэкар. расліны. 3 віды кулыывуюцца.
    Кашошына: 1 — белая (а — агульны выгляд, б — кветка, в —плады); 2 — палявая; 3— горная; 4 — шамоткая; 5 — чырвоная; 6 — пашавая.
    Расліны невял. памераў, з узыходнымі, прамастойнымі або, радзей, распасцёртымі аблісцелымі сцябламі. Лісце чаргаванае, трайчастае ці пальчата-складанае (з 5—9 лісцікаў), з прылісткамі. Кветкі дробныя, у галоўчатых, радзей гронкаабо парасонападобных суквеццях, пазушных ці верхавінкавых; чашачка званочкавая або трубчастая, з 5 зубчыкамі ці надрэзамі, трубачка яе з 10—20 жылкамі; вяночак матыльковага тыпу, звычайна застаецца пры пладах, пялёсткі каля асновы зрастаюцца паміж сабой і ў ніжняй ч. прыстаюць да тычынкавай трубкі, флаг амаль свабодны; 9 тычынак спаяны ў трубку, 1 свабодная. Плод — дробны струк з 1—2, радзей з большай колькасцю насення.
    К. а л ь п і й с к а я (Т. alpestre) трапляецца па ўсёй тэр., акрамя паўн. ч. рэспублікі. Расце на ўзлесках у хваёвых і мяшаных лясах, узгорках, высечках, сухіх лугах, вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— ліпепі. Мнагалетнік выш. 15—20 см, апушаны мяккімі прыціснутымі валаскамі.
    Ніжняе лісце доўгачаранковае, верхняе амаль сядзячае, лісцікі падоўжана-эліпсоідныя ці ланцэтныя, па краі няроўназубчастыя; прылісткі буйныя, травяністыя, раснічастыя. Кветкі цёмна-чырвоныя. у верхавінкавых адзіночных галоўках даўж. да 5 см; чашачка валасістая. Струк 1-насенны. К. с я р э д н я я (Т. me­dium) расце на лугах, аблогах, узлесках, уздоўж дарог; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Мнагалетнік выш. 20—50 см, са шматлікімі ўзыходнымі вузлаватымі сцябламі. Лісцікі лісця падоўжана-эліпсоідныя, суцэльнакрайнія або дробназубчастыя; прылісткі ланцэтныя. скурыстыя. Кветкі чырвоныя, у верхавінкавых шырокаяйцападобных галоўках даўж. да 6 см. Струк 1-насенны. Настой травы, якую збіраюць у час цвіцення,— слабільны, мачагонны, процізапаленчы, антысептычны сродак. К. цёмна-каштанавая (Т. spadiceum) расце на вільготных лугах, лясных палянах, у ярах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Адналетнік выш. 15—30 см, з простымі або галінастымі, уверсе апушанымі сцябламі. Ніжняе лісце чаранковае, верхняе амаль сядзячае, лісцікі адваротнаяйцападобныя; прылісткі падоўжаналанцэтныя, завостраныя. Кветкі залаціста-жоўтыя, у верхавінкавых галоўках (па 1—2 на кветаносах); чашачка з 5 няроўнымі зубцамі. Струк 1-насенны. К. п а ш а в а я, або коцікі (Т. arvense), расце на сухадольных лугах, папарах. часта як пустазелле ў пасевах. Цвіце ў маі — чэрвені. Касмата-пушысты адналетнік выш. 5—30 см, з тонкім адзіночным сцяблом. Лісцікі лісця лінейна-падоўжаныя, злёгку зубчастыя; прылісткі ланцэтныя, скурыстыя. Кветкі бела-ружовыя або амаль белыя, у пазушных густых падоўжаных шарападобпых галоўках; чашачка валасістая. Струк скурысты, 1-насенны. Настой травы, якую збіраюць у час цвіцення,— вяжучы. процізапаленчы, абязбольвальны і антысептычны сродак. К. палявая (Т. campestre) расце на ўзлесках, уздоўж дарог. Цвіце ў маі — чэрвені. Моцнагалінасты адналетнік выіп. 5—20 см, з апушаным сцяблом. Лісцікі лісця адваротнаяйцападобныя, з клінападобнай асновай; прылісткі дробныя. Кветкі залаціста-жоўтыя, па 20—40 у шчыльных галоўках на валасістых кветаносах; чашачка голая. Струк 1-насенны. К. ш а м о т к а я (Т. aure­um) расце на сухіх лугах. узлесках, уздоўж дарог, па берагах рэк. Цвіце
    ў маі — чэрвепі. Адналетнік выш. 15—40 см, з прамастойным або слабаразгаліпаваным аблісцелым апушапым сцяблом. Лісцікі лісця падоўжана-адваротнаяйцападобныя; прылісткі завостраныя, падоўжана-ланцэтныя. Кветкі жоўтыя, пры адцвітанпі бурыя, у пазушных шматлікіх галоўках даўж. 1,5—2 см; чашачка голая. Струк 1-насенны. Настой травы, якую збіраюць у час цвіцення,— болепатольпы і заспакаяльны сродак. К. горная (Т. montanum) расце на сухадольных і поймавых лугах, узлесках, травяністых схілах, уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Густаваласісты мнагалетнік выш. 15—60 см, з прамым пруткім сцяблом. Лісцікі лісця падоўжана-авальыыя, цвёрдыя; прылісткі шылападобна завостраныя. Кветкі белыя. у эліпсоідных шчыльных галоўках (па 1—2 на кветаносах); чашачка голая. Струк голы. 2-насенны. Настой травы, якую збіраюць у час цвіцення, выкарыстоўваюць у пар. медыцыне пры жан. хваробах, ад болю ў страўніку.
    3 відаў. інтрадукаваных у 1970-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як карм. і дэкар. расліны, найб. перспектыўныя 6. К. а лек са пд рый с к а я (Т. alexandrinum, радзіма — Каўказ) — адналетнік выш. 40—50 см, з распасцёртымі звілістымі сцябламі. Лісцікі лісця на кароткіх чаранках, прыціснута-валасістыя, у верхняй ч. няроўназубчастыя. Кветкі бледна-жоўтыя, у галоўках. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Струк плеўкавы, 1-насенны. У зялёнай масе да 20 % пратэіну. К. каўказская (Т. caucasicum, радзіма — Паўд. Еўропа, Каўказ) — мнагалетнік выш. 40—60 см. з валасістымі шматлікімі сцябламі. Лісцікі лісця падоўжана-эліпсоідныя. Кветкі бледна-жоўтыя, у адзіночных галоўках на канцах галінак. Цвіце на 2-і год жыцця. у чэрвені. Струк 1-насенны. Дэкаратыўная буйнымі суквеццямі. К. бледна-жоўтая (Т. ochroleucum, радзіма—Паўд. Еўропа) — мнагалетнік выш. 20—70 см. з нешматлікімі ўзыходнымі сцябламі. Лісцікі лісця падоўжана-эліпсоідныя да ланцэтных. Кветкі бледна-жоўтыя, пры адцвітанні чырвона-бурыя, у адзіночных галоўках. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Струк 1-насенны. Добра паядаецца жывёлай, не пераносіць вытоптвання. Дэкар. К. падобная (Т. ambiguum, радзіма — Паўд. Еўропа, Каўказ) — мнагалетнік выш. 8—60 см. з узыходнымі сцябламі. Лісце пераважна іірыкаранёвае. лісцікі ланцэтныя. на кароткіх кучаравіста-валасістых чаранках, са шматлікімі выразнымі бакавымі жылкамі. Кветкі спачатку белыя, потым чырванаватыя, у адзіночных галоўках на канцах сцяблоў. Цвіце на 2-і год жыпця, у чэрв.— ліпені. Струк 2-насенны. У зялёнай масе да 20 % пратэіну; устойлівая да выпасу. К. п а н о нская (Т. pannonicum, радзіма — Еўропа) — мнагалетнік выш. 40—80 см. з бурымі прамымі сцябламі. Ніжняе ліспе эліпсоіднае, доўгачаранковае, верхняе ланцэтнае. кароткачаранковае. Кветкі бледна-жоўтыя, у шматкветных галоўках. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Струк 1-насенны. Па кармавых уласцівасцях блізкая да
    К. чырвонай. Прыдатная для групавых пасадак на газонах. К. в а л a с і с т а г аловая (Т. trichocephalum, радзіма — Каўказ) — мнагалетнік выш. 30—70 см, з валасістымі сцябламі. Лісце буйное, валасістае. лісцікі падоўжана-яйцападобныя. Кветкі бледна-жоўтыя, у галоўках. Струк 1-насенны. Кармавая пашавая расліна. Прыдатная для групавых пасадак на газонах. Як каштоўныя кармавыя расліны ў БССР культывуюцца К. чырвоная. К. белая, К. ружовая. К. ч ы рв о н а я, або лугавая (Т. pratense), pae­ne на лугах, уздоўж дарог. па ўзлесках. Цвіце ў маі — чэрвені. Першыя звесткі пра яе вырошчванне на Беларусі (Гродзенская і Мінская губ.) адносяцца да канца 18 ст. Расліна выш. 15—80 см. Каранёвая сістэма пранікае ў глебу на глыб. да 2 м. Сцябло слабаапушанае, прамастойнае. узыходнае. Лісце часта з малюнкам (белаватая трохвугольная пляма). Кветкі ад цёмна-чырвоных з фіялетавым адценнем да бледна-ружовых, у круглых або падоўжных галоўках. Струк 1-. радзей 2-насенны. Насенне дробнае, жоўтае ці фіялетавае. Ёсць ранняспелая (двухукосная) і познаспелая (аднаўкосная) формы. Ранняспелая ў год сяўбы цвіце і нярэдка пладаносіць. познаспелая ўтварае толькі разетку лісця. Вегет. перыяд у ранняспелай К. пры вырошчванні па сена 45—55. на насенне 75—95 сут і болып, у познаспелай гэтыя тэрміны на 12—15 сут большыя. Познаспелая болып марозаўстойлівая. Вырошчваецца К. чырвоная ў чыстых пасевах або ў сумесі з цімафсеўкай лугавой ці з бабовымі травамі. у травастоях трымаецца 2—3 гады. Добра расце на сугліністых і супясчаных глебах нармальнага ўвільгатнення. рэзка павялічвае ўраджайнасць пры ўнясенні фосфарна-калійных угнаенняў у спалучэнні з мікраўгнаеннямі. Павышае ўрадлівасць глебы за кошт засваення атм. азоту пры дапамозе клубеньчыкавых бактэрый на каранях. З’яўляецца добрым папярэднікам для ўсіх с.-г. культур. Выкарыстоўваецца на прыгатаванне сена, сенажу, сіласу. травяной мукі, на зялёную падкормку. Зялёная маса ў фазе цвіцення мае 77,1 % вады. 3,8 пратэіну, 0.8 тлушчу. 6.5 клятчаткі. 1,7 попелу, 10.1 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў. У 100 кг зялёнай масы 20 карм. адзінак і 2.7 кг страўнага пратэіну, у у 100 кг сена адпаведна 52,2 і 7.9. Ураджайнасць зялёнай масы ў чыстых пасевах да 40, сена да 10 т/га, насення да 0.3 т/га і болып. К. чырвоная — перакрыжаванаапыляльная расліна, высокія ўраджаі насення дае пры размяшчэнні пчальнікоў паблізу насенных пасеваў. На Беларусі выяўлены каштоўныя мясцовыя папуляцыі К. чырвонай. зацверджаныя як сарты — Слуцкая і Полацкая ранняспелыя мясцовыя. Мінская познаспелая мясцовая. Слуцкая і Мінская займаюць асн. плошчы пасеву, раянаваны таксама сорт Цудоўная (селекцыя Бел. НДІ земляробства). К. белая, або паўзучая (Т. re­pens). расце на лугах. па ўзлесках, берагах рэк. пустках, каля жылля. Асн. маса каранёў на глыб. 40—50 см. Сцябло паўзучае, галінастае, даўж. 10—40 см, укараняецца. Кветкі белыя або крэмавыя. Струк 3—4-насенны. Насенне жоўтае. Меданос. У 1-ы год расце марудна, на 2-і цвіце з мая да восені. Выкарыстоўваецца для стварэння культурнай пашы, залужэння. на зялёную падкормку ў травасумесях са злакамі на працягу 4—10 гадоў і больш. Хутка адрастае пасля страўлівання. Добра расце на сярэднеўвільготненых гліністых і сугліністых, багатых арган. рэчывам і кальцыем глебах, на асушаных тарфяна-балотных, можа расці пры блізкім заляганні грунтавых водаў. У зялёнай масе ў фазе цвіцення 74,2 % вады, 5,1 пратэіну, 0,6 тлушчу, 8 клят-