• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    КАРАВАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не, у бас. р. Шэвінка. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,88 км, найб. шыр. 0,28 км. Пл. вадазбору 2,48 км2. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнута з У на 3. Схілы выш. да 10— 15 м, спадзістыя, параслі хмызняком, на Пн разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,3 км) слабазвілістая. КАРАГАНА (Caragana), род кустоў або невял. дрэў сям. бабовых. Вядома болып за 70 відаў, пашыраных ва Усх. Еўропе і Азіі. У СССР 35 відаў. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР інтрадукаваны 15 відаў і форм, для зялёнага буд-ва рэкамендаваны К. дрэвападобная, або жоўтая акацыя (С. arborescens), i К. кустовая, дзярэза, ці чыліга (С. frutex). Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння жывых агароджаў, замацаванпя схілаў і эрадзіраваных глеб. Цвітуць у маі.
    Лістападныя. слабагалінастыя кусты. Лісце чаргаванае або ў пучках, парнаперыста-складанае, адваротнаяйцападобнае. Кветкі двухполыя, адзіночныя, парныя або ў пучках па 2—5, жоўтыя ці залаціста-жоўтыя. Плод — ооб, пры выспяванні растрэскваецца. Размнажаюцца насеннем. Зіма-, засухаі газаўстойлівыя расліны, непатрабавальныя да глеб. Добра пераносяць падстрыганне. Меданосы.
    К. дрэва падобная пашырана ў Зах. Сібіры, на Алтаі, у Саянах,
    Казахстапе і Манголіі. У пасадках пашырапа па ўсёй тэр. рэспублікі. Кусты выш. да 5 м з гладкай, зеленавата-шэрай карой. Лісце даўж. да 10 см, складаецца з 4—7 пар лісточкаў. Плады выспяваюць у ліп.— жніўні. Культывуюцца садовыя разпавідпасці. Форма ніцая (С. a. ’Pen­dula’) сцелецца па паверхні глебы, прывітая на штамб утварае зграбную шатрападобпую крону. Расце ў Віцебскім бат. садзе, дэндрарыі БСГА, Брэсце. Быкарыстоўваецца як салітэр на адкрытым газоне, у каптрастпай пасадцы з групай тыповай формы. Форма Лорберга (С. а. ’Lorbergii’) выш. да 3,5 м, з тонкімі паніклымі галінамі і вузкімі лінейпымі лісточкамі, больш дробнымі кветкамі. Плады не развіваюцца. Размпажаюць прышчэпкай і зялёпымі чаранкамі. Прыдатная для адзіночных і групавых пасадак, эфектная сярод камяпёў у скальных садзіках. К. кустовая папіырана на Пд і ПдУ Еўрап. ч. СССР, на Каўказе, у Сібіры і Манголіі. Куст выш. да 2 м з прамымі, тонкімі і гнуткімі прутападобнымі парасткамі. Кара зеленаватая, на старых галінах бурая. Лісце складаецца з 4 лісточкаў. Плады выспяваюць у ліпені, Моцна разрастаецца каранёвымі атожылкамі, утварае густыя кусты і зараснікі. Mae дэкар. буйнакветную форму (С. f. ’Grandiflora’, выш. да 1,5 м, з кветкамі даўж. да 3 см), якая рэкамендуецца для груп на адкрытым газопе, узлескаў.
    Я. I. Арлёнак. КАРАДОКСКІ ЯРУС, к а р а д о к (ад назвы горпага хрыбта Кер-Карадок у Вялікабрытаніі), 5-ы знізу ярус ардовікскай сістэмы. Выяўлены на ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіна) і ПпЗ (схіл Балтыйскай сінеклізы) Беларусі. Вылучапы па аснове вызначэнпяў выкапнёвай фауны брахіяпод, імшанак, каралаў, астракод, канадонтаў, а таксама акрытарх.
    Паводле рэгіянальнай стратыграфічнай схемы ардовікскіх адкладаў Беларусі ярус уключае гарызонты: ідавярэскі, йыхвіскі, кейласкі. аандускі, раквярэскі 1 частку набаласкага. Найб. поўны разрэз (уключае ўсе гарызонты) на ПнЗ Беларусі. Складзены знізу з вапнякоў шэрых і зеленавата-шэрых арганагенна-абломкавых, часам даламітызаваных, у рознай ступені гліністых з невял. праслоямі мергеляў зеленаваташэрых дэтрытавых. Вышэй залягаюць вапнякі зеленавата-шэрыя і зялёныя гліністыя, якія пераходзяць у мергелі дэтрытавыя і зменьваюцца ўверх па разрэзе вапнякамі з дробнакамякаватай тэкстурай, а потым тоўшчай пераслойвання глін зеленавата-шэрых тонкаслаістых, вапнякоў буравата-іпэрых крышталічных і мергеляў зеленавата-шэрых плітчастых. Заканчваецца разрэз К. я. вапнякамі светла-шэрымі і шэрымі з праслоямі глін і мергеляў. а таксама даламітамі. Магутпасць адкладаў больш за 50 м. На ПдЗ ярус прадстаўлены адна-
    роднай тоўшчай вапнякоў і мергеляў з вял. колькасцю дэтрытафауны, сярод якой пераважаюць крынаідэі. Магутнасць адкладаў да 17 м.
    Літ.: П у ш к іі н В. II. Стратнграфнческая схема ордовнкскііх отложеннй Белоруссші.— У кн.: Матерналы по стратпграфнн Белорусснн. Мн., 1981.
    Г. У. Зінавенка. КАРАЁДЫ (Ipidae), сямейства насякомых атр. жукоў. Падзяляюцца па 3 падсямействы: забалоннікі, лубаеды і ўласна караеды (Іріпае). У сусв. фауне больш за 3 тыс. відаў. пашыраных па ўсіх мацерыках, асабліва ў лясной зоне. У СССР больш за 300 відаў, з іх на Беларусі каля 70. Жывуць пад карой, радзей у кары, драўпіне, каранях, сцяблах травяпістых раслін. Шкодзяць лясам, садам і паркам.
    Цела К. (даўж. 0,8—9 мм) цыліндрычнае, карычневае або чорнае, бліскучае. Вусікі з вял. булавой. Лічынкі бязногія, выгнутыя, мясістыя, белыя або жаўтавата-белыя з карычневай галавой. Кукалкі белыя. Характэрная прыкмета ўласна К.: наяўнасць на заднім канцы цела глыбокай упадзіны—«тачкі», акружанай зубцамі. Колькасць зубцоў і іх форма для кожнага віду пастаянныя. Лёт з вясны да сярэдзіны лета. У адрозненне ад забалоннікаў і лубаедаў,
    Карагапа дрэвападобная.
    Да арт. Караеды: 1—караед шасцізубы; 2 — хады жука пад карой.
    уласна К. жывуць палігамнымі сем’ямі, у якіх 1 самец і некалькі самак (2—10, іншы раз больш). Жукі прагрызаюць у кары адтуліну, якая пераходзіць у шлюбную камеру, дзе адбываецца спароўванне. Для адкладвання яец самка робіць матачны ход, па баках якога выгрызае яйцавыя камеры. Лічынкі прагрызаюць у бок ад матачнага свае, лічынкавыя хады з калысачкамі для кукалак на канцы. дзе адбываецца акукліванне і вылупліваюцца маладыя жукі. Яны выгрызаюць вылётную адтуліну. Для кожнага віду характэрны свой малюнак хадоў. Жыццёвы цыкл 1,5—2 мес. Маладыя і дарослыя жукі для дадатковага і ўзнаўляльнага кармлення выгрызаюць пад карой пляцоўкі няправільнай формы. За год 1, радзей 2 пакаленні. Большасць К. жывуць на дрэвах пэўпага віду і роду, некаторыя мнагаедныя. Пашкоджваюць пераважна аслабленыя дрэвы, пры масавым размнажэнні (у засушлівыя гады) таксама здаровыя. На Беларусі найб. страты прычыняюць хвойным дрэвам, асабліва ў насаджэннях, пашкоджаных каранёвай губкай, аслабленых пажарамі. дымавымі газамі. К. шасцізубы, ці стэнограф (Ips sexdentatus), i K. вяршынны (I. acuminatus) пашкоджваюць хвою, тыпограф (I. typographus) і К.-двайнік (I. duplicatus) —елку, K. валежны (Orthotomicus proximus) — хвою і зрэдку елку, гравёры — елку, хвою. зрэдку лістоўніцу, ядловец. Барацьба з К. цяжкая. асн. ўвага аддаецца ліквідацыі рэшткаў пасля высечак, ветравалу, праводзяцца высечка і акорванне заражаных К. дрэў, выкладванне лоўчых дрэў. Аздараўленню лесу і інш. зялёных насаджэнняў ад К. спрыяе прывабліванне насякомаедных птушак — вял. і малога стракатых дзятлаў. попаўзня, пішчухі і інш. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Жукі.
    Літ.: М а с л о в А. Д.. Кутеев Ф. С., Прнбылова М. В. Стволовые вреднтелн леса.— М., 1973; Храмцов Н. Н., П а д н й Н. Н. Стволовые вреднтелн леса н борьба с ннмн.— М.. 1965.
    Т. I. Машніна. КАРАЛАВЫЯ ІІАЛІПЫ (Anthozoa), клас беспазвапочпых марскіх жывёл тыпу кішачнаполасцевых. Пераважна каланіяльпыя арганізмы. Вядома каля 6 тыс. сучасных відаў, у СССР — каля 150. Па колькасці і будове перагародак, наяўнасці вонкавага або ўнутранага шкілета вылучаюць 6 падкласаў паліпаў. Выкапнёвыя віды вядомы з позняга кембрыю, росквіту дасягнулі ў палеазоі. На Беларусі ў геал. адкладах (пачынаючы з ардовіку) выяўлены табуляты, чатырохпрамянёвыя каралы, васьміпрамянёвыя KapaAbi, геліялітыды; даследуюцца ў мэтах стратыграфіі, для фацыяльнага апалізу пры вывучэнпі ўмоў асадканамнажэння. 3 шкілетаў К. п. складаюцца арганагенныя пабудовы і рыфы.	в. I. Пушкін.
    КАРАЛЁК ЖОЎТАГАЛбВЫ (Regu­lus regulus), птушка сям. каральковых атр. вераб’інападобных. Пашырапы ў Еўразіі і ў Паўн. Амерыцы; у СССР — на Пн да Кольскага паўвострава, па Пд да Башкірыі, Алтая,
    a таксама ў Карпатах, на Каўказе, у гарах Крыма і ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі трапляецца на ўсёй тэрыторыі. Аселы від. Жыве пераважна ў яловых лясах. Увосепь і зімой вандруе. Карысны ляспоіі гаспадарцы: корміцца насякомымі (у т. л. і шкоднікамі лесу) і іх лічыпкамі.
    Самая маленькая птушка Беларусі, вядомая пад назвай «ёўрапейская калібры» (даўж. цела 9—10,7 см, маса 5—7 г). Апярэнне мяккае, пушыстае. Спіна шаравата-зялёная. брушка светла-шэрае, хвост цёмна-буры, на крылах дзве белыя палосы. на галаве жаўтавата-аранжавы чубок з цёмнымі падоўжанымі палоскамі па баках. Самкі болып цьмяныя. Пары ўтварае ў сакавіку. Гнёзды з травы. галінак дрэў, папаратніку. імху і інш. на елках на выш. 4—12 м. Нясе 8—10 бледна-чырвоных з буравата-чырвонымі стракацінамі яец двойчы за лета (у маі і ў 1-й пал. ліпеня). Наседжванне 16 сут. Вылет птушанят праз 15—20 сут.	У. М. Байдакоў.
    КАРАЛЁК ЧЫРВОНАГАЛОВЫ (Re­gulus ignicapillus), птушка сям. каральковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе, М. Азіі, Паўн. Амерыцы, ПаўнЗах. Афрьіцы; у СССР — у Літ. ССР, Закарпацці і на 3 Каўказа. На Беларусі рэдкая залётная птушка, трапляецца восенню і зімой у хваёвых лясах зах. і паўд.-зах. раёнаў.
    Даўж. цела да 11 см, маса 5—5,5 г. Адрозніваецца ад каралым жоўтагаловага больш чырванаватым апярэннем. белымі брова.мі. чорнымі палосамі, што ідуць праз вока, спераду і па баках цемя.	У. М. Байдакоў.
    КАРАЛІНСКАЕ БАЛОТА. нізіннага тыпу, у Докшыцкім і Лепельскім р-нах, у вадазборы п. Бярэзіна. Знаходзіцца ў межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка і яго ахоўнай зоны. Пл. 7,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,6 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м, ступень распадў 29—36 %, попельпасць 9—11 %. Торф не здабываўся, на 1.1.1978 яго запасы 15,6 млн. т. На балоце асушана каля 0,4 тыс. га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Астатняя ч. балота не асушана, пад лесам. Пераважаюць бярозавыя, чорнаальховыя, асаковасфагнавыя асацыяцыі, месцамі расце яловы лес.
    КАРАЛІНЫ, нізіпнае балота па У Нясвіжскага р-на, у вадазборы р. Уша. Пл. 2,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,9 тыс. га. Глыб. торфу да 7,8 м, сярэдняя 3 м, ступень распаду 34 %, попельпасць 13 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (10,2 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 7,1 млн. т. У цэнтр. ч. балота на пл. 0,6 тыс. га здабыча торфу на паліва. Паўн. ч. балота асушапа дрэнажом, паўд.— адкрытай
    сеткай, выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць.