Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
больш) і надсалявая (да 850 м і больш). У карбоне найб. істотна К. праявілася ў намюрскі час (абкрамяпёныя ваннякі магутнасцю да 25 м у Прыпяцкім прагіне). Познаюрска-мелавая фаза вызначаецца аднаўленнем К., у выніку якога на 11д у келавейскі і аксфордскі час (позняя юра) утварылася тэрыгеннакарбанатная ці карбанатная тоўшча магутнасцю 100—ІэО м і больш. 11ознамелавое К. характарызуецца фарміраваннем на значпай плошчы 11д і цэнтра Беларусі магутных (да 250 м і больш) мергельна-мелавых тоўшчаў. Меншыя маштабы набыло К. ў палеагене (алеўрытавыя мергелі ў паўд. ч. Прыпяцкага прагіну магутнасцю да 30—40 м) і практычна не праяўлялася ў неагене і плейстацэне. Галацэнавае (сучаснае) К. мае лакальны характар: асаджванне вуглякіслага кальцыю ў асобных азёрах паўн.-зах. і зах. ч. Беларусі (Нарач, Мядзел, Глубелька), крынічныя сідэрыты, вапнавы туф, мергелі на Палессі, таксама ў катлавінах, поймах рэк і схілах рачных далін Бел. грады, Аршанска-Магілёўскай і Цэнтральпабярэзінскай раўнін. У крышт. фундаменце вулканагенных утварэнняў венду і верхняга дэвону адзначаны прыкметы эндагеннага К. (міндаліны, пражылкі, цэментавае рэчыва).
Літ.: Ронов А. Б. Осадочная оболочка Землн.— М., 1980; Геологля СССР. Т. 3. Белорусская ССР: Геологнческое оппсанне.1—М., 1971; Бордон В. Е. Геохнмня п металлоносность осадочного чехла Белорусснн.— Мн., 1977.
I. I. Ур’еў. КАРБАНАТЫ ГЛЕБ [ад лац. carbo (carbonis) вугаль], прыродныя злучэнні, солі вугальнай к-ты Н2СО3. У глебах пайб. пашыраны карбанаты Са i Mg (мінералы кальцыт, даламіт, радзей магнезіт). Пры паяўнасці карбанатаў у паверхневых гумусавых гарызонтах глебы наз. карбанатнымі. У БССР дзярнова-карбанатныя глебы займаюць каля 0,3 % ворных угоддзяў. У залежнасці ад характару глебаўтваральных парод вылучаюць перагнойна-карбанатныя глебы (рэндзіны), якія сфарміраваліся на вапняках, даламітах, мергельна-мелавых пародах, і дзярновакарбанатныя глебы, што развіваюцца на прэснаводных мергелях, вапнавых туфах, амерголявапых лёсападобпых і іпш. рыхлых вапнаватых пародах. Пры блізкім заляганні жорсткіх грунтавых водаў утвараюцца дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Яны маюць найб. патэнцыяльную ўрадлівасць сярод пера-
ўвільготненых глеб, патрабуюць асушальнай меліярацыі.
Генетычна К. г. падзяляюцца на пародныя 1 новаўтвораныя (глебавыя, другасныя). Частка карбанатаў уносіцца ў глебу пры вапнаванні. У працэсе глебаўтварэння адбываецца здрабненне буйнаабломкавых карбанатаў, растварэнне, вынас і адкладанне ў ніжніх гарызонтах у выглядзе новаўтварэнняў. Сярод апошніх вылучаюць формы: канкрэцыі (жаўлакі, жураўчыкі і інш.), псеўдаміцэліі (тонкія ніткападобныя трубачкіі, «карбанатная цвіль» (белы налёт тонкаці крыптакрышт. кальцыту на паверхні структурных утварэнняў), прамочванне (вылучэнне тонкакрышт. карбанатаў, якія ўтвараюць круглыя расплыўчатыя плямы ці раўнамерна прамочваюць глебавую масу), каламорфныя і сталакцітападобныя нацёкі «бародкі» на ніжняй ч. буйных абломкаў пароды, невял. праслойкі і лінзы. A. С. Ціханаў.
КАРБАНАТЫ ІІРЫРОДНЫЯ, мінералы, солі вугальнай кіслаты Н2СО3. Ііадзяляюцца на простыя (кальцыт, магнезіт), двайныя (даламіт), асноўпыя (малахіт, даўсаніт), водпыя солі (сода), складаныя солі пераменнага саставу (анкерыт). К. п. ўтвараюць пераважна двухвалентныя металы з сярэднім і вял. іопнымі радыусамі (Ca. Mg, Fe, Mn, Zn, Sr, Ba, Ph, Cu), аднавалентныя Na, K i [NHJ могуць утвараць толькі водныя або ўваходзіць у састаў двайных солей. Трохвалентныя Ni, Al, Bi, Ce, La i інш. элементы ў састаў катыёнаў К. п. ўваходзяць рэдка. Для К. п. характэрны шматлікія ізаморфныя рады з поўнай або абмежаванай змяшальнасцю.
Крышталізуюцца К. п. ў трыганальнай (кальцыт, даламіт, анкерыт, магнезіт, сідэрыт і інш.), рамбічнай (араганіт, вітэрыт, даўсаніт і інш.), радзей у манакліннай (малахіт, азурыт, сода) 1 гексаганальнай (парызіт) сістэмах. Пашырана з’ява полімарфізму. Колер карбанатных мінералаў залежыць ад прысутнасці іонаў-храмафораў. Карбанаты медзі зялёныя і сінія, урану — жоўтыя, жалеза і рэдкіх зямель — карычневыя, кобальту і марганцу — ружовыя, большасць бясколерныя або афарбаваны вельмі слаба. Цв. 1—5. шчыльн. 1500—7400 кг/м3. Характарызуюцца павышанай растваральнасцю ў вадзе (асабліва водныя карбанаты шчолачных металаў) і адносна лёгкай — у салянай кіслаце.
На Беларусі з карбанатных парод складзена каля 25 % аб’ёму платформавага чахла. Найб. значэвне ў будове зямной кары маюць кальцыт і даламіт, якія складаюць магутныя тоўшчы асадкавых і метамарфічных парод (гл. Карбанатанамнажэнне). К. п. пашыраны таксама ў глебах, зонах акіслення рудных радовішчаў, эндагенных комплексах. У каменнавугальных адкладах Прыпяцкага прагіну шырока прадстаўлены даўсаніт, у кембрыйскіх адкладах — сідэрыт і анкерыт (цэмент пясчанікаў). К. п. выкарыстоўваюць як ап-
тычную сыравіну (ісландскі шпат), у цэментнай, хім., металургічнай, эл.-тэхн., лакафарбавай, шкляной, парфумернай прам-сці, як буд. матэрыялы, угнаенні. вырабпыя камяні. Многія К. п.— руды металаў (РЬ, Zn, Cu, Fe, Mn i інш.).
Літ.: Бетехтнн A. Г. Мпнералогня.— М„ 1950. I. I. Ур’еў.
КАРБАНАТЬІЗАЦЫЯ, сукупнасць працэсаў змены горных парод і руд, якія прыводзяць да ўтварэння ў іх розных карбапатных мінералаў. Адбываецца ў нетрах і на паверхні пад дзеяннем водаў, у якіх ёсць вуглекіслата, у розных геал. умовах: пры гідратэрмальных працэсах, метасаматозе, у выніку дыягенетычных і эпігенетычных пераўтварэяняў, у зоне гіпергенезу (хім. выветрыванне) і інш. Часам К.— частка болып складаных працэсаў пераўтварэння горных парод. Да К. адносяць таксама змены саміх карбанатпых парод, напр., даламітызацыю вапнякоў, раздаламічванне. Найб. пашыранымі разнавіднасцямі К. з’яўляюцца даламітызацыя і кальцытызацыя, шырока развітыя ў многіх гарызонтах платформавага чахла Беларусі і менш (пераважна гідратэрмальная К. ўздоўж зон тэктанічных парушэнняў) у пародах крышт. фундамента.
Да арт. Кардаітавыя. Кардаіт (рэканструкцыя).
Вывучэнне К. дае магчымасць устанавідь пошукавыя крытэрыі выяўлення радовішчаў карысных выкапняў (сідэрыту, барыту, поліметалаў, рэдкіх і рассеяных металаў і інш.). КАРВЕЛІШКІ, нізіннае балота на 3 Ашмянскага р-на, у вадазборы р. Ашмянка. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысловага паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 4,9 м, сярэдняя 2,1 м, ступень распаду 51 %, попельыасць 13 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (5 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 2,8 млн. т. Ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне. Балота асушана адкрытай сеткай, 0,6 тыс. га — дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
КАРГАЎШЧЫНА, Каргавіца, Рудакоўка, рака, правы прыток р. Балавец (бас. Дзвінасы), у Лагойскім р-не, Даўж. 12 км. Сярэдні пахіл воднаіі паверхні 2,2 %0. У нізоўі каналізаваная. Вадазбор (32 км2) на паўн. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 38 % •
КАРДАІТАВЫЯ (Cordaitales), парадак выморлых голанасенных раслін. Існавалі ў карбопе-пермі. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі К. (лісце, стробілы, насенне, злепкі стрыжпя) трапляюцца ў адкладах сярэдняга і ііозняга карбону, пермі.
Нагадвалі сучасныя хвойныя. Дрэвы выш. да 30 м з адносна тонкім (дыям. да 1 м) і гладкім ствалом, разгалінава-
Кардамінопсіс пясчаны: 1— агульны выгляд; 2— плод.
пым каля верхавіны. Мелі развітую драўніну, стрыжань ствала разбураўся і пры пахаванні напаўняўся асадкам. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае. даўж. 20— 50 см і больш. Органы размнажэння ў выглядзе каташкоў з мужч. і жан. стробіламі. К., магчыма, далі пачатак хвойным. Кіравальныя выкапнёвыя расліны.
Н. С. Някрата.
КАРДАМІНОПСІС (Cardaminopsis), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 13 відаў, пашыраных ва ўмераных і халодных абласцях зямнога шара. У GCCP 12 відаў, з іх на Беларусі — К. п я с ч а н ы (G. arenosa). Нярэдка трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на сухіх схілах, у хваёвых лясах, на чыг. насыпах, пустках, камяністых агаленнях, пясчанай глебе. Цвіце ў крас.— ліпені. Меданос.
Двухлетнік выш. 10—30 см, з тонкім коранем. Сцябло моцнае, прамастойнае, галінастае. шурпата-валасістае. Прыкаранёвае лісце лірападобна-раздзельнае, апушанае галінастымі валаскамі, у разетцы; сцябловае — нешматлікае, ланцэтападобнае. каля асновы звужана ў кароткі чаранок. Кветкі белаватыя або светла-ліловыя. з мядовымі залозкамі, у падоўжаных гронках. Плод — плоскі лінейны стручок на тонкай ножцы.
КАРДАРЬІЯ (Cardaria), род шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 8 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі— К. крупкапад о б н а я (С. draba). Заносная расліна. трапляецца рэдка, пераважна на Пд рэспублікі. Расце па чыг. насыпах, камяністых схілах, каля дарог, жылля. Цвіце ў маі — чэрвені. Пустазелле.
Расліна выш. 10—40 см, шараватая ад кароткіх валаскоў, з паўзучым карэнішчам. Прыкаранёвае лісце падоўжанае, выемчатае або амаль лірападобнае, звужана ў чаранок; сцябловае —■ адваротнаяйцападобнае ці ланцэтнае, з сэрцападобна-стрэлкападобнай асновай, сядзячае, сцеблаабдымнае. Кветкі дробныя, белыя, пахучыя, у густых шчытках на верхавінцы сцябла. Плод — шырокаавальна-сэрцападобны стручочак, уздуты з бакоў.
КАРДУЛЕГАСТЭРБІДЫ (Cordulegasteridae), сямейства пасякомых атр. стракоз. Пашыраны ў Еўропе. У фауне Еўрап. ч. СССР 5—6 відаў з 2 родаў. На Беларусі пайб. трапляецца кардулегастэр кольчаты, або вялікая кольчатая страказа (Cordulegaster annulatus). Жывуць К. ў зацененых месцах, хутка лётаюць каля берагоў рэк і ручаёў. Дарослыя К. кормяцца насякомымі, лічынкі — воднымі беспазваночнымі, маляўкамі рыб.
Даўж. брушка К. кольчатага 54—64 мм, задніх крылаў 41—47 мм. Буйныя чорныя стракозы з ярка-жоўты-
мі палосамі на грудзях і кольцамі на брушку. Пярэднія і заднія крылы розныя па форме. Трохвугольнікі на іх падоўжаныя. Вочы сутыкаюцца на цемі. Яйцы адкладвае ў час лёту ў глебу на невял. глыбіню. Лічынкі развіваюцца ў праточных вадаёмах.
Літ.: Арнольд Н. М. Каталог насекомых Могнлёвской губерннн.— СПб., 1902; Р а д к е в н ч A. II. Матерналы к нзученню энтомофауны БССР. Стрекозы северо-восточной частн Белорусской ССР (Odonata).— У кн.: Ученые заппскн Віітебского гос. пед. пн-та. Мн., 1957, в. 6. Т. I. Запольская.