Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: Радкевнч A. II. Стрекозы Внтебшііны.— Внтебск, 1928; я г о ж. Стрекозы северо-восточной частп Белорусской ССР.— У кн.: Учебные запнскн Внтебского пед. нн-та.— Мн., 1957, вып. VI. Т. I. Запольская.
КАРОСТА, інвазійная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца кароставымі кляшчамі.
У БССР К. с.-г. ж ы в ё л як эпізаатыйная хвароба ліквідавана, трапляецца спарадычна. Ha К. хварэюць усе свойскія і шэраг дзікіх (асабліва пушныя звяры) жывёл. Узбуджальнікі — кароставыя кляшчы 3 родаў: свербуны (Acarus), наскурнікі (Psoroptes). скураеды (Chorioptes). Свербуны жывуць у глыбокіх слаях эпідэрмісу на гапаве. шыі, грудзях; наскурнікі — у месцах з доўгімі валасамі; скураеды пашкоджваюць канечнасці жывёл. К. распаўсюджваецца пераважна ў асенне-зімовы і вясновы перыяды. К. ў жывёл называюць па віду яе ўзбуджальніка. Напр., К. авечак, узбуджальнік — Psoroptes ovis, называюць «сараптозал», у буйн. par. жывёлы — узбуджальнік Demodes bovis, дэмадакозам, у коней — узбуджальнік Chorioptes equi, харыяптозам і інш. Хвароба праяўляецца неспакоем, моцным свербам, жывёлы знясільваюцца, у іх выпадае поўсць. Лячэнне: акарыцыдныя сродкі (арсенат натрыю. сявін, хларафос). Прафілактыка і меры барацьбы: каранцін жывёл, якія паступаюць у гаспадарку, дэзакарыдызацыя памяшканняў і прадметаў догляду. У чалавека праяўляецца моцным свербам скуры, асабліва ўначы. «кароставымі ходамі» між пальцаў, на локцевых суставах, тулаве, ягадзіцах і інш. Рэгіструецца ў адзінкавых вьшадках. Лячэнне: серная і серна-дзягцярная Masi, растворы гіпасульфіту. салянай кіслаты і інш. лек. сродкаў. Прафілактыка: выяўленне, ізаляцыя. лячэнне хворых, дэзінсекцыя іх рэчаў.
А. Ц. Сасноўскг.
КАРОСТАВЫЯ КЛЯШЧЬ'І (Sarcoptoidea), група членістаногіх атр. акарыформных кляшчоў. Пашырана па ўсім зямным шары, апрача Арктыкі і Антарктыды. Ў сусв. фауне каля 200 відаў. На Беларусі найб. трапляюцца прадстаўнікі родаў Acarus, Psoroptes, Chorioptes. Паразітуюць у скуры млекакормячых жывёл і чалавека; узбуджальнікі дэмадакозу, каросты, кнемідакаптозу, харыяптозу і іпш. хвароб.
Цела (даўж. 0,18—0,5 мм) акруглае, выпуклае на спіне; у большасці відау падзелена на галаўны аддзел і тулава. 4 пары кароткіх з прысоскамі або шчацінкамі ног. Ротавы апарат грызучага тыпу. Жывуць у верхніх слаях 1 на паверхні скуры, у вушных ракавінах, валасяных цыбулінах, тлушчавых запозах, лімфатычных вузлах. Развіццё з поўным ператварэннем, цыкл 9—14 сут. Кляшчы жывуць 40—60 сут (за гэты час патомства 1 самкі складае 40—90 асобін).
Літ.: Д у б н н н н В. Б. Чесоточные клеіцп. ііх бнологня. вред в сельском хозяйстве, меры профплактнкн н борьбы с ннмн.— М.. 1954; Жпзнь жіівотных. Т. 3.— М„ 1969, с. 103. A. С. Гембіцкг. КАРбСЦІНКА, рака, левы прыток Убарці (бас. Прыпяці), у Лельчыцкім р-не. Даўж. 22 км. Амаль на ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор на У Прыпяцкага Палесся.
Каромысла зялёнае.
Кароставы клешч.
Карп люстраны.
КАРбТУС (Carrhotus), род павукоўскакуноў. У фауне Еўропы 1 від — К. д в у х к а л я р о в ы (С. bicolor), адзначаны і на Беларусі. Жыве на адкрытых сонечных мясцінах, трапляецца на высокай траве, кустах, пад камянямі.
Даўж. цела 9—10 мм. Галавагрудзі чорныя, укрытыя белымі і жаўтаватымі валаскамі. Брушка чарнавата-шэрае з чырвонымі і белымі валаскамі, якія ўтвараюць вельмі зменлівы малюнак.
КАРбЎКА, грыб сям. сыраежкавых; тое, што гаркуха.
КАРбУКА, грыб. сям. сыраежкавых. Гл. ў арт. Грузды.
КАРбУКІ, сямейства жукоў; тое, што божыя кароўкі.
КАРбУЧЫНА, вадасховішча ў Горацкім р-не, каля в. Кароўчына. Створана ў 1981 плацінай на р. Касінка для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання. Пл. 0.47 км2, даўж. 2,5 км, найб. шыр. 0,3 км, найб. глыб. 8,6 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём 1,42 млн. м3. Вадазбор (35 км2) раўнінны, пад лесам 21 %, разарана 50 % тэр. Катлавіна выцягнута ў рачной даліне. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн. м3.
КАРП (Cyprinus сагріо), рыба сям. карпавых атр. карпападобных; культурная форма сазана амурскага. Пашырапы ў рэках бас. Чорнага, Азоўскага, Каспійскага і Аральскага м., а таксама ў рэках бас. Ціхага ак. Штучна разведзены амаль па ўсім свеце ў межах умераных і паўд. шырот. Выведзепы высокапрадукцыйныя пароды К.: люстраны (луска буйная, размешчана палосамі ўдоўж спіны і брушка па бакавой лініі), лускаваты (усё цела ўкрыта луской), г о л ы (лускі на целе амаль няма) і інш., якія хутка растуць, маюць смачнае, тлустае мяса. На Беларусі ў прыродных вадаёмах рэдкі, найчасцей трапляе ў іх з сажалак рыбгасаў або спецыяльна выпускаецца для пагулу. Зімуе на глыбокіх ямах у вусцях рэк. К.— асн. аб’ект гадоўлі ў азёрна-таварных рыбных гаспадарках. У мпогіх гаспадарках ёсць спец. нераставыя сажалкі, інкубацыйныя цэхі для вырошчвання лічынак. Найб. гаспадаркі па развядзенню і гадоўлі К.: у Міпскай вобл. «Любань», «Волма», у Гомельскай — «Трэмля», «Чырвоная зорка», «Белае», у Віцебскай — «Навінкі», у Брэсцкай вобл. «Сакалова», «Страдзеч». Корміцца К. інтэнсіўна пры т-ры 20—29 °C, маляўкі — зоапланктонам, потым — бентасам, пераважна лічынкамі хіранамід, дарослыя — усёедныя (у сажалках К. даюць штучны корм). Вытворчасць К. ў рыбгасах БССР штогод
каля 60—80 тыс. ц (у 3—4 разы перавышае ўлоў рыбы ў прыродных вадаёмах).
Цела тоўстае, спіна шырокая, цёмная, бакі больш светлыя, белыя. У кутках рота мае 2 пары вусікаў. Спінны плаўнік доўгі, цёмна-шэры, пярэдні прамень спіннога і анальнага — моцныя па заднім краі з пілападобнымі зазубенямі. Даўж. вытворнікаў, якіх пакідаюць у рыбагаспадарках для ўзнаўлення патомства. да 1 м. маса да 12—16. зрэдку да 30 і больш кг. маса 2-гадовага таварнага К. 350—500 г. Цеплалюбная рыба (пераносіць т-ру вады да 35 °C), малапатрабавальная да колькасці кіслароду ў вадзе. Полавая спеласць на 3—4-м годзе. Нераст у маі — чэрвені на залітых вадой раслінах. Плоднасць да 1,5 млн. ікрынак. Працягласць жыцдя да 30 гадоў. Т. М. Шаўйова.
КАРПАВІЦКАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Хойніцкім р-не, на У Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1976 сейсмаразведачнымі работамі. Вылучаецца па паверхні міжсалявых адкладаў, мае субшыротнае распасціранне, памеры 3X1 км, малую амплітуду. Абсалютная адзнака ў скляпенні падняцця —1800 м. Размешчана на монакліналі падсалявога ложа і пахавана верхняй саляноснай тоўшчай. Сфарміравалася ў познафаменскі час позняга дэвону.
КАРПАЁДЫ, карпавыя вошы (Branchiura), атрад ракападобных. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі, у СССР — у Еўрап. ч. і Сібіры. У сусв. фауне 130 відаў, у СССР —3 віды. На Беларусі адзначаны К. з в ы ч а й н ы, або р ы б іп а в о ш (Angulus foliaceus), i К, я п о н с к i (A. joponicus). Крывасмокі. Паразітуюць na скуры, плаўніках, жабрах і ў ропе карпавых і ласасёвых рыб.
Даўж. 4—10 мм. Цела шырокае, авальнае, сплюшчанае, шаравата-зялёнае. Гапавагрудзі ўкрыты шчытком, які ззаду ўтварае 2 лопасці. Маюць смактальны хабаток, 4 пары двухгалінастых плавальных канечнасцей, пару вачэй. Мацавальныя органы з выгнутымі кручкамі. Раздзельнаполыя. Апладненне ўнутранае. Самкі адкладваюць 20—250 яец на падводныя прадметы і расліны, камяні. Праз 3—5 тыдняў вылупліваюцца лічынкі, прысмоктваюцца да пыб і праз 2— 3 тыдні ператвараюцца ў палаваспелых К. Працягласць жыцця 1—2 гады.
Лгт.: Жнзнь жнвотных. Т. 2,-— М., 1968. С. 419—422; К o х В., Б а н к O., II е н с Г. Рыбоводство: Пер. с нем.— М.. 1980. с. 185. Ю. Р. Гіггняк.
КАРПАІДЭі (Carpoidea), група вымерлых марскіх беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых. Існавалі ў кембрыі — дэвоне. На тэр. Беларусі адзінкавыя знаходкі К. вядомы з адкладаў сярэдняга палеазою ў паўн. і паўн.-зах. р-нах.
Мелі двухбакова-сіметрычнае цела з кароткім, патончаным унізе сцяблом, якое змяшчалася ў вапняковым шкілеце (складаўся з шматвугольных таблічак без пор). У некат. відаў цела магло сціскацца 1 расслабляцца. паглынаючы і выштурхоўваючы ваду. Вялі прыдонны спосаб жыцця. В. I. Пушкін.
КАРПАПАДОБНЫЯ (Cypriniformes), атрад рыб. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Паўд. Амерыцы, Афрыцы. У сусв. фауне болып за 3 тыс. відаў з 18 сям., у СССР — 56 родаў. На Беларусі ў рэках, азёрах і сажалках адзначана 25 відаў з 19 родаў сям. карпавых. Болыпасць кормяцца дробнымі беспазваночнымі, воднымі лічынкамі насякомых, насеннем раслін, некат. інтрадукаваныя віды (гаўсталобік звычайны, таўсталобік стракаты, амур белы)—пераважна раслінным кормам, ёсць драпежнікі (жэрах). Сярод К. многа каштоўных прамысл. рыб, да іх з іхтыяфауны БССР належаць лешч, рыбец, чахонь, язь, сазан амурскі, карась залаты, карась сярэбраны, лінь і інш. Некат. (напр., карпа, карасёў, сазана амурскага) гадуюць у азёрна-таварных сажалкавых гаспадарках, інш. (напр., амур белы, амур чорны, таўсталобікі) — аб’екты акліматызацыі.
Цела (даўж. ад 2 см да 1,5 м) укрыта цыклоіднай луской (зрэдку голае), шыпікамі і пласцінкамі. Рот невысоўны, зубоў на сківіцах няма, на пятай жабер-
Карпаідэі (рэканструкцыя): 1 — Dendrocystis (ардовік); 2— Trochocystis (кембрый); a — від з пярэдняга канца, б— чашачка, від зверху; 3 — Rhipidocystis (ардовік).
най дужцы ёсць глоткавыя зубы. Маюць шэраг костачак (вебераў апарат), якія злучаюць лабірынт з плавальным пузыром. Брушныя плаўнікі за груднымі. Плавальны пузыр злучаны з кішэчнікам. Нераст вясной і ў пач. лета пры т-ры вады 4—20 °C. Ікру (ад некалькіх соцень да 1 млн. і больш ікрынак) адкладваюць на водныя расліны, камяні, пясок, у тоўшчу вады, некат. віды — парцыённа'.
Літ.-. Жуков П. II. Рыбы Белоруссші.— Мн.. 1965. с. 147—325; Отряд карпообразные — cypriniformes.— У кн.: Рыбы СССР. М„ 1969; Жнзнь жпвотных. Т. 4. В. 2.— М„ 1971, с. 261—338; Н нкольскпй Г. В. Частная пхтнологня.— 3 нзд.— М., 1971. Т. М. Шаўцова. КАРПАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, каля паўн.-зах. ускраіны в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 792 тыс. м3.
Пяскі светла-жоўтыя, шаравата-жоўтыя, пераважна дробна1 сярэднезярністыя. палевашпатава-кварцавыя, слабагліністыя, месцамі з праслоямі і лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу; гліністых часцінак у іх 2—8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—12,8 м, ускрышы (супескі, гліністыя пяскі) 0,4—3 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.