Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
КАРДЫЕРБІТ [ад прозвішча франц. геолага П. Кардзье (Р. Cordier)], іяліт, дыхраіт, мінерал кл. сілікатаў, (М§,Ее)2А1з[А13І50і8]. На Бе-
Кардарыя крупкападобная: 1 — агульны выгляд; 2 — плады.
Да арт. Кардулегастэрыды. Кардулегастэр кольчаты.
Кардынал.
ларусі трапляецца сярод гліназёмістых гнейсаў жалезаруднай аколаўскай серыі ў асацыяцыі з сіліманітам, біятытам, кварцам, стаўралітам і плагіяклазам.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме; звычайна трапляецца ў суцэльных масах ці ўкрапаных зернях няправільнай формы. Колер сінявата-шэры, фіялетавы, буры, часам мінерал бясколерны. Цв. 7— 7,5, шчыльн. 2600—2800 кг/м3. Паходжанне метамарфічнае, радзей магматычнае. Сыравіна для вырабу керамікі; празрыстыя сінія разнавіднасці і— ювелірны матэрыял. A. М. Пап.
КАРДЫНАЛ (Tanichthys albonubes), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Водзіцца ў ручаях з хуткім цячэннем на Пд Кітая. Завезены ў Еўропу ў канцы 1930-х г. У СССР з канца 1940-х г. вядома як акварыумная рыба.
Цела (даўж. 2,5—3. часам да 4 см) падоўжанае, сплюшчанае з бакоў, верхняя частка яго жаўтавата-карычневая. Ад вачэй да асновы хваставога плаўніка ідзе залацістая (у моладзі сіне-зялёная бліскучая) палоса. Плаўнікі лімоннажоўтыя, грудныя з чорнай аблямоўкай, на астатніх — чырвоныя плямы. Гадуюць у невялікіх акварыумах з слоем вады 20—25 см, рачным пяском ці галькай на дне з кусцікам водарасцей у цэнтры, пры т-ры 16—28 °C.
КАР'ЕР ІІАДЗЕІ, радовішча абліцовачнага каменю за 2,5 км на Пд ад в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на. Паклад памерам 120—190x550 м прымеркаваны да дапалеазойскіх крышт. парод паўн. схілу Украінскага шчыта. Разведаныя запасы 3,4 млн. м3.
Карысны выкапень — мігматыты ад светла-шэрага да цёмна-шэрага колеру, палоскавыя, дробнаі сярэднезярністыя, складзеныя з плагіяклазау (8—85 %),мікраклінаў (да 75), кварцу (да 35), слюдаў (!■—40), амфіболаў (да 35 %). Магутнасць карыснай тоўшчы 40—43 м, ускрышы (пяскі, супескі. выветралыя мігматыты) да 7 м. Мігматыты маюць высокія дэкар. якасці; мігматытавыя абліцовачныя пліткі выкарыстоўваюцца пры буд-ве будынкаў, а таксама Мінскага метрапалітэна. Радовішча распрацоўваецца камбінатам нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы». П. 3. Хоміч.
КАР’ЁРНЫЯ ПАЛІ, плошчы радовішчаў карысных выкапняў або іх частак з масівам покрыўных і змяшчальных пустых парод, якія адводзяцца для адкрытай (кар’ернай) распрацоўкі. На тэр. Беларусі прызначаны пераважна для здабычы гліны, пяску і пясчана-жвіровага матэрыялу, карбанатнай сыравіны. Плошча зямель, парушаных на месцы К. п. адкрытай здабычай нярудных выкапняў, болып за 25 тыс. га, у перспектыве, як мяркуюць, будзе павялічвацца. Пасля выпрацоўкі кар’ераў на месцы К. п. праводзіцца рэкультывацыя зямель з мэтай вырашэпня задач аховы прыроды і вы-
карыстання парушаных зямель у гасп. абароце.
КАР’ЁРЫ (франц. carriers ад позналац. quarraria, quadraria каменяломня), сукупнасці горных вырабак, абсталяваных для здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам. К., дзе вядзецца здабыча вугалю і гаручых сланцаў, наз. таксама разрэзамі; невял. К. для здабычы буд. каменю — каменяломнямі. На Беларусі ў К. здабываюць буд., шкловыя, сілікатныя і фармовачныя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. і абліцовачны камень, гліны і суглінкі, даламіт, мел, мергель і інш. Найб. пясчаныя К. на радовішчах пяскоў Асаўцоўскае, Бярэзінскае, Жлобінскае 1-е, Мухавецкае, Ніжнепалавінналогскае, Пясчаная Гара; пясчанажвіровыя К. (жвіроўні) на радовішчах пясчана-жвіровага матэрыялу Азярніцкае, Баравое, Барысавіцкае, Вяснянскае 1-е, Дубраўскае (Шклоўскі р-н), Казуліцкае, Коханаўскае, Пліскае, Скабінскае. Вядзецца здабыча буд. каменю ў К. на Мікашэвіцкім і Глушкавіцкім радовішчах буд. каменю, абліцовачнага каменю ў Кар’еры Надзеі. Найб. значныя К. па здабычы глін (глінішчы) на Гайдукоўскім, Данілаўскім, Лукомскім 1-м, Журжаўскім 2-м, Пушчанскім, Сякераўшчынскім радовішчах глін; К. для здабычы мелу на Грандзіцкім, Каменкаўскім (Крычаўскі р-н), Калядзіцкім, Пясчаная Гара, Роскім радовішчах мелу.
Буйныя К. ў папярочніку дасягаюць соцень, зрэдку тысяч метраў, глыбіня іх — некалькі дзесяткаў метраў. Глыбіня абмяжоўваецца магутнасцю ўскрышных парод, карыснай тоўшчы. глыбінёй залягання ваданоснага гарызонта. Ha К. магчымы аплывіны. апоўзні. абвалы. Забеспячэнне ўстойлівасці адхонаў К.— асн. ўмова бяспечнай распрацоўкі радовішчаў адкрытым спосабам. Прадпрыемствы. якія вядуць здабычу карысных выкапняў у К., абавязаны на месцы выпрацаваных К. праводзіць узнаўленне (рэкультывацыю) прадукцыйнасці зямель. Прадугледжваецца ажыццяўленне мерапрыемстваў па прадухіленню забруджвання, засалення і забалочвання зямель, павышэнню прадукцыйнасці глеб, правядзенне комплексу арганізацыйнагаспадарчых. лесамеліярацыйных. аграі гідратэхнічных мерапрыемстваў супраць ветравой і воднай эрозіі.
I, Р. Лукінская, Л. К. Марозава. КАРЗЁНКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 24.12.1929, Мінск), беларускі сав. эпідэміёлаг. Д-р мед. н. (1974). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). У 1953— 69, 1976—82 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, кіраўнік аддзела. У 1969—76 выкладчык Мінскага пед. ін-та імя A. М. Горкага. 3 1982 заг. кафедры Бел. ін-та фіз. культуры. Асн. кірупак навук. даследавап-
няў — эпідэміялогія, мікрабіялогія, імуналогія і прафілактыка заанозных і прыроднаачаговых інфекцый, якія трапляюцца на Беларусі (бруцэлёз, тулярэмія, сібірская язва, кляшчовы эпцэфаліт і інш.).
Тв.: Бруцеллёз человека.— Мн., 1980. КАРКОУСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не, у бас. р. Чарапяціца. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,52 км, найб. шыр. 0,26 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, размешчана сярод забалочанага ляснога масіву. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 1,28 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на Пн сплавінныя. На У выцякае ручай у р. Чарапяціца.
КАРЛІКАВАЕ ПЛАДАВОДСТВА, вырошчванне нізкарослых (1,5—Зм) пладовых дрэў. Іх атрымліваюць прышчэпліваннем на карлікавыя прышчэпы — парадзіску, айву і інш. Нізкарослыя сады больш урадлівыя, чым высакарослыя, выгадныя ў эксплуатацыі (гл. ў арт. Пладав о д ст в
КАРЛІКАВАЯ АМАЗОНКА, акварыумная расліна. Гл. ў арт. Эхінадорус.
КАРЛІКАВЫ ПІНЧЭР, парода сабак з групы пінчэраў.
КАРЛІКАВЫ ЦЭПЕНЬ (Rodontolepis straminea, або Hymenolepis nana), паразітычны чарвяк сям. гіменалепідзідаў кл. стужачных чарвей. Пашыраны ўсюды (у т. л. на Беларусі). Паразітуе ў тонкім кішэчніку чалавека. Узбуджальнік гіменалепідыдозаў.
Цела (даўж. 3—5 см) стужкападобнае, складаецца з членікаў. На галоўцы мае 4 прысоскі і 24—30 кручкоў. Гермафрадыт. Развіваецца без прамежкавых гаспадароў з выхадам і без выхаду яец у вонкавае асяроддзе. У яйцы знаходзіцца сфарміраваная лічынка. Заражаюцца К. п. аліментарным шляхам. У кішэчніку гаспадара лічынкі вызваляюцца з яец, некратызуюць варсінкі, праз 2 тыдні прымацоўваюцца да слізістай абалонкі і ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў. Л. С. Гладкая.
КАРЛІКАВЫЯ РАСЛІНЬІ, расліны, якія не дасягаюць нармальнай вышыні, характэрнай для данага віду ці роду. Фарміруюцца ў пе-
Карлікавыя цэпені (злева) і галоўка цепеня.
спрыяльных умовах тундры, высакагор’я і інш. Ва ўмовах Беларусі карлікавасць характэрна для раслін вярховых балот, напр., 100-гадовыя хвоі звычайна дасягаюць выш. не больш за 2 м. У флоры Беларусі ёсць віды, якім у прыродных умовах уласцівы невялікія (у параўнанні з роднаснымі відамі) памеры, што адліостравана ў іх назвах, напр., бяроза карлікавая, брызгліна карлікавая і інш. Ад К. р. адрозніваюць т. зв. неатэнічныя формы — расліны, якія праходзяць поўны жыццёвы цыкл з генератыўнымі фазамі на ранніх стадыях развіцця і таксама маюць невял. памеры (напр., раска). У пладаводстве і з дэкар. мэтамі К. р. атрымліваюць прышчэпкай на нізкарослых прышчэпах са слабаразвітай каранёвай сістэмай, вырошчваннем сеянцаў у кошыках з ушчыльненай глебай. Культура К. р. распаўсюджана ў Японіі.
Н. В. Казлоўская. КАРМА, нізіннае балота на Пн Барысаўскага р-на, у вадазборы Бярэзіны і Гайны. Пл. 5,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,1 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м, ступень распаду 32—41 %, попельнасць 11— 16 %. На 1.1.1978 запасы торфу 12,4 млн. т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана адкрытай сеткай 0,7 тыс. га зямель, выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. Неасушаныя землі часткова ўваходзяць у водаахоўную зону Бярэзіны. У раслінным покрыве пераважаюць вольха, асіна, бяроза, з травяністых раслін — асокі.
КАРМАВАЯ БАЗА, запасы і крыніцы кармоў для жывёл, якія мае гаспадарка, раён, вобласць, рэспубліка або краіна. К. б. ж ы в ё л a г а д о ўл і: прыродныя і сеяныя кармавыя ўгоддзі — сенажаці і паша, пасевы кармавых культур на сакаўны і зялёны корм, сена, сілас, сянаж, травяную муку, фуражнае зерне; салома, мякіна, бацвііше коранеклубняплодаў і агароднінных раслін, адходы харч. прам-сці і перапрацоўкі тэхн. культур, лясной сыравіны, арган. карысных выкапняў; прадукты прамысл. вытв-сці — сінт. арган. злучэнні, камбікармы, бялкова-вітамінныя дабаўкі, мінер. рэчывы. На Беларусі перспектыўная дадатковая крыніца кармоў — залежы сапрапелю. Асн. напрамак развіцця К. б. жывёлагадоўлі ў БССР — меліярацыя с.-г. угоддзяў і пашы, інтэнсіфікацыя палявой кормавытворчасці. павелічэнне плошчаў бялковых, цукрыстых і інш. высакаякасных кармавых культур, перавод кормавытворчасці на навук. і прамысл. аснову. Для дзікіх жывёл К. б. вызначаецца
запасамі і крыніцамі прыродных кармоў, да якіх далучаюцца штучна створаныя крыніцы дадатковай падкормкі дзікіх жывёл у неспрыяльныя для іх існавання перыяды (гл. таксама Біятэхнія). У паляўнічай гаспадарцы наяўнасць і даступнасць кармоў — адзін з гал. паказчыкаў якасці паляўнічых угоддзяў, ад якога залежыць колькасць каштоўных звяроў і птушак. Для розных сістэм,, экалагічных і нават узроставых груп дзікіх жывёл К. б. істотна адрозпіваецца: залежна ад харч. спецыялізацыі яе аснову могуць складаць запасы і крыніцы расліннага (для фітафагаў), жывёльпага (для заафагаў) ці мяшанага (для паліфагаў) корму. Напр., для пашыраных на Беларусі відаў капытных, зайцападобных і грызуноў аснову К. б. складаюць наяўныя запасы дрэвава-кустовых, травяністых і водна-балотных раслін, грыбоў, лішайнікаў з дабаўленнем для шэрагу відаў (кабап, вавёрка, андатра) і жывёльных кармоў. К. б. насякомаедпых, яекат. драпежных млекакормячых і многіх птушак складаецца з чарвей, малюскаў, членістаногіх, рыб і земнаводных з дабаўлепнем для шэрагу відаў (краты. хахуля, барсук, кулікі, пастушковыя і інш.) раслінных кармоў. К. б. драпежных звяроў і птушак — грызуны, зайцы, капытныя, рыбы і інш. пазваночныя з дабаўленпем для некат. відаў (мядзведзь, янотападобны сабака, янот-паласкун і інш.) раслінных кармоў. К. б. рыб складаюць запасы мікраі макрафітаў, зоапланктону, бентасу, дэтрыту, нектону, а таксама раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія трапляюць у вадаёмы з сушы. Моладзь амаль усіх рыб корміцца планктонам. Дасягнуўшы характэрных для віду памераў, бентасафагі пераходзяць на кармленне доннымі арганізмамі, драпежнікі — рыбамі, земнаводнымі, буйнымі насякомымі, іншы раз птушкамі і дробнымі млекакормячымі, раслінаедныя рыбы — макрафітамі. Асн. шлях паляпшэння К. б. рыбнай гаспадаркі — інтэнсіфікацыя ўсіх харч. звёнаў у вадаёмах, стварэнне высокапрадукцыйных экасістэм.