• Газеты, часопісы і т.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    КАРПАЦКАя парода пчол; гл. ў арт. Пчолы.
    КАРШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Паловіца. Пл. 0,21 км2. Даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0.22 км. Пл. вадазбору 16,8 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПдЗ па ПнУ. Схілы выш. 5—10 м, спадзістыя, месцамі стромкія, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,68 км) слабазвілістая. Праточнае: праз возера цячэ р. Паловіца. На паўн. беразе в. Карпікі, на паўд.— в. Зубкі.
    КАРПІЛАЎКА, рака, левы прыток р. Уса (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), у Чэрвеньскім р-не. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Вадазбор (53 км2) на паўн. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 50 %. На рацэ сажалка Ведрыца-Карпілаўка — помнік прыроды мясц. значэння.
    КАРПОВІЧ Мікалай Якаўлевіч (н. 5.10.1935, в. Кіявічы Капыльскага р-на), беларускі сав. геолаг. Ганаровы разведчык нетраў СССР (1981). Чл. КПСС з 1964. Скончыў БДУ (1958). 3 1958 ва Упраўленні геалогіі БССР: з 1960 началыіік палявых геолага-развед. партый, з 1974 пачальнік Бел. геолага-развед. экспедыцыі. Удзельнічаў у разведцы радовішчаў калійных солей, бурага вугалю, абліцовачпага каменю і інш. карысных выкапняў.
    КАРПЎЦЬ Іван Мацвеевіч (п. 1.1. 1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага
    500 КАРС р-на), беларускі сав. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1977), праф. (1979). Чл. КПСС з 1980. Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1961). 3 1967 працуе ў гэтым ін-це (з 1979 заг. кафедры ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі). Даследаванні па патамарфалогіі, крывятварэнню і клетачных асновах імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых незаразнымі, пратазойнымі, бактэрыяльнымі і віруснымі захворваннямі, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогіі размнажэпня, лактацыі, вітамінаі антыбіётыкатэрапіі.
    Тв.: Нмунная реактнвность свнней.—• М,. 1981; Патолого-анатомпческая днагностнка ннфекцнонных болезней свнней.— Мн., 1980.
    КАРСТ, карставыя з’явы (пям. Karst ад назвы плато Карст або Крас у Югаславіі), сукупнасць з’яў, якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных водаў у растваральных горных пародах, і працэс іх утварэння.
    Развіваецца ў вапняках, даламітах, меле. гіпсах. каменнай солі і інш., чаму спрыяе высокая трэшчынаватасць і порыстасць парод, інтэнсіўная цыркуляцыя водаў, прысутнасць у іх свабоднай вуглекіслаты (гл. Агрэсіўнасць вады) і раствораных солей. У выніку К. ўтвараюцца спецыфічныя формы рэльефу (варонкі. катлавіны, лагчыны, сляпыя даліны. калодзежы, дробныя барозны-кары), падземныя пустоты (каверны, хады, каналы, поласці, пячоры, галерэі), мінер. нацечныя ўтварэнні (сталактыты, сталагміты, калоны), падземныя азёры, крыніцы і рэкі. Растваральныя пароды могуць быць глыбока пахаваны пад пародамі, якія не карстуюцца, у такім выпадку карставыя формы невыразныя на паверхні (пахаваны К.).
    На Беларусі карставыя з’явы прымеркаваны да карбанатных парод дэвонскага і мелавога ўзросту. Закарставаная тоўшча дэвону ўскрываецца даліііамі Зах. Дзвіны і Дняпра. Найб. інтэнсіўнае вышчалочвапне вапнякоў і даламітаў у раёне Віцебска. У Прыпяцкім прагіне пахаваныя карставыя пустоты ў вапняках і даламітах міжсалявой і падсалявой карбанатнай тоўшчаў верхняга дэвону (каверны, пячорыстыя поласці) прымеркаваны звычайна да адносна прыўзнятых участкаў прыразломных падняццяў. Гэтыя пароды ўмяшчаюць паклады нафты, высокамінералізаваныя расолы. Характэрныя для мелавых адкладаў выразныя ў рэльефе карставыя формы добра вывучаны на Каменкаўскім радовішчы мелу (Крычаўскі р-н), дзе шматлікія варонкі дыям. 30—70 м, глыб. 0,3—1,5 м запоўненыя гліністым пяском або глінай. Магутнасць
    надкарставага покрыва вагаецца ад 0,5 да 9 м. Вывучэнне К. важна для гідратэхн., прамысл. і грамадзянскага буд-ва, вызначэння ўмоў водазабеспячэння, праходкі горных вырабак, ацэнкі нафтагазаноснасці карбанатных тоўшчаў. Да карставых поласцей могуць быць прымеркаваны радовішчы свінцовых, цынкавых, жал. руд, баксітаў, фасфарытаў і інш. карысных выкапняў.
    Лгт.: Соколов Д. G. Основные условня развнтня карста.— М., 1962; Д р о з д В. В. О карстовых явленнях в Белоруссіш.— Нзвестня Всесоюзного географнческого обіцества, 1964, т. 96, в. 1; М а х н а ч A. А. Постседпментацпонные нзменення межсолевых девонскнх отложеннй Прппятского прогнба.— Мя., 1980; Гвоздецкпй Н. А. Карст.— М., 1981.
    КАРСТАВЫЯ АЗЁРНЫЯ КАТЛАВІНЫ, гл. ў арт. Азёрныя катлавіны. КАРТАГРАМЫ АГРАХІМІЧНЫЯ, карты (картасхемы), на якіх адлюстроўваюцца ступень кіслотнасці глеб, забяспечанасць іх рухомымі формамі фосфару, калію, магнію і інш. элементамі жыўлення раслін. Падзяляюцца на буйна-, сярэднеі дробнамаштабныя. У БССР у асноўным выкарыстоўваюцца буйнамаштабныя (М 1:10 000) картаграмы, якія складаюцца абл. станцыямі па хімізацыі сельскай гаспадаркі раз у 5 гадоў для ўсіх калгасаў і саўгасаў на падставе хім. аналізу змешаных узораў ворнага гарызонта глеб (адбіраюцца з кожных 5—6 га ворыва і 8—10 га сенажацей і пашы). Картаграмы кіслотнасці глеб — аснова для распрацоўкі планаў вапнавання, картаграмы забяспечанасці глеб фосфарам, каліем, магніем, гумусам служаць асновай для распрацоўкі планаў выкарыстання мінер. і арган. угнаенняў з улікам асаблівасцей кожнага поля і патрабаванняў аховы прыроды. Аналіз даных К. а. усіх гаспадарак рэспублікі, які праводзіцца з дапамогай ЭВМ, дае магчымасць наладзіць навукова абгрунтаванае планаванне патрэбы сельскай гаспадаркі ў мінер. і арган. угнаеннях, размеркаваяня фондаў. У 1964—68 пад кіраўніцтвам I. С. Лупіновіча складзены дробнамаштабныя (М 1: 3 600 000) картаграмы забяспечанасці глеб мікраэлементамі (борам, меддзю, малібдэнам і інш.).
    I. М. Багдзевіч. КАРТАГРАФІЯ (ад грэч. chartes ліст + ...графія), галіна навукі, тэхнікі і вытворчасці, якая ахоплівае стварэнне, вывучэнне і выкарыстанне геаграфічных карт. Цесна звязана з геадэзіяй і геаграфіяй.
    Першыя картаграфічныя звесткі пра тэр. Беларусі паявіліся ў 2 ст. (карта EVpan. Сарматыі К. Пталамея). У 16— 17 ст. складзены Радзівілаўская карта Вял. кн. Літоўскага М 1 : 300 000, награвіравана Т. Макоўскім, надрукавана ў Амстэрдаме (1613), карта Віленскага і
    Трокскага ваяв. (1665) і інш. Пры ген. межаванні Расіі (2-я пал. 18—1-я пал. 19 ст.) створаны ген. планы паветаў, карты і атласы губерняў. Карты Мінскай і Бел. губ. змешчаны ў 2-м выд. Атласа расійскага, выдадзенага Геагр. дэпартаментам АН (1800). У 19 ст. праведзена картаграфаванне тэр. Беларусі ў сувязі з яе прыгранічным становішчам. Значная работа ў стварэнні геадэзічнай асновы, вытв. тапаграф. здымкаў і карт зроблена Корпусам ваен. тапографаў. Праведзена трыянгуляцыя Віцебскай і Мінскай губ. (1830—34), складзены карты Мінскай губ., М 1 : 42 000 (1-вёрсткі, 1831—37), Магілёўскай і Віцебскай губ. М 1 : 84 000 (2-вёрсткі, 1845—50). Віленскай 1 Мінскай губ. М 1:210 000 (5-вёрсткі, 1845—46). на ўсю тэр. Беларусі М 1 : 126 000 (3-вёрсткі, 1845—50) i Ml: 420 000 (10-вёрсткі, 1865—71). У 2-й пал. 19 ст. праводзіліся глебавыя даследаванні і здымкі для вывучэння і паляпшэння ўмоў суднаходства па рэках, здымкі Зах. экспедыцыі па асушэнню балот. Гэта дало магчымасць стварыць агульнагеагр. і тэматычныя карты Еўрап. Расіі, у т. л. і Беларусі. У 1916 Г. Б. Місуна. П. А. Туткоўскі, Дз. М. Собалеў, A. М. Жырмунскі i A. С. Гінзберг склалі карты-даведнікі па буд. матэрыялах Зах. дэпартамента.
    Падрабязна рэльеф Беларусі адлюстраваны на гіпсаметрычных картах. Зроблены і няраз перавыдаваліся тэматыч. карты: фізічныя карты, геамарфалагічныя карты, геабатанічныя карты, глебавыя карты, гідралагічныя карты, гідрагеалагічныя карты, карты карысных выкапняў, геалагічныя карты, карты антрапагенавых адкладаў, сінаптычныя карты, тэктанічныя карты. Выдадзены Кліматычны атлас Беларусі (1927), Ar­nae Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1958), Атлас літолага-палеагеаграфічных карт СССР (1960—61, у склад яго ўвайшлі больш за 60 літолага-палеагеагр. карт мінулых геал. эпох Беларусі, састаўленыя ў Ін-це геал. навук АН БССР), Атлас аўтамабільных дарог БССР (гл. ў арт. Атласы геаграфічныя). Ін-там мовазнаўства АН БССР выдадзены ў 1963 Дыялекталагічны атлас бел. мовы, у 1969 Лінгвістычная геаграфія і групоўка бел. гаворак (Дзярж. прэмія СССР). Выдаюцца палітыка-адм., навучальныя фіз. і эканам. карты БССР і асобных абласцей, турысцкія карты БССР (1973, 1974, 1982), ахоўных аб’ектаў прыроды (1973, 1975, 1978). Зроблены карты асн. новабудоўляў рэспублікі па пяцігодках М 1 : 600 000, гіст. карты (Камуністычнае падполле і партызанскі рух у Беларусі ў 1941—44, 1974 і інш.). В. Я. Крышчановіч. КАРТЫ АНТРАПАГЁНАВЫХ АДКЛАДАЎ, адлюстроўваюць узрост геал. утварэнняў, генезіс і літалагічны склад антрапагенавых (чацвярцічных) горных парод на пэўнай тэрыторыі, адна з разнавіднасцей геалагічных карт. Складаюцца на падставе палявой геалагічнай здымкі.
    Легенда будуецца такім чынам, што каляровая афарбоўка паказвае паходжанне адкладаў, а яе адценні — узрост. У залежнасці ад прызначэння карты бываюць аглядныя, дробна(1:500 000 і драбней), сярэдне(1 : 200 000-1:100 000) і буйнамаштабныя 1: 50 000—1:25 000).
    Першыя работы па карціраванню антрапагенавых адкладаў на тэр. Беларусі зроблены ў дарэв. час, калі Геал. камітэтам пачала праводзіцца 10-вёрстная здымка Еўрап. Расіі (работа працягвалася пасля Кастр. рэвалюцыі пры ўдзеле Р. Ф. Мірчынка, A. М. Жырмунскага, I. В. Данілоўскага, A. А. Ал'ейнікава і інш,). У 1930-х гадах пачалі выконваць болып дэталёвую здымку, складаць карты асобных участкаў тэр. Беларусі. У 1936 С. С. Малярэвіч, М. М. Цапенка, Мірчынк, Я. В. Шанцар і інш. склалі карту антрапагенавых адкладаў усх. абласцей Беларусі М 1 : 500 000 (перапрацавана і дапоўнена Цапенкай у 1940, яна абагуліла ’матэрыялы па У Беларусі і пачала апрацоўку матэрыялаў па зах. раёнах, а ў 1957 склала карту М 1 : 1 000 000 на новай стратыграфічнай аснове, дзе паказаны ўтварэнні 6 ледавікоў і 5 міжледавіковых комплексаў).
    Да 1982 у рэспубліцы ў асноўным Бел. геолага-гідралаг. экспедыцыяй (з ліпеня 1982 Бел. геолага-пошукавая экспедыцыя) амаль поўнасцю закончана пааркушная геал. здымка сярэдняга маштабу, б. ч. аркушаў падрыхтавана да выдання або выдадзена. Складзена К. а. а. Беларусі М 1 :500 000 (гал. рэдактар Г. I, Гарэцкі), якая адлюстроўвае ўяўленні большасці геолагаў пра пяцікратнае зледзяненне на Беларусі. Антрапагенавыя адклады тэр. Беларусі паказапы таксама на карце адкладаў чацвярцічнай сістэмы Еўрап. ч. СССР М 1:2500 000 (1932, 1950, рэдактар A. С. Якаўлеў), карце чацвярцічных адкладаў Еўрап. ч. СССР М 1:1 500 000 (1974, рэдактар I. I. Красноў), Міжнар. карце чацвярцічных адкладаў Еўропы М 1 : 2 500 000 і інш. Пры складанпі К. а. а. часта будуюцца геал. профілі, карты магутнасці і ложа (падэшвы) антрапагенавых адкладаў. К, а. а. выкарыстоўваюцца пры палеагеагр. рэканструкцыях, пры плапаванні пошукава-разведачных работ на карыспыя выкапні, інж. і археал. вышуканняў, меліярацыі, для абгрунтаванпя геамарфал., геабат. і глебавых карт, мерапрыемстваў па ахове прыроды. У т. 1 на ўкл. змешчана Геалагічная карта антрапагенавых адкладаў.