Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Галоўныя кірункі даследаванняў на Беларусі — вывучэнне фауны ракападобных, іх біял. асаблівасцей, энергетыкі і функцыянальнай ролі ў водных экасістэмах. Зарэгістравапа каля 100 відаў ракападобных. У Браслаўскіх азёрах выяўлепы рэлікты ледавіковага перыяду — понтапарэя, палазея, арктычная мізіда, лімнакалянус (М, М. Драко). Вывучаны стан і перспектывы промыслу
рачных ракаў (Я. М. Цукерзіс, А. Л. Штэйнфельд, А. П. Банадысенка). Выяўляюцца колькасныя заканамернасці жыўлення і росту (Л. М. Сушчэня, Г. А. Галкоўская), відавы склад, развіццё, стапаўленне фауны ракападобных зоапланктону вадасховішчаў (П. Р. Пятровіч, У. П. Ляхновіч). Даследуюцца энергет. і газавы абмен, каларыйнасць ракападобных; распрацаваны метад разліку прадукцыі ракападобных, які шырока ўжываецца ў айч. і замежнай гідрабіялогіі (Г. Г. Вінберг, Г. А. Печань, Э. А. Шушкіна). Тэарэтычна абгруптавана ўзаемасувязь інтэнсіўнасці дыхання і тэмпаў росту ракападобных (Вінберг). Частка біяэнергет. даследаванняў па К. выконваецца паводле Міжнар. праграмы «Чалавек і біясфера». У 1977 праведзена інтрадукцыя повых для БССР відаў мізід у Вілейскае вадасх. (Н. М. Хмялёва, Ю. Р. Гігіняк).
Н. М. Хмялёва. КАРЦЭЯ. возера ў Шаркоўшчынскім р-не, у бас. р. Дзісна, на водападзеле рэк Паловіца і Стуканаўка. Пл. 0,25 км2. Даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,7 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. Катлавіна круглаватая. Схілы выш. 1—2 м, спадзістыя, участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,5 км) слабазвілістая. Выцякаюць ручаі ў Паловіцу (на У) і Стуканаўку (на 3). Каля возера в. Шкунцікі. КАРЧОЎКА, ручай, левы прыток Сэрвачы (бас. Нёмана), у Карэліцкім р-не. Даўж13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,3 % 0. Амаль на ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (27 км2) на У Навагрудскага ўзв., пад лесам 7 %.
КАРЧОУСКІЯ ДУБЫ-БЛІЗПЯТЫ, помнік прыроды рэсп. зпачэння (з 1963) у в. Карчова Баранавіцкага р-на. 2 дрэвы дубу чарэшчатага. Узрост 210 і 230 гадоў, выш. 18 і 20 м, дыям. 0,8 i 1 м.
КАРШАЧОК, птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных; тое, што сокал-каршачок.
КАРШУН ЧОРНЫ (Milvus korscІшп), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Афрыцы, Паўн. Аўстраліі; у СССР — у лясной зоне і ў гарах Сярэдняй Азіі. На Беларусі звычайны ў лісцевых і мяшаных лясах паблізу вадаёмаў і балот. Дзённы драпежнік. Корміцца мярцвячыпай, рыбай, дробнымі грызунамі, птушкамі. Нар. назвы чорны шуляк, коршак.
Даўж. цела 40—50 см, маса каля 700 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Спіна цёмна-бурая, бруха рыжаватае або бурае, хвост доўгі, вілаваты з папярочным малюнкам. Гнёзды будуе на бакавых галінах высокіх дрэў з сучча. Нясе 2—3 белыя з бурымі плямкамі яйцы ў канцы крас.— пач. мая. Птушаняты апе-
раныя ў чэрвені, лётныя — з пач. ліпеня. Адлятае К. ч. ў жніўні. Зімуе ў Паўд. Азіі і Афрыцы. У. М. Дучыц. КАРШУН ЧЫРВОПЫ (Milvus milvus), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй Азіі, у СССР — на крайнім ПдЗ і ў Закаўказзі. На Беларусі рэдкая пералётная птушка. Трапляецца на 3 і ПдЗ, паўн. мяжа арэала на шыраце Лагойска, на У арэал даходзіць да 29° усх. даўгаты. У 1917 і 1928 гнездаванне даказана для Петрыкаўскага р-на. У гнездавы перыяд здабываўся ў 1958 у Лагойскім, у 1929 і 1936 у Гродзенскім р-нах. 3 1947 адзначаецца гнездаванне ў Белавеж-
Каршун чырвоны.
КАРШУН ЧЫРВОНЫ
скай пушчы. Занесены ў Чырвоную кпігу Беларускай ССР. Здабыча віду ў БССР забаронена. Для зберажэння віду неабходна выяўляць новыя гняздоўі, строга ахоўваць гнёзды і гнездавыя біятопы, устанаўліваць абс. запаведанне лясных кварталаў з гнёздамі птушкі ў Белавежскай пушчы з сак. да верасня. Корміцца птушкамі, млекакормячымі (пераважна мышападобнымі грызунамі), рыбай. Адлятае ў жн.— верасні.
К. ч. крыху болыпы за каршуна чорnaza: даўж. цела 58—61 см. маса 1000— 1300 г. Апярэнне чырванавата-рьі/кае. Верх цела буры з жоўта-чырвоным акаймаваннем пер’я. Ніз яркі, іржавары;кы. Хвост ярка-рыжы, з болып глыбокай, чым у каршуна чорнага. выемкай. Прылятае ў пач. красавіка. Жыве ў высакастволых хваёвых гаях. Гнёзды робіць на высокіх хвоях (на верхавіне або ў кроне) на выш. 18—23 м. У кладцы 3 яйцы. Апераныя птушаняты ў сярэдзіне чэрвеня. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы. М. А. Кулгкава. КАРШЫКАВІЕЛА, ламбертыя (Korschikoviella), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. харацыевых. Вядомы 11 прэснаводных відаў, пашыраных у розных частках свету. Трапляюцца ў планктоне азёр, рэк, вадасховішчаў, сярод скошшчаў ніткаватых водарасней (кладафора, эдагоніум і інш.) або ў прымацаваным да плапктонных ракападобных стане. У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі адзначаны К. міхайлаўская (К. тіchailovskobnsis), К. танканогая (К. gracilipes), К. Ісаева (К. issajevii var. spinosa), К. акулярыстая (К. ocellata).
Клеткі падоўжаныя, цыліндрычныя, верацёнападобныя, прамыя або выгнутыя. з тонкай абалонкай; прымацоўваюцца да субстрату 2-лопасцевай (зрэдку 1-лопасцевай) падэшвай, процілеглы канец выцягнуты ў шыпаваты выраст. Хларапласт пасценны, пласціністы або мешкападобны, з пірэноідам 1 ядром (дарослыя клеткі шмат’ядравыя, з расчлянёным хларапластам). Размнажэнне бясполае (2-жгуцікавымі зааспорамі) і полавае (ізаі гетэрагамія^.
Т. М. Міхеева. КАРЫЁЛ (Coriolus), род губавых грыбоў сям. порыевых. Пашыраны па ўсім зямным шары. У СССР 11 відаў. На Беларусі 7 відаў і шэраг форм; найб. шкодзяць К. шматколерны (С. versicolor), К. валасісты (С. hirsutus), К. занальны (С. zonatus), К. пушысты (С. pubescens). Пасяляюцца на мёртвай драўпіне лісцевых, радзей хвойных парод дрэў у лясах, на ламаччы, лесаматэрыялах. Выклікаюць белую гніль драўніпы, перспектыўныя прадуцэнты бялку на с.-г. адхбдах.
Пладовыя целы тонкія, сядзячыя, палавінчатыя. распасцёрта-адагнутыя, рэдка распасцёртыя (на хвойных пародах),
скурыстыя, коркава-скурыстыя. Шапка лямцава-шчаціністая, часам голая, рознага колеру, з бліскучымі канцэнтрычнымі зонамі. Гіменафор трубчасты, белы, жаўтаваты, рэдка карычнева-буры або шэры. Споры цыліндрычныя, бясколерныя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Губавыя грыбы. A. I. Галаўко.
КАРЫЁЛЕЛ (Coriolellus), род губавых базідыяльных грыбоў сям. порыевых. Вядома каля 15 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 11 відаў, з іх на Беларусі 2: белы дамавы грыб i К. радковы (G. serialis). Сапратрофы. Растуць на пнях, адмерлых ствалах, апрацаванай драўніне ў пабудовах, на агароджах, мастах. Выклікаюць бурую гніль драўніны.
У К. радковага пладовыя целы распасцёрта-адагнутыя, часта чарапіцападобна размешчаны накшталт нацёкаў, коркава-скурыстыя ці шчыльнамясістыя, з белаваты.мі або жаўтаватымі жаўлакамі на паверхні. Шапкі дробныя, белаватыя, жаўтаватыя, з тупым і хвалістым краем. Тканка валакністая, белая. Гіменафор трубчасты. Трубачкі белыя, танкасценныя, потым з зубчастым няроўным краем. Поры акруглыя або вуглаватыя, па 2—3 на 1 мм. Споры бясколерныя, эліпсоідна-цыліндрычныя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Губавыя грыбы.
КАРЫІІЕБАКТЭРЫЁЗ, інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца карынебактэрыямі. Да К. ўспрыімлівыя буйн. par. жывёла, козы, свінні, трусы, марскія свінкі, андатры, зайцы, індыкі, галубы, KanKi, кураняты, фазаны. На Беларусі адзначаецца пераважна ў авечак.
Найчасцей хранічная хвароба. Характарызуецца ўтварэннем спецыфічных запаленчых вузельчыкаў. Праяўляецца пашкоджаннем лімфатычных вузлоў, лёгкіх і інш. парэнхіматозных органаў, малочнай залозы, падскурнай клятчаткі, абортамі, запаленнем вачэй. у ягнят — запаленнем суставаў, у бараноў — запаленнем семяннікоў і інш. У лячэнні выкарыстоўваюць антыбіётыкі тэтрацыклінавага рада. Прафілактыка і меры барацьбы: ізаляцыя хворых, дэзінфекцыя і дэратызацыя. А. Я. Хруцкі.
КАРЫНЕБАКТЭРЫІ (ад грэч. когўпе булаваЧ-бактэрыі), група палачкападобных бактэрый, якія ўтвараюць булавападобныя, кокавыя або слабагалінастыя формы.
Пераважна нерухомыя аэробы і факультатыўныя анаэробы. спораў не ўтвараюць. Жывуць на скуры чалавека і жывёл. у паветры. глебе, на раслінах. Патагенныя К. выклікаюць дыфтэрыю ў чалавека, карынебактэрыёз у жывёл і чалавека.
КАРЫНЁП (Coryneum), род недасканалых грыбоў сям. меланконіевых. Вядома болып за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. Пераважна сапратрофы на адмерлым лісці і галінках дрэвавых парод. Паразітычныя ўласцівасці слабыя, некаторыя паразітычныя віды выклікаюць плямістасці лісця або засыханне галінак. На Беларусі найболып
вядомы: К. Б e і р ы н с к a г a (С. beyerinckii), які выклікае дзірчастую плямістасць лісця костачкавых (вішні, слівы, алычы, чарэшні і інш.), К. н е в ы р а з н ы (С. confusum) і К. ліставы (С. foliicola), што пашкоджваюць лісце ружы, апошпі таксама глогу, грушы, яблыні, клёну, дубу і інш.; К. др а бн ап лямісты (С. microstictum), які значна шкодзіць галінкам ружы, таксама глогу, яблыні, маліны (утварае апяразвальныя бурыя ўціснутыя плямы з пурпуровай каймой, пры адміранні кары з’яўляюцца чорпыя падушачкі канідыяльнага споранашэння).
Ложы (шчыльнае спляценне грыбных гіфаў) плоскія або падушкападобныя, чорныя. паглыблены ў субстрат, потым прарываюцца. Канідыі шматклетачныя, цёмнаафарбаваныя, у болыпасці відаў булавападобнай формы (адсюль назва карынеум — булава). Некаторыя віды маюць сумчатыя стадыі. С. У. Горленка. КАРЫСПЫЯ ВЫКАПНІ, м і н еральпая сыравіна, прыродныя мінер. ўтварэнні зямной кары неарган. і арган. паходжання, якія могуць быць выкарыстаны ў матэрыяльнай вытв-сці. К. в. адыгралі важную ролю ў ператварэнні Беларусі ў высакаразвіты індустр. раёп краіны. За гады Сав. улады на яе тэр. выяўлена і разведана амаль 5000 радовішчаў і пакладаў, каля 30 відаў мінер. сыравіны. Найб. важныя К. в. прымеркаваны пераважна да Прыпяцкага прагіну, Бел. антэклізы і Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу, прычым Прыпяцкі прагін па важнасці і разнастайпасці выяўленых радовішчаў К. в.— найб. каштоўны.
Прамысл. каштоўнасць мінер. сыравіны вызначаецца перш за ўсё колькасшо і якасцю яе запасаў. Запасы вымяраюцца колькасцю К. в. у адзінках масы або аб’ёму, якая ёсць у нетрах на nayHail плошчы. У залежнасці ад плошчы пашырэння вылучаюць запасы К. в. басейнаў, раёнаў. радовішчаў, шахтавых палёў, участкаў, блокаў і г. д. Адрозніваюць балансавыя, або прамысловыя запасы (выкарыстанне іх эканамічна мэтазгодна пры існуючых тэхніцы і тэхналогіі здабычы 1 перапрацоўкі сыравіны), і забалансавыя, або непрамысловыя (выкарыстанне 1х у цяперашні час эканамічна нявыгадна або тэхнічна і тэхналагічна немагчыма, але ў будучым яны могуць быць пераведзены ў балансавыя). Па ступені вывучанасці запасы К. в. падзяляюцца на разведаныя — катэгорыі A. В 1 Сі і папярэдне ацэненыя, або перспектыўныя — катэгорыя С2. Акрамя разведаных і папярэдне ацэненых запасаў К. в., на аснове агульных геал. ўяўленняў вызначаюцца таксама прагнозныя запасы, якія ў сваю чаргу па ступені іх абгрунтаванасці дзеляцца на катэгорыі Рі, Р2, Р3. Запасы катэгорыі А. прызначаны для вытв. планавання і праектавання здабычы, катэгорыі В — для абгрунтавання капіталаўкладанняў у буд-ва горных прадпрыемстваў і складання тэхн. праекта распрацоўкі радовішча. катэгорыі Сі — для абгрунтавання перспектыўных планаў прам-сці і праектавання дэталёвай разведкі. катэгорыі С2 — для абгрунтавання далейшых геолага-развед. работ.