Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
калякветніка. Лісце мечападобнае, прамастойнае. Цвіце на 2>—3-1 год жыцця, у маі. Каробачка ўздутая, падоўжаная. Святлалюбныя і марозаўстойлівыя расліны. Аддаюць перавагу добра ўгноенай і ўвільготненай сугліністай глебе, Размнажаюцца дзяленнем карэнішча ў канцы жн.— пач. верасня і пасевам насення пераважна пад зіму. 3 хвароб найб. небяспечныя бактэрыёз, да шкоднікаў параўнальна ўстойлівыя. Прыдатныя для групавых пасадак на газонах, у міксбордэрах, бардзюрах, для абсадкі дарожак, вадаёмаў, альтанак, на зразанне. Лепшыя сарты К. гібрыднага садовага: Крысмес Тайм (белы), Блю Сапфаер (блакітны), Уан Дэзайр (ружовы), BiTa Файр (чырвоны), Лаймлайт (жоўты), Аметыст Флейм (бэзавы), Вебеш (двухколерны). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны.
Літ.: Родпоненко Г. II. Род ІІряс — Iris L.— М.; Л., 1961; ІІрпсы.— М.. 1981. Э. А. Бурава.
КАСАЧАКВЕТНЫЯ (Iridales), парадак аднадольпых раслін. Па інш. класіфікацыях К. ўключаюць у парадак лілеякветных. Вядомы 4 сям., 95 родаў, 1640 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары, за выключэннем палярных абласцей; асабліва многа відаў у Афрыцы. У СССР 1 сям.— касачовыя, 10 родаў, 153 віды, з іх на Беларусі 3 роды (блакітнавочка, касач, шпажнік), 6 відаў; каля 20 інтрадукаваных відаў з родаў беламканда, кракосмія, шафран і інш. Сярод К. лек. і дэкар. расліны; ёсць рэдкія віды флоры БССР — касачы бязлісты і сібірскі, шпажнікі балотны і чарапіцавы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны або паўкусты з падземнымі карэнішчамі, клубнецыбулінамі ці цыбулінамі. Лісце суцэльнае, лінейнае. часта мечападобнае, звычайна 2-радковае. Кветкі двух-, зрэдку аднаполыя, правільныя або больш-меніп няправільныя. з 6-членным 2-радковым калякветнікам з пялёсткападобных лопасцей, які зрастаецда ўнізе ў трубку; абодва кругі калякветпіка часта адрозніваюцца па форме; у верхавінкавых суквеццях ці адзіночныя. Тычынак 6 або 3. Гінецэй з 3 зрослых ці радзей паўзрослых пладалісцікаў. Завязь амаль заўсёды ніжняя, са шматлікімі перавернутьтмі семязародкамі. Плод — каробачка. Насенне шматлікае. з маленькім зародкам і багатым эндаспермам.
Сузор’е Касіяпея.
Літ.: Т а х т а д ж я н А. Л. Снстема п фнлогення цветковых растенпй.— М.; Л.. 1966; Порядок Касатнкоцветные (Iridales).—У кн.: Флора Европейской частн СССР. Т. 4. Покрытосеменные (двудолыіые п однодольные). Л., 1979; Семейство нрнсовые, нлн касатнковые (Iridaceae).— У кн.: Жнзнь растеннй, т. 6. Цветковые растення. М„ 1982.
Б. М. Прусакова. КАСІНКА, К а с у л я, рака, левы прыток Басі (бас. Проні), у Горацкім р-пе. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %о. Вадазбор (70 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 27 %• На рацэ вадасх. Кароўчына.
КАСІТЭРЫТ (ад грэч. kassiteros волава), алавяны камень, Minepan, вокіс волава, SnO2. Змяшчае да 79 % Sn, дамешкі Fe, Ta, Nb, Sc, In, W. Ha Беларусі як акцэсорны Minepan трапляецца ў пародах крышт. фундамента, зрэдку ў абломкавых пародах платформавага чахла рознага ўзросту (ад венду да антрапагену).
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сістэме; крышталі прызматычныя, дыпірамідальныя, радзей ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, радыяльна-прамяністыя. Паходжанне пегматытавае. пнеўматалітава-гідратэрмальнае; трапляецца ў россыпах. Колер жаўтавата-карычневы, карычнявата-чорны. зрэдку мінерал бясколерны. Бляск алмазны, тлусты. Цв. 7—7,5. шчыльн. каля 7000 кг/м3. Руда на волава.
КАСІЯПЁЯ (лац. Cassiopeja), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі a, Р, у, 6 i е (2,2; 2,3; 2,4; 2,7 і 3,4 візуальнай зорнай велічыні) размешчаны ў выглядзе расцягнутай літары W. У сузор’і 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні; самая моцная крыніца радыёхваль — «Касіяпея-А». На тэр. БССР відаць круглы год.
КАСКІУШЧЫНА, радовішча гліп за 1,5 км на ПнУ ад в. Імяніп Кобрынскага р-на. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі часу адступання дняпроўскага ледавіка. Разведаныя запасы 275 тыс. м3.
Гліны іпэрыя, буравата-піэрыя, пластычныя. іпчыльныя. вязкія. з лінзамі і праслоямі дробназярністага пяску ў ніжняй ч. карыснай тоўшчы, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і галькі; гліністых часцінак драбней за 0.01 мм і 0,002 мм адпаведна 60—74 % і 38—52 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—4,1 м,
ускрышы (тонказярністыя пяскі) 0,4— 1.4 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. КАСМАКЛАДЫУМ (Cosmocladium), род каланіяльных зялёных водарасцей сям. касмарыевых. Вядомы 5 відаў. Трапляюцца ў планктоне, іле або прымацаваны да інш. водарасцей у сфагпавых балотах і дыстрофных вадаёмах. На Беларусі ў азёрах на поўдні Брэсцкай вобласці адзначаны К. с а к с о н с к i (С. saxonicum).
Клеткі ў сярэдняй частцы з перацяжкай, звычайна сціснутыя і сіметрычныя ў 3 напрамках, злучаныя слізістымі сцяблінкамі. якія выходзяць з пораў перацяжкі у галінастую калонію. Паўклеткі ныркападобныя або эліпсоідныя, з гладкай абалонкай, 1 восевым хларапластам. Размнажэнне вегетатыўнае (папярочнае дзяленне клеткі ў месцы перацяжкі) і полавае (кан’югацыя).
КАСМАПАЛІТЫ (ад грэч. kosmopolites касмапаліт, грамадзянін свету), (біял.), віды (роды, сямействы і інш.) раслін або жывёл, якія жывуць па ўсім (або амаль па ўсім) зямным шары. Для марскіх жывёл К.— від, што жыве ва ўсіх акіянах, для сухапутных раслін і жывёл — на ўсіх кантынентах. У флоры Беларусі К. і гомікасмапаліты складаюць каля 2 % усіх відаў, сярод іх арляк звычайны. асот палявы, трыснёг звычайны і інш. Пашыраны жывёлы з некаторых касмапалітычных родаў (напр., сабачыя) і сямействаў (сакаліныя). Часта К. прыстасаваны да жыцця паблізу чалавека, які распаўсюдзіў іх па ўсяму свету (верабей дамавы, пацукі шэры і чорны, пасцельныя клапы і інш.). К. супрацьпастаўляюцца эндэмікам і часам называюцца панэндэмікамі.
КАСМАРЫУМ (Cosmarium), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. касмарыевых. Вядома каля 800 відаў, пашыраных у прэснаводных вадаёмах, пераважна планктонныя арганізмы. У СССР каля 500 відаў, ? іх на Беларусі 65 відаў, 8 разнавіднасцей. Найчасцей у рэках, азёрах, сажалках, вадасховішчах адзначаны К. Менегіні (С. meneghinii), К. ныркападобны (С. reniforme), К. слабаўспухлы (С. sabtumidum), К. зярністы (С. granatum), К. жамчуганосны (С. margaritiferum), К. нізкі (С. humile), К. фасолепадобны (С. phaseolus) і інш., у глебе — К. гарбузападобны (С. cucurbita v. attenuata), С. decedens.
Клеткі розных памераў, звычайна даўж. перавышае шырыню, з глыбокай або слабай перацяжкай пасярэдзіне. Паўклеткі круглыя, эліпсоідныя, амаль прамавугольныя і інш. Абалонка гладкая ці пункціраваная, ямістая з грануламі. бародаўкамі або сасочкамі. Хларапластаў у кожнай паўклетцы 1, радзей 2. з 1 пірэноідам, восевыя, радзей пасценныя, стужкападобныя. Размнажэнне вегетатыўнае (дзяленне клеткі ў месцы перадяжкі) і полавае (кан’югацыя). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці. Т. М. Міхеева. КАСМАТАЯ ГАЛАВА, род недасканалых грыбоў; тое, што аспергіл. КАСМАТКІ (Lagriidae), сямейства насякомых атр. жукоў. Большасць відаў жыве ў тропіках. У СССР 6 відаў. На Беларусі зарэгістраваны 1 від — К. звычайная (Lagria hirta). Водзіцца ў лясах, часцей паблі-
зу лясных ручаёў, лужын, на ўзлесках, абочынах дарог, у садах, на ўмерана ўвільготненых лугах. Жукі трапляюцца на дрэвах і кустах, кормяцца лісцем. Поліфагі. ПІкодзяць нязначна. Лічынкі жывуць пад апалым лісцем, кормяцца ім і інш. расліннымі рэшткамі. Карысныя: спрыяюць распаду подсцілу, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у біяцэнозе.
Цела жука (даўж. 7—10 мм) падоўжанае, чорнае, укрытае валаскамі, з мяккім покрывам. Вочы вялікія. Пярэдняспінка вузейшая за надкрылы. Надкрылы жоўта-карычневыя, без баразёнак або без радоў крапінак. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Жукг.
Лгт.: М е д в е д е в Г. С. Lagriidae — Мохнаткн.— У кн.: Определнтель насекомых Европейской частн СССР. Т. 2. Жесткокрылые н веерокрылые. М.; Л., 1965. Н. К. Лаўрова.
КАСМАЧЭУСКАЕ ВОЗЕРА, у Талачынскім р-не, у бас. р. Еленка. Пл. 0,54 км2. Даўж. 1,3 км, найб. шыр. 0,5 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана сярод забалочанага ляс-
Касмакладыум саксонскі.
/
Касматка звычайная.
нога масіву, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 2 м, спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,28 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. сплавінныя. Злучана ручаём з Сярэднім воз., выцякае р. Еленка.
КАСМЁЯ, род раслін сям. складанакветных; тое, што космас.
КАСМІЧНЫЯ МЁТАДЫ ВЫВУЧ9ННЯ I КАНТРОЛЮ ПРЫРОДНАГА АСЯРОДДЗЯ, сукупнасць метадаў, спосабаў і апаратуры для фіксавання параметраў, вывучэння і кантролю будовы, саставу і дынамікі прыроднага асяроддзя з космасу.
Выкарыстанне касм. тэхнікі для сістэм. даследаванняў прыроды Зямлі пачалося ў 1960-я г. Звесткі аб прыродных утварэннях сушы, акіяна 1 атмасферы Зямлі атрымліваюць з космасу метадамі дыстанцыйнага зандзіравання з дапамогай тэхн. сродкаў фатаграфавання, сканіравання. тэлебачання, радыёметрыі, радыё1 лазернай лакацыі. Выкарыстоўваюцца штучныя спадарожнікі Зямлі (ШСЗ), пілотныя касм. караблі (ПКК) і арбітальныя станцыі (AC) у комплексе з самалётамі-лабараторыямі (для адпрацоўкі методыкі 1 праверкі апаратуры касм. індыкацыі) або самастойна, наземная служба (станцыі прыёму, цэнтры збору, захавання, апрацоўкі і распаўсюджвання інфармацыі). У СССР прьг даследаваннях прыроды Зямлі выкарыстоўваюцца 2 тыпы аўтам. ШСЗ: фатаграфічныя (перадаюць звесткі перыядычна. пасля заканчэння абследавання тых ці інпі. раёнаў) і з тэлевізійнымі сістэмамі (даюць інфармацыю непасрэдна ў час праходжання над пэўнымі раёнамі, маюць апаратуру для запісу). Пашыраюцца шматспектральныя. інфрацеплавыя, мікрахвалевыя здымкі метадам оптыкамех. сканіравання. Дробны маштаб касм здымкаў надае ім вял. агляднасць і фатаграфічную (аптычную) генералізацыю малюнка. Аўтаматычныя ШСЗ пастаўляюць інфармацыю як з асветленай, так і з неасветленай часткі планеты.
3 дапамогай ШСЗ вядуць пошуі; карысных выкапняў, вывучаюць дынаміку перыядычных (сутачных, сезонных і інш.) і эпізадычных (ураганы, тайфуны, вывяржэнні вулканаў, пылавыя буры і інш.) прыродных з’яў, фіксуюць праявы антрапагеннай дзейнасці (рэгіянальныя змены ландшафтаў вакол гарадоў, забруджванне водаў, энергет. страты з індустрыяльных і жылых аб’ектаў і ішп.). 3 дапамогай касм. метадаў назіраппя вызначаюць запас вільгапі на палях, стан пасеваў с.-г. культур, прагназіруюць ураджаі і вырашаюць інш. задачы с.-г. вытворчасці. У лясной гаспадарцы выкарыстоўваюцца для картаграфавання ляснога фонду і інвентарызацыі лясных рэсурсаў. выяўленпя якасных паказчыкаў лесу (у т. л. пароднага складу, узроставага размеркавання і прадукцыйнасці), вызначэння ўмоў росту лесанасаджэнняў і выкарыстання зямель ляснога фонду, вывучэння ўзаемаадносін кампанентаў лясных біягеацэнозаў і навакольнага асяроддзя,