• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    кантролю за феналагічным станам, выяўлення плошчаў лесу, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, хваробамі і шкоднікамі, вызначэння ўмоў і вынікаў лесагасп. дзейнасці і інш. ПКК дапаўняюць іпфармацыю ШСЗ звесткамі, атрыманымі касманаўтамі-даследчыкамі паводле вызначаных заданняў, AC даюць магчымасць выкарыстоўваць спец. апаратуру і працяглыя назіранні зменных экіпажаў. Спалучаючы наземныя і аэракасмічныя назіранні, вырашаюць многія практычныя задачы вывучэння прыроды Зямлі. Напр., шматразовыя аэра-, касмафотаздымкі выкарыстоўваюцца пры аналізе дынамікі антрапагенпых працэсаў у зонах меліярацыі пры ацэпцы вынікаў меліярац. работ. Касмічныя здымкі раёнаў меліярацыі Бел. Палесся выявілі рэгіянальныя ачагі антрапагеннага ўздзеяння, звязаныя з буд-вам вадасховішчаў (Любанскае, Салігорскае), каналаў і дамбаў, з развіццём землекарыстання на асушаных тарфяніках Палескай нізіны. Па здымку з AC «Салют-4» былі акантураны слабаўрадлівыя аглееныя землі, якія сфарміраваліся ў выпіку апрацоўкі маламагутных тарфянікаў. Вывучэпне буйнаі сярэднемаштабных аэрафотаздымкаў дае магчымасць фіксаваць антрапагенныя змены на невял. плошчах. Напр., пры дэталёвым картаграфаванні зоны падтапленпя ў раёпе Любанскага вадасх. вылучаны падзоны моцнага, умеранага і слабага ўплыву гідратэхн. сістэмы на прыродныя комплексы. Касмічныя метады вызначаюцца высокай навук. і эканам. эфектыўнасцю. Вынікі 5-мінутнай здымкі паверхні Зямлі з космасу эквівалентныя двухгадовым здымкам са спец. абсталяванага самалёта або 80-гадовай працы наземных экспедыцый. Экапам. эфект інфармацыі, атрыманай ад здымкаў 5,5 млн. км2 тэр. СССР касманаўтамі П. I. Клімуком i В. I. Севасцьяпавым з борта AC «Салют-4» (1975), склаў болып за 50 млн. рублёў. А. м. ўваходзяць састаўной ч. у сістэму экалагічнага маніторынгу. Паводле ацэнкі спецыялістаў да канца 20 ст. вывучэнне прыроды з космасу зойме асн. месца ў вырашэппі глабальных праблем біясферы і аховы прыроды.
    Літ.: Аэрокосмнческне псследованпя Землн.— М.. 1979; Аэрокосмнческне методы в охране прнроды а в лесном хозяйстве.— М., 1979.	В. К. Мазоўка.
    КАСМІЧНЫЯ ПРАМЯНІ, паток часцінак з вял. энергіяй і пранікальпай здольнасцю, які пранізвае атмасферу. К. п.— значпы фактар іанізацыі атмасферы, пры ўтварэнні радыяцыйных паясоў Зямлі; вывучаецца
    астрафізікай і фізікай элементарных часцінак.
    Першасны паток прыходзіць да Зямлі з глыбіпі Галактыкі, часткова ад Сонца; складаецца з пратонаў (больш за 90 %), альфа-часцінак (каля 7 %) і інш. ядраў, энергія болыпасці часцінак перавышае 109 эВ, у асобных дасягае 1021 эВ. Агульная энергія, што пераносіцца на Зямлю К. п. (каля 1,5 млн. кВт), невялікая ў параўнанні з энергіяй эл.-магн. выпрамянення Сонца. Першасныя К. п. даходзяць прыкладна да ўзроўню 40 км над Зямлёй. Ад іх дзеяння на ядры атамаў атмасферы ўзнікаюць другасныя К. п„ якія складаюцца з розных элементарных часцінак. Інтэнсіўнасць другаснага выпрамянення павялічваеппа з набліжэннем да зямной паверхні, дасягае максімуму на выпі. 15 км. потым падае; на ўзроўні мора складае ў сярэднім 175 часцінак на 1 м2 • сек (у 150 разоў меншая, чым на выш. 15 км).	I. А. Савікоўскг.
    КАСПЛЯ, рака, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 136 км, Пачыпаецца з воз. Каспля ў Руднянскім р-не Смаленскай вобл., ніжняе цячэнне (20 км) у Віцебскім р-не БССР. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0. Асн. прытокі: у РСФСР — Габза (справа), у БССР — Вымнянка (злева), густата рачной сеткі 0,45 км/км2.
    Вадазбор (5410 км2) узгорыста-марэнны. Лясы (21 %) мяшаныя, з перавагай лісцевых парод, пад ворывам 40 %. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Схілы ў вярхоўі спадзістыя, на астатнім працягу стромкія, выш. 10—15 м. Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шыр. 100—200 м. роўная, часцей сухая. У разводдзе затапляецца на глыб. да 5 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. ракі ў межань ад 10—30 м у верхнім цячэнні да 40—50 у ніжнім. Берагі вельмі стромкія выш. 2—5 м. Рэжым ракі на тэр. БССР вывучаўся ў 1932—63. назіранні вяліся на гідралаг. пасту Лепіна. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 70 % гадавога сдёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сак., найб. выш. над межанным узроўнем (на Беларусі) 9,1 (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе снёж., крыгалом у пач. сакавіка. Веснавы ледаход 4 сут. На рацэ г. Дзямідаў (РСФСР) і г. п. Сураж (пры ўпадзенні К. ў Зах. Дзвіну). Іл. гл. на ўкл.
    Н. Дз. Шзка.
    КАСПЛЯНСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, лясны масіў у Віцебскім р-не ў міжрэччы Зах. Дзвіны і Касплі, за 6 км на У ад г. п. Сураж, на тэр. Суражскага лясгаса. Пл. 4,2 тыс. га.
    Рэльеф раўнінны з градава-ўзгорыстымі 1 западзіннымі формамі. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя на водна-ледавіковых і марэнных суглінках, у катлавінах тарфяна-балотныя. На тэр. дачы вытокі дрооных рэчак. У зах. ч. балотны масіў вярховага тыпу пл. каля 250 га. Пераважаюць драбналістыя лясы — асінавыя (38,5 %), бярозавыя (23,3 %), чорнаальховыя (12 %), шэраальховыя (3.4 %) з дамешкам дубу, ліпы, клёну, ясеню. У падлеску ляшчына. бружмель звычайны і брызгліна бародаўчатая. Ельнікаў 14,4 %, хвойнікаў 2,4 %. Ландшафт прыдатны для турызму і адпачынку. Гл. карту на ўкл. да арт. Лес.	Дз. С. Голад.
    КАСТАЛОМ (Cynoglossum), род двухі шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. Вядома каля 60 відаў, пашыраных ва ўмераным і субтрапічным паясах, а таксама ў гарах Паўн. паўшар’я. У СССР 13 відаў, з іх на Беларусі — К. л екавы (С. officinale). Трапляецца нярэдка па ўсёй тэрыторыі. Расце на засмечаных мясцінах, лугах, чыг. насьшах, у ярах, па берагах рэк; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Нар. назвы сабачы язык, шалянец. Лек. (адхарквальны і заспакаяльны сродак) і меданосная расліна. 3 лек. мэтай ужываюцца карані (выкопваюць увосень) і лісце (збіраюць у час цвіценпя). Ядавіты, мае ратыцьідныя і інсектыцыдныя ўласцівасці; сок расліны і адвар каранёў выкарыстоўваюць для знішчэння насякомых і грызуноў.
    Шараватаапушаны двухлетнік выш. 35—100 см, з цёмным тоўстым верацёнападобным коранем, 2—3 баразнаватымі густааблісцелымі сцябламі, разгалінаванымі ў верхняй ч., з асобым непрыемным пахам (накшталт мышынага). Лісце суцэльнакрайняе, з завостранай верхавінкай. знізу амаль лямцавае: прыкаранёвае — падоўжана-ланцэтнае, звужанае ў доўгі чаранок; сцябловае — ланцэтнае. паўсцеблаабдымнае. Кветкі паніклыя, брудна-цёмна-чырвоныя, на доўгіх кветаножках у густых завітках, сабраных у мяцёлчатае суквецце; чашачка глыбока-5-раздзельная. Плод — чатырохарэшак. арэшкі яйцападобныя даўж. 5—7 мм. з кручкаватымі ўчэпістымі шыпамі. Іл. гл; таксама на ўкл. да арт. Лекавыя раслгны. С. А. Дзмітрыева. КАСТАУЁ, возера ў Віцебскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,65 км2. Даўж. 3,2 км, найб. шыр. 0,34 км, найб. глыб. 4,8 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады 2,14 млп. м3. Вадазбор (5 км2) дробнаўзгорысты і спадзістахвалісты, складзены з пяскоў, 75 % тэр. ўкрыта лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш, да 15 м,
    стромкія, пясчапыя, параслі лесам, участкамі на У і 3 ў верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 6,98 км) звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і 3 у канцавых ч. забалочаныя. сплавінныя. Папярочны профіль катлавіны карытападобнай формы. Дно плоскае. да глыб. 1—1,5 м выслана пяскамі. глыбей тонкадэтрытавымі і крэменязёмістымі (у цэнтры) сапрапелямі. Мінералізацыя вады каля 110 мг/л, празрыстасць 0.9 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Зах. Дзвіну. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў перарывістая палоса прыбярэжнай расліннасці шыр. да 5— 15 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь. плотка, верхаводка, язь, карась, джгір; возера неаднаразова зарыблялася карпам. На ручаі. які выцякае на Пд, адзначаны пасяленні баброў. A. М. Рачэўскі. КАСТНЁРЫЯ (Kaestneria), род павукоў сям. лініфіідавых. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе. У Еўрап. ч. СССР, у т. л. і на Веларусі, у лясах трапляецца К. dorsalis. Жыве ва ўвільготненых лясах.
    Даўж. цела некалькі мм. Галавагрудзі жаўтавата-шэрыя або карычневыя з вузкай чорнай паласой. Ногі жоўтыя. Брушка зверху светла-піэрае з 6 папярочнымі карычневымі палосамі, бакі і ніз чорныя.
    КАСТРБІЧНІК, 10-ы месяц каляпдарнага года (31 дзень), апошні месяц вегетацыі большасці раслін. Назва ад кастрыцы — адраўнелап ч. лёну. У Мінску даўж. дня 15 К. 10 гадз 38 мін, выш. Сонца пад гарызонтам у поўдзень 27,6°, месяч ны радыяцыйны баланс дадатны (43 МДж/м2).
    У К. ў параўнанні з вер. прыкладна на 5—6 °C паніжаецца т-ра паветра. Сярэдняя т-ра паветра 4,8— 5 °C па ПнУ і 7—7,7 па ПдЗ; абс. макс. т-ра паветра на Пд 28, на Пн 25 °C (гл. карту Кастрычпік. сярэднія тэмпературы паветра). Значная воблачнасць у К. спрыяе памяншэншо сутачных ваганняў т-ры паветра: дзённая 11 °C на Пд, 9 у цэнтр. і 7 у паўн. ч.; сярэдняя мінім. т-ра ноччу не ніжэй за 2 °C. У асобныя вельмі халодныя гады т-ра паветра паніжаецца да —20	22 °C. У 1-п
    пал. К. амаль штогод назіраецца прыток на тэр. Беларусі цёплага паветра з Пд -— бабіна лета, якое звычайпа раптоўна змяняецца працяглымі імжыстымі дажджамі і холадам. У 1-й пал. К. ўсюды на тэр. рэспублікі назіраюцца замаразкі ў паветры. Адхіленні ў часе надыходу замаразкаў у асобныя гады і ў розных раёнах вельмі значныя. У К. амаль на ўсёй тэр. Беларусі заканчваецца безмарозны перыяд. У выключных выпадках у К. бываюць навальніцы, назіраецца вясёлка. 3 кожным днём усё болып астывае зямля, выраўноўваецца т-ра глеб
    рознага мех. складу. Сярэдняя т-ра паверхні дзярнова-падзолістых глеб 5 °C на Пн, 6—7 у цэнтр. ч. і 7—8 °C на Пд і ПдЗ. Сярэднямесячная т-ра вады рэк і азёр каля 6 °C на Пн і 8 °C на Пд. У К. паніжаецца колькасць вільгаці ў паветры, але павялічваецца адносная вільготнасць і складае 82—86 %. Вільготных дзён у сярэднім за месяц 8—14; пахмурных 12—17, ясных 1—3. Працягласць
    сонечнага ззяння 80—129 гадз (27— 41 % ад магчымага). Колькасць дзён з ападкамі 15—17 на Пн і 12—14 на Пд. Аднак колькасць ападкаў памялшаецца прыкладна на 10 мм за месяц і складае 45—50 мм у цэнтр. ч. і на Пн і 35—45 на 3 і Пд (гл. карту Кастрычнік, ападкі). У кастр.— ліст. з-за частых дажджоў амаль на ўсіх рэках Беларусі бываюць паводкі, падобпыя да летніх,