Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Твл Сероольховые леса п нх хозяйственное нспользованне.— Мн., 1963 (разам з I. Д. ІОркевічам, В. I. Парфёнавым); Географня, тііпологпя п районнрованпе лесной растнтельностн Белорусспп.— Мн., 1965 (разам з I. Д. Юркевічам); Тнпы п ассоцнацнн черноольховых лесов.— Мн., 1968 (разам з I. Д. ІОркевічам, М. Ф. Лоўчым); Растнтельный покров Белоруссіш: (с картой М 1 : 1 000 000).— Мн., 1969 (у сааўт.); Леса Белорусского Полесья.— Мн., 1977 (разам з I. Д. Юркевічам, М. Ф. Лоўчым); Географнческнй п тппологпческпй аналнз лесной растнтельностп Белоруссші.— Мн., 1982. ГЕМАНТУС (Haemanthus), род шматгадовых цыбульных расліп сям. амарылісавых. Радзіма — вільготныя субтропікі і тропікі Афрыкі. Вядома каля 60 відаў. На Беларусі
Гемантус белакветны.
ў пакоях і аранжарэях часцей вырошчваюць 2 віды.
Г. белакветны (Н. albiflos) вядомы пад назвай «цешчын язык». На верхавінцы цыбуліны 2—4 шырокія падоўжаналінейныя лісты, паміж імі тоўстая сакаўная стрэлка з парасонападобным суквеццем. Кветкі шматлікія, белыя, з доўгімі жаўтаватьші тычынкамі. Цвіце ў канцы лета. Утварае плады — буйныя сакаўныя чырвоныя ягады. Размнажаюць насеннем, дзеткамі, якія паяўляюцца каля асновы буйных цыбулін. Маладыя расліны перасаджваюць штогод, дарослыя — праз 2—3 гады ў сумесь лісцевай, дзярновай зямлі (1 : 1) з дабаўленнем пяску. Непатрабавальны да святла, летам лепш расце пры невялікім зацяненні. Г. Катарыны (Н. каtharinae) — расліна з буйным яйцападобна-круглаватым лісцем, чырванаватаружовымі шматлікімі кветкамі. Цвіце ў ліп.— жніўні. Н. В. Богдан.
ГЕМАНХОЗ, глісная хвароба жвачных жывёл, якая выклікаецца паразітычнымі круглымі чарвямі роду гемонхус. Пашыраны ўсюды, у т. л. на Беларусі, пераважна ў маладняку авечак — узбуджальнік гемонхус скручаны (Haemonchus contortus). Гемонхусы — невялікія (даўж. 18— 23 мм) ружовыя нематоды, яйцы іх выспяваюць у вонкавым асяроддзі без прамежкавых гаспадароў.
Авечкі заражаюцца праз сена і ваду, забруджаныя інвазійнымі яйцамі гельмінтаў, летам — на ўвільготненых і забалочаных участках пашы. Паразітуюць гемонхусы ў сычугу 7—10 мес. Хворыя жывёлы трацяць апетыт, худзеюць, слабеюць, у іх парушаецца дзейнасць стрававальнай, нерв., крывятворнай сістэм, маладняк нярэдка гіне. У лячэнні выкарыстоўваюць розныя антгельмінтыкі. Каб папярэдзіць Г., робяць прафілактычныя (вясной і ўвосень) дэгельмінтызацыі, мяняюць выпасы, гной абясшкоджваюць біятэрмічна.
Літ.: Гельмннтозы жвачных жнвотных.— М., 1968. А. У. Зянькоў.
ГЕМАРАГІЧНАЯ СЕПТЫЦЭМІЯ, гл. Краснуха рыб.
ГЕМАРАГІЧНЫЯ ЛІХАМАНКІ, група прыродна-ачаговых вірусных хвароб. Узбуджальнікі іх — фільтроўпыя вірусы, якія пашкоджваюць нерв. сістэму і дробпыя крывяносныя сасуды. Рэзервуар вірусаў, крыніца заражэння і перадатчыкі для чалавека — грызуны, кляшчы, камары. Праяўляюцца ліхаманкай, кровазліццём, болем галавы і мышцаў, бяссонніцай і г. д.
ГЕМАСПАРЫДЫЁЗЫ, хваробы пазваночных жывёл, выкліканыя крывянымі спаравікамі, Гл. ў арт. Піраплазмідозы.
ГЕМАСПАРБІДЫІ, падатрад прасцейшых; тое, што крывяныя спаравікі.
ГЕМАТАКОКУС (Haematococcus), род аднаклетачпых зялёных водарасцей сям. хламідаманадавых. Вядомы 5 відаў, у СССР 2. На Беларусі Г. д а ж д ж а в ы (Н. pluvialis
трапляецца звычайна ў капаных сажалках, на голых гранітных і бетанаваных збудаваннях у штучных басейнах, на вільготнай глебе, у лодках, лужынах і чанах з дажджавой вадой і інш.; часам выклікае чырвонае цвіценне вады. Іл. гл. на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці.
Клеткі шырокаяйцападобныя, эліпсоідныя або амаль шарападобныя, да 63 мкм даўж. і 51 мкм шыр., укрытыя далёка адлеглай ад пратапласта абалонкай. Пратапласт з радыяльнымі бясколернымі пратаплазматычнымі цяжамі, якія пранізваюць набраклыя слаі абалонкі і прымацаваны да яе вонкавага слоя. 2 жгуцікі, амаль роўныя даўж. клеткі. Храматафор чашападобны, пірэноіды і пульсуючыя вакуолі шматлікія. Ядро цэнтральнае, буйное. Вочка бледнае. Размнажэнне бясполае — падоўжным дзяленнем на 2—8 даччыных клетак. зааспорамі і апланаспорамі. Клеткі і асабліва апланаспоры назапашваюць чырвоны гематахром, што надае вадзе чырвоны колер. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці.
Т. М. Мгхеева. ГЕМАТОМА (Haematomma), род накіпных лішайнікаў сям. леканоравых. Вядомы 30 (у СССР 5) відаў. На Беларусі па ствалах пераважна хвойных і радзей лісцевых дрэў трапляецца Г. я л о в а я (Н. elatinum). Індыкатар забруджвання навакольнага асяроддзя.
Слаявіна белавата-жаўтаватая, парошыста-зярністая або бугрыстая, прымацавана да субстрату гіфамі. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя, 0,5—1,5 мм дыям., чырванавата-карычневыя, часта паглыблены ў слаявіну. Сумкі 8-споравыя, булавападобныя. Споры светлыя, папярочна 3—4-шматклетачныя, танкасценныя, верацёнападобныя. прамыя ці выгнутыя, часам спіральна закручаныя. ГЕМАТБІТ [ад грэч. haima (haimatos) кроў], ч ы р в о н ы ж а л я зн я к, мінерал, вокіс жалеза Fe2O3 (утрымлівае да 70 % Fe). Дамешкі — Ті, А1, Мп і інш. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундамента, у адкладах рыфею і венду, дэвону, карбону, пермі і трыясу, кайназою.
Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме; крышталі пласціністыя, таблітчастыя, часта ў суцэльных скрытакрышт. масах. ліставатых ці лускападобных агрэгатах, V псеўдамарфозах па магнетыце (мартыт). ІІераважна метамарфічны, экзагенны, трапляецца ў гідратэрмальных жылах 1 вулканічных пародах. Колер жалезна-чорны, вішнёва-чырвоны. Бляск паўметалічны. Цв. 6—6,8, шчыльн. каля 5300 кг/м3. Г.— адна з найважнейшых жалезных руд.
ГЕМЕРАФІЛЫ (грэч. Ьётёга дзень+ +phileo люблю), віды жывёл і раслін, якія жывуць пераважна ў згуртаваппях культурных раслін (аграбіяцэнозах). Тэрмінам Г. вызначаюць таксама віды, вобласць пашырэння якіх павялічылася ў выніку гасп. дзейнасці чалавека і ўплыву яго на прыродпую раслін-
насць (напр., пашырэнне культурных раслін). Параўн. Гемерафобы.
ГЕМЕРАФОБЫ (грэч. Ііётёга дзень+phobos страх), віды жывёл і раслін, якія пазбягаюць згуртаванпяў культурных раслін. Г. наз. таксама віды жывых арганізмаў, якія зніклі ці знікаюць у выніку ўздзеяння чалавека на прыродную расліннасць (у флоры Беларусі пад уплывам меліярацыі знікаюць, напр., асобныя віды балотных раслін). Параўн. Гемерафілы.
ГЕМІКРЫІІТАФІТЫ (ад грэч. Ьётіпаў+,kryptos схавапы+...^г7-), расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх у неспрыяльны для вегетацыі перыяд знаходзяцца на паверхні глебы пад аховай лускавінак ці адмерлага лісця і снегу. Адна з жыццёвых форм раслін. У флоры Беларусі да Г. належаць многія травяністыя расліны, напр., адуванчык лек., казяльцы едкі і паўзучы і інш.
ГЕМІНЁЛА (Geminella), род піткаватых зялёных водарасцей сям. ўлотрыксавых. Вядомы 7 відаў, пераважна планктонныя арганізмы. На Беларусі ў некаторых тыпах глеб адзначана Г. н а з е м н а я (G. terricola) .
Ніткі негалінастыя, аднарадныя, складаюцца з аднолькавых аднаядровых клетак, рыхла размешчаных па 1 або 2 у тоўстым слізістым чахле. Храматафор пасцённы, пласціністы, з пірэноідам. Размнажэнне бясполае — акінетамі або зааспорамі, полавае ■— ізагамія, вегетатыўнае — распадам нітак.
ГЕІІАФОНД (ад грэч. g6nos род, паходжанне+франц. fond аснова), г е н е т ы ч н ы ф о н д, сукупнасць спадчыннай інфармацыі, зашыфраванай у генетычных структурах жывых арганізмаў. Тэрмін уведзены рус. вучоным A. С. Сераброўскім у 1928. Носьбіты Г.— асобіны, віды жывых арганізмаў, папуляцыі. Г.— унікальны і непаўторны вынік працяглай эвалюцыі, нясе інфармацыю вял. навук. і прыкладнога значэння аб філагенетычным развіцці расліннага і жывёльнага свету. Выміранне і вынішчэнне відаў беззваротна збядняюць Г., а іх узнікненне
Гематакокус дажджавы (апланаспоры).
ўзбагачае яго. Мэтанакіравана выкарыстоўваецца толькі нязначная частка Г. Ахова Г. выступае як адна з форм аховы прыроды і мае гасп., навук., этычнае і эстэт. значэнне.
А х о в а Г. пашыраецца на ўсе віды арганізмаў, за выключэннем асабліва небяспечных хваробатворных. Праводзіцца комплексна — уключае мерапрыемствы па ахове жывёл і ахове раслін, а таксама шырокую прапаганду унікальнасці ўсяго жывога і неабходнасці захаваць большасць відаў арганізмаў для будучыні. Дзякуючы арганізацыі запаведнікаў, заказнікаў і рэзерватаў у БССР адноўлены папуляцыі зубра, бабра, высакароднага аленя, захоўваюцца папуляцыі рэдкіх і знікаючых жывёл і раслін (гл. Ахоўныя жывёлы, Ахоўныя расліпы). Зберажэнню Г. спрыяюць дзейныя ў БССР абмежаванні на адстрэл асобных жывёл і збор раслін, дзярж. рэгламентацыя выкарыстання інш. жывёльных і раслінных рэсурсаў.
ГЕНДЭРСОНІЯ (Hendersonia), род недасканалых грыбоў сям. сфероідных. Вядома каля 250 відаў, пашыраных ва ўсім свеце. Сапратрофы і паразіты, У СССР адзначаны 12 відаў. Развіваюцца на траве, кустах, сухіх галінках пладовых дрэў; пашкоджваюць лісце, выклікаюць яго плямістасць, засыханне і ападанне. На Беларусі на яблынях паразітуе Г. яблыневая (Н. mali), на лісці некат. парод дрэў — Г. лісцевая (Н. foliorum), на лісці і похвах пшаніцы — Г. пшаніцы (Н. triticina).
Міцэлій грыбоў добра развіты, галінасты. Пікніды скучаныя ці раскіданыя, паглыбленыя ў субстрат, потым прарываюцца або становяцца амаль паверхневыя, акруглыя ці пляскатыя, з сасочкападобным вусцейкам, плёначныя ці амаль вуглістыя. У пікнідах размешчаны прадаўгаватыя або верацёнападобныя, ад дымчатых да каштанава-карычневых, з некалькімі папярочнымі перагародкамі, часам абкружаныя студзяністай абгорткай канідыі. У цыкле развіцця відаў адзначана сумчатая стадыя.
Л. М. Новікава. ...ГЕНЕЗ (ад грэч. genesis), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае паходжанне, узнікненне.
ГЕНЕРАЛЬНАЯ схёма выкарыСТАННЯ ЗЯМЁЛЬНЫХ РЭСУРСАУ БЕЛАРУСКАЙ ССР, комплексная сістэма мерапрыемстваў, якая вызначае напрамкі планамернага і рацыянальнага выкарыстання дзярж. зямельнага фонду рэспублікі для паспяховага развіцця ўсіх галіп нар. гаспадаркі. Распрацавана ў 1970-я г. з удзелам н.-д. і праектных ін-таў Мінсельгаса БССР, Мінвадгаса СССР, Мінпаліўпрама БССР, Дзяржбуда БССР. Зацверджапа CM БССР.
Неабходнасць распрацоўкі схемы абумоўлепа адносным памяншэннем плошчы прадукцыйных зямель, звязаным з ростам колькасці насельніцтва, інтэнсіўным выкарыстаннем с.-г. зямель для прамысл., жыллёвага, культ.-быт., унутрыгасп. і іпш. буд-ва. Мэтай распрацоўкі было — выявіць на тэр. рэспублікі