Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
350 Заваяванне сушы рознымі групамі арганізмаў, у першую чаргу раслінамі. Росквіт споравых раслін—дрэвападобных, дзеразападобных, каламітаў, птэрыдасперм, гласаптэрыевых. Шматлікія беспазваночныя. Пашырэняе насякомых. Вялікая колькасць земнаводных. Вылучэнне першых прадстаўнікоў паўзуноў, прымітыўных голанасенных.
285 Пашырэнне сапраўдных голанасенных — хвойных, гінкгавых, цыкадавых, бенетытавых. Багацце наземных паўзуноў. Развіццё зверападобных паўзуноў. Выміранне многіх груп з папярэдняй марской фауны беспазваночных (плечаногіх, марскіх лілей і вожыкаў, імшанак, табулят) і рыб (храстковых, старажытных кісцяпёрых, дваякадыхальных і прамянёвапёрых), шэрагу зсмнаводных і рэптылій.
230 Абнаўленне марской фауны за кошт новых груп фарамініфер, шасціпёрых каралаў, радыялярый, бруханогіх, двухстворкавых і галаваногіх малюскаў. Паяўленне буйных водных рэптылій— чарапах, кракадзілаў, іхтыязаўраў, заўраптэрыгій, на сушы— першых дыназаўраў і прымітыўных дробных млекакормячых. Перавага ў флоры папарацей, цыкадавых, бенетытавых, гінкгавых, хвойных.
195 Росквіт аманітаў і белемнітаў. Панаванне марскіх рэптылій, на сушы — драпежных і раслінаедных дыназаўраў, у паветры — птэразаўраў. Пачатак вылучэння старажытных птушак. Развіццё папарацей і голанасенных, павелічэнне значэння двухдольных.
137 Паяўленне зубатых птушак, дыназаўраў гіганцкіх памераў. Паяўленне пакрытанасенных раслін. Развіццё насякомых, птушак, млекакормячых. У канцы мелу — выміранне аманітаў, амаль усіх белемнітаў, многіх груп ыалюскаў, рыб, усіх дыназаўраў і птэразаўраў. Першыя аднадольныя. Развіццё лясоў. Шмат насякомых.
67 Росквіт пакрытанасенных. Паяўленне разнастайных груп птушак і млекакормячых (клаачныя, сумчатыя, прымітыўныя плацэнтарныя, кітападобныя, лятучыя мышы і інш.). Засяленне вадаёмаў касцістымі рыбамі. Перавага хвойных, шыракалістых, вечназялёных двухдольных раслін, пальмаў, дрэвападобных папарацей. Набліжэяне полавага і відавога складу беспазваночных дасучаснага.
25 Панаванне касцістых рыб. Развіццё земнаводных і рэптылій. Пашырэнне птушак. Панаванне плацэнтарных млекакормячых (коні, насарогі, мастадонты, алені, драпежнікі, разнастайныя малпы, у т. л. чалавекападобныя). У розных зонах — тундравая, таежная і травяністая раўнінная расліннасць.
0,7 Развіццё продкаў чалавека. Паяўленне чалавека разумнага. Росквіт траў. Фарміраванне сучаснай флоры і фауны.
* Датаванне паводле розных аўтараў можа цалкам не супадаць.
трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у бас. Нёмана. Па даручэнню Мінералаг. т-ва (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губерні, паўн. ч. царства Польскага, Палессе. Склаў геал. карту гэтых тэрыторый. У 1881—84 даследаваў бас. Прыпяці, выказаў думку пра ледавіковае паходжанне покрыўных адкладаў Палесся.
Тв.: Предварнтельный отчёт о геологнческнх псследованнях в Полесье.— (СПб., 1886); Геологпческне псследовашія в губерннях Внленской, Гродненской, Мннской, Волынской н сев. частн царства Польского.— У кн.: Матерналы для геологнн Росснн. СПб., 1895, т. 17. ГЁЗГАЛЬСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Дзятлаўскім р-не. Створана ў 1959 плацінай на р. Моўчадзь (9 км ад вусця), за 100 м ніжэй упадзення р. Дзятлаўкі, каля в. Гезгалы. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Гезгальская ГЭС, 550 кВт). Пл. люстра 1,22 км, даўж. 2,5 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 4,5 м, сярэдняя 1 м. Аб’ём 1,22 млн. м3. Вадазбор (1120 км2) у межах Навагрудскага ўзв. і Нёманскай нізіны. Рэльеф у вярхоўі парэзаны, бліжэй да вусця Моўчадзі выраўнаваны. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчапыя, тарфяна-балотныя. Пад лесам 22 %, пад ворывам 40 % тэрыторыі.
Катлавіна выцягнута ў рачной даліне. Даўж. берагавой лініі 9 км, 1 буйны заліў, ёсць дробныя залівы. Правы бераг складзены з пяску, выш. 2,5—3 м, укрыты хваёвым лесам, левы спадзісты. пад лугам. Дно выслана ілам (магутнасць 30—40 см) і пяском. 9 дробных астравоў (агульная пл. 0,1 км2). Сярэдняя т-ра вады на паверхні 15,1 (май), 18,9 (чэрв.), 20 (ліп.), 18,9 (жн.), 13,4 °C (вер.). Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Найб. таўшчыня лёду 71 см (сак., 1969). Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 70—80 см. Празрыстасць летам да 1,5 м. Моцнапраточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 278 млн. м3. Залівы 1 вярхоўе Г. в. зарастаюць рдзестам грабеньчатым і пранізаналістым, рагозам вузкалістым, аерам. Водзяцца акунь. плотка, шчупак. Месца адпачынку. Рэжым вывучаўся ў 1960—75, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Гезгальская ГЭС. А. П. Куляшоў. ГЕЗГАЛЬСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1 км на Пн ад в. Гезгалы Дзятлаўскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня звязапы з ледавіковымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 3,6 млн. т. Мел белы, шаравата-белы шчыльны, з уключэннямі крэменю; СаСО3 у ім 97—99,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы да 29 м, ускрышы (супескі, пяскі) 1 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны, на вапнаванне глеб. Радомшча не распрацоўваецца.
ГЁЙХЕРА (Heuchera), род шматгадовых травяністых раслін сям. каменяломнікавых. Вядома каля 25(50) відаў, пашырапых у Паўн. Амерыцы. У СССР у культуры 4 віды. На Беларусі інтрадукаваны Г. а м е р ы к а н-
ская (II. americana), Г. к р ы BaBa-4 ырвоная (Н. sanguinea), Г. гібрыдная (Н. hybrida). Выкарыстоўваюцца для пасадак у рабатках, міксбордэрах, камяпістых садах. Цвітуць у чэрв.— жніўні.
Карэнішчавыя расліны выш. 40—50 см. Лісце сэрцападобнае, акруглае, сабранае у прыкаранёвую разетку, зімуе. Кветкі дробныя, званочкападобныя, рознакаляровыя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод —• каробачка. Размнажаюцца насеннем, дзяленнем карэнішчаў. Ценевынослівыя, марозаўстойлівыя расліны.
У Г. амерыканскай кветкі зеленаватыя. Г. крывава-чырвоная мае яркія чырванавата-ружовыя кветкі, ёсць сарты з белымі, светла-ружовымі і ружовымі кветкамі. Пад назвай Г. гібрыдная вядомы сарты, атрымапыя скрыжаваннем Г. крывава-чырвонай і Г. дрыжнікападобнай (Н. Ьгіzoides). н. м. Луніна.
ГЕЛАБІЁНТЫ [грэч. helos балота-г +bion (biontos) літар. які жыве], віды жывых арганізмаў, што насяляюць балоты; гл., напр., гелафіты. ГЕЛАЗШАСПОРА (Gelasinospora), род сумчатых грыбоў сям. сардарыевых. Вядомы некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР. у т. л. на Беларусі, найб. вядомы f. х л е б н а я (G. Cerealis) — глебавы сапратроф, магчыма, выклікае паляганне пшаніцы і аўса і Г. чатырохспоравая (G. tetrasperma)—капратроф, развіваецца на гноі траваедных жывёл. Хуткарослыя грыбы, для росту і размнажэння патрабуюць тыямін. Выкарыстоўваюцца як аб’екты ў лабараторных доследах.
Гебелома пераменлівая ў разрэзе.
Гедвігія раснічастая: 1— агульны выгляд; 2— ліст; 3— каробачка і каўпачок.
Міцэлій афарбаваны. Клеткі яго шмат’ядравыя, ядры даволі лёгка могуць пераходзіць праз папярочныя перагародкі з клеткі ў клетку. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя або цёмна-карычневыя, выш. 1—2 мм, свабодныя ці апушчаны ў субстрат, гладкія або ўкрыты мяккімі валаскамі. Сумкі цыліндрычныя, пераважна 8-споравыя, за выключэннем Г. чатырохспоравай (сумкі 4-споравыя, з 2 ядрамі ў кожнай споры). Сумкаспоры эліпсоідныя, карычнева-чорныя, аднаклетачныя, да моманту выспявання робяцца двухклетачныя.
ГЕЛАФІТЬІ (ад грэч. helos балота + +...фіт), травяністыя расліны, пупышкі аднаўлення якіх знаходзяцца ў глебе. Звычайна жывуць на глебах, насычаных вадой (у флоры Беларусі балотныя расліны — асокі, шальнік трыпутнікавы, сусак парасоністы і інш.).
ГЕЛАФОРА (Helophora), род павукоў сям. лініфіід. У Палеарктыцы 1 від — Г. прыкметная (Н. insignis). Жыве ў мяшаных і лісцевых лясах, па глебе і травяпістых раслінах. Даўж. самцоў 3,5—4, самак 4—5 мм.
ГЕЛАЦЫЯЛЬНЫЯ (Helotiales), парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Вядома каля 250 відаў з 60 родаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР больш за 140 відаў з 40 родаў. На Беларусі каля 120 відаў з 37 родаў: кудонія, лахнелула, корыне, булгарыя, гелоцый і інш. Пераважна сапратрофы, жывуць часцей на апалым лісці або адмерлых травяністых частках раслін; удзельнічаюць у стварэнні ляснога перагною. Паразітныя віды выклікаюць хваробы раслін, шкодзяць сельскап і лясной гаспадарцы (напр., віды з роду склератынія).
Пладовыя целы (апатэцыі) невял. памераў (ад 0,02 мм да 2—3 см выш. і дыям.), кубкаабо сподкападобныя, часам на ножцы, мясістыя ці храсткаватыя, скурыстай або рогападобнай кансістэнцыі. Споры шматклетачныя, з гладкай абалонкай, часта афарбаваныя.
Г. 1. Сяржаніна. ГЕЛЁШУМ (Helenium), род аднаабо шматгадовых травяпістых раслін сям. складапакветпых. Вядома каля 40 відаў, пашыраных у Паўн. і Цэнтр. Амерыцы. У СССР (на Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР) як дэкар. расліны інтрадукавапы Г. асенні (Н. autumnale) і Г. Хупа (Н. hoopsii). Выкарыстоўваюцца для пасадак групамі на газонах, бардзюрах, у міксбордэрах, па зразанне. Цвітуць на 2—3-і год.
Расліны выш. 90—150 см, з прамымі, зверху разгалінаванымі сцябламі. ІПтогод поўнасцю замяняюцца ўсе ч. расліны: восенню на месцы мацярынскага карэнішча развіваюцца самаст. даччыны пупышкі аднаўлення са сваімі каранямі і карзнішчам. Лісце ланцэтнае, чаргаванае. Кветкі ў кошыках, адзіночных або
сабраных у шчыткападобныя суквёцці. Плады — сямянкі з крылаткамі. Размнажаюць дзяленнем кустоў і насеннем. 31маўстойлівыя, святлалюбныя расліны. Г. a с е н н 1 цвіце з чэрв. да замаразкаў. Mae слабаразвітую каранёвую сістэму 1 тоўстае дравяністае сцябло. Язычковыя кветкі жоўтыя, чырванаватыя з цёмна-бурым адценнем і жоўтым краем, трубчастыя жоўтыя або карычневыя. Кветкавыя кошыкі дыям. да 5 см у буйных верхавінкавых суквеццях даўж. 40—50 см. Зыходны від для большасці садовых гібрыдаў (у Цэнтр. бат. садзе АН БССР вырошчваецца 5 сартоў). Г. Хупа цвіце ў чэрв.— маі. Карэнішча магутнае. Сцябло і лісце ўкрытыя мучністым налётам. Кветкі залаціста-жоўтыя ў кошыках дыям. 8— 9 см, сабраныя ў буйныя шчыткападобныя суквецці. Г. В. Пашына.
ГЕЛЕЯКОКУС, род зялёных водарасцей; тое, што гарматыла.
ГЕЛІКАБАЗІДЫЙ (Helicobasidium), род базідыяльных грыбоў сям. аўрыкулярыевых. Вядома 7 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках. На Беларусі вядомы Г. пурпуровы (Н. purpureum). Сапратроф. Развіваецца па гнілой драўніне, але недасканалая стадыя яго (Rhizoctonia violacea) паразітуе на каранях многіх кармавых і агародных культур (напр., буракоў, морквы, люцэрны, канюшыны, сырадэлі), выклікаючы іх загніванне.