• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Паводле геал. будовы тэрыторыі, асаблівасцей выветрывання і сучасных геахім. працэсаў на Беларусі вылучаюцца 3 геахім. (літагеахім.) правінцыі антрапагенавых адкладаў: паўночная, цэнтральная 1 паўднёвая. Паўночная геахімічная правінцыя супадае з зонай паазерскага зледзянення на тэр. рэспублікі (Бел. Паазер’е і прылег-
    Рэгіянальныя разломы, якія размяжоўваюць структуры першага парадку
    — —— — не пранінаюць у чахол
    ——" —і— — пранікаюць у чахол
    * Геахімічны індэкс: лічнік-мікраэлементы, якія намнажаюцца (адносная канцэнтрацыя>1,1); назоўнік-мінраэлементы, якія рассейваюцца (адносная нанцэнтрацыя <О,9). Мікраэлементы, адносная каццэнтрацыя якіх вагаецца ў межах 0,9-1,1, лічыліся блізкімі да сярэдняга паказчыка і ўпісваліся перад геахімічным індэксам
    лыя раёны), характарызуецца павышанай колькасцю гліназёму, вокіслаў жалеза 1 магнію; колькасць крэменязёму паніжапа. Сярод мікраэлементаў крыху больш тытану, марганцу, хрому, ванадыю 1 нікелю. Цэнтральная геахімічная правінцыя ахоплівае Бел. граду і прылеглыя да яе ўзвышшы. Нолькасць хім. элементаў блізкая да сярэднекларкавага саставу антрапагснавых парод рэспублікі цалкам. Паўднёвая геахімічная правінцыя займае Бел. Палессе і прылеглыя зандравыя раўніны. характарызуецца пераважным развіццём пясчаных акумуляцый воднага генезісу, балотнымі ландшафтамі. Паніжана колькасць многіх хім. элементаў пры макс канцэнтрацыях крэменязёму. Г. р. даантрапагенавых адкладаў праводзіцца на структурна-фармацыйнай аснове. На тэр. Беларусі вылучаны і геахімічна ахарактарызаваны фармацыі: на Пд тэрыгенная з нармальным узроўнем намнажэння літафільных элементаў; на 3 і У — карбанатная з павышаным узроўнем намнажэння мяіпанага тыпу; на Пн — тэрыгенная з нармальным і карбанатпая з нізкім узроўнямі сідэрафільных элементаў.
    Алювіяльныя, азёрнабалотныя (пяскі, радзей супескі, суглінкі, торф)
    Полігенетычныя лёсавыя пароды
    Азёрна-ледавіновыя (гліны; суглінкі, супесні, алеўрыты)
    Літ.: Б о р д о н В. Е., Ольховпк E. Т. Геохпмня мезозойскнх отложеннй Белорусспп.— Мн., 1974; Л у к аш е в К. II.. Вадковская II. К. Бносфера іі бпогеохнмпческне провіінцпп.— Мн., 1973. У. Я. Бардон, Б. К. Лукашоў. ГЕАХІМІЧНЫЯ ІНДЫКАТАРЫ (позналац. indicator ад лац. indico паказваю, адзпачаю), хімічныя, фізіка-хім., мінералагіч. паказчыкі працэсаў, умоў літагенезу і рудаўтварэння. У якасці Г. і. выкарыстоўваюць канцэнтрацыі хім. элементаў, іх парагенетыч. асацыяцыі, велічыні суадносін і рады рухомасці элементаў, формы знаходжання хім. элементаў у прыродных аб’ектах, pH, радыеактыўнасць, геахім. тыпы прадуктаў выветрывання і седыментагенезу, геахімічныя фацыі, канцэнтрацыі і суадносіны тэрыгенных і аўтыгенных мінералаў, геахім. асаблівасці асобных мінералаў і інш. На Беларусі з дапамогай Г. і. вывучаюць геахім. анамаліі, умовы і працэсы ўтварэння лёсаў, палеагеагр. ўмовы фарміравання тэрас Прыпяці, характар палеапатокаў у раннім плейстацэне, вылучаны геахім. межы неаген-антрапагену, раскрыты ўмовы фарміравання Стаўбцоўскай геахім. анамаліі і інш.
    Літ.: Лукашев В. К. Геохпмпческне ннднкаторы процессов гяпергенеза іі осадкообразовання.'— Мн., 1972.
    ГЕАХІМІЧНЫЯ КАРТЫ, карты, якія адлюстроўваюць прасторавае пашырэнне хім. элементаў у горных пародах.
    Складаюцца на геалагічнай, фармацыйнай, фацыяльнай ці тэктанічнай аснове. У залежнасці ад прызначэння і геахім. метаду пошука вылучаюцца літагеахімічныя (металаметрычныя), гідрагеахімічныя, газагеахімічныя і інш. тыпы. Адлюстроўваюць пашырэнпе хім. элементаў (аднаго ці многіх), лакальныя канцэнтрацыі металаў (радовішчы, рудапраяўленні). геахім. анамаліі і іх сувязь з літалагічнымі 1 петраграфічнымі асаблівасцямі, патокі рассейвання, асацыяцыі хім. элементаў і мінералаў. Скарыстоўваюцца для пошукаў карысных выкапняў, вывучэння ўплыву геахім. асяроддзя на раслінны і жывёльны свет.
    Па Беларусі ў Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР складзены карты геахімічнага раянавання покрыўных адкладаў антрапагену, геахім. занальнасці даантрапагенавых адкладаў, карты-схемы геахіміі асобных гарызонтаў жывецкага і франскага ярусаў дэвону, карты-схемы геахім. анамалій ванадыю, медзі, цырконію, тытану ў асадкавьш чахле, карты латэральнай геахім. занальнасці асобных гарызонтаў дэвону, схематычныя палеаландшафтна-геахім. карты адкладаў пярнуска-нароўскіх слаёў і юрскіх адкладаў, карты-схемы геахім. спецыялізацыі світ палеагепу, карты-схемы геахім. правінцый стратыграфічных падраздзелаў
    мезазою. У Бел. НДІ глебазпаўства і аграхіміі складзены карты і картаграмы, а для асобных гаспадарак буйнамаштабпыя карты кіслотнасці, а таксама забяспечанасці розных тыпаў глеб каліом, фосфарам, асобпымі мікраэлементамі. у. я. Бардон. ГЕАХІМІЧНЫЯ ФАЦЫІ, комплексы ўмоў міграцыі хім. элементаў і фарміраванпя іх тыпаморфных асацыяцый і злучэпняў, фізіка-хімічнае асяроддзе асадканампажэння, адлюстраваныя ў геахім. асаблівасцях саставу і якасцях горных парод. Г. ф. вылучаюцца па літалагічных прыкметах асадкаў і горных парод, вслічынях pH, характару геахім. працэсаў, тыпах гіпергенпага мінералаўтварэння і інш. Вучэнне пра Г. ф. распрацавана сав. вучонымі А. Я. Ферсманам, Л. В. Пуставалавым, яп. вучонымі К. Ранкама, Т. Сахама, бел. вучонымі К. I. Лукашовым, У. А. Кузняцовым і інш. На Беларусі ў кайназойскай тоўшчы асадкавых парод вылучаюцца Г. ф.: літагенная. сіалітна-гліністая, сіалітна-карбанатная, сіалітна-ферытная, біягенная. На аснове вывучэння Г. ф. раскрыты асаблівасці саставу і развіцця покрыўных адкладаў Беларусі, даследавапы геахім. заканамернасці эвалюцыі ўмоў літагенезу, распрацавапы геахімічныя індыкатары.
    Літ.: Лукашев В. К„ Куз He­il о в В. А., Матрунчнк Л. П. Лптогеохнмпческне фацші кайнозоя запада Русской платформы.—• Мн., 1974.
    У. А. Кузняцоў. ГЕАХІМІЯ [ад геа...+сярэднелац. (al) chimia], навука пра хім. састаў Зямлі, законы размеркавання і міграцыі ў ёй хім. элементаў у ходзе прыродных працэсаў; з’яўляецца часткай касмахіміі. Уключае шэраг галіновых навук: агульную Г., бія-, радые-, гідра-, газахімію, Г. глебаў, геахім. метады пошукаў, Г. ландшафтаў і інш. Заснавальнік Г. як навукі — У. I. Вярнадскі. Тэрмін уведзены ў 1838 ням. вучоным X. Ф. Шонбейнам. Амер. даследчык Ф. Кларк у 1889 упершыню вылічыў сярэднія колькасці элементаў у зямной кары, якія атрымалі назву кларкаў. У Расіі геахім. ідэі былі выказаны ў працах М. В. Ламаносава. Закапамерпасці размеркавання элементаў у зямной кары і ў космасе распрацаваў Дз. I. Мендзялееў. Вялікі ўклад у распрацоўку геахім. праблем зрабілі сав. вучоныя А. Я. Ферсман, Б. Б. Палынаў, А. П. Вінаградаў.
    Развіццё Г. як павукі ў Беларусі звязана з арганізацыяй у 1953 кафедры геахіміі і карысных выкапняў у БДУ, якая ў 1953—57 тэарэтычна даследавала геахім. ролю біягенезу, геагр. занальнасць геахім.
    працэсаў у кары выветрывання, гідрагенез і карстаўтварэнне. Заснавалыіікам геахім. даследаванпяў на Беларусі з’яўляецца акад. AH БССР К. I. Лукашоў. У 1957 у АН БССР створапа Лабараторыя геахім. праблем (да 1963 у складзе Ін-та геал. навук АН БССР), дзе ў 1957—71 вывучаліся геахім. аспекты фарміравання лёсавых, ледавіковых, азёрных, балотных і інш. адкладаў антрапагенавага порыяду, вылучаны і ахарактарызаваны геахім., біягеахім., гідрагеахім., педагеахім. правінцыі БССР, раскрыты геахім. працэсы ў ландшафтах Бел. Палесся, растлумачаны механізм карбанатапамнажэння ў азёрных вадаёмах Бел. Паазер’я, вывучаны заканамерпасці гідрагеахім. занальнасці асадкавай тоўшчы і металагеніі крышт. фундамента, распрацавапы шэраг тэарэт. пытанняў агульнай Г. (К. I. Лукашоў, A. С. Махпач, Г. В. Багамолаў, У. А. Кузняцоў, В. К. Лукашоў, М. Ф. Казлоў і інш.). У 1957—71 у Беларускім н.-д. геолага-разведачным іп-це і Упраўленні геалогіі БССР выкананы геахім. работы, звязаныя з вырашэннем пытанняў пафтаі газаноснасці, металагеніі фундамента і асадкавай тоўшчы, іх кор выветрывання (В. М. Шчарбіна, В. А. Лапуць, Ю. I. Лупіновіч і інш.); у БДУ даследаваяы пашырэнне мікраэлементаў у глебах і іх паводзіны ў сувязі з угнаеннем с.-г. зямель (I. С. Лупіновіч), у Бел. н.-д. сан.-гігіен. іп-це — наяўнасць у падземных водах ёду, брому, фтору і залежнасць ад іх колькасці эндэмічных захворванпяў, у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі — колькасць мікраэлементаў у розных тыпах глеб і раслін, у Віцебскім ветэрынарным ін-це — уплыў мікраэлементаў на ўраджай с.-г. культур і прадукцыйнасць жывёлагадоўлі. У 1971 утвораны Ін-т геахіміі і геафізікі AH БССР, дзе ў 1971—82 праведзены шырокія геахім. даследаванні зямпой кары Беларусі. Вывучаны геахім. асаблівасці саставу і працэсаў фарміравання тэктона-магматычных комплексаў парод і структур крышт. фундамента, ахарактарызаваны жалезарудныя фармацыі, выяўлена металагенічпая спецыфіка асадкавай тоўшчы, геахім. крытэрыі асадкавага літагенезу і рудагенезу, геахім. паказчыкі і метады пошукаў карысных выкапняў (A. С. Махнач, Г. Г. Дамінікоўскі, В. Ф. Красоўскі, У. Я. Бардон, A. А. Махпач), вывучана геахімія венду Беларусі (A. С. Махнач, К. Ц.
    Альхавік, Бардон), выяўлены рэгіяпальныя рысы Г. кайназойскіх адкладаў Захаду Усх.-Еўрапейскай платформы, набылі развіццё новыя напрамкі — Г. алювіяльнага і марэннага літагенезу, ахарактарызаваны геахім. заканамернасці ўмоў седыментагенезу ў антрапагене і неагене, раскрыты паводзіны мікраэлементаў у ландшафтах у сувязі з тэхнагенезам і эндэмічнымі з’явамі (К. I. Лукашоў, В. К. Лукашоў, Кузняцоў), вызначаны фіз.-хім, і геахім. працэсы меліяраваных зямель, даследаваны геахім. рысы сланцаносных парод (В. А. Кавалёў), праведзены работы па геахім. экалогіі (I. К. Вадкоўская), выяўлена роля ёду як нафтапошукавага крытэрыя (A. В. Кудзельскі), выказаны новыя ўяўленні аб фарміраванні нафты і саставе падземных водаў і расолаў, даследаваны геахім. асаблівасці поравых раствораў і працэсы фарміравання іх саставу (Багамолаў, Кудзельскі, Л. I. Мацвеева, A. А. Махнач), распрацаваны пытанні тэорыі геахім. пошукаў карысных выкапняў, палеагеахім. ўмовы і працэсы стараж. літагенезу і рудаўтварэння, геахім. карэляцыі, палеагеахім. развіцця Зямлі і зямной кары (К. I. Лукашоў, В. К. Лукашоў, Кузняцоў). У Беларускім н.-д. геолага-разведачным ін-це і Упраўленні геалогіі БССР распрацаваны шэраг геахім. крытэрыяў прагнозаў і пошукаў нафты, даўсаніту, соляў, руд каляровых і чорных металаў, рэдкіх і рассеяных элементаў, атрыманы яовыя матэрыялы па саставу і геахім. асаблівасцях дэвонскіх адкладаў, вугляносных і саляносных тоўшчаў, петрахіміі вывергнутых і метамарфічяых парод, прэсных і мінеральных водаў і газаў (A. М. Пап, А. П. Лаўроў, Л. I. Матрунчык, I. П. Бардон). У Бел. НДІ глебазпаўства і аграхіміі МСГ БССР даследавана геахім. роля фосфару, калію, азоту і мікраэлементаў (С. Н. Іваноў, Т. Н. Кулакоўская, Г. П. Дубікоўскі), у БДУ —уплыў мікраэлементаў на расліны (В. С. Аношка). У БССР створана арыгінальная геахім. школа ў галіне вывучэння праблем гіпергенезу, кайназою і біясферы. ПрыбалтыйскаБел. геахім. секцыя каардынуе геахім. даследаванні ў зах. рэгіёне СССР. Вынікі геахім. даследаванняў шырока скарыстоўваюцца ў нар. гаспадарцы рэспублікі — пры пошуках карысных выкапняў, комплексным выкарыстанні рэсурсаў мінер.